cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Салідарны БДТУ

Калі вы не можаце сядзець складучы рукі ці проста хочаце дапамагчы Салідарнаму – напішыце, калі ласка, ў наш валанцёрскі бот @sbdtu_v_bot. Будзем дзвіжываць разам. Чакаем вас. 🤍❤️🤍 Для сувязі: @s_bdtu_bot (гарантаваная ананімнасць) Чат: @bstu97

Show more
Advertising posts
237
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
З ДНЁМ ВОЛІ 🤍❤️🤍 Сёння мы адзначаем свята, якое адгукаецца ў сэрцы ў кожнага беларуса. Нажаль пакуль мы не можам выйсці на плошчы сваіх гарадоў з любымі сэрцу сцягамі і адзначыць наша нацыянальнае свята разам. Але мы можам павіншаваць сваіх блізкіх, зладзіць святочную вячэру і ўспомніць усіх тых, хто змагаўся і змагаецца за незалежнасць беларускага народу. А што дакладна не трэба рабіць, так гэта вінаваціць адно аднаго ў тым, што хтосьці не дажаў, ці паступіў не так. На дадзены момант па дадзеных ПЦ "Вясна" ў Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў. Можа здацца, што рост лічбы запавольніўся і рэпрэсіі таксама, але не варта так думаць, машына рэпрэсій не прыпыняецца. Зараз нашым героям як ніколі патрэбна вашая падтрымка, згадайце іх у гэты святочны дзень і напішыце лісты. Настане дзень і мы ўсе выйдзем на плошчы з сцягамі, якія ўжо будуць дзяржаўнымі. А зараз нам варта трымацца разам і падтрымліваць адно аднаго. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! 🤍❤️🤍
Show all...
🤬 БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЗНОЎ ЗНІКЛА З САЙТА БДТУ Мы ўжо не першы раз заўважаем, што беларуская мова то знікае з сайту, то зноў на яго вяртаецца. Безумоўна, гэта можна было б растлумачыць недахопам кадраў/часу/абнаўленнямі, якія яшчэ не паспелі перакласці. ‼️ Але у Рэспубліцы Беларусь дзве дзяржаўныя мовы, і згодна з Канстытуцыяй РБ грамадзяне маюць права атрымліваць інфармацыю на любой з іх, а супрацоўнікі дзяржаўных устаноў абавязаны ведаць абодзве дзяржаўныя мовы на дастатковым для выканання сваіх працоўных абавязкаў узроўні. Да таго ж, на дадзены момант на сайце можна абраць з трох моў: расейскай, ангельскай і кітайскай. Нам слаба верыцца, што ў Менску лягчэй знайсці тых, хто валодае кітайскай і ангельскай, чым тых, хто ведае беларускую. Да і ў выпадку недахопу часу, лепш перанесці выхад абнаўлення, а не парушаць заканадаўства і канстытуцыйныя правы карыстальнікаў сайту. Мы хочам напомніць адміністрацыі ўніверсітэта і прэс-цэнтру: Вы працуеце ў Беларускім Дзяржаўным Тэхналагічным Універсітэце, стаўцеся з павагай да сваіх студэнтаў, на якой мове яны б не размаўлялі. P.S. дзякуем нашым чытачам за тое, што напомнілі нам аб гэтай праблеме
Show all...
