en
Feedback
Спадар Бульба ♥️

Спадар Бульба ♥️

Open in Telegram

Сардэчна Запрашаем✌🏼 Вітаем Вас на канале, прысвечаным беларускай паэзii. У нас Вы знойдзеце вершы, якія былі напісаны беларускімі паэтамі i паэткамi ♥️

Show more
331
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days
Posts Archive
📢 Паважаныя падпісчыкі, для зручнасці пошуку кантэнту выкарыстоўвайце #хэштэгi са спісу ніжэй✌🏼 ✅ Паэты: ▪️#азiмка #багдановіч #багушэвіч #бадак #балуценка #барадулін #бачыла #броўка #бураўкін #валодзька #вярцiнскi #гадулька #галаскок #гальпяровіч #гардзейка #гартны #гілевіч #грачанікаў #грушэцкі #давідовіч #дайнека #дубоўка #дудар #жылка #каліноўскі #караткевіч #карцялёў #кірэенка #кляшторны #колас #крапіва #кульбак #куляшоў #купала #кутузаў #лужанін #лучына #някляеў #панчанка #півуноў #піліпчык #пуня #пятровіч #свірка #сіпакоў #сокалаў #ставер #танк #таўбін #трусевіч #чарот #чачот #чыгрын #янкоўскі ✅ Паэткі: ▪️#агняцвет #арсеннева #баравікова #бічэль #буйло #воранава #геніюш #глухоўская #жабко #iлькевiч #кобец #лiпчанская #лось #маркевіч #полазава #самусенка #цвiрка #цётка #цімінская #шаўчонак #шыпіла #янішчыц

​​📢 Цішка Гартны - «Без пары памёр ты, браце...» Без пары памёр ты, браце, Адышоў ад нас, Не знайшоў ты ў роднай хаце Жыцейка пакрас.   Не дала ліхая доля, Што ж хацеў ты мець, Каб ў пакуце і няволі Моцна не цярпець.   Ажно скрыдлы тваіх думак Вецер адсякаў І смяротны пацалунак З смехам пасылаў.   Вось змрадованае сэрца Ў хвалях пачуцця Запрасіла лепей смерці, Чымсь пакут жыцця. #гартны

📢 Паважаныя падпісчыкі, для зручнасці пошуку кантэнту выкарыстоўвайце #хэштэгi са спісу ніжэй✌🏼 ✅ Паэты: ▪️#азiмка #багдановіч #багушэвіч #бадак #балуценка #барадулін #бачыла #броўка #бураўкін #валодзька #вярцiнскi #гадулька #галаскок #гальпяровіч #гардзейка #гартны #гілевіч #грачанікаў #грушэцкі #давідовіч #дайнека #дубоўка #дудар #жылка #каліноўскі #караткевіч #карцялёў #кірэенка #кляшторны #колас #крапіва #кульбак #куляшоў #купала #кутузаў #лужанін #лучына #някляеў #панчанка #півуноў #піліпчык #пуня #пятровіч #свірка #сіпакоў #сокалаў #ставер #танк #таўбін #трусевіч #чарот #чачот #чыгрын #янкоўскі ✅ Паэткі: ▪️#агняцвет #арсеннева #баравікова #бічэль #буйло #воранава #геніюш #глухоўская #жабко #iлькевiч #кобец #лiпчанская #лось #маркевіч #полазава #самусенка #цвiрка #цётка #цімінская #шаўчонак #шыпіла #янішчыц

​​📢 Янка Купала - «Мой край» Ляжаць твае гоні-загоны Стомільна на свеце на белым І жаляцца руняй зялёнай, І коласам жаляцца спелым. Лес-ноч гаманіста, шумліва З мінуўшчыны казкі складае І шле іх далёка па нівах, Плакуча, ад краю да краю... Паводкаю коцяцца воды Руч’ёў паміж долаў і гораў, У хвалях пагодай-нягодай Купаючы нівы-разоры. Спавітыя плесняю вёскі Між пустак заселі бяссільна, Ўтуліўшыся ў цені бярозкі На вечным кургане бадыльным. А люд?.. Ён сагнуўшыся ходзе Пад ношкай знямогі-пакуты І, роячы сны а свабодзе, З дня ў дзень сам сабе куе путы. Так спіш, так жывеш мімаходам, Мой край, як сцяпная магіла, З сваім незавідным народам, З патухшай і славай, і сілай. #купала

