en
Feedback
Моладзевы Блок | Моладзь.бел ⚡️

Моладзевы Блок | Моладзь.бел ⚡️

Open in Telegram

Агульнанацыянальны рух маладых актывістаў і актывістак, якія жадаюць жыць у сучаснай і свабоднай Беларусі ✊ Нас аб’ядноўвае вера ў свабоду, гуманізм і правы чалавека. Сувязь: @moladzbel_bot Пра нас: moladzbel.org

Show more
474
Subscribers
-224 hours
+137 days
+230 days
Posts Archive
5 каштоўнасных профіляў беларускай моладзі👩🏻‍💻 Даследчая група Моладзевага блока радая прадставіць вынікі яшчэ аднаго дасл
+6
5 каштоўнасных профіляў беларускай моладзі👩🏻‍💻 Даследчая група Моладзевага блока радая прадставіць вынікі яшчэ аднаго даследавання. І цяпер мы можам даведацца яшчэ больш пра тых, хто нас атачае. Больш даведацца пра 5 каштоўнасных профіляў можна ў картках. А яшчэ больш інфармацыі можна знайсці па спасылцы (толькі памятайце, што трэба ўключыць VPN, бо наш сайт заблакаваны на тэрыторыі Беларусі).

🇪🇺 Гісторыя поспеху: як Еўропа абагнала ўвесь свет? Чаму Заходні свет і, у прыватнасці, Еўропа займаюць лідуючыя пазіцыі па многіх сусветных паказчыках, а пераважная большасць вынаходстваў і інавацый за апошнія 400 гадоў была створана менавіта ў Еўрапейскай частцы свету? Існуе мноства тэорый, якія спрабуюць растлумачыць прычыны поспеху еўрапейцаў: хтосьці кажа аб каланіяльным фактары, хтосьці — аб прадвызначанай культурнай і цывілізацыйнай перавазе. Аднак, рэальныя прычыны «вялікага ўзбагачэння Еўропы» куды больш заблытаныя і складаныя. У сённяшнім роліку тлумачым за 10 хвілін у чым менавіта заключаецца сакрэт еўрапейскага поспеху: 👉 https://youtu.be/cQBEslBh8jk?si=iO9j7CBktnPcdg3b

Беларускае палітычнае поле стракаціць рознымі структурамі, імёнамі і брэндамі. Практычна кожны палітычны актар заяўляе аб усенароднай падтрымцы і прэтэнзіях на званне агульнанацыянальнага лідара. Аднак, ці ёсць у кагосьці з іх рэальнае права на такі клэйм, наколькі вялікай падтрымкай у рэчаіснасці карыстаецца кожная з прадстаўленых сілаў і якія іх рэальныя шанцы на ўладу ва ўмовах свабодных і дэмакратычных выбараў? У сённяшнім відэа раскрываем рэальны расклад сілаў на беларускім палітычным полі, а таксама спрабуем спрагназаваць вынікі прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, калі б беларусам была дадзеная магчымасць правесці іх у адпаведнасці з законам 🤔 👉 https://youtu.be/MkrO6EvBcOM

🎉🎉🧩Стартуе другі набор на Social Camp! Social Camp — гэта адукацыйна-ментарынгавы праект для беларусаў і беларусак, заціка
🎉🎉🧩Стартуе другі набор на Social Camp! Social Camp — гэта адукацыйна-ментарынгавы праект для беларусаў і беларусак, зацікаўленых у развіцці краіны і ўмацаванні сувязей з ёй незалежна ад месца пражывання. Праект складаецца з двух праграм: 1️⃣ Social Camp. Адукацыя — гэта 11 курсаў гуманітарнага напрамку: сторытэлінг, аргументацыя, сацыяльнае прадпрымальніцтва і інш. 2️⃣ Social Camp. Ментарынг — гэта праграма для пошуку кантактаў, наладжвання сувязей, узаемадапамогі, абмену вопытам і ведамі паміж беларус_камі як у краіне, так і за яе межамі. ❗️Удзельні_цы праграмы, якія маюць канкрэтныя праектныя прапановы і каманды для іх рэалізацыі, змогуць падаць заяўку на фінансавую падтрымку свайго праекта (ад 5 000 да 20 000 EUR) у 2024 годзе. ⏳🔥Ддл: 1 кастрычніка (курсы) і 8 кастрычніка (ментарынг). 👉Падрабязней. #адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм

