cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Papera

Мы называем рэчы сваімі імёнамі. Падтрымаць працу каналу у XMR: 46RgRp4VtXE45NuRuJPbZD2vX8GdufoWmLU9AfitmJYWYkBkZCEsGr1Xs8zBs1U5bueBG7RPDXKSL9p7STuogW9HKeFagw2 Зьвязацца з рэдакцыяй: [email protected]

Show more
The country is not specifiedThe language is not specifiedThe category is not specified
Advertising posts
307
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
СТАЧКАМ "БЕЛАРУСЬКАЛІЙ " ВІНШУЕ БРАТОЎ УКРАІНЦАЎ З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ !!! 🇺🇦🇺🇦🇺🇦 Браты украінцы, уся наша любімая Украіна, прыміце ад нас самыя шчырыя віншаванні з вашым святам!!! З Днём Незалежнасці, Украіна!!! РАЗАМ ДА ПЕРАМОГІ !!! Слава ЗСУ!!! Слава Украіне!!! Героям слава!!! Жыве Беларусь!!! ✊
Show all...
СТАЧКАМ "БЕЛАРУСЬКАЛІЙ " ВІНШУЕ БРАТОЎ УКРАІНЦАЎ З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ !!! 🇺🇦🇺🇦🇺🇦 Шаноўны украінскі народ, шаноўная Украіна, мы захапляемся вамі і кожны дзень нашыя сэрцы разрываюцца ад таго, што адбываецца на вашай зямлі. Цяжкія выпрабаванні сёння выпалі на долю і лёс кожнага украінца. Сёння менавіта Украіна і украінцы з'яўляюцца тымі воінамі свету над цемрай, якія бароняць свабоду і дэмакратыю ўсяго цывілізаванага свету. Мы кажам вялікі дзякуй усім Героям, воінам ЗСУ, валанцёрам і ўсім тым прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці Украіны, якія сёння супрацьстаяць фашызму дваццаць першага стагоддзя. Усім разумным і адэкватным людзям на сёння зразумела, што калі б не гераізм і ўпартасць украінскага народу, то гэтая самая фашысцкая арда дваццаць першага стагоддзя не спынілася б на Украіне. Вайна пайшла б далей па Еўропе і забрала б яшчэ вялікую колькасць жыццяў, а паўсюль усталявалася б цемра фашызму і дыктатуры. Украінскі народ і яго гераічнае супрацьстаянне ў гэтай вайне сёння для нас з'яўляюцца прыкладам таго, як трэба змагацца за сябе, за родных і каханых, за сваіх дзяцей, за незалежнасць і будучыню сваёй краіны. Вы сапраўдныя Героі для ўсяго цывілізаванага свету!!! На самой справе вельмі цяжка яшчэ што-небудзь казаць, калі з тэрыторыі нашай краіны ў бок Украіны ляцяць ракеты і ваенныя самалёты, якія бамбардуюць мірнае насельніцтва, а ў першыя дні вайны ваенныя калоны расейцаў заходзілі ў напрамку Кіева менавіта з тэрыторыі РБ. Прабачце нас і зразумейце, што ў 2020 годзе мы, сапраўдныя беларусы стачкамаўцы, паспрабавалі вызваліцца ад ланцугоў дыктатуры, але не хапіла моцы. Сёння мы разумеем, што не хапіла нам і не было зброі дзеля таго, каб раз і назаўсёды пакончыць з лукашызмам у нашай краіне. Але мы спадзяваемся, што за вашай Перамогай, прыйдзе і наша, і мы і тыя беларусы, якія сёння ваююць дзеля гэтай Перамогі ва Украіне, прынясуць свабоду і дэмакратыю і на нашую зямлю. Браты украінцы, уся наша любімая Украіна, прыміце ад нас самыя шчырыя віншаванні з вашым святам!!! З Днём Незалежнасці, Украіна!!! РАЗАМ ДА ПЕРАМОГІ !!! Слава ЗСУ!!! Слава Украіне!!! Героям слава!!! Жыве Беларусь!!! ✊
Show all...
