en
Feedback
Моладзевы Наступ

Моладзевы Наступ

Open in Telegram

Фракцыя КР Беларусі ІІ і ІІІ скліканьняў. instagram.com/mnastup Наш канал рэжымам Лукашэнкі прызнаны экстрэмісцкім 🫥

Show more
271
Subscribers
+124 hours
+47 days
+1030 days
Posts Archive
“Намагаемся як мага хутчэй прыняць статут КР і распачаць дзейнасць” На выходных у Варшаве прайшла сустрэча Працоўнай групы КР
“Намагаемся як мага хутчэй прыняць статут КР і распачаць дзейнасць” На выходных у Варшаве прайшла сустрэча Працоўнай групы КР па змене статута (рэгламента). Група была створана па прапанове фракцыі „Моладзевы Наступ” і ўключае ў сябе прадстаўнікоў усіх фракцый КР.  З вынікамі сустрэчы азнаёміў Радыё Рацыя кіраўнік працоўнай групы КР па змене статута, дэлегат фракцыі «Моладзевы наступ» Алесь Лапко https://racyja.com/by/hramadstva/ales-lapko-namahaemsja-jak-maha-chutcej-prynjac-statut-kr-i-raspacac-paunavartasnuju-dzejnasc/ @mnastup

Video message00:21

Вітаначкі са Страсбурга! Для мяне вялікі гонар быць на афіцыйнай цырымоніі перадачы Алімпійскага агню ў Палацы Рады Еўропы 🔥

Хто ўнёс больш за ўсё правак?
Anonymous voting

Ужо заўтра (спадзяемся🤞) будуць апублікаваныя прапанаваныя праўкі ў Статут, а пакуль апытанка:

8 гадзін інтэнсіўнай працы сёння і папярэдняя падрыхтоўка цягам тыдня ад дэлегатаў з усіх выбарчых спісаў і Сакратарыята @rad
+3
8 гадзін інтэнсіўнай працы сёння і папярэдняя падрыхтоўка цягам тыдня ад дэлегатаў з усіх выбарчых спісаў і Сакратарыята @rada_vision - і драфт адноўленага Статута Каардынацыйнай Рады гатовы! 💪 Хутка будзе вынесены для азнаямлення і галасавання ўсім складам КР 3. Спадзяемся, гэта выведзе сітуацыю з крызіснай. Дзякуй усім за актыўны ўдзел у Працоўнай групе, дзякуй за вашыя прапановы, праўкі, дыскусіі! Афлайн сустрэча працоўнай групы, створанай па прапанове Моладзевага Наступа і складзенай з прадстаўнікоў усіх фракцый, прайшла 22 чэрвеня ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве. Да сустрэчы праз ZOOM далучыліся анлайн дэлегаты з іншых гарадоў і краін. Працуем для канструктыву 💜💚 Жывей, Беларусь ⏩️ @mnastup

На паседжаньне Працоўнай групы КР. Працуем у любых абставінах 🫡 @mnastup

Мае ўражаннi ад канфлiкту блогераў i Розы Турарбекавай.
Мае ўражаннi ад канфлiкту блогераў i Розы Турарбекавай.

Выступіў у этэры 6TV Biełaruś у праграме Палітбамонд. Асноўнае:
Мы лічым, што для любых дзеяньняў са Статутам КР патрэбны 2/3 галасоў.
Зараз усё зайшло занадта далёка, таму адзінае выйсьце – зьмена Статута. Менавіта таму мы прапанавалі стварэньне Працоўнай групы па падрыхтоўцы новай рэдакцыі Статута КР.
Мы не ўступаем у кааліцыі, таму што ў гэтым няма сэнсу. У нас няма кааліцыйнага ўраду, дзеля якога звычайна й робяцца кааліцыі ў нармальных парлямэнтах, каб падтрымліваць яго працу.
@mnastup

Адкрылі, запрашаем! https://t.me/rada_vision/3927

Коратка пра дыскусii наконт адкрыцця чата КР.
Коратка пра дыскусii наконт адкрыцця чата КР.

