Katolik.life. Неафіцыйнае
Open in Telegram
Навіны католікаў Беларусі і свету, грамадска важныя тэмы ў святле хрысціянства. Праект не мае фінансавання і штата, існуе на энтузіязме яго стваральнікаў, якія абнаўляюць яго ў вольны час і з уласных сродкаў аплочваюць усе выдаткі на ўтрыманне сайта.
Show more705
Subscribers
-224 hours
No data7 days
+330 days
Data loading in progress...
Similar Channels
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+6
in 1 channels
August '26
+28
in 8 channels
Get PRO
July '26
+18
in 5 channels
Get PRO
June '26
+18
in 3 channels
Get PRO
May '26
+22
in 5 channels
Get PRO
April '26
+33
in 10 channels
Get PRO
March '26
+14
in 3 channels
Get PRO
February '26
+26
in 5 channels
Get PRO
January '26
+29
in 7 channels
Get PRO
December '25
+13
in 5 channels
Get PRO
November '25
+40
in 12 channels
Get PRO
October '25
+21
in 7 channels
Get PRO
September '25
+16
in 2 channels
Get PRO
August '25
+27
in 8 channels
Get PRO
July '25
+11
in 6 channels
Get PRO
June '25
+32
in 12 channels
Get PRO
May '25
+25
in 2 channels
Get PRO
April '25
+30
in 3 channels
Get PRO
March '25
+23
in 6 channels
Get PRO
February '25
+25
in 5 channels
Get PRO
January '25
+26
in 9 channels
Get PRO
December '24
+34
in 6 channels
Get PRO
November '24
+39
in 4 channels
Get PRO
October '24
+40
in 4 channels
Get PRO
September '24
+29
in 2 channels
Get PRO
August '24
+40
in 4 channels
Get PRO
July '24
+76
in 13 channels
Get PRO
June '24
+61
in 9 channels
Get PRO
May '24
+111
in 13 channels
Get PRO
April '24
+65
in 3 channels
Get PRO
March '24
+50
in 4 channels
Get PRO
February '24
+41
in 3 channels
Get PRO
January '24
+50
in 1 channels
Get PRO
December '23
+58
in 1 channels
Get PRO
November '23
+42
in 0 channels
Get PRO
October '23
+18
in 0 channels
Get PRO
September '23
+20
in 0 channels
Get PRO
August '23
+34
in 0 channels
Get PRO
July '23
+74
in 0 channels
Get PRO
June '23
+73
in 0 channels
Get PRO
May '23
+61
in 0 channels
Get PRO
April '23
+46
in 0 channels
Get PRO
March '23
+43
in 0 channels
Get PRO
February '23
+16
in 0 channels
Get PRO
January '23
+11
in 0 channels
Get PRO
December '22
+235
in 0 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 07 September | +1 | |||
| 06 September | +1 | |||
| 05 September | 0 | |||
| 04 September | +1 | |||
| 03 September | +3 | |||
| 02 September | 0 | |||
| 01 September | 0 |
Channel Posts
❗У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Побач з касцёлам Святога Роха на Залатой Горцы ў Мінску ўзводзяць яшчэ адзін будынак. Гэта відаць на свежых фота, якія мы заўважылі ў сацсетцы. Дадзены ўчастак – былыя каталіцкія могілкі. Ён быў замацаваны за каталіцкай парафіяй, вернікі стварылі тут сквер.
Затым гэтую тэрыторыю раптоўна забралі і пачалі тут у 2025 годзе маштабную будоўлю. Калі будынак быў ужо амаль узведзены, побач пачалося будаўніцтва яшчэ аднаго аб'екта – таксама сакрэтнага.
Першыя звесткі пра яго з'явіліся ў жніўні 2026 года, а пра лёс парэшткаў пахаваных на Залатагорскіх могілках вернікам так і не паведамілі.
Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут >
| 2 | Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Рэкалекцыі пакаяння за Беларусь з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча завяршыліся 6 верасня ў Навагрудку. Яны ўключалі ўсяночныя адарацыі, пілігрымку пакаяння, Крыжовы шлях вуліцамі горада, іншыя пакутныя набажэнствы.
