en
Feedback
Wir.by

Wir.by

Open in Telegram

https://wir.by/be/ Папулярызуем беларускую і сусветную культуру: відэа-лекцыі, папулярна-навуковыя артыкулы, тэсты і пазнавальныя гульні. Абмеркаваць: https://t.me/wir_by_chat

Show more
553
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days
Posts Archive
Лонгрыд на выходныя 🕰 Невядомыя лісты Уладзіміра Караткевіча да Уладзіміра Лучука ✉️ "...Я ўцёк у Чалябінск да сястры, каб т
Лонгрыд на выходныя 🕰 Невядомыя лісты Уладзіміра Караткевіча да Уладзіміра Лучука ✉️ "...Я ўцёк у Чалябінск да сястры, каб тут пісаць новы раман (не ведаю, ці пісаў я Вам аб ім) ["Каласы пад сярпом тваім"]. У Мінску не даюць. Цягнуць са студыі мастацкай і дакументальнай, ганяюць на розныя справы, клічуць на паседжанні. А ну іх. І вось я месяц ужо амаль сяджу тут і працую па дзесяць гадзін у дзень. А канца не відаць. А здаць рукапіс трэба ў канцы красавіка. І я, відаць, зраблю так: адшліфаваную першую кнігу аддрукую і пакладу для іх. Няхай нешта маюць. Усё адно гэта фармальнасць і да канца года ніхто ў яе не загляне. А я прыеду чысла 21–23 дадому, зраблю ўсе справы, у тым ліку і Вашы, ды месяцы на два зноў уцяку, некуды на мой Дняпро (магчыма, у Рагачоў да дзядзькі), дый буду пісаць. Аб змене адраса паведамлю, а то, магчыма, надумаеце прыехаць на Беларусь, то буду сустракаць..." Чытаць далей тут #лонгрыд

Магчыма, у будучыні — касмічнай, галаграфічнай — кінематограф здолее рабіць фільмы і па вершах, бо верш, як ніякі іншы літаратурны жанр, насычаны шматмернасцю; у ім жывуць, пакутуюць, кахаюць і шукаюць ісціну героі верша — сэнсы, гукі, словы... Навука зазірнула ў глыб атама, у глыб ядра — і адкрыла, паводле назвы адной кнігі, «немінучасць дзіўнага свету». Субатамны свет слова, паэзіі тоіць у сабе таксама свае таямніцы і адкрыцці.

📣Анлайн-дыскусія "Ці ёсць жыццё пасля ўручэння Гедройця?" пачалася! Далучайцеся 👇 https://youtu.be/corUsvJXDmo

«У першы i апошні раз падняўся ў фунікулёры. Тбілісі з птушынага палёту, блішчыць звілістая Кура. Палац, муштаід, шпіталь удалечыні. Дахі, дахі, чырвоныя, чарапічныя, шэрыя вуліцы, чорныя, нібы маленькія жукі, аўтамабілі. А далей цякучая, няясная далячынь. Туды я паеду сёння, i будзе зноў тужліва i сумна. Зноў буду ўспамінаць пакінутых сяброў, сумаваць. Але рашэння не змяню.» Гэты запіс у сваім дзённіку Іван Мележ зрабіў 26 верасня 1942 года. Прачытаць яго цалкам можна вось тут: https://wir.by/be/diary/12848 Чытайце кожны дзень на wir.by запіс з дзённіка беларускага пісьменніка!

Паэзія Алеся Разанава заўсёды з табой! З вялікай пашанай і любоўю wir.by зрабіў тэлеграм-канал, дзе кожны дзень уранку і ўвечары будзе з'яўляцца верш Алеся Разанава. Дасканалыя тэксты Разанава як магчымасць спыніцца і пабачыць прыгажосць свету, якая гэты свет у рэшце рэшт і ратуе. Калі ласка, далучайцеся. https://t.me/razanau_wir_by

Паэзія Алеся Разанава заўсёды з табой! З вялікай пашанай і любоўю wir.by зрабіў тэлеграм-канал, дзе кожны дзень уранку і ўвечары будзе з'яўляцца верш Алеся Разанава. Выкшталцоныя тэксты Разанава як магчымасць спыніцца і пабачыць прыгажосць свету, якая гэты свет у рэшце рэшт і ратуе. Калі ласка, далучайцеся. https://t.me/razanau_wir_by

Паэзія Алеся Разанава заўсёды з табой! З вялікай пашанай і любоўю wir.by зрабіў тэлеграм-канал, дзе кожны дзень уранку і ўвечары будзе з'яўляцца верш Алеся Разанава. Выкшталцоныя тэксты Разанава як магчымасць спыніцца і пабачыць прыгажосць свету, якая гэты свет у рэшце рэшт і ратуе. Калі ласка, далучайцеся. https://t.me/razanau_wir_by

Прыгажосць, пра якую Дастаеўскі казаў, што яна выратуе свет, ратуе свет пастаянна, спрадвеку — сама-ахвяруючыся, самапераўзыходзячыся, перакульваючыся ў сваю дыялектычную процілегласць — у пачварнае, і такім чынам далучаючы гэтую другую палову свету да сябе.