⚡️Будзе створана Працоўная група па зменах у Статут КР! Сёння па прапанове спіса "Моладзевы Наступ" і падтрымцы 24 дэлегатаў
⚡️Будзе створана Працоўная група па зменах у Статут КР! Сёння па прапанове спіса "Моладзевы Наступ" і падтрымцы 24 дэлегатаў КР3 была вынесена на галасаванне прапанова стварэння з прадстаўнікоў усіх выбарчых спісаў працоўнай групы па падрыхтоўцы праекта новай рэдакцыі Статута (Рэгламента) Каардынацыйнай Рады Беларусі. На дадзены момант ёсць кворум, прапанова набрала 88% падтрымкі без галасоў супраць. Да ініцыятывы далучаюцца дэлегаты амаль ад усіх фракцый. Галасаванне працягнецца да заўтра, пасля чаго пачнецца супольная праца над абмеркаваннем і навалізацыяй Статута КР. @mnastup

⚡️Нашу прапанову падтрымалі: у бліжэйшы час будзе адкрыты ўнутраны чат Каардынацыйнай Рады! Прагаласавалі: 49 дэлегатаў. Так: 30. Супраць: 6. Устрымалася: 13. Зараз Сакратарыят вядзе тэхнічную падрыхтоўку. Будзе вельмі цікава, рыхтуйцеся! @mnastup

Згодна з бягучым Статутам КР: "2.8. Дэлегатам Каардынацыйнай рады не можа быць сябра Аб'яднанага пераходнага кабінета ці яго
Згодна з бягучым Статутам КР: "2.8. Дэлегатам Каардынацыйнай рады не можа быць сябра Аб'яднанага пераходнага кабінета ці яго намеснік з правам голасу". Тым часам Павел Латушка прыняў удзел у галасаваннi за прыпыненне бягучага Статута, хаця згодна з iм (Статут яшчэ дзейнiчае) не мае на гэта права.

Каардынацыйная сага. Эпізод III Каб папулярна разабрацца, што ж такое цяпер ідзе ў працэсах Каардынацыйнай Рады III склікання, можна перагледзець II і III эпізоды Зорных Войнаў (Атака клонаў і Помста Сытхаў) - добры план на вечар суботы 🍿 ✅ Палпалцін усё яшчэ любіць дэмакратыю ❤️ 🤫 Былы Канцлер выклікае вотум недаверу, а Стары Сенат ва ўсім вінаваты і патрабуе рэфармавання♻️ ⛔️ Для забеспячэння большай эфектыўнасці працы і стабільнасці КР патрабуецца прыпыніць дзейнасць Статута, што, канешне, часова да вырашэння крызіса📉 🔠оладзевы Наступ чакае “Указу 66”, але гатовы змагацца за Рэспубліку да канца 🟢 Больш пра дэмакрытыю🟢і яе мадыфікацыю🔴- у відэа ☝️ Да прыбудзе з намі Сіла 💪 Хочаш сачыць за КР і змагацца за дэмакратыю разам з намі - падпісвайся на @mnastup🟢

Як гуляць?
Anonymous voting

🫠 Сустрэча арг. камітэту па павестцы Сёння адбылася першая сустрэча шматпакутнага арг. Камітэту, стварэнне якога прапанавала кааліцыя большасці. Цікава, што галасаванне па арг. камітэце яшчэ не скончана, але паседжанне ўжо прайшло. На самім паседжанні вырашылі, што калі будзе прынята, тады ўсе рашэнні з сённяшняга паседжання прымуць моц. Прыйшлі прадстаўнікі ўсіх спісаў, акрамя БПЯ. Абмяркоўвалі першае паседжанне, працэдуры і правілы, якія мусяць быць прынятымі пасля адмены Статута. (А ён фактычна ўжо адменены. На дадзены момант на галасаванні зараз ужо амаль ёсць 2/3 “за”, не хапае 1 голасу). Увогуле сітуацыя для нас як для “апазіцыі” вельмі цяжкая, бо альбо ты гуляеш з імі альбо не гуляеш зусім. З цікавага і самага абуральнага для мяне асабіста, прапануецца абраць спікера і віцэ-спікера па рэгламенце напісаным за 2 дні і адмена рэйтынгавага галасавання для гэтых выбраў. Што ж, проста спадзяюся, што нам ў хуткім часе не прыйдзецца абіраць паміж дзвюма Каардынацыйнымі Радамі🥺😭🙏 @mnastup

