en
Feedback

Don't get caught by a cheater! Telemetrio finds and tags such channels 👉 If you want to see the tag, subscribe

Беларускае Радыё Рацыя

Беларускае Радыё Рацыя

Open in Telegram

Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!

Show more
1 339
Subscribers
+124 hours
+27 days
+1430 days
Posts Archive
📍 38 гадоў таму паўстаў Беларускі народны фронт «Адраджэнне» 🔻 Гэта рух, які адыграў важную ролю ў найноўшай гісторыі Белар
📍 38 гадоў таму паўстаў Беларускі народны фронт «Адраджэнне» 🔻 Гэта рух, які адыграў важную ролю ў найноўшай гісторыі Беларусі. 🎙 Пра яго стварэнне, дзейнасць у Беларусі і планы на будучыню за мяжой распавядае выконваючы абавязкі старшыні партыі БНФ у замежжы Юрый Меляшкевіч. Падрабязнасці на сайце: https://racyja.com/by/palityka/meljaskevic-bnf-heta-i-historyja-maej-sjami/

🤍❤️🤍 Павел Севярынец анансаваў першыя беларускія дэмакратычныя выбары ў замежжы 🇵🇱 Больш за 100 дэлегатаў чакаецца на з’е
🤍❤️🤍 Павел Севярынец анансаваў першыя беларускія дэмакратычныя выбары ў замежжы 🇵🇱 Больш за 100 дэлегатаў чакаецца на з’ездзе Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Беластоку. Ён пройдзе ў гэтую суботу, 24 кастрычніка. Больш на сайце: https://racyja.com/by/palityka/pavel-sevjarynec-anansavau-demakratycnyja-vybary/

📌 Францыю ўжо больш за тыдзень скалынаюць вулічныя беспарадкі. Што стаіць за гэтымі падзеямі і як на іх паглядзець з беларус
📌 Францыю ўжо больш за тыдзень скалынаюць вулічныя беспарадкі. Што стаіць за гэтымі падзеямі і як на іх паглядзець з беларускага досведу? 🎤 Мікола Дзядок: У большасці беларусаў татальнае асуджэнне таго, што адбываецца, татальна негатыўная рэакцыя і вельмі рэзкае адмаўленне. Наогул усё, што датычна знішчэння маёмасці, беларусы вельмі кепска ўспрымаюць. https://racyja.com/by/palityka/pahromy-u-francyi-belaruski-pohljad/

📕 Выдавецкая ініцыятыва SayBeat адкрыла перадзамову на кнігу выбранага «Чалавечая трагікамэдыя» культавага чэшскага «праклят
📕 Выдавецкая ініцыятыва SayBeat адкрыла перадзамову на кнігу выбранага «Чалавечая трагікамэдыя» культавага чэшскага «праклятага філосафа», ніцшэанца, «эгадэіста» Ладзіслава Клімы (1878—1928) у перакладзе Макса Шчура. 📕 Прэзентацыя кнігі з удзелам перакладніка і чэшскай літаратуразнаўкі Яны Коліяшавай адбудзецца на пражскай «Прадмове» 1.11.2026. https://racyja.com/by/kultura/adkrytaja-peradzamova-na-knihu-cesskaha-filosafa-pa-belarusku/

📌 Ліза Ахроменка: Чаму так здарылася? 📍 На фарміраванне светапогляду людзей, якія нарадзіліся ў пэўны прамежак часу, уплыва
📌 Ліза Ахроменка: Чаму так здарылася? 📍 На фарміраванне светапогляду людзей, якія нарадзіліся ў пэўны прамежак часу, уплывалі найважнейшыя гістарычныя падзеі. 📍 Людзі, якія дзесяцігоддзямі ганарыліся перамогай над фашызмам, у сучаснай Расеі ахвотна прынялі культ правадыра, сілы і вайны. 📍 Дзесяцігоддзямі ім убівалі ў галовы: ад цябе нічога не залежыць; навакол ворагі; нас хочуць падмануць; мы вялікія; затое нас баяцца. https://racyja.com/by/hramadstva/camu-tak-zdarylasja/

📌 У суботу, 24 кастрычніка, брытанская радыёстанцыя BBC Radio 3 пакажа выступ польска-беларускага фолк-гурта Hajda Banda (Га
📌 У суботу, 24 кастрычніка, брытанская радыёстанцыя BBC Radio 3 пакажа выступ польска-беларускага фолк-гурта Hajda Banda (Гайда Банда). 🎼 Музыкі запісалі адмысловую сесію 7 кастрычніка ў студыі 80A у лонданскім Broadcasting House — штаб-кватэры BBC. https://racyja.com/by/kultura/muzyka-hurta-hajda-banda-padljassa-prahucyc-na-bbc/

