Моладзевы Наступ
Open in Telegram
Фракцыя КР Беларусі ІІ і ІІІ скліканьняў. instagram.com/mnastup Наш канал рэжымам Лукашэнкі прызнаны экстрэмісцкім 🫥
Show more271
Subscribers
+124 hours
+47 days
+1030 days
Posts Archive
Дарагія калегі-дэлегаты, хто цяпер галасуе за прыпыненне Статуту (Рэгламенту) Каардынацыйнай Рады Беларусі. Раім быць адказнымі палітыкамі і перад тым, каб нешта асудзіць і адмяніць, трэба спачатку гэта прачытаць.
Азнаёміцца са зместам Статута можна па спасылцы
👉 https://rada.vision/wp-content/uploads/2023/03/Statut-KR.pdf
Спыненне дзейнасці Статута - асноўнага дакумента па працы КР - створыць лаг у дзейнасці КР, праз які пачатак працы рады новага склікання затармозіцца.
Для ўнясення правак у Статут яго прыпыненне не патрэбнае.
Зняць ці змяніць свой голас з галасавалкі ў Тэлеграме можна зажаўшы пост з галасаваннем ♻️ Гэта можна рабіць цягам усяго перыяду галасавання, якое доўжыцца 3 дні.
Дзякуй за грамадзянскую адказнасць 🤝
Лидерка списка «Моладзевы Наступ» Елизавета Прокопчик также поделилась с «Маланкой» своим видением ситуации. «Само заявление значит только одно — Латушко попытался сформировать коалицию большинства. И показать всем остальным, что она существует. Но, кажется, что это был фальстарт или они недостаточно все продумали. Из-за этого, мне кажется, у Латушко не получится сделать какую-то вертикаль для КС. Он просто не вывезет контроль стольких людей, которым он не платит зарплату», – поделилась Лиза.https://malanka.media/news/46039#
Апдэйт: Iвану Краўцову як сябру Сэкрэтарыята КР паабяцалi трымаць руку на ягоным горле.
Тым часам рэакцыя Краўцова.
Спiс Латушкi вынес прапанову (з гарачай падтрымкай блока "Воля") на тое, каб прыпынiць дзеянне бягучага Статута КС i унесцi ў яго змены. Нюанс у тым, што без Статута (калi яго дзеянне прыпыненае) няма рэгламенту галасавання па зменах (неабходная колькасць галасоў, кворум, i г.д.).
Таму фактычна з прыпыненым Статутам усе рашэннi па Статуце па сутнасцi будуць прыняты па ўзятых з галавы правiлах.
Калi вам падаецца, што у вас дзежа-вю, то вам не падаецца.
Вынеслі на галасаванне пытанне пра адкрыццё чату Каардынацыйнай Рады для прагляду ўсіма ахвочымі. Мы не хочам пакутваць без вас!
Учора, 12/06/2024 прайшло супольнае паседжаньне 2 і 3 скліканьняў Каардынацыйнай Рады. Яно адбылося нават не гледзячы на тое, што некаторыя сьпісы вырашылі яго сарваць. Прыкра, што Белсат і Наша Ніва зьвязаліся толькі з тымі, хто пакінуў паседжаньне, і тым самым працягнулі распаўсюджваць непраўдзівую інфу. У прыватнасьці, напісалі, што
«У звязку з тым, што арганізатары не прыслухаліся да заявы большасці спісаў адносна павесткі паседжання – спіс Еўрапейскі выбар пакінуў паседжанне. Усяго выйшлі 4 спісы. Жыве Беларусь»Але гэта не так. Вялася трансьляцыя гэтага паседжаньня і там можна ўбачыць, што выступілі прадстаўнікі 5 сьпісаў: Наша Справа, Блок Пракоп'ева-Ягорава, Незалежныя Беларусы, Хопіць баяцца і Моладзевы Наступ. Не выступілі толькі 3 сьпіса: Еўрапейскі выбар, Воля, Каманда Латушкі.