📢 Паважаныя падпісчыкі, для зручнасці пошуку кантэнту выкарыстоўвайце #хэштэгi са спісу ніжэй✌🏼 ✅ Паэты: ▪️#азiмка #багдановіч #багушэвіч #бадак #балуценка #барадулін #бачыла #броўка #бураўкін #валодзька #вярцiнскi #гадулька #галаскок #гальпяровіч #гардзейка #гартны #гілевіч #грачанікаў #грушэцкі #давідовіч #дайнека #дубоўка #дудар #жылка #каліноўскі #караткевіч #карцялёў #кірэенка #кляшторны #колас #крапіва #кульбак #куляшоў #купала #кутузаў #лужанін #лучына #някляеў #панчанка #півуноў #піліпчык #пуня #пятровіч #свірка #сіпакоў #сокалаў #ставер #танк #таўбін #трусевіч #чарот #чачот #чыгрын #янкоўскі ✅ Паэткі: ▪️#агняцвет #арсеннева #баравікова #бічэль #буйло #воранава #геніюш #глухоўская #жабко #iлькевiч #кобец #лiпчанская #лось #маркевіч #полазава #самусенка #цвiрка #цётка #цімінская #шаўчонак #шыпіла #янішчыц

​​📢 Пятрусь Броўка - «Дарагая Беларусь» Слаўлю я свой край любімы, Незгасальную зару. Як ты сэрцу майму міла, Дарагая Беларусь! Залацістыя прасторы, Незлічона ясных зор, Рэкі ціхія, азёры, Галасісты шумны бор! Ты нас ласкай атуліла, I я ў шчасці гавару: Як ты сэрцу майму міла, Дарагая Беларусь! Не магло мне і прысніцца, Як ты, родная, ўзрасла. Паглядзі, твая сталіца, Быццам казка, расцвіла. Наша радасць, наша сіла, Дзе для ўдзякі слоў збяру? Як ты сэрцу майму міла, Дарагая Беларусь! #броўка

📢 Паважаныя падпісчыкі, для зручнасці пошуку кантэнту выкарыстоўвайце #хэштэгi са спісу ніжэй✌🏼 ✅ Паэты: ▪️#азiмка #багдановіч #багушэвіч #бадак #балуценка #барадулін #бачыла #броўка #бураўкін #валодзька #вярцiнскi #гадулька #галаскок #гальпяровіч #гардзейка #гартны #гілевіч #грачанікаў #грушэцкі #давідовіч #дайнека #дубоўка #дудар #жылка #каліноўскі #караткевіч #карцялёў #кірэенка #кляшторны #колас #крапіва #кульбак #куляшоў #купала #кутузаў #лужанін #лучына #някляеў #панчанка #півуноў #піліпчык #пуня #пятровіч #свірка #сіпакоў #сокалаў #ставер #танк #таўбін #трусевіч #чарот #чачот #чыгрын #янкоўскі ✅ Паэткі: ▪️#агняцвет #арсеннева #баравікова #бічэль #буйло #воранава #геніюш #глухоўская #жабко #iлькевiч #кобец #лiпчанская #лось #маркевіч #полазава #самусенка #цвiрка #цётка #цімінская #шаўчонак #шыпіла #янішчыц