📌 19-20 кастрычніка ў Варшаўскім універсітэце праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя прысвечаная польска-беларускім мо
📌 19-20 кастрычніка ў Варшаўскім універсітэце праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя прысвечаная польска-беларускім моўным, літаратурным і культурным сувязям. Імпрэза прымеркаваная да 70-годдзя кафедры беларусістыкі ўніверсітэта. 📚 У канферэнцыі бярэ ўдзел дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап. Ён выступіў з дакладам «Выдавецкая дзейнасць Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку — выклікі і рэаліі». https://racyja.com/by/kultura/kanferencyja-u-varsave-pra-polska-belaruskija-suvjazi/

📌 Тысячы беларусаў ва Украіне сутыкаюцца з сур’ёзнымі бюракратычнымі і юрыдычнымі выклікамі. 🎤 Адной з тых, хто сістэмна за
📌 Тысячы беларусаў ва Украіне сутыкаюцца з сур’ёзнымі бюракратычнымі і юрыдычнымі выклікамі. 🎤 Адной з тых, хто сістэмна займаецца дапамогай і абаронай правоў беларусаў у гэтай сітуацыі, з’яўляецца Госця Рацыі — Анастасія Махамет. https://racyja.com/by/palityka/anastasija-machamet-pra-sacyjalnuju-pryemnuju-dlja-belarusau-va-ukraine/

⚽️ 19 кастрычніка былі згуляныя заключныя матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. ⚽️ На дадзены мома
⚽️ 19 кастрычніка былі згуляныя заключныя матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. ⚽️ На дадзены момант тройка лідараў чэмпіяната застаецца нязменнай. Віцебскі «МЛ» мае 53 балы, менскае «Дынама» – 52 і прысталічная «Іслач» – 49. Да таго ж усе тры каманды маюць гульню ў запасе ў параўнанні са сваімі пераследнікамі. https://racyja.com/by/sport/u-cempijanace-belarusi-pa-futbole-vyraznaja-trojka-lidarau/

📌 Мікола Бянько: Пра тое, што стаіць за лічбамі Кабанчука 🎤 Больш за тры тысячы беларусаў завербаваліся ў расейскае войска,
📌 Мікола Бянько: Пра тое, што стаіць за лічбамі Кабанчука 🎤 Больш за тры тысячы беларусаў завербаваліся ў расейскае войска, больш за пяцьсот загінулі. Такія звесткі агучыў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Вадзім Кабанчук у інтэрв’ю Польскаму радыё. ‼️ За ўдзел у абароне Украіны – крымінальныя справы, завочныя прысуды на дзесяцігоддзі, небяспека для сваякоў. А той, хто ваяваў за Расею, вяртаецца і спакойна жыве сабе. https://racyja.com/by/palityka/pra-toe-sto-staic-za-licbami-kabancuka/

📌 У 42-ю гадавіну трагічнай смерці капелана «Салідарнасці» на тэрыторыі будаўніцтва Музея благаслаўлёнага ксяндза Ежы Папялу
+3
📌 У 42-ю гадавіну трагічнай смерці капелана «Салідарнасці» на тэрыторыі будаўніцтва Музея благаслаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі ў Акопах прайшла афіцыйная прэс-канферэнцыя. 🎤 Прадстаўнікі ўладаў паведамілі, што будаўнічыя працы выкананы ўжо на 60 адсоткаў. https://racyja.com/by/sumezza/muzej-ezy-papjaluski-u-akopach-nablizaecca-da-adkryccja/

📌 У швейцарскім Залатурне прайшло ўрачыстае адкрыццё абноўленага помніка Тадэвушу Касцюшку, усталяванага на валун з беларуск
📌 У швейцарскім Залатурне прайшло ўрачыстае адкрыццё абноўленага помніка Тадэвушу Касцюшку, усталяванага на валун з беларускай зямлі. 🎤 Як адзначыў кіраўнік Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Аляксандр Сапега, урачыстасць прайшла на высокім узроўні і стала важнай кропкай яднання. https://racyja.com/by/kultura/bronzavy-tadevus-kascjuska-vjarnuusja-u-zalaturne/

🖊Даследчыца гісторыі беларускай мовы 📚 19-га кастрычніка спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння мовазнаўцы Марыі Жыдовіч (19
+2
🖊Даследчыца гісторыі беларускай мовы 📚 19-га кастрычніка спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння мовазнаўцы Марыі Жыдовіч (1906-1977). Асноўнымі напрамкамі яе шматгадовай навуковай дзейнасці былі гісторыя беларускай мовы і беларуская дыялекталогія.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/dasledcyca-historyi-belaruskaj-movy/

