cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры

Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці. Для сувязі: instagram.com/resource_byculture Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury

Show more
Advertising posts
2 252
Subscribers
-524 hours
-267 days
-6530 days
Posting time distributions

Data loading in progress...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Publication analysis
PostsViews
Shares
Views dynamics
01
🗣 У эфіры навіны #ArtPowerBelarus. Каманда праграмы падтрымання беларускай культуры завяршыла прыём і першасную праверку заявак на міні-гранты, а таксама гатовая падзяліцца вынікамі пасяджэння адборачнай камісіі, прысвечанай апошнім грантам мабільнасці. Такім чынам, камісія прыняла рашэнне аб падтрыманні 1️⃣0️⃣ заявак на праграму мабільнасці. Атрымальнікі грантаў у хуткім часе здзейсняць вандроўкі з мэтай прафесійнага развіцця. За міні-гранты ArtPower Belarus у межах бягучага туру будуць змагацца 1️⃣0️⃣0️⃣ заявак. Канкурэнцыя абяцае быць напраўду моцнай, бо ўжо традыцыйна годных праектаў пададзена шмат. Адборачная камісія, якая вырашыць лёс заяўнікаў, збярэцца напрыканцы траўня. Тады і будуць абраныя праекты, што атрымаюць апошнія міні-гранты нашай праграмы. ❤️ Зычым поспехаў кожнаму праекту! Застаемся на сувязі! ArtPower Belarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.
3894Loading...
02
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры. Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень. 🔹 Заўтра, 17 красавіка, дэдлайн для падачы заявак на міні-гранты #ArtPowerBelarus. Тут чакаюць праектныя прапановы з бюджэтам да 5 тысяч еўраў. Даведацца больш пра міні-гранты і падаць заяўку 🔹 Працуе праграма юрыдычнай дапамогі для беларускіх дзеячаў культуры, рэпрэсаваных пасля 2020 года. Яна ўключае кансультацыі, пісьмовыя адказы, звязаныя з заканадаўствам Беларусі, а таксама з асобнымі кірункамі заканадаўства Польшчы. Атрымаць кансультацыю 🔹 Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой АВВА анансавала прыём заявак на конкурс бізнесаў. Сёлета тут прысутнічае намінацыя “арт-бізнес”, якая пасуе акурат для культурніцкіх праектаў з бізнесовым складнікам. Даведацца больш
7376Loading...
03
🔥 Да дэдлайну для заявак на міні-гранты #ArtPowerBelarus застаўся тыдзень! Спяшайцеся сфармуляваць свае задумкі, афармляйце іх у нашых формах і падавайце праектныя заяўкі да 17 красавіка 2024 года. Гэта апошні шанец пазмагацца за падтрыманне ў памеры да 5 тысяч еўраў. Не ведаеце, дзе шукаць ідэі і чым натхніцца? Мы ўжо давалі падказкі вось тут, таксама раім звярнуць увагу на галерэю “Падтрыманыя праекты” на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пры складанні заяўкі ўлічвайце, што максімальны тэрмін завяршэння ўсіх актыўнасцяў па праекце: 1 лістапада 2024 года. Поспехаў! Даведацца больш пра міні-гранты і падаць заяўку Праграма ArtPower Belarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.
98226Loading...
04
❗️Увага, #аналітыка! Пачынаем публікаваць агляды культурніцкага жыцця беларусаў у студзені - сакавіку 2024 года. 🎭 Прыпынак першы: тэатральны. Чытачы дазнаюцца пра прэм’еры новых і рэ:віталізацыі старых пастановак, гучныя (і зусім ціхія) звальненні рэжысёраў, а таксама судовыя справы, вынікі якіх дасюль невядомыя. У выпуску таксама: функцыянеры патрабуюць спектакляў пра вайну, але вартага ўвагі новага матэрыялу на гэтую тэму ўсё няма. Гледачы патрабуюць відовішчаў, але якасных пастановак у Менску днём з агнём не знойдзеш. Да тэатральных касаў выстройваюцца чэргі, але гэта не адзнака поспеху. Наш тэатральны крытык рэзюмуе: “Пункт невяртання да беларускага дарэвалюцыйнага тэатру ўжо пройдзены. Пачатак 2024 года засведчыў пра такі пераход з бязлітаснасцю”. Чытаць агляд цалкам Ранейшыя выпускі аналітыкі пра тэатр знойдзеце тут, тут і тут. Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
8862Loading...
05
🔥 3️⃣ гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры. Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень. 🔺 Трывае прыём заявак на міні-гранты ў межах праграмы #ArtPowerBelarus. Маеце задумку культурніцкага праекта з бюджэтам да 5 тысяч еўраў? Спяшайцеся! Даведацца больш і падаць заяўку (да 17 красавіка) 🔺 Культурніцкі цэнтр Malý Berlín (Трнава, Славакія) запрашае беларускіх творцаў, прафесіяналаў у сучасным візуальным мастацтве ці блізкіх галінах, узяць удзел у адмысловай праграме арт-рэзідэнцый. Даведацца больш і падаць заўяку (да 19 красавіка) 🔺 Фестываль фатаграфіі PhotoArtDoc запрашае беларускіх творцаў далучыцца да адукацыйнага модулю. Цягам 4-х месяцаў 3 групы будуць працаваць над засваеннем важных фотажанраў. Навучанне бясплатнае, колькасць месцаў абмежаваная. Даведацца больш і падаць заяўку (да 10 красавіка)
7738Loading...
Photo unavailableShow in Telegram

Show all...
11👍 4

12👍 3

🔥 11👍 3

🔥 10👍 4👏 2 1

🔥 9👍 6
Go to the archive of posts