​​📢 Цётка - «Мора (Рэвалюцыя народная)» Не такое цяпер мора, Не такі у хвалях шум: Цяпер бурна, страшна мора! Хваля поўна дзікіх дум.   Мора вуглем цяпер стала, Мора з дна цяпер гарыць, Мора скалы пазрывала, Мора хоча горы змыць.   Мора злуе, крэпнуць хвілі, З дзікім шумам бераг рвуць; Гром грыміць за вёрсты-мілі, З мора брызгі ў неба б'юць.   Месцам хваля стогнам рыкне, Месцам плач сарвецца з губ, Месцам бераг болем ікне, Гром грыміць у тысяч труб.   Мора зброіцца палкамі, Шум русалак разбудзіў, Запаліўся смок агнямі, Неба чорны гнеў пакрыў.   Бог сярчае: злая бура Псуе вельмі святы сон. Б'ецца, рвецца ўся натура, Аж дрыжыць нябесны трон.   Трон дрыжыць, не спяць прарокі, Бог склікае святы сход; А там радзяць, што аблокі Мусяць штурм пусціць у ход.   Бой пачаўся. Войска бога Залпам паліць ў горды хвіль... Мільён згіне, — нова змога Расце крэпка праз сто міль.   Растуць сілы мора злога, У размаху відзен гарт; Не адступяць войскі бога... Бой пачаўся не на жарт.   Такі бой вякамі жджэцца, Такі бой гігантаў дасць, Ў такім баю толькі грэцца, Ў такім баю толькі пасць. #цётка

📢 Паважаныя падпісчыкі, для зручнасці пошуку кантэнту выкарыстоўвайце #хэштэгi са спісу ніжэй✌🏼 ✅ Паэты: ▪️#азiмка #багдановіч #багушэвіч #бадак #балуценка #барадулін #бачыла #броўка #бураўкін #валодзька #вярцiнскi #гадулька #галаскок #гальпяровіч #гардзейка #гартны #гілевіч #грачанікаў #грушэцкі #давідовіч #дайнека #дубоўка #дудар #жылка #каліноўскі #караткевіч #карцялёў #кірэенка #кляшторны #колас #крапіва #кульбак #куляшоў #купала #кутузаў #лужанін #лучына #някляеў #панчанка #півуноў #піліпчык #пуня #пятровіч #свірка #сіпакоў #сокалаў #ставер #танк #таўбін #трусевіч #чарот #чачот #чыгрын #янкоўскі ✅ Паэткі: ▪️#агняцвет #арсеннева #баравікова #бічэль #буйло #воранава #геніюш #глухоўская #жабко #iлькевiч #кобец #лiпчанская #лось #маркевіч #полазава #самусенка #цвiрка #цётка #цімінская #шаўчонак #шыпіла #янішчыц

​​📢 Янка Купала - «А як нам зоркі загаснуць...» А як нам зоркі загаснуць, Месяц не зменіцца болей, — Прыйдзем да вечнага шчасця, Цемры к нам прыйдуць з патоляй.   З глыб неразгаднага быту Новае прыйдзе збаўленне, Ўсё нам памера, паліча, Думкі разбіты і церні.   А покі яснасць старая Будзе свае снаваць ніці, З хаты да хаты не кіне Дух векавечны блудзіці.   Стукнецца ў шыбіны, ў сенцы, Ўкіне свой кліч-заклінанне... Мы, падыходзячы к ночам, Ждаць будзем новых світанняў.   А як на нашай на ніве Крыўда гняздзіцца ўсё будзе, Новыя выплывуць сілы, Новыя к слаўнасці грудзі;   Сэрцы ахвярна паложаць, Насып насыплюць высокі, І не пяройдзе той насып Злыбеды цень бледнавокі!   А покі думка аб праўдзе Не ўздзене плесні-сівізны, Будзем нясці свае ношы К ціхім мальбішчам айчызны.   Свежыя ўздзенуць нам кіры; Мы ўжо таго не забудзем, Што нам пры вечным скананні Ўсё, ўсё палічана будзе. #купала