Беларускае поле аўтарытарных эксперыментаў Пыл трошку ўлёгся, таму паспрабую паразважаць пра бягучую сiтуацыю. Што адбываецца? Зараз iдзе галасаванне за тое, каб прыпынiць дзейнасць бягучага Статута КР. На галасаванне гэтая прапанова была вынесена блокам Латушкi, i мяркуецца, што гэта патрэбна па наступных прычынах: 1) "Бягучы Статут КР дзiравы, а таму яго трэба перапiсаць з нуля". Гэта часткова праўда - у Статуце ёсць хiбы, але каб iх выправiць дастаткова галасаваць за змены ў Статут. Прыпыненне Статуту для гэтага непатрэбна. 2) "Змяняць Статут - доўга, бо прыдзецца галасаваць па сотне маленькiх зменаў, а галасаванне за "пакеты" зменаў непрадугледжаны". Гэта - адкрытая лухта, бо Статут не забараняе галасаваць за "пакетныя" змены, больш таго - "пакетныя" змены ў Статут ужо прымалiся. 3) "Галасаваць за "пакетныя" змены немагчыма, бо Ягораў патрабуе галасаваць за кожную змену асобна". Гэта - манiпуляцыя i адкрытая лухта. Па-першая, Ягораў гэтага не патрабаваў, па-другое - ён i не можа гэтага патрабаваць, бо з'яуляецца шэраговым чальцом КР, а не спiкерам. Але, калi прыпынiць дзеянне бягучага Статута, то не будзе правiлаў галасавання па новаму Статуту. Якая колькасць галасоў патрэбна? Якi кворум? Вырашыць гэта прапаноўваецца за кошт нейкiх ad hoc правiлаў, якiя зараз будуць распрацоўваць. Тобок замест нармалёвага iнстытуцыйнага дрыфта з градуальнай зменай Статута мы атрымлiваем канстытуцыйны пераварот па класiчнаму сцэнару: 1) Увод надзвычайнага становiшча. У нашым выпадку пушыцца спiсам "Еўрапейскага выбару" як "неадпаведнасць бягучага Статута рэалiям КР". Калi я i яшчэ адзiн дэлегат КР ў лоб запыталiсь, у чым канкрэта праяўляецца неадпаведнасць, прадстаўнiк "Еўрапейскага выбару" вырашыў адмарозiцца i знiкнуць з дыскусii. 2) Прыпыненне бягучага заканадаўства цi яго часткi. 3) Праца па ad hoc правiлах i нормах пакуль "усё не стане добра" (у нашым выпадку - не прыняты новы Статут). Карацей, прывiтанне Урадавая Хунта Чылi цi, прабач божа, Буркiна-Фасо. Чаму перавароты наогул адбываюцца? Таму што частка элiтаў у iснучых iнстытуцыянальных рамках не здольная эфектыўна канкураваць с другiмi палiтычнымi акторамi. I ў нашым выпадку - сапраўды: мяняць Статут нават пакетамi - марудна, частка пакетаў можа не прайсцi (напрыклад, забарона быць у АПК i КP). Прасцей правесцi адно галасаванне i зрабiць адразу ўсё "як трэба большасцi". Што будзе далей? А нiчога. Рэжымы могуць вагацца ад дыктатур да паўкансалiдаваных дэмакратый, потым праз пераварот - зноў да дыктатур, а пасля да стабiльных дэмакратый, але гэта не выпадак КР. Мяркую, што мы пройдзем праз трэцi цыкл пераўтварэння беларускiх дэмсiлаў у маленькую копiю Беларусi, i чацвертага склiкання КР ужо не будзе. Але мы працуем, бо наступ не спыняецца, i два гады зрабiць магчымае для беларусаў у нас ёсць

Анамаліі з выбарчымі сьпісамі Падчас выбараў КДБ прызнаў нашы выбарчыя сьпісы экстрэмісцкімі фармаваньнямі й выклала зьвесткі пра кандыдатаў у табліцы. У табліцы ў тым ліку былі пазначаны дні народзінаў, таму я хацеў зрабіць статыстыку па ўзросту, тыпу паказаць дзе маладзей, дзе сталей; як гэтыя паказчыкі зьмяніліся пасьля выбараў, бо ня ўсе ж прайшлі. Але падчас аналізу апынулася, што ня ва ўсіх сьпісах яны ў такім парадку, як афіцыйна. У некаторых гэта 1-2 чалавекі: Блёк Воля, Блок Пракоп'ева-Ягорава, Незалежныя Беларусы, Наша справа, — але ў сьпісе Латушкі гэта сапраўдны хаос: шмат якія людзі ў сьпісе КДБ знаходзяцца ня на сваім месцы ў параўнаньні з афіцыйным. Гэта выглядае дзіўна зулікам таго, што ў іншых сьпісах усе кандыдаты ў тым парадку, як і на сайце КР. Выбарчая камісія адмаўлялася зьмяняць месцамі кандыдатаў у сьпісах. У мяне ёсьць 2 вэрсіі: мажліва гэта проста так атрымалася, чалавечы фактар. Альбо, мажліва, ў сьпіса Латушкі быў другі сьпіс (напрыклад, драфт, які спачатку плянавалася падаць у Выбарчую камісію), які зьлілі КДБ. Тут яшчэ нагадаю, што сьпіс Латушкі прызналі экстрэмісцкім першым і асобна ад астатніх. Іншыя потым прызнавалі пачкамі. Я не журналіст і не сьледчы, проста заўважыў анамалію, але, мажліва, камусьці будзе цікава з гэтым разабрацца.