НЕ ПАКІДАЙЦЕ Ж МОВЫ НАШАЙ БЕЛАРУСКАЙ, КАБ НЯ ЎМЁРЛІ На жаль, статус беларускай мовы ў нашай краіне, як і нацыянальнай культуры ў цэлым не на лепшых пазіцыях. На вуліцы часцей можна пачуць ангельскую мову, чым родную. І дзяржава не імкнецца змяняць сітуацыю, якая склалася, а хутчэй наадварот працягвае прасоўваць расейскую культуру і мову, выціскаючы нацыянальную ідэнтычнасць беларускага народу. Безумоўна, гэта не наша з вамі віна, што асноўнай мовай для большасці беларусаў яўляецца расейская, але ў нашых сілах гэта змяніць. Пачніце з малага, скажыце:"добры дзень", замест "здравствуйте ", "дзякуй ", замест "спасибо ", "дапабачэння", замест "досвидания". Давайце дапаможам адно аднаму чуць больш роднай мовы і перастаць яе сароміцца.НЕ ПАКІДАЙЦЕ Ж МОВЫ НАШАЙ БЕЛАРУСКАЙ, КАБ НЯ ЎМЁРЛІ На жаль, статус беларускай мовы ў нашай краіне, як і нацыянальнай культуры ў цэлым не на лепшых пазіцыях. На вуліцы часцей можна пачуць ангельскую мову, чым родную. І дзяржава не імкнецца змяняць сітуацыю, якая склалася, а хутчэй наадварот працягвае прасоўваць расейскую культуру і мову, выціскаючы нацыянальную ідэнтычнасць беларускага народу. Безумоўна, гэта не наша з вамі віна, што асноўнай мовай для большасці беларусаў яўляецца расейская, але ў нашых сілах гэта змяніць. Пачніце з малага, скажыце:"добры дзень", замест "здравствуйте ", "дзякуй ", замест "спасибо ", "дапабачэння", замест "досвидания". Давайце дапаможам адно аднаму чуць больш роднай мовы і перастаць яе сароміцца.
Show all...
КАЛІ ВЫ ПРАВЯРАЛІСЯ НА ВІЧ? 1 снежня — дзень барацьбы са СНІДам. Па афіцыйных дадзеных на дадзены момант у Беларусі каля 23000 людзей са станоўчым ВІЧ-статусам. Але ўжо даўно прайшлі тыя часы, калі гэты дыягназ быў прысудам. Зараз, прыймаючы прэпараты анцірэтравіруснай тэрапіі, чалавек яўляецца цалкам бяспечным для свайго партнёра, можа заводзіць цалкам здаровых дзяцей, жыць паўнавартаснае жыццё і памерці не раней, чым калі б дадзенага захворвання не было. Як абараніць сябе? Насуперак застаяламу міфу, што СНІД — гэта хвароба наркаманаў і геяў, большасць ахвяраў віруса кажуць, што заразіліся пры гетэрасэксуальным кантакце. Таму, асноўная парада, для прафілактыкі — бархерная кантрацэпцыя. Пры пацалунку заразіцца амаль немагчыма. Абдымкі, і дотыкі яўзяцца цалкам бяспечнымі. Але вірус перадаецца ў асноўным праз кроў, таму не раім эканоміць на манікюру, пірсінгу і татуяванні. Што рабіць, калі ёсць рызыка, што вы заразіліся? Па-першае — не панікаваць, а па-другое існуе посткантактная прафілактыка. Таму, у выпадку аварыйнай сітуацыі, мы раім неадкладна звярнуцца да лекара. Дзе можна праверыцца і як часта трэба гэта рабіць? Аналізы на ВІЧ-статус можна здаць у кожнай паліклініцы вашага гораду, ці набыць хуткі тэст у аптэцы і зрабіць яго самастойна дома. Вірус дае станоўчы вынік толькі праз паў гады пасля зараджэння, таму ідэальным варыянтам будзе правярацца кожныя 6 месяцаў. Беражыце сябе і сваё здароўе!
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
🕊СТУДЭНТЫ НА ВОЛІ Сярод безлічы дрэнных навін у нас ёсць для вас і адна добрая. Сёння скончыўся тэрмін  зняволення ў вязняў, пакараных па справе студэнтаў. Віншуем рабятаў і зычым ім як мага хутчэй ачуняць і павярнуцца да вольнага жыцця 🤍❤️🤍
Show all...
🕊СТУДЭНТЫ НА ВОЛІ Сярод безлічы дрэнных навін у нас ёсць для вас і адна добрая. Сёння скончыўся тэрмін зняволення ў вязняў, пакараных па справе студэнтаў. Віншуем рабятаў і зычым ім як мага хутчэй ачуняць і павярнуцца да вольнага жыцця 🤍❤️🤍
Show all...