Ці вы чулі пра канцэпт безумоўнага базавага даходу? Ідэя бязвыплатнай фінансавай дапамогі ад дзяржавы абмяркоўвалася філосафамі і эканамістамі яшчэ з 16 стагоддзя. Аднак у апошнія дзесяцігоддзі яна адрадзілася асабліва актыўна: у дзясятках краін і рэгіёнаў па ўсім свеце ўрады сталі запускаць пілотныя праекты па ўвядзенні UBI. У сённяшнім відэа распавядаем пра ідэю ўніверсальнага ці безумоўнага базавага даходу, разбіраем яго як з левых, так і з правых пазіцый, а таксама спрабуем палічыць колькі б каштавала ўвядзенне UBI у Беларусі. Абяцаем, што тэма цікавая і наводзіць на некаторыя думкі 😏 👉 https://youtu.be/kbZClDLRKpM

Чаму капіталістычныя краіны — найбольш багатыя і свабодныя? Рынкавую сістэму часта абвінавачваюць у несправядлівасці, дыскрымінацыі, абмежаванні свабоды і агульных правалах. Аднак, менавіта капіталістычныя краіны з'яўляюцца найбольш свабоднымі і паспяховымі ў свеце. Супадзенне? У новым відэа мы распавядаем пра тое, што такое капіталізм, як працуе цэнаўтварэнне, да чаго прыводзіць дзяржаўнае кіраванне эканомікай, а таксама чаму рынкавая эканоміка з'яўляецца найбольш натуральнай і эфектыўнай сістэмай уладкавання грамадства. 👉 https://youtu.be/ULOA5A-1jV4

19 верасня 1991 года бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь 🇧🇾 🇧🇾
19 верасня 1991 года бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь 🇧🇾 🇧🇾

19 верасня 1991 года бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь 🇧🇾 🇧🇾
19 верасня 1991 года бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь 🇧🇾 🇧🇾

Свята без свята: Дзень народнага адзінства 🤦🏻 Зараз дзяржаўны каналы б'юцца ў святочных канвульсіях — такое ж свята на двары! Але ці гэта ўвогуле свята і што прапануецца святкаваць? З гэтым разабраліся ў нашым Інстаграме. А тут можна знайсці лонгрыд пра пераасэнсаванне палякамі свайго імперыялістычнага мінулага: Ежы Гедройц: Я — чалавек усходні! А я вы ставіцеся да "новага свята"?

Repost from PLACOÜKA
⚡️ Чаго хоча беларускі КДБ і як ледзь не забіла Калеснікаву? Вялікае інтэрв'ю з Аланай Гебрэмарыям У першым выпуску новага сезона нашага відэа падкаста мы разам з камандай @newbelarusvision зрабілі вялікае інтэрв'ю з Аланай Гебрэмарыям, адным з галоўных лідэраў студэнцкага руху Беларусі з «Задзіночання беларускіх студэнтаў» і «Моладзевага блока», экс-прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і экс-сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай рады. 💸 Падтрымайце нас на Patreon https://patreon.com/placouka Што абмеркавалі? 🔻Ці хацела Алана з'язджаць з Беларусі і што стала галоўнай трыгерам такога пераезду 🔻Як праходзяць будні палітвязняў, якія выйшлі на волю, але да якіх застаецца асаблівая цікавасць з боку спецслужбаў 🔻Пры сыход у айці і забарону на працу стаматолагам 🔻Чаму затрымалі Алану і як гэта праходзіла 🔻Турэмны побыт і як з глузду не з'ехаць. Што можна і што нельга ўнутры. Што ўнутры думаюць пра вайну 🔻Пра талерантнасць беларусаў і дыскрымінацыю. Дзяцінства Аланы 🔻Чаго хоча беларускі КДБ і якія тэхнікі ціску выкарыстоўвае 🔻Як ледзь не забіла Марыю Калеснікаву і перадавала нечаканае і смелае прывітанне Эдуарду Пальчысу Глядзіце гэты выпуск і падпісывайцеся на канал 👉 https://youtu.be/1aeYVbO5e7s @placouka