Вынік пасылае знакі дарозе і справе, але сам не можа ўвайсці ні ў дарогу, ні ў справу. І таму дарога доўжыцца, справа дзейсніцца, а чалавек ёсць.

«Сонца і хмары. Ставіў пячаткі экслібрысаў.» https://wir.by/be/diary/b6723

Цела — плынь, якая захоплівае і нясе ў сваё «мора» чалавечыя памкненні, намеры, думкі, самога чалавека, хоць адзінае, што чалавеку неабходна зрабіць у жыцці,— гэта перайсці з аднаго берага на другі. Алесь Разанаў

«Чуеш крок загонаў? Крочаць міліёны» Мала хто ведае, што свой верш на музыку паланэза Агінскага напісаў і вялікі Уладзімір Ка
«Чуеш крок загонаў? Крочаць міліёны» Мала хто ведае, што свой верш на музыку паланэза Агінскага напісаў і вялікі Уладзімір Караткевіч. Той тэкст амаль забыты, але які ж ён актуальны! Працаваў над тэкстам Караткевіч з характэрнай для сябе заўзятасцю: пастанавіў пісаць тэкст, слухаючы музыку. «Слухаў сто разоў, і калі мне спачатку здавалася, што я нешта разумею, то ў канцы другой гадзіны запэўніўся, што я варты жалю графаман з вухам, на якое яшчэ ў дзяцінстве наступіў адзін з вучняў Смаргонскай акадэміі, якой патрэбны гэты паланэз», — жартаўліва пісаў ён сябру. Але ў выніку верш атрымаўся магутны. Чытайце па спасылцы

Чым пах дарэвалюцыйны Менск? Мінск (ці ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. Спрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў. https://wir.by/be/article/pachi-mienska

6 жніўня 1517 года Францыск Скарына друкуе кнігу «Псалтыр» ва ўласным перакладзе. Гэта адначасова і бунт, і прарыў, і поўнае замацаванне Рэнесансу на Беларусі. Беларусы аднымі з першых у свеце маюць пераклад Бібліі. У гэты ж час у Еўропе пачынаецца Рэфармацыя, канкістадоры высаджваюцца ў Мексіцы, маскоўскія войскі бяруць у аблогу Полацк, а Фернан Магелан распачынае кругасветнае падарожжа. У новым матэрыяле wir.by — таймлайн жыцця Францыска Скарыны і найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў сусветнай гісторыі ў той жа час. Рафаэль, Мікола Гусоўскі, Марцін Лютэр і Томас Мор вітаюць вас! Праходзьце па спасылцы: https://wir.by/be/article/skaryna-timeline

sticker.webp0.34 KB

sticker.webp0.31 KB

Абяцаем заўтра новы матэрыял! Як вы думаеце, пра каго ён будзе? Падказка — наш шыкоўны стыкерпак, прысвечаны гэтаму чалавеку. У стыкерпаку вы сустрэнеце асобаў, якія жылі ў адзін час з ім.

Абяцаем заўтра новы матэрыял! Як вы думаеце, пра каго ён будзе?

«… хадзілі па горадзе, сядзелі ля бухты. Вецер, хвалі. Між караблямі бочкі, скрынкі, каша водарасцяў. І гэты пах ёду. Мора люблю адразу за Беларуссю (во, сказануў, афарызм! Проста хоць ты на магіле пішы!)» Дзённік Уладзіміра Караткевіча 2 жніўня 1965 года https://wir.by/be/diary/8ae648

«Я ўпершыню бачыў мора. Хоць на фронце быў недалёка ад Чорнага мора, але так i не ўбачыў яго. Убачыў мора ўпершыню тут. Каспійскае.» Гэта фрагмент з дзённіка Івана Мележа, зроблены 27 ліпеня 1942 года. Цалкам запіс за 27 ліпеня чытайце на сайце: https://wir.by/ru/diary/3c8636