Кантэкст сённяшняга паседжання КР
Недзе за 2 гадзіны да паседжання, я заходжу ў адзін незвязаны з КР чат і бачу перасланае паведамленне з каналу Паўла Латушкі і Руха за Свабоду. Там быццам бы выстаўляецца нейкі ўльтыматум.
Перасылаю ў чат Моладзевага Наступу. Усім чатам спрабуем зразумець 2 рэчы: што адбываецца і што там увогуле напісана. Вось, пачытайце самі гэты скарб.
Пішу ў чат КР, што было б добра, каб звароты да сяброў КР усё ж такі накіроўваліся менавіта да сяброў і сябровак КР, хоць бы праз наш агульны чат.
За 25 хвілін да першага паседжання, усё ж такі з’яўляецца нейкая паведамленне, што можна далучыцца да “аргкамітэту па фармаванні павесткі” (але як апынулася гэта насамрэч “часовая працоўная група па фарміраванні павесткі”).
І заява пра нелегітымнасць другога склікання зусім не пра гэта…
данное заявление, в первую очередь - это слова благодарности второму составу КС за проделанную работу и организацию выборов 🤝Потым пачалі з’яўляцца заявы ад некаторых, што патрабаванне не выканана і яны не пойдуць на паседжанне. (😭😭😭) Тыя хто прыйшлі, паслухалі Святлану Ціханоўскую, выказалі сваё фі ў чаце зума альбо словамі, і потым сышлі. Што з гэтым не так? У КР працуюць працэдуры. Калі камусьці нешта не падабаецца, усё можна змяніць. Замест таго, каб рабіць усё па працэдуры, пачынаецца шантаж. Некаторыя ўжо прымалі ў такім удзел у папярэднім скліканні. Замест таго, каб сапраўды працаваць, пішацца заява, якую цяжка прачытаць і зразумець. Замест таго, каб працаваць, ствараецца мітусня. І ўсё дзеля чаго? Я думаю, што пра гэта не падумалі нават удзельнікі сабатажу. А таму я пакідаю за сабою права лічыць, што яны проста вырашылі вызваліць сабе вечар. Ну, на іх сумленні!
Repost from Каардынацыйная Рада
Трансляцыя першага агульнага пасяджэння КР-2 і КР-3 пачнецца а 19:00 па Менску
https://www.youtube.com/watch?v=eUX3_O9O1Co
Далучайцеся!
Шаноўныя нашы!
Пасля выбараў тут мы трошку ўвайшлi ў рэжым гiбернацыi, але праца iдзе, i хутка мы вернемся з навiнамi.
У працы зараз:
1. Вырашэнне прыярытэтных накiрункаў працы ASAP ("што можна зрабiць у межах нашай праграмы тут i цяпер").
2. Падрыхтоўка да першага паседжання 3-га склiкання Каардынацыйна Рады (адсюль котка зверху).
Stay tuned.
Repost from Светлана Тихановская
+4
Святлана Ціханоўская: «Свабода – лепшы падарунак, які грамадства можа зрабіць сваёй моладзі».
Падчас візіту ў Люксембург Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі «Якая будучыня чакае моладзь Беларусі?».
Прыводзім самыя яркія цытаты з прамовы:
📌«Ніхто не можа дыктаваць маладым людзям, што ім рабіць – можаце мне паверыць, у мяне дома ёсць падлетак. Рэжым можа прамываць дзецям мазгі хлуснёй пра гераічныя смерці за імперыю. Але як толькі гэтыя дзеці становяцца падлеткамі, яны выбіраюць жыццё замест смерці, любоў замест нянавісці, Еўропу замест імперыі, свабоду замест дыктатуры».
📌«Перамены ў Беларусі непазбежныя, таму што рэжым з яго фальшывымі старымі савецкімі каштоўнасцямі змрочны, а моладзь не выносіць нуды, як не выносіць несправядлівасці і хлусні».