Напярэдадні пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ксёндз Юрый Жэгарын з прыступкаў храма першай сталіцы ВКЛ запрашаў на рэкалекцыі ўсіх неабыякавых:
Углядаючыся ў неба над нашай Бацькаўшчынай і небяспекай, якая навісла над светам, немагчыма маўчаць. Войны, падзелы, непакой, ахаладжэнне веры і страта любові – усё гэта стукаецца ў дзверы кожнага дому.
Ён адзначыў, што прароцтвы Фацімскіх аб'яўленняў Панны Марыі актуальныя ў нашы дні.
Сутнасць рэкалекцый – здзейсніць акт уміласціўлення Богу за грахі народу і ўсяго свету, і каб агульная малітва, спалучаная з Эўхарыстыяй, стала духоўным шчытом для Беларусі.
Фота – з сацсетак і старонкі кс. Юрыя Жэгарына. | 243 |
| 3 | Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Парафіянам касцёла святога Міхала Арханёла ў Смаргоні 5 верасня давялося заходзіць у святыню праз брамкі кантролю міліцыі. Як мы заўважылі, раніцай у суботу пра гэта папярэдзіла парафія праз абвестку ў сацсетцы.
У той дзень у Смаргоні праводзілі раённыя «Дажынкі», сумешчаныя з Днём гораду. Касцёл знаходзіцца ў самым цэнтры, побач была святочная сцэна і лакацыі «Дажынак», і храм таксама ўзялі ў міліцэйскае ачапленне.
Як відаць на афіцыйных фота, мерапрыемствы з удзелам кіраўніцтва раёна праходзілі ля араторыя імя святога Яна Боска, які размешчаны ля касцёла.
Нягледзячы на суботу, 5 верасня многія парафіяне ішлі ў святыню: у гэты дзень тут было тры святых Імшы (вячэрняя, як правіла, нядзельная, таму шматлюдная). Акрамя таго, 5 верасня было набажэнства Першай суботы месяца, якую шануюць многія вернікі.
Раніцай духавенства парафіі ўзяло ўдзел у мітынгу «За мірнае неба дзякуем». | 256 |
| 4 | Квіткі ў касцёл раскупілі за хвіліны. Храм у Брэсце ператвараюць у канцэртную залу: меркаванні і пытанні вернікаў
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
У старадаўнім каталіцкім храме ў цэнтры Брэста зноў ладзяць серыю канцэртных шоу. Мы распавядалі пра іх раней: праект Euphoria Night у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў позні вячэрні час дае экспрэсіўныя канцэрты, якія збіраюць сотні гледачоў.
Наступныя такія канцэрты абвешчаныя на 11 і 12 верасня. Квіткі па цане 75-80 рублёў зноў раскупілі імгненна. Літаральна праз некалькі хвілін пасля публікацыі спасылкі на сэрвіс куплі квіткоў абвясцілі аб Sold out.
Музыкі выступаюць са светлавымі эфектамі, прытанцоўваюць і знаходзяцца проста ў алтарнай частцы храма, некаторыя – за алтаром.
На канцэртах культывуецца «атмасфернасць», эстэтыка і пачуццёвасць – душэўнасць замест духоўнасці.
Сабралі меркаванні і звесткі пра гэтыя дзіўныя канцэрты.
Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут > | 329 |
| 5 | «Вернецца са мной у Гродна». Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала гэтага горада
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Гродзенскі журналіст і прадстаўнік аб'яднання палякаў Анджэй Пачобут 2 верасня сустрэўся ў Ватыкане з Папам Львом XIV і арцыбіскупам Полам Галахерам.
Гэта адбылося пасля агульнай аўдыенцыі Пантыфіка, у якой удзельнічаў Анджэй Пачобут. Падчас размовы з Папам ён трымаў у руках копію цудатворнага абраза Маці Божай Кангрэгацкай (студэнцкай), якая знаходзіцца ў катэдральным касцёле Гродна.