Repost from N/a
💸 COMMON SENSE ECONOMICS IN BELARUS 2 Беларускія Студэнты за Свабоду абвяшчаюць рэгістрацыю на другую хвалю адукацыйнай анлайн-праграмы Common Sense Economics in Belarus! 🧐 Чаго чакаць? Месяц рэгулярных сустрэч — 1 лекцыя і 1 семінар на тыдзень: 🔸Чаму свабодны рынак — інструмент росквіту? 🔸Чаму цэнтралізаванае планаванне ніколі не працавала? 🔸Ключавыя элементы эканамічнага мыслення пра ролю ўрада 🔸Як рэфармаваць постсацыялістычную краіну: прыклад Польшчы і іншыя карысныя тэмы! Як лекцыі, так і семінары будуць праводзіцца экспертамі_камі эканамічнай сферы: вядомымі беларускімі і замежнымі эканамістамі, вопытнымі прадпрымальнікамі і грамадскімі дзеячамі. 🗓 Калі? Заняткі пачнуцца 29.11.2022. Працягласць праграмы — 1 месяц. Пяцёра найлепшых выпускнікоў праграмы будуць запрошаныя на нашу афлайн-канферэнцыю. 🧐 Для каго гэтая праграма? Праграма падыходзіць маладым студэнтам: як тым, хто нічога не разумее ў эканоміцы, так і тым, хто хоча аднавіць веды, пашырыць кругагляд і падыскутаваць з эспертамі наконт неадназначных момантаў. Напрыканцы праграмы вы будзеце ведаць больш пра эканоміку ў цэлым і зможаце выкарыстоўваць гэтыя веды ў будаванні будучыні свабоднай Беларусі. Мовы выкладання: беларуская, украінская, ангельская. Колькасць месцаў у праграме абмежаваная. Не прапусціце магчымасць атрымаць унікальны эканамічны вопыт! Рэгіструйцеся хутчэй 👉🏼 па спасылцы 👈🏼 ⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 25.11.2022 да 23:59 (Менск)
Show all...

Photo unavailableShow in Telegram
❗️ПОШУК❗️ 12 лістапада на адным з праўладных каналаў з’явілася пакаяльнае відэа з гэтай дзяўчынай. У подпісу пад відэа сказана, што яна была старшынёй студэнцкага прафсаюзу БДТУ. Калі камусьці вядома, хто яна ці падрабязнасці яе затрымання і дальнейшы лёс,  калі ласка, напішыце ў наш бот: @s_bdtu_bot
Show all...
СТУДЭНТЫ СУПРАЦЬ ДЫКТАТУРЫ Сёння — 17 лістапада — міжнародны дзень студэнтаў. 28 кастрычніка 1939 у Празе прайшлі дэманстрацыі супраць нацысцкага рэжыму. Пратэст быў жорстка падаўлены, у выніку чаго быў моцна паранены студэнт медык — Ян Аплетал. Пазней хлопец памёр ад атрыманага ранення. Пахаванне Яна, у якім прынялі ўдзел тысячы студэнтаў,  перарасло ў новую хвалю пратэстаў, якія прывялі да таго, што больш за 1200 студэнтаў патрапілі ў канцэнтрацыйныя лагеры,  а 9 чалавек былі смяротна пакараныя 17 лістапада. Але Гітлераўскі рэжым не адзіны, які адпраўляў за краты нязгодных студэнтаў. Моладзь заўсёды ўдзельнічала ў пратэстах супраць падобных рэжымаў. Вось і зараз у Беларусі вялікая колькасць палітзняволеных студэнтаў. Мы верым, што рэжым рухне і нашы героі будуць на волі. Але зараз ім патрэбна наша падтрымка.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
💸 КОШТ ВЕДАЎ 💸 Штогод кошты на адукацыю растуць. У гэты раз навучанне на некаторых факультэтах падаражэла на 374 бел.руб. А ці паляпшаецца пры гэтым якасць паслуг? Шчыры ўніверсітэт запускае кампанію "вартасць ведаў", каб дапамагчы студэнтам разабрацца ў іх правах і сбавязках універсітэта. Сярод іншага вы даведаецеся: ➖ як фармуецца і расходуецца бюджэт ВНУ ➖ ад чаго залежыць коштадукацыі ➖ як можна атрымаць зніжку альбо перавесціся на бюджэт ➖ як палепшыць умовы пражывання ў інтэрнаце ➖ як паўплываць на расходы ўніверсітэту Каб атрымаць матэрыялы па гэтым і шматлікім іншым тэмам, рэгіструйцеся ў чат-боце УНІВЕР: https://t.me/univer_by_bot А каб атрымаць кансультацыю па пытаннях звязаных менавіта з БДТУ, пішыце ў наш бот: @s_bdtu_bot
Show all...