📌«Свабода – лепшы падарунак, які грамадства можа зрабіць сваёй моладзі. Лукашэнка проста не можа даць маладым людзям яе. Бо як толькі беларуская моладзь адчула крыху свабоды, яна тут жа выйшла на вуліцы ў 2020 годзе, каб зрынуць рэжым. Таму што моладзь і дыктатура – смяротныя ворагі».
📌«Мы павінны інвеставаць у маладых людзей у Беларусі. І я хачу папрасіць усе краіны забяспечваць іх стыпендыямі, стажыроўкамі, практыкамі і візамі для захавання мабільнасці. Мы павінны далучаць нашых маладзёнаў да Еўропы. У адваротным выпадку імі будзе апекавацца Расія».
📌«Мы павінны ўвесь час нагадваць беларускай моладзі, што ніколі не перастанем змагацца за яе. За іх правы, за іх волю, за іх шчасце тут і цяпер. У гэтым выпадку яны абавязкова паклапоцяцца пра будучыню, калі прыйдзе іх час. Я давяраю ім, і яны павінны давяраць вам. Чым больш мы зробім для іх цяпер, тым лепш будзе будучая Беларусь».
Repost from Светлана Тихановская
Беларусь упершыню была прадстаўлена на канферэнцыі «Упэўненасць у Заўтрашнім Дні»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава ўзяла ўдзел у канференцыі «Упэўненасць у Заўтрашнім Дні», якая прайшла ў Страсбургу. Імпрэзу прымеркавалі да 75-годдзя Рады Еўропы. У канферэнцыі ўзялі ўдзел Генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч Бурыч, пастаянны камісар Рады Еўропы па правах чалавека Майкл Пра'Флахерці і прэзідэнт Еўрапейскага Моладзевага Форуму Марыя Радрыгес Алькасар.
Дзякуючы высілкам беларускіх моладзевых арганізацый, актыўнай працы дэмакратычных сілаў і міжнародных партнёраў, упершыню на мерапрыемстве такога кшталту была прадстаўлена Беларусь. Раней наша краіна не прымала ўдзелу ў такіх сустрэчах з-за палітычнай ізаляцыі рэжыму.
Падчас канферэнцыі Маргарыта Ворыхава акцэнтавала ўвагу на рэпрэсіях супраць беларускіх моладзевых арганізацый і заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць і абараніць іх. Яна падкрэсліла важнасць доступу нашай моладзі да еўрапейскай адукацыі: «Каб далучаць маладых беларусаў і беларусак да дэмакратычных працэсаў, патрэбна большая актыўнасць і спрыянне з боку еўрапейскіх партнераў».
«Такія мерапрыемствы павялічваюць дасведчанасць міжнароднай супольнасці а праблемах беларускай моладзі і ўзмацняюць усебаковы ціск на рэжым. Гэта магчымасць прыцягненуць дадатковыя рэсурсы для моладзевых арганізацый і праектаў, а таксама крок на шляху да большага пашырэння праграмаў абмену і адукацыйных праектаў», – пракаментавала Маргарыта Ворыхава.
Згодны са словамі спадарыні старшыні Выбарчай камісіі Алены Прыходзька ў эфіры Эўрарадыё:
"Наўрад ці хто з крытыкаў гэтага працэсу зьбярэ хаця б 500"А таксама са словамі Арцёма Шрайбмана:
Працэс прайшоў паводле заплянаванага імі, а не ўладай, сцэнара. Гэтая арганізацыйная здольнасьць — важны і часта недаацэнены актыў сёньняшняга пакаленьня дэмсіл. Асабліва калі ўлічыць, што апазыцыя чацьвёрты год існуе ў палітычна беспаветранай прасторы — без доступу да свайго выбаршчыка і палітычнага поля на радзіме.
Гэтае практыкаваньне было карысным не толькі таму, што дазволіць нам усім памераць тэмпэратуру дэмакратычнага руху. Усе ўдзельнікі кампаніі — ад выбаршчыкаў да лідараў сьпісаў — атрымалі ўнікальны досьвед рэальнага электаральнага працэсу, барацьбы за галасы людзей і рэфлексіі на тэму таго, каму гэты голас аддаць і чаму.