📢 Паважаныя падпісчыкі, для зручнасці пошуку кантэнту выкарыстоўвайце #хэштэгi са спісу ніжэй✌🏼 ✅ Паэты: ▪️#азiмка #багдановіч #багушэвіч #бадак #балуценка #барадулін #бачыла #броўка #бураўкін #валодзька #вярцiнскi #гадулька #галаскок #гальпяровіч #гардзейка #гартны #гілевіч #грачанікаў #грушэцкі #давідовіч #дайнека #дубоўка #дудар #жылка #каліноўскі #караткевіч #карцялёў #кірэенка #кляшторны #колас #крапіва #кульбак #куляшоў #купала #кутузаў #лужанін #лучына #някляеў #панчанка #півуноў #піліпчык #пуня #пятровіч #свірка #сіпакоў #сокалаў #ставер #танк #таўбін #трусевіч #чарот #чачот #чыгрын #янкоўскі ✅ Паэткі: ▪️#агняцвет #арсеннева #баравікова #бічэль #буйло #воранава #геніюш #глухоўская #жабко #iлькевiч #кобец #лiпчанская #лось #маркевіч #полазава #самусенка #цвiрка #цётка #цімінская #шаўчонак #шыпіла #янішчыц

​​📢 Максім Лужанін - «...Асеннія дні. Чырванее рабіна...» ...Асеннія дні. Чырванее рабіна, І просіцца з купіны ў рот журавіна. Я гэтай празрыстаю, яснай парою Ніяк не дараджу, дзе дзецца з сабою. Уночы не спіш, дачакаешся рання — І цягне і вабіць на шлях вандраванне! Напэўна, напэўна за тым небакраем Рака маладосці з бароў выбягае. Іду і тапчу туманок вераснёвы, І сонца ўсплывае лісцінай пунсовай. Ніколі не бачыў, ніколі не быў, Ніколі так моцна зямлі не любіў! #лужанін

📢 Паважаныя падпісчыкі, для зручнасці пошуку кантэнту выкарыстоўвайце #хэштэгi са спісу ніжэй✌🏼 ✅ Паэты: ▪️#азiмка #багдановіч #багушэвіч #бадак #балуценка #барадулін #бачыла #броўка #бураўкін #валодзька #вярцiнскi #гадулька #галаскок #гальпяровіч #гардзейка #гартны #гілевіч #грачанікаў #грушэцкі #давідовіч #дайнека #дубоўка #дудар #жылка #каліноўскі #караткевіч #карцялёў #кірэенка #кляшторны #колас #крапіва #кульбак #куляшоў #купала #кутузаў #лужанін #лучына #някляеў #панчанка #півуноў #піліпчык #пуня #пятровіч #свірка #сіпакоў #сокалаў #ставер #танк #таўбін #трусевіч #чарот #чачот #чыгрын #янкоўскі ✅ Паэткі: ▪️#агняцвет #арсеннева #баравікова #бічэль #буйло #воранава #геніюш #глухоўская #жабко #iлькевiч #кобец #лiпчанская #лось #маркевіч #полазава #самусенка #цвiрка #цётка #цімінская #шаўчонак #шыпіла #янішчыц

​​📢 Яўгенія Янішчыц - «Над перакатнай рэчкаю» Як глянь: бярозы свечкамі, Нязманлівым святлом — Над перакатнай рэчкаю, Над ціхім азяром. Юнацтва бессардэчнае Сплыло, нібы паром, Над перакатнай рэчкаю, Над грозным азяром. Ды родны край баронячы, Праз жыта, праз ільны — Усё яшчэ, усё яшчэ! — Ідзе салдат з вайны. Ідзе ён цёмнай ночанькай, Ідзе спякотным днём, Бо ўсё яшчэ, бо ўсё яшчэ Планета пад агнём. Як завіруха белая, Як белая сцяна, Нявеста пасівелая Прымоўкла ля акна. Гудуць вяселлі новыя Ў суседак на двары. ...Дзве чаркі палыновыя З мядовае пары. Дзе, пад якою зоркаю Варушыцца курган? I шэпчуць вусны згорклыя: «Іванечка, Іван!» Юнацтва бессардэчнае Ударыць, нібы гром, За перакатнай рэчкаю, За цёмным азяром. #янішчыц