Прыміральны вадапой (як надзею знайшлі раніцай утопленай) Ад канфэрэнцыі "Новая Беларусь" хтось чакаў гучных заяваў, новых прапановаў і, нарэшце, адказаў на тузіны пытаньняў. Не таямніца ж, што давер людзей да “офіснай” кампаніі тае як лёд пад жнівеньскім сонцам. Дык што? Чакалі выбуху – а стаўся пшык. Ледзьве не галоўнае – ужо напачатку. Уступную прамову Ціханоўская распачала, як і належыць беларускаму палітыку, – на беларускай мове. Ды вось жа! – памылкі амаль спрэс, хоць і чытала з паперкі. Няўжо нават “прэзыдэнцкую прамову” ня здолелі зрабіць пісьменна? Альбо ўвесь тэкст быў на расейскай, ды Ціханоўская гераічна вырашыла парачку ўступных сказаў перакласьці? Як і Лукашэнка “гераічна” ўстаўляе ў свае прамовы беларускую фанэтыку? Чую галасы: "Не важно на каком языке говорить!" Так, у сваім прыватным жыцьці размаўляйце хоць на японскай, калі пачуваецеся часьцінкай краіны ўзыходзячага сонца. Але калі вы “галоўны” прадстаўнік народа ды па-расейску распавядаеце сьвету, што радзіма пад расейскімі акупантамі – тое ж бязглуздзіца. Ну ўжо добра, пагодзімся на тое, што “лідарка” ўсутыч ня бачыць патрэбы перайсьці на беларускую. Ня бачыць сувязі моўнай асыміляцыі беларусаў з тым што адбываецца зараз. Ну ня даў бог разуменьня, хай. Але вось той жа Франак побач шпарка тарахціць ажно на тарашкевіцы, – дык няўжо першы дарадца за 2 гады так і ня здолеў данесьці моўнае пытаньне да "лідара нацыі"? Усё сталася зразумелым, калі з залі данеслася больш чым лягічнае: "Чаму дагэтуль усе ўдзельнікі, за выняткам адзінак, так саромеюцца гучна вымавіць, што Расея – наш вораг?" Імгненна, бы пінг-понгавы мяч, прыляцеў са сцэны адказ (дарадцы “прэзыдэнткі” па прававых пытаньнях): "Патамушта Россия нам не враг!" Ведаеце, гучненькі такі адказ, з рэвэрбэрацыяй ад сьценаў. Як кажуць, няма пытаньняў больш да гэтае суполкі. Расея змывае зь зямнога твару Украіну. Ня проста забівае людзей – скарыстоўвае генацыд. Для сваіх злачынстваў яна трымае Беларусь як ваенную пляцоўку. Украіна ўжо выцяла па Крымскай авіябазе і мае поўнае права бамбаваць базы на нашай тэрыторыі. І вось у гэткіх умовах тыя "дэмакраты" крычаць, што Расея нам ня вораг? Дык калі ж яна стане ворагам? Калі бомбы ўроюцца ў нашыя дамы? Бо, як варта зрабіць выснову, нам мала забітых за ўсе гады панаваньня расейшчыны ў Беларусі. Колькі іх? Тысячы, дзесяткі тысяч, сотні? Уключна з тымі, хто загінуў у 2020 годзе ад рук прарасейскай улады ў Менску. Якую сыстэму збудуюць тыя, для каго ворагам ёсьць толькі Лу, а Расея – сябра? (Тут маглі б быць вашыя разважаньні)
Show all...
