cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Невядомая мова

Рэдкія і невядомыя словы беларускай мовы. Навіны беларускай прасторы, моўныя мемы і цікавосткі! Наш чацік: @movaby_chat Пытанні і прапановы дасылайце на скрыню: [email protected]

Show more
The country is not specifiedThe language is not specifiedThe category is not specified
Advertising posts
2 173
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
Photo unavailableShow in Telegram
Помню маму ў дні свят — паружавелую, гаманлівую і бясконца лагодную... Марціновіч.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Пад вечар у покуце Болесь з жонкай кленчылі, спалохана маліліся, не адважваліся падняць уверх вачэй. Карпюк.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Зноў збіраемся ля вогнішча, глядзім, як дзядзька Ігнат шаршаткай сшывае аброць, і чакаем. Ваданосаў.
Show all...
Show all...
IRDORATH (BY) - Быў. Ёсць. Буду. (Byu. Iost'. Budu.) Live 2020

This is the verse of the famous Belarusian poet: Vladimir Korotkevich. Turn on subtitles, read the translation and understand how much this resonates with ou...

Падарунак да сённяшяга свята — новы альбом Лявона Вольскага! Слухаць на ўсіх лічбавых пляцоўках: https://bnd.lc/TRYBUNAL "Сем гадоў таму, 25 сакавіка 2014 году выйшаў мой першы сур’ёзны сольны альбом “Грамадазнаўства”. Мы адмыслова прымеркавалі рэліз да Дню Волі. І ў гэтым, 2021, вырашылі таксама зрабіць падарунак беларускаму народу на Сьвята. Сустракайце новы альбом — 10 песень пра нашае жыцьцё ў гэты складаны, трывожны і натхняльны час!
Show all...
Lavon Volski - Trybunał | BandLink

Listen, download or stream Trybunał now!

ШТО ТАКОЕ „КЛЯМКА“? Відэа вулічнага апытаньня Ёсьць нямала беларускіх словаў, якія ў Беларусі ўжываюць і расейскамоўныя. Напрыклад, клямка. Многія нават ня ведаюць яе расейскай назвы: „Клямка – наша слова!“ Клямка — прылада зачыняць/адчыняць дзьверы ці вароты. Звонку ручка, язычок празь дзьверы падымае зашчапку ўнутры. Клямка можа абазначаць і дзьвярную зашчапку, што надзяецца на прабой. Клямка — стары германізм з характэрнаю прыкметаю: мяккім гукам ЛЬ (як і ў словах бляха, лёхі, шляхта, плястар, друшляк, сьлёсар). Гэты твор кавальскага майстэрства зь цягам часу адыдзе. Але слова застанецца ў пераносным значэньні. Зачыняеш клямку — усё, канец, гамон, капут! Адсюль сакавіты выраз: І калі ўжо (каму-н., чаму-н.) будзе клямка? Відэа з вулічным апытаньнем і тлумачэньнем https://youtu.be/kYY8ADScMoE
Show all...
І калі ўжо яму будзе клямка? | И когда уже ему будет клямка?

Клямку многія ведаюць менавіта па-беларуску і не адразу знаходзяць гэтай прыладзе расейскую назву. Слухаем развагі людзей на вуліцы, разьбіраемся, адкуль у клямкі мяккі гук [ль], даведваемся пра сакавіты выраз з гэтым словам. Гаворым па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. Originally published at - http://www.svaboda.org/media/video/27621187.html Клямку многие знают именно по-белорусски и не сразу находят этому прибору российское название. Слушаем рассуждения людей на улице, разбираемся, откуда у клямки мягкий звук [ль], узнаем про сочное выражение с этим словом. Говорим по-белорусски с Винцуком Вячёркой.

🚑 Лекары стварылі ініцыятыву MovaMed за пашырэньне ўжываньня беларускай мовы ў мэдыцыне «У Беларусі, дзе будуць выконвацца законы і чалавек будзе галоўнай каштоўнасьцю, беларускамоўны пацыент пры размове з лекарам не будзе вымушаны пераходзіць на расейскую мову. Размаўляць на роднай мове ў сваёй краіне — не пікет, а цалкам натуральная зьява». Пра ініцыятыву: http://bit.ly/3eiPEca
Show all...
Падтрымаць выданне кнігі "МОВА 404" і замовіць сабе асобнік можна па спасылцы 📖 https://www.talaka.org/projects/3609 За беларускую мову ў Беларусі могуць зняважыць, абразіць і нават збіць. Па-беларуску ў Беларусі немагчыма атрымаць адукацыю, заключыць дамову і нават набыць воцат у краме. Першы крок вырашэння праблемы - асэнсаванне праблемы грамадствам. Кніга "МОВА 404" дапаможа людзям ўбачыць праблему. У кнізе рэальныя гісторыі людзей, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй.
Show all...
Віншуем вас з Днём роднай мовы! Не пакідайце!
Show all...
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.