У сацсетцы Анджэй Пачобут патлумачыў:
Гэты абраз ужо больш за 360 гадоў застаецца адным з найважнейшых духоўных сімвалаў нашага Гродна. Гэта таксама незвычайны сімвал сувязі Гродна з Рымам — горадам, з якога да нас прыйшоў вобраз Марыі.
Журналіст паведаміў, што адну з копій гэтага абраза ён перадаў Святому Айцу, а другую копію папрасіў блаславіць, адзначыўшы, што «яна вернецца са мной у Гродна».
Таксама ён папрасіў у Папы Рымскага блаславення для ўсёй Беларусі. | 388 |
| 6 | Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Унікальнай каталіцкай прасторы ў Брэсце пагражае знікненне. Гэта «гараж Святога Юзафа» пры касцёле Узвышэння Святога Крыжа на вуліцы Леніна, створаны вернікамі. Пляцоўка задумвалася як месца для сустрэч парафіян, кавы і размоў. Прастора для дзяцей, моладзі, бабуль і дзядуль – для ўсіх, хто любіць Бога, хоча акунуцца ў асяроддзе любові, павагі і падтрымкі, – так апісвалі ідэю ініцыятары.
Тут ладзілі воркшопы, выставы, малітоўныя сустрэчы. Пляцоўку наведвалі многія іерархі – ад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да кардынала Клаўдыё Гуджэроцці.
Нечакана, 1 верасня, на старонцы прасторы з'явілася паведамленне:
Па незразумелых для нас прычынах узнікла пагроза, што гараж Святога Юзэфа пры парафіі перастане існаваць. Просім аб малітве, каб Гараж і далей мог служыць людзям.
Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут > | 389 |
| 7 | «Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Рэаліі каталіцкай парафіі, пробашчу якой не працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі: старадаўні касцёл, помнік архітэктуры пакуль застаецца без святара, а супольнасць – без пастырскай апекі.
Гэта вынікае з апошніх аб'яў парафіі ў Ружанах, якія як ніколі кароткія: на працягу тыдня набажэнствы і святая Імша праводзіцца не будуць, толькі ў суботу і нядзелю Імша адбудзецца.
Як пазначана, па важных пытаннях можна звяртацца да пробашча ў Івацэвічах – гэта 40 км ад Ружанаў. Гэтага святара нядаўна прызначалі ў Івацэвічы, дзе ў сакавіку пробашчу – таксама польскаму святару, не працягнулі дазвол.
Акрамя Івацэвічаў пробашч мусіць абслугоўваць яшчэ дзве суседнія супольнасці. Цяпер дадалася чацвертая – у Ружанах, пакуль там не з'явіцца новы пробашч.
Біскуп Пінскі адзначаў: дыяцэзіі вельмі складана, маючы недахоп мясцовых святароў, забяспечыць усе парафіі рэгулярнай душпастырскай апекай. | 400 |
| 8 | Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Беларускі грэка-каталіцкі святар, заснавальнік парафіі для беларусаў у Бельгіі айцец Ян Майсейчык апублікаваў на сваёй старонцы важныя разважанні. Яны тычацца таго, чым кіруецца Царква пры рэакцыі на працэсы ў грамадстве і што ў ёй можа шукаць актыўны ў грамадскім жыцці вернік.
Царква не жыве ў вакууме, адзначыў святар: яна існуе сярод канкрэтнага народу, размаўляе ягонай мовай, успрымае яго культуру, моліцца за сваю краіну і не можа маўчаць перад абліччам несправядлівасці, гвалту ці знявагі чалавечай годнасці. Але адна рэч – даваць маральную ацэнку грамадскім з'явам у святле Евангелля, і зусім іншая – ператварацца ў рэлігійнае крыло нейкай палітычнай сілы.
У каментарах святар удакладніў: трэба адрозніваць нязменную маральную ацэнку ад спосабу пастырскага дзеяння.
Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут > | 401 |
| 9 | На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
На нядзельных святых Імшах 30 жніўня ў каталіцкіх парафіях Беларусі адбылося благаслаўленне дзяцей, моладзі, студэнтаў, настаўнікаў, выкладчыкаў на новы навучальны і катэхетычны год.
У касцёлах маліліся аб дарах Святога Духа для навучэнцаў і педагогаў, а таксама блаславілі школьныя прыналежнасці. Перад алтаром дзеці дзякавалі Богу за праведзеныя канікулы, прасілі аб імкненні да ведаў, каб Гасподзь адарыў розум сваім святлом, запаліў сэрцы прагай спазнаць ісціну, дабро і прыгажосць створанага Богам свету.
Святары адзначалі, што хрысціяне вучацца не дзеля таго, каб спадабацца настаўнікам або бацькам, атрымаць добрыя адзнакі, а на славу Божую, і што ўсе пакліканы вучыцца ў самага галоўнага настаўніка – Езуса Хрыста.
У наш топ-5 трапілі фота і відэа з Пінска, Мінска і Варнян (там кожнага вучня і настаўніка дабраславілі індывідуальна). | 444 |
| 10 | «Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах 29 жніўня запланавана святая Імша з удзелам святароў Пружанскага і Кобрынскага дэканатаў. Узначаліць яе біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, які напярэдадні звярнуўся з паведамленнем да вернікаў.
Іерарх са смуткам паведаміў, што Пінская дыяцэзія не атрымала ад дзяржаўных уладаў узгаднення на далейшае служэнне пробашча ў Ружанах. Гэта грамадзянін Польшчы, ксёндз Януш Пуліт, які 32 гады быў душпастырам парафій у Ружанах і Лыскаве.
Біскуп падкрэсліў, што ў сувязі з малалікасцю мясцовых святароў і скарачэннем колькасці польскіх ксяндзоў Пінскай дыяцэзіі вельмі складана забяспечыць усе супольнасці ад Брэста да Гомеля рэгулярнай душпастырскай апекай.
Паведамленне было апублікавана 27 жніўня, а падпісана – 20 жніўня. Відаць, адмову ў дазволе прасілі перагледзець і чакалі новага рашэння, але надзея не апраўдалася. | 465 |
| 11 | У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла. Якім ён будзе?
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Рыма-каталіцкая парафія святога Казіміра ў Брэсце паказала месца пад будаўніцтва храма. На відэа пробашч паведаміў, што этап выраўноўвання і трамбоўкі пляцоўкі ўжо завершаны. Участак падрыхтавалі да наступнага этапу: закладкі падмурка.
На пытанне аб тэрмінах будаўніцтва святар адказаў, што гэта працэс няхуткі і цяпер «абмяркоўваецца пачатак будаўнічых прац».
Касцёл разлічаны на 200 чалавек і будзе ўзведзены ў Паўднёва-Заходнім мікрараёне №3.
Гэта доўгачаканы для брэсцкіх католікаў храм. Яшчэ ў 2019 годзе быў прэзентаваны яго праект і праведзены грамадскія абмеркаванні. Тады паведамлялася, што на ўчастку плошчай 0,70 га плануецца размясціць храм, гаспадарчы блок, нядзельную школу, дзіцячыя пляцоўкі.
Толькі цяпер у парафіі з'явілася магчымасць пачаць будаўніцтва. | 517 |
| 12 | У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Не толькі шэсць хлопцаў-католікаў, якія паступілі сёлета ў гродзенскую семінарыю, адказалі на пакліканне да службы Богу. Малады вернік, які паходзіць з брэсцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа, уступіў у ордэн дамініканаў (прапаведнікаў). Гэта рэдкі для Беларусі выпадак.
У хлопца адбыліся аблучыны – ён атрымаў хабіт і распачаў навіцыят, паведаміла парафія. Адпаведна, ён паспяхова прайшоў этап пастулату – папярэдняга знаёмства з ордэнам.