Прабачце, у вас плех на паліто Галоўнае ўражаньне, што застаецца пасьля прагляду інтэрвію Сямёна Шарэцкага на "Эўрарадыё" – які ўсё ж празрысты розум можна захаваць у такім узросьце! Суразмоўца даводзіць сваю думку крыштальна лягічна й пасьлядоўна ў кожным слове, пасьпяваючы слушна адбіваць бязглуздыя правакацыйныя пытаньні некаторых гледачоў – і ня менш бязглуздыя рэплікі вядоўцы. Але чаму гэтая размова стала нагодай для нашага допісу? У інтэрвію Шарэцкі прыгадвае сумнавядомага спадара Лябедзьку ды яго асабісты ўнёсак у прыход да ўлады таго паскудства, што дагэтуль заве сябе прэзыдэнтам. Мы б хацелі засяродзіць увагу чытачоў на тым, што пэрсанажы, якія ў 1994 годзе на ўзроўні палітыкі падтрымлівалі Лукашэнку, літаральна былі люстэркавым выяўленьнем яго поглядаў. Падкрэсьліваем – ня толькі "не маглі ня ведаць, што гэта за чалавек", але й самі былі сьвядомымі здраднікамі беларускага народа. Гэта былі людзі, што, як і сам прусак, ненавідзелі дэмакратыю і дэмакратаў, якія прагнулі аб'яднаньня з Расеяй, і больш за тое – падтрымлівалі зьнявагу і абразы усяго беларускага ў пракамуністычных СМІ. І калі вы верыце, што людзі ў сталым узросьце, палітыкі й сфармаваныя асобы могуць зьмяніць сваю істу – шчыра раім пераглядзець свае вераньні. Надзвычыйныя выняткі існуюць, але тыя людзі даводзяць сваю выключнасьць справай, сьпярша сыходзячы з асабістай прэзумпцыі віннасьці (без прыстаўкі). Спадар жа Лябедзька ўжо выразна засьведчыў сваё сучаснае статус-кво, прадстаўляя ня меней сумнавядомы, чым ён сам, Офіс. Апрача яго ёсьць у палітычнай прасторы такая цікавостка як улюбёнец публікі Сяргей Чалы. Зараз гэты "папулярызатар эканамічнай навукі", якога з захапленьнем глядзяць тысячы беларусаў, ходзіць у набеленым паліто й робіць зь сябе заліхвацкага барацьбіта з рэжымам. Але будзем шчырымі: не выступае супраць лу-лу сёньня толькі каматозьнік. І калі камусь "прэцэдэнта 90-ых" недастаткова, калі ласка: На ўзгадку можна параіць інтэрвію за часам выбараў 2020-га, у якім пан Чалы запэўнівае, што прарасейскіх кандыдатаў у кампаніі ня толькі няма, а ўвогуле ня варта парыцца гэтай нецікавай тэмай. А некалькі месяцаў таму (распавядае паважаны намі Раман Кавальчук) на “энэргетычнае” пытаньне Чалы шчыра зьдзіўляецца: “навошта нам паліва зь іншых крыніцаў? У нас ёсьць Расея!” Ня ведаем, як у вас, а ў нас у галаве пасьля гэткага толькі: Directed by ROBERT B. WEIDE
Show all...
30 спартанцаў Сёньня мы сьвяткуем дзень прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці нашае краіны. У першым набліжаньні гэтыя словы не нясуць вялікай вагі. Але калі ведаць умовы й гістарычныя падзеі, на тле якіх дэклярацыя была прынятая – разумееш, без перабольшаньня, усю веліч падзеі. За кожнае яе слова, за кожную яе коску, за сам факт прыняцьця змагаліся 30 чалавек апазыцыі БНФ, якім супрацьстаялі 270 апантаных дэпутатаў-камуністаў ды весь вялічэзны дзяржаўны апарат прарасейскай намэнклятуры. Гэтыя людзі маглі блякаваць (і заўжды блякавалі!) амаль любыя прапановы апазыцыі. І толькі неверагоднымі высілкамі, складанымі тактычнымі захадамі, бяссоннымі начамі пабудовы стратэгіі тыя 30 чалавек часам дамагаліся нешматлікіх перамог. Прыняцьце Дэклярацыі – менавіта такая, амаль немагчымая ў тых варунках перамога. Гэтаксама як і наданьне дэклярацыі праз год статусу канстытуцыйнай (што мы будзем сьвяткаваць празь месяц). Гэтыя дзьве падзеі многія ўспрымаюць як натуральныя, маўляў, пасьля развалу СССР незалежнасьць была пытаньнем часу. Гэта – хлусьня. Калі б ня высілкі тых людзей, калі б не Дэклярацыя, якую кожны дзень, кожную сэсію парлямэнту камуністы спрабавалі скасаваць, мы б увогуле ня зьведалі незалежнай Беларусі. Бо увесь дзяржаўны апарат імкнуўся захаваць Беларусь у складзе Расеі. І хоць дэ-факта Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй Масквы (з часу прыходу Лукашэнкі да ўлады) – мы сёньня маем фармальную незалежнасьць, якая шчэ сгуляе сваю ролю ў барацьбе супраць імпэрыі – і набыцьці канчатковай свабоды. Са сьвятам, дарагія сябры!