Рэформы па метадычках: добрая практыка ці забойства эканомікі? Ні для кога не сакрэт, што міжнародныя фінансавыя інстытуты сапраўды маюць спіс рэкамендацый, неабходных для атрымання крэдытаў і грантаў. Адным з такіх спісаў з'яўляецца «Вашынгтонскі кансэнсус», распрацаваны вядучымі эканамістамі ў канцы 1980-х гадоў. Аднак, наколькі пастулаты Вашынгтонскага кансэнсусу дапамаглі краінам, якія прымянілі гэтыя рэформы на практыцы? У гэтым відэа мы разбіраемся, што ж такое «Вашынгтонскі кансэнсус», якія наступствы мелі яго прымяненне ў розных месцах планеты, а таксама як Беларусь уводзіла ў зман міжнародныя фінансавыя арганізацыі. 👉 https://youtu.be/1axR9iir6hg

Беларусь — акупаваная краіна? Апошнім часам, у сувязі з актыўным умяшаннем Расіі ва ўнутраныя справы Беларусі, а таксама саўдзелам Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны, узнікла ідэя аб прызнанні Беларусі акупаванай краінай. Аднак, што пра гэта кажа міжнароднае права? У сённяшнім роліку паспрабуем разабрацца, ці можна лічыць Беларусь акупаванай Расіяй і якія падобныя гістарычныя прэцэдэнты можна сустрэць у сусветнай гісторыі. А як лічыце вы? Пераходзьце на наш Youtube і пішыце ў каментарах чаму Беларусь можна лічыць акупаванай і ці з'яўляемся мы краінай-агрэсарам у дачыненні да Ўкраіны: 👉 https://youtu.be/o31YVWFj2QQ?si=gS7Ayccl_ZSRFe7m

🇪🇺 Што будзе, калі Беларусь далучыцца да ЕС? Геі, мігранты, фашысты, русафобы — ці сапраўды Еўрапейскі Саюз менавіта пра гэта? Альбо еўраінтэграцыя — шлях да эканамічнага і сацыяльнага бума, якога проста немагчыма дасягнуць без далучэння да ЕС? У новым відэа распавядаем пра тое, якія бенефіты можа прынесці сяброўства ў ЕС для Беларусі, а таксама спрабуем разабрацца, якія крокі для гэтага трэба здзейсціць. Больш падрабязна чытайце ў нашым Istagram (які, дарэчы, апошнім часам мы вядзем значна актыўней за Telegram), а новае відэа глядзіце па спасылцы ніжэй: https://youtu.be/0UEwA_cvO5w

🌿 Чаму дэкрыміналізацыя псіхаактыўных рэчываў — непазбежная? Не так даўно мы выпусцілі сумесны аналітычны дакумент разам з @legalizebelarus, які аналізуе цяперашнюю наркапалітыку Беларусі, а таксама дае прапановы па неабходных рэформах. А ў сённяшнім відэа мы распавядаем пра тое, што ўвогуле сабой уяўляе «вайна з наркотыкамі», чаму яна правалілся і якія існуюць сучасныя падыходы да гуманнай наркапалітыкі. Чаму не ўсе спажыўцы ПАР — наркаманы, не ўсе ПАР — наркотыкі і што патрэбна змяніць у Беларусі глядзіце на нашым Youtube-канале: https://youtu.be/QClupC0vPkQ?si=mWOOJFCL2d_NJ440