Навіцыят – гэта афіцыйнае ўступленне ў ордэн у якасці паслушніка. Гэты перыяд доўжыцца адзін год, на працягу якога кандыдат паглыбляецца ў малітву, адасабляецца ад свету, родных і блізкіх. Гэта час выпрабавання, калі кандыдат павінен вырашыць для сябе, ці гатовы ён да манаскага жыцця.
Гэты хлопец – Канстанцін Каральчук. Што пра яго вядома?
Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут > | 555 |
| 13 | Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
У галоўным каталіцкім храме Брэста – старадаўнім касцёле Узвышэння Святога Крыжа – масава «запалі ў эйфарыю». Там праходзіць серыя канцэртаў музычнага праекта з аднайменнай назвай.
Некалькі вечароў запар у храме праводзяць гучныя канцэрты пры поўным аншлагу. Да касцёла выстройваюцца вялізныя чэргі, каб трапіць на канцэрты. Яны – платныя: ад 55 да 65 рублёў.
Бліжэйшыя такія канцэрты – 24-25 жніўня. Квіткі ўжо распрададзеныя. Выступы «Euphoria Night» праходзілі ў касцёле і раней, на канцэрты прыязджалі нават з іншых гарадоў.
Музыкі выконваюць сусветныя хіты ў аўтарскіх аранжыроўках са светлавымі эфектамі. Наколькі дарэчныя такія мерапрыемствы ў святым месцы, яшчэ і камерцыйныя, якія не маюць дачынення да каталіцтва – пытанне ў кампетэнцыі духавенства дыяцэзіі.
Што вядома пра гэты музычны праект? Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут > | 480 |
| 14 | Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Неўзабаве пасля завяршэння рэабілітацыі з нагоды аперацыі на сэрцы арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся да актыўнага служэння. 80-гадовы іерарх здзейсніў першы пасля хваробы душпастырскі візіт – у парафію у Ракаве.
Тут 23 жніўня святкавалі 30-годдзе парафіяльнага хору. З гэтай нагоды парафія запрасіла арцыбіскупа ўзначаліць свята ў касцёле. Ён далучыўся нават да спеваў хору, як заўважна на апублікаваных парафіяй здымках.
На працягу месяца ганаровы іерарх, які часта наведвае парафіі ў розных кутках Беларусі, нягледзячы на ўзрост і хваробы, не меў магчымасці здзяйсняць душпастырскія візіты. Яго тэрмінова шпіталізавалі 22 ліпеня пасля ўдзелу ў фэсце ў Гудагаі. Дзякуючы гэтаму прадухілілі чарговы інфаркт і правялі стэнціраванне сасудаў.
Вернікі маліліся аб хутчэйшым выздараўленні арцыбіскупа-эмерыта і працягваюць прасіць Бога аб неабходных ласках для яго. | 523 |
| 15 | Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
На радасць вернікаў, падчас сёлетняга фэсту ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, які прайшоў 21-22 жніўня, пілігрымаў зноў сустракаў шматгадовы кусташ гэтага каталіцкага санктуарыя ксёндз Станіслаў Мжыглуд.
Гэта пацвярджаецца фотарэпартажам мясцовай раённай газеты, якая апублікавала здымак са святаром і біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, і прадставіла ксяндза Станіслава менавіта кусташам.
Нагадаем, у траўні стала вядома, што пробашч у Браславе і яшчэ двое святароў дыяцэзіі, усе грамадзяне Польшчы, не атрымалі ад дзяржаўных уладаў дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі.
Затым вернікі даведаліся, што двое з гэтых святароў выехалі з краіны, а ксёндз Станіслаў, па просьбе біскупа, атрымаў новы дазвол на тры месяцы. Яго тэрмін заканчваўся 15 жніўня.
Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут > | 386 |
| 16 | Священнику из Польши выдали пожизненный запрет на въезд в Россию
В Кирове завершилось рассмотрение дела по жалобе католического священника, гражданина Польши, на действия региональной миграционной службы. Заседание прошло 19 августа: в удовлетворении административного иска отказано, говорится в информации на сайте суда.