Show all...
Якое аўтэнтычнае беларускае слова ўжывалася замест сучаснага калькаванага "лічыцца" (глядзі апісаньне вышэй)?Anonymous voting
  • Стаяцца
  • Вагацца
  • Уважацца
0 votes
Моўная апытанка №2 Сябры, сёньня ў нас зноў маленечкая, але цікавая моўная апытанка! Давайце возьмем такі вось сказ на беларускай мове: “У асяродку фізыкаў гуманітарныя дысцыпліны часта ня лічацца за навуку.” Мы ўсе зжыліся са словам “лічыцца”, але няшмат хто ведае, што ў аўтэнтычнай беларускай мове ўжывалася іншае слова. “Лічыцца” ж, хоць і гучыць па-беларуску (бо ўтворана ад нашага “лічыць”), але ўсё ж ёсьць калькай з расейскай – наўпроставым перакладам слова “считаться”. Дык вось: якім словам у падобным сказе скарысталіся б нашыя продкі (і заўсёды карысталіся людзі на эміграцыі)? Апытанка ніжэй👇
Show all...
​​Бабадук вяртаецца Cваю праграму барацьбы “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк разам з паплечнікамі прэзэнтаваў ужо ў 2017 годзе. Але, будзем шчырымі, старэючы палітык даўно ня браў актыўнага ўдзелу ў жыцьці краіны – прынамсі, адчувальнага звонку. Асабіста для нас тое было шкада, бо Пазьняк быў і ёсьць адным зь нямногіх сапраўдных беларусаў у стракатай чарадзе высока лётаючых птушак. І зараз… штось зьмянілася: падаецца, Зянон Пазьняк зноў у справе. З чаго мы так вырашылі? Прапануем паглядзець два апошнія інтэрвію дзеяча: адно – даўгое й грунтоўнае – на ютуб-канале “Жизнь-малина”, і другое, зусім сьвежае – Зьміцеру Гурневічу на “Радыё Свабода”. Калі ў першым выпадку мы бачым зьмястоўную казань колішняга змагара – у апошняй гутарцы перад намі чалавек, які без сумневу тут і зараз ужо ў змаганьні. І хіба ня варта з гэтае нагоды зазірнуць у праграму “Вольная Беларусь”? Гэта грунтоўны дакумэнт палітычных, сацыяльных і эканамічных рэформаў, а галоўная яго максыма: “Расея – вораг”: “Безь ліквідацыі аўтарытарнага, залежнага ад Масквы рэжыму ніякія іншыя праблемы вырашыць немагчыма. Не існуе і, што найважней, ня можа быць абставінаў, калі трэба падтрымліваць антыбеларускі (прыхільны Крамлю – рэд.) рэжым.” Вышэй – наўпроставы зварот да людзей, якія лічаць, што прыхільны Маскве “добры мэнэджар” быў выдатнай кандыдатурай на пасаду прэзыдэнта. Роўна як і той “добры бізнэсовец”, што прапаноўваў абмяркоўваць будучыню Беларусі з расейскімі дэпутатамі. Як калісь і Лукашэнку людзі выбралі менавіта з прычыны яго накіраванасьці да “златагаловай сястрычцы”. Што ня меней важна, праграма настойвае на скасаваньні самога інстытута прэзыдэнцтва, каб пазьбегнуць утварэньня новае дыктатуры. Аўтары слушна даводзяць, што пры парлямэнцкай рэспубліцы зьнікне сама магчымасьць кансалідацыі ўлады ў адных руках: “Тым часам выбары ў парлямэнт (у парлямэнцкай краіне) ужо паводле самой сваёй прыроды вызначаюць іншую карціну палітычнай барацьбы, якая выяўляе аб’яднаўчыя перадумовы (блёкі, плятформы і т. п.). Істотна, што на вынік парлямэнцкіх выбараў (у адрозьненьне ад прэзыдэнцкіх) цяжка ўзьдзейнічаць вонкавым чужым сілам, гэтак жа як і на працу шматасабовага парлямэнту.” Словам, раім азнаёміцца. Кароткія ж тэзы праграмы ўжо прымільгаліся ў сеціве. Спадзяемся, тое гэтаксама не выпадкова ды мы не памыляемся: Пазьняк, якога мы ў “Паперы” шаноўна завём “беларускі Бабадук” – сапраўды вяртаецца ў строй.