У Францыі могуць увесці надзвычайнае становішча 🔺У шэрагу гарадоў увядуць каменданцкую гадзіну праз масавыя беспарадкі і раб
У Францыі могуць увесці надзвычайнае становішча   🔺У шэрагу гарадоў увядуць каменданцкую гадзіну праз масавыя беспарадкі і рабаванні крам. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр краіны Себасцьен Лекарню.   Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/u-francyi-mohuc-uvesci-nadzvycajnae-stanovisca/

🇵🇱 У Варшаве на Макатоўскім полі адбыўся фестываль Ukrainian Community Fest 🇺🇦 Яго арганізатарам выступіла ўкраінская арг
+4
🇵🇱 У Варшаве на Макатоўскім полі адбыўся фестываль Ukrainian Community Fest    🇺🇦 Яго арганізатарам выступіла ўкраінская арганізацыя «Еўрамайдан-Варшава». Падзея мела дабрачынны характар, распавядала валанцёрка ініцыятывы Ірына Антанюк.   Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/euramajdan-varsava-zladziu-ukrainian-community-fest/

Пабачыла свет кніга Вольгі Сямашкі “Могілкі беларусаў Падляшша” 📖 Манаграфія аб’ёмам 700 старонак багата аздобленая ілюстрац
+4
Пабачыла свет кніга Вольгі Сямашкі “Могілкі беларусаў Падляшша”   📖 Манаграфія аб’ёмам 700 старонак багата аздобленая ілюстрацыямі і здымкамі (амаль 400). У манаграфіі апісаныя больш за 30 могілак (праваслаўных, каталіцкіх, яўрэйскіх, татарскіх і інш.).   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/mohilki-belarusau-padljassa/

38 гадоў таму быў створаны аргкамітэт БНФ «Адраджэнне» Паводле ўдзельніца тых падзей Галіны Пазьняк, Рух БНФ адыграў вялікую
38 гадоў таму быў створаны аргкамітэт БНФ «Адраджэнне»   Паводле ўдзельніца тых падзей Галіны Пазьняк, Рух БНФ адыграў вялікую ролю ў найноўшай гісторыі Беларусі.   Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/38-hadou-tamu-byu-stvorany-arhkamitet-bnf-adradzenne/

🎭 У Варшаве адбудзецца прэм’ера камедыі «Бог рэзні» 🎤 Пра тое, як праходзіць падрыхтоўка спектаклю, цяперашнія пажаданні пу
🎭 У Варшаве адбудзецца прэм’ера камедыі «Бог рэзні»   🎤 Пра тое, як праходзіць падрыхтоўка спектаклю, цяперашнія пажаданні публікі і нашую рэчаіснасць паразмаўлялі з Госцяй Рацыі - з беларускай рэжысёркай, актрысай і музыкай Анастасіяй Шпакоўскай.   Больш на: https://racyja.com/by/kultura/u-varsave-adbudzecca-premera-kamedyi-boh-rezni/

❗️Кожны 5-ы рубель з бюджэту Беларусі пойдзе на армію і сілавікоў 🥷 🥷 Асабліва хутка растуць выдаткі на ўнутраныя войскі МУ
❗️Кожны 5-ы рубель з бюджэту Беларусі пойдзе на армію і сілавікоў   🥷 🥷 Асабліва хутка растуць выдаткі на ўнутраныя войскі МУС — за пяць гадоў яны павялічацца ў 3,57 раза.   Больш на: https://racyja.com/by/ekanomika/kozny-5-y-rubel-z-bjudzetu-belarusi-pojdze-na-armiju-i-silavikou/

📌 Віталь Цыганкоў: Ці зладзяць ЗША, Кітай і Расея “новую Ялту”? 📍 Падчас тэлефоннай размовы з Дональдам Трампам Уладзімір П
📌 Віталь Цыганкоў: Ці зладзяць ЗША, Кітай і Расея “новую Ялту”? 📍 Падчас тэлефоннай размовы з Дональдам Трампам Уладзімір Пуцін абмяркоўваў магчымасць трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў Расеі, ЗША і Кітая. 📍 Крэмль, вядома, хацеў бы ператварыць вайну супраць Украіны ў пытанне адносінаў вялікіх дзяржаў. 📍 Таксама відавочна, што гэтая ідэя найбольш не спадабаецца еўрапейскім лідарам. https://racyja.com/by/palityka/ci-zladzjac-zsa-kitaj-i-raseja-novuju-jaltu/