Апошняе відэа па гісторыі сучаснай беларускай палітыкі ўжо на канале 🫡 У 2010-х «беларускаму цуду» прыйшоў канец: жорсткі разгон пратэстаў пасля чарговых выбараў абазначыў курс на аўтакратыю, валютны крызіс разбурыў міф аб эканамічнай стабільнасці, а тэракт у мінскім метро 11 красавіка 2011 года ўзмацніў страх у грамадстве. У той жа час, «дзясятыя» таксама запомніліся дастаткова папулярнай кандыдатурай Таццяны Караткевіч, «вышымайкамі», правядзеннем 100-годдзя БНР у цэнтры Мінска, парламенцкай кампаніяй Моладзевага Блоку і многім іншым. Якія ж яны, беларускія «дзясятыя»? Глядзіце ў нашым новым роліку: https://youtu.be/7hqCaLQLWfc

«Какого это быть лидером самой бесполезной структуры в мире?»🙃 Моладзевы Блок задает демсилам вопросы, на которые каждый беларус хочет получить ответы💯 Подпишись на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ

Жыццё ў Беларусі не робіцца лягчэй, але мы паспрабуем яго зрабіць трошкі лягчэйшым і бяспечнейшым для цябе. Сёння расказваем,
+6
Жыццё ў Беларусі не робіцца лягчэй, але мы паспрабуем яго зрабіць трошкі лягчэйшым і бяспечнейшым для цябе. Сёння расказваем, як схаваць грошы ад беларускай дзяржавы. Пакажы гэты пост сваім сябрам і сяброўкам, каб усе былі на крок бліжэй да бяспекі і якой-ніякой ананімнасці ❤️🙌

Парад кандыдатаў і новая надзея на рэвалюцыю🔥 У новым відэа павяртаемся ў 2010 год, калі кандыдатамі ў прэзідэнты вылучылася ажно 10 чалавек, 9 з якіх былі апазіцыйнымі. Але як мы ўжо ведаем, галоўнае не колькасць, а якасць. Напэўна, гэтыя выбары былі найбольшай неспадзяванкай для Лукашэнкі за ўсе 14 гадоў кіравання краінай на той час. Давайце разбірацца, як беларусы перажылі выбары 2010 года, а што самае галоўнае, жудасныя рэпрэсіі пасля іх. Усё ў нашым відэа па спасылцы ніжэй: https://youtu.be/tT0AmXke-y4

Рэвалюцыя in the air 🍃 У новым відэа разбіраемся, як праходзілі Выбары 2006 года ў Беларусі: - Ці магчыма была рэвалюцыя? - Чаму зноў няма адзінага апазіцыйнага кандыдата? - Як Лукашэнка зноў стаў прэзідэнтам? Карацей, запрашаем узяць новую порцыю ведаў пра палітыку ў Беларусі! А яшчэ гэта нашае першае цалкам беларускамоўнае відэа, таму заклікаем нас падтрымаць лайкамі і каментарамі 🫶 Глядзець тут: https://youtu.be/lre-3B8DuOA

Абыходны ліст — спосаб выявіць запазычанасці перад установай адукацыі для тых, хто з яе сыходзіць. Студэнты мусяць самастойна
+7
Абыходны ліст — спосаб выявіць запазычанасці перад установай адукацыі для тых, хто з яе сыходзіць. Студэнты мусяць самастойна абыйсці пэўныя кабінеты і праставіць пячаткі, якія пацвярджаюць, што студэнт не мае ніякіх запазычанасцяў перад бібліятэкай, кафедрамі і бухгалтэрыяй. Але амаль заўсёды вас прымусяць паставіць подпісы ад БРСМ ці прафкаму ўніверсітэту. І заўсёды пагражаюць не выдаць дыплом без поўнасцю запоўненага абыходнага ліста, ці маюць яны на гэта права?🤔