📢 Паважаныя падпісчыкі, для зручнасці пошуку кантэнту выкарыстоўвайце #хэштэгi са спісу ніжэй✌🏼 ✅ Паэты: ▪️#азiмка #багдановіч #багушэвіч #бадак #балуценка #барадулін #бачыла #броўка #бураўкін #валодзька #вярцiнскi #гадулька #галаскок #гальпяровіч #гардзейка #гартны #гілевіч #грачанікаў #грушэцкі #давідовіч #дайнека #дубоўка #дудар #жылка #каліноўскі #караткевіч #карцялёў #кірэенка #кляшторны #колас #крапіва #кульбак #куляшоў #купала #кутузаў #лужанін #лучына #някляеў #панчанка #півуноў #піліпчык #пуня #пятровіч #свірка #сіпакоў #сокалаў #ставер #танк #таўбін #трусевіч #чарот #чачот #чыгрын #янкоўскі ✅ Паэткі: ▪️#агняцвет #арсеннева #баравікова #бічэль #буйло #воранава #геніюш #глухоўская #жабко #iлькевiч #кобец #лiпчанская #лось #маркевіч #полазава #самусенка #цвiрка #цётка #цімінская #шаўчонак #шыпіла #янішчыц

​​📢 Рыгор Барадулін - «Яна адна...» Яна адна, Зямля вякоў, Адкуль Жыццё пачатак брала Шчырай верай. Здалёк відна Зямля бацькоў, Матуль, Дзе песня б'ецца Перапёлкай шэрай. У курганах, Што выраслі з былін, Спачылі З поля подзвігу ратаі. У туманах Тугі спрадвечны клін На гнёзды шчасця Выраі вяртае. Краса ўзышла Аднойчы назаўжды, Закрасавала ў душах I ў паглядах. Прамень святла, Струмень жывой вады Закаласіўся На ачахлых лядах. Світання сцяг Над цемрывам начы Расчырванеўся Радаснаю стомай, I на губах, Крамяна пахнучы, Застаўся яблык Ранішняй аскомай. На смерць ішлі За гэтую зямлю, За гэтую красу, За сцяг світання Сыны зямлі, Каб засланіць раллю, З якой нязломнасць Збажыною ўстане. Пакуль у нас Пяшчотаю матуль I рупнасцю бацькоў Сагрэты далі, Не посвіст куль, А галасы зязюль Лічыць гадоў чароды Не прысталі. #барадулін

📢 Паважаныя падпісчыкі, для зручнасці пошуку кантэнту выкарыстоўвайце #хэштэгi са спісу ніжэй✌🏼 ✅ Паэты: ▪️#азiмка #багдановіч #багушэвіч #бадак #балуценка #барадулін #бачыла #броўка #бураўкін #валодзька #вярцiнскi #гадулька #галаскок #гальпяровіч #гардзейка #гартны #гілевіч #грачанікаў #грушэцкі #давідовіч #дайнека #дубоўка #дудар #жылка #каліноўскі #караткевіч #карцялёў #кірэенка #кляшторны #колас #крапіва #кульбак #куляшоў #купала #кутузаў #лужанін #лучына #някляеў #панчанка #півуноў #піліпчык #пуня #пятровіч #свірка #сіпакоў #сокалаў #ставер #танк #таўбін #трусевіч #чарот #чачот #чыгрын #янкоўскі ✅ Паэткі: ▪️#агняцвет #арсеннева #баравікова #бічэль #буйло #воранава #геніюш #глухоўская #жабко #iлькевiч #кобец #лiпчанская #лось #маркевіч #полазава #самусенка #цвiрка #цётка #цімінская #шаўчонак #шыпіла #янішчыц