Дарагія сябры!
На выбарах у Каардынацыйную Раду 3 склікання Моладзевы Наступ набраў 8,89% галасоў і здабыў 8 мандатаў з 80 - у нас 10% месцаў у КР! Фактычна мы падзялілі 3 месца.
У абсалюце гэта можа быць незаўважна, але рэальна гэта вялікі поспех для нас, аб'яднання моладзевых лідараў і лідарак, якія за 1 месяц змаглі інспіраваць і актывізаваць сваіх прыхільнікаў і прыхільніц. Народнае апытанне яшчэ 2 тыдні таму давала нам 4,2% - мы зрабілі х2 усяго за 14 дзён! У нас не было вялікіх рэсурсаў, нас можа не ўспрымалі сур'ёзна, мы абвяжоваўліся сваёй мэтавай аўдыторыяй, некаторыя аналітыкі на нас не ставілі зусім, але мы працягвалі свой Наступ, ішлі да мэты і яе дасягнулі.
Тое, што голас моладзі будзе гучаць у КР - вельмі важна. У палітыцы будуць новыя абліччы, новыя імёны, новыя прыклады для маладога пакалення беларусаў. Мы стварылі прэцэдэнт, мы даем адказ на шматгадовае пытанне "хто, калі не ён?" Адказ на гэтае - МЫ! Актывісты і актывісткі Моладзевага Наступу, маладыя палітыкі гатовыя браць на сябе адказнасць і весці народ і краіну да лепшага жыцця, да рэформаў, да перамен у свядомасці і палітыцы.
Мы дзякуем усім тым, хто нас пыдтрымаў, прагаласаваў, нягледзячы на магчымыя рэпрэсіі і пераслед. Цяпер мы ваш голас!
Мы дзякуем усім кандыдатам - з нашай каманды і нашым канкурэнтам, хто адважыўся пайсці на выбары, ведаючы пра ціск з боку рэжыма.
Мы дзякуем арганізатарам выбараў, Выбарчаму камітэту, тэхнічнай камандзе за тое, што ўдалося правесці галасаванне.
Мы дзякуем беларускім журналістам і блогерам, хто асвятляў кампанію і прыцягваў увагу да выбараў.
Гэта толькі пачатак вялікай працы, якую мы абязаліся выконваць.
Наступаем далей!
Жывей, Беларусь! 💜💚
@mnastup
Вось так будзе выглядаць Каардынацыйная Рада ІІІ скліканьня.
https://public.flourish.studio/visualisation/18138835/
@mnastup
mnastup.org
+1 для Моладзевага Наступу 1️⃣
У нас 8 мандатаў і фактычна падзеленае 3 месца на выбарах у Каардынацыйную раду!
Дзякуй усім нашым прыхільнікам! 💜💚
Наступаем 🚶♂️
@mnastup
✌️ Святкуем Моладзевым Наступам і ўсімі беларускамі і беларусамі, хто нас падтрымаў, канец выбарчай кампаніі! 💚💜
У нас 7-8 мандатаў ✅ (дакладна будзем ведаць пасля канчатковых вынікаў і падлікаў).
❤️🔥 Было крута, вы крутыя, мы крутыя! Мы разам пражылі неймаверны месяц, арганізавалі і паўдзельнічалі ў дзясятках анлайн і афлайн сустрэчах, дэбатах, здабылі класны досвед і атрымалі вельмі добры вынік! Спадзяемся, вам было цікава за гэтым назіраць. А будзе яшчэ больш усяго - пойдзе рэальная праца 🤝
Прадстаўляць інтарэсы моладзі цяжка, але рабіць гэта неабходна🫡
Дзякуй усім вам за давер,
у Каардынацыйнай Радзе 3 склікання будзе 🔥
Жывей, Беларусь!
Моладзь наступае 💚💜
@mnastup