Сам священник на своей странице подтвердил, что его жалобу оставили без удовлетворения.
Напомним, это отец Гжегож Зволиньски, который ранее на протяжении многих лет был настоятелем римско-католического прихода в Кирове, учредил здесь центр помощи беременным женщинам и матерям с детьми «Вифлеем в Вятке».
Однако священнику вдруг вручили уведомление о запрете въезда в РФ на 50 лет — фактически пожизненно. Официально об этом деле не сообщалось, и формальные причины депортации не известны. Они оказались нетипичными и о них рассказал сам священник.
Читайте далее на сайте (из Беларуси – с VPN), если не пользуетесь – пробуйте здесь > | 525 |
| 17 | ...А как надо заходить в костёл — показали другие туристы, посетители органного концерта и экскурсовод 👏 | 496 |
| 18 | Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Музыканты-католікі Андрусь Такінданг і Андрэй Лугін выклалі відэа з рэпетыцыі сваёй новай праграмы. Музыкі працуюць са старадаўнімі тэкстамі цара Давіда і рыхтуюць праект «Псальмы»:
Аранжыруем, асэнсоўваем, думаем музыку: інтэрпрэтуем псальмы Давіда. Цяжкая, але цікавая праца. Наперадзе яшчэ шмат песняў, будем дзяліцца творчым працэсам. У выніку падрыхтуем і запішам канцэртовую праграму. Пакуль рыхтуем песні, а пазней да нас далучыцца рэшта музыкаў.
Выканаўцы паведамілі, што спадзяюцца ўжо ўвосень запісаць праграму паводле псальмаў Давіда. Асноўныя інструменты ў праекце – укулеле і гітара.
Нагадаем, раней Андрусь Такінданг запісаў іншы ўнікальны праект: альбом на вершы святой Тэрэзы з Лізьё ў перакладзе на беларускую мову. | 515 |
| 19 | Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Вандроўнікі заўважылі ў Мінскай вобласці незвычайную драўляную капліцу, будаўніцтва якой амаль завершана. Выклікае здзіўленне тое, што культавы аб'ект узведзены ўдалечыні ад населеных пунктаў – ва ўрочышчы сярод палёў паміж вёскамі.
Будынак выглядае загадкава. Ён знаходзіцца на мяжы Стаўбцоўскага і Валожынскага раёнаў. Мы знайшлі гэтую кропку на кадастравай мапе Беларусі, на якой пазначана, што мэтавае прызначэнне ўчастка – «для будаўніцтва і абслугоўвання культавага збудавання – капліцы ў раёне вёскі Вірлавічы».
Гэта пацвярджае, што пад каталіцкую капліцу ўчастак выдзелілі рэлігійнай супольнасці.
Пакуль ніякіх звестак – хто яе збудаваў, у якіх мэтах, да якой парафіі яна адносіцца і які мае тытул – у адкрытым доступе няма. Не ведаюць пра капліцу і мясцовыя вернікі. Але вось што ўдалося высветліць.
Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут > | 482 |
| 20 | З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён
[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Чарговы каталіцкі святар, грамадзянін Польшчы, не атрымаў дазвол на далейшае служэнне ў Беларусі. Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамлялася, але, як даведаліся вернікі, – гэта манах дамініканін айцец Раман Шульц.
Ён вядомы як заснавальнік і галоўны арганізатар Ружанцовага кангрэсу, які штогод праводзіцца ў Магілёве, папулярызатар асобы святой каралевы Ядвігі.
Са святаром развіталіся 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, падчас адпустовага фэсту ў магілёўскай катэдры пры ўдзеле Апостальскага нунцыя і Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
Айцец Раман Шульц служыў у Беларусі амаль 20 гадоў, з 2012 году – ён адміністратар парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве. Дамінікане больш не змогуць апекавацца гэтай супольнасцю.
Чытайце далей на сайце (з Беларусі – з VPN), калі не адкрываецца – спрабуйце тут > | 584 |