​​📢 Янка Купала - «Калі часам табе сэрца ные, баліць...» Калі часам табе сэрца ные, баліць І захочаш свой боль прад кім выліць ў жальбе, Дык вось, брат малады, я тут раду падам, Да каго бы ў той час ды звярнуцца табе...   Сярод поля — ці дзе там — над быстрай ракой Сабе камень вялікі халодны знайдзі І гарачай сваёй маладой галавой З сэрцам змучаным ты да яго прыпадзі.   І усё ты яму шчыра, смела кажы, Падзяліся усім сваім болем-жудой, Ўсю балесць свайго сэрца прад ім ты злажы І пры гэтым скрапі брыльянцістай слязой.   Ад гарачай слязы камень стане цяплець, Ў лучах сонца адсвецяцца слёзы твае; Пад іх водбліск ў душы ураз стане святлець, Уся сумнасць жуды адхлыне ад яе.   І адыдзеш ты з лёгкай, спакойнай душой... Смела!.. Камень не высмее болю твайго... А ўспануе нядоля ізноў над табой — Да наверніка смела вярніся свайго.   Да людзей?.. О, ніколі не йдзі да людзей, Бо не змогуць яны тваіх слёз зразумець; Ад халодных каменняў іх сэрцы цвярдзей, — Ні слязой, ні жальбой іх табе не сагрэць! #купала

📢 Паважаныя падпісчыкі, для зручнасці пошуку кантэнту выкарыстоўвайце #хэштэгi са спісу ніжэй✌🏼 ✅ Паэты: ▪️#азiмка #багдановіч #багушэвіч #бадак #балуценка #барадулін #бачыла #броўка #бураўкін #валодзька #вярцiнскi #гадулька #галаскок #гальпяровіч #гардзейка #гартны #гілевіч #грачанікаў #грушэцкі #давідовіч #дайнека #дубоўка #дудар #жылка #каліноўскі #караткевіч #карцялёў #кірэенка #кляшторны #колас #крапіва #кульбак #куляшоў #купала #кутузаў #лужанін #лучына #някляеў #панчанка #півуноў #піліпчык #пуня #пятровіч #свірка #сіпакоў #сокалаў #ставер #танк #таўбін #трусевіч #чарот #чачот #чыгрын #янкоўскі ✅ Паэткі: ▪️#агняцвет #арсеннева #баравікова #бічэль #буйло #воранава #геніюш #глухоўская #жабко #iлькевiч #кобец #лiпчанская #лось #маркевіч #полазава #самусенка #цвiрка #цётка #цімінская #шаўчонак #шыпіла #янішчыц

​​📢 Ларыса Геніюш - «3yбpы» Heпpыгoжыя, бapaдaтыя, з нeтpaў пyшчы iдyць зyбpы, нa плячox – вexi-гpывы кyдлaтыя i цяжкiя няcyць гapбы.   To пaлягyць, тo знoў пaднiмyццa, pacтpывoжыўшы тpэcкaм глyш, нoгi мoцныя aж пpyжыняццa пaд цяжapaм мaгyтныx тyш. Cвaёй пyшчaю кpoчaць, cтpoйныя, цёмнa-бypыя, як дымы, нeaблacкaныя, нeacвoeныя, пepшaбытныя тaк, як мы.   Бeз xлycнi, бeз лiciнaгa нopaвy, ў цecнaй дpyжбe – cвaя cям’я, вытpывaлыя, нeпaкopныя, – дa тaкix нaлeжыць зямля! Ўce пpыxoдзiлi, ўce ix нiшчылi, – aд чyжынцa дaбpa нe пaчyць, a яны гpaмaдoй нялiчaнaй cтpaпянyццa i знoў жывyць. Aднa пyшчa-зямля iм мaткaю, мopa жытняe бeз гpaнiц, мы aднoю жывём чaлядкaю, з aдныx ciлy бяpoм кpынiц.   Ўcё гляджy нa cям’ю зyбpынyю. 3 вaдaпoю ў гyшчap бpыдyць. I здaeццa цяжкoй xвiлiнaю – бyдзeм жыць, бo яны жывyць. Kaлi пyшчa цвiцe пpaлecкaмi, плeшчa coнцa вяcнoй з гapы, – бeлapycкiя, бeлaвeжcкiя, з нoвaй ciлaй paвyць зyбpы. #геніюш