Show all...

​​Сьпі, мая радасьць, засьні У сваім новым відэа спадар Максім Кац зноўку прадэманстраваў, што нават расейцы-інтэлектуалы не пазбаўлены імпэрскага мысьленьня. Гэтым разам блогер прайшоўся па беларускай гісторыі. Само відэа ўжо грунтоўна расклаў па палічках “Тутэйшы Шляхціч” – вельмі раім пачытаць. Мы ж з гэтае нагоды вырашылі паразважаць аб фэномэне “народнай псыхатэрапіі”, памятаючы аб транквілізатарным эфэкце, што стваралі выпускі Каца падчас нашае рэвалюцыі. У 2020-ым беларускі народ апынуўся ў незайздросным стане: мы атрымалі надзею, але змагацца з тыраніяй немагчыма без ахвяраваньня. Нават калі цябе не кідаюць за краты, ты ахвяруеш сваёю псыхікай. Штодзень знаходзіцца сярод рэпрэсіяў, сьмярцей і марнеючай надзеі – надта складана. Таму ня дзіўна, што “лямпавы” ды аптымістычны Кац стаўся для беларусаў прадухай. На канале блогера мы адчувалі сябе нібы ва ўтульным кабінэце псыхоляга. Але… калі працягнуць аналёгію – тое ня быў псыхааналіз, што ставіць мэтай знайсьці сапраўдныя карані праблемы. Тое была танная псыхалёгія з папулярных “самаразьвіцьцёвых” кніжкаў. Кац ніколі не казаў пра істу нашых злыбедаў. Не казаў, бо банальна яе ня ведаў, альбо, у лепшым выпадку, не жадаў усьведамляць. І гісторыя тое падцьвердзіла: як толькі “беларуская топіка” страціла трэндавасьць, Кац “разарваў кантракт з пацыентам”. А зараз наагул – трансьлюе клясычную імпэрскую пазыцыю. І ці не карысна на прыкладзе Каца будзе задаць сабе пытаньне: чаго вартая гэткая “псыхалёгія”? Бо пасьля прыгаданых падзеяў усё шчэ больш абвастрылася. У атмасфэры паразы псыхіка як ніколі раней вымагае транквілізатару – і шмат беларусаў сталі экстрэмальна нецярплівымі да крытыкі. А любімыя пэрсанажы сёньня – тыя, хто гладзіць па галоўцы. Але ці мае гэткі опіўм дачыненьне да праўды і – калі камусь апэляцыі да праўды недастаткова – да жаданай перамогі?
Show all...

Герой – выйдзі вон Надоечы “Эўрарадыё” выдала абміцыёзную кніжку “Беларуская нацыянальная ідэя”. У ёй разнастайныя, на любы густ беларусы разважаюць: “ці існуе беларуская нацыя?”, “што можа нас аб’яднаць?” і інш. І вось цікава: пакуль памяркоўна ды няўпэўна размаўляць у тых катэгорыях, ўсё выдатна – і па галоўцы пагладзяць, і на этэр запросяць. Але варта камусь пікнуць, што нам трэба пазбаўляцца расейшчыны, адразу на лоб ўлепяць цэтлік “нацыяналіст”. А то й нацыстам назавуць. Вось і Александры Герасімені прыляцеў стос гэткіх цэтлікаў ад сваіх жа землякоў. Вядомую спартоўку, якую дагэтуль беларусы называлі “залатою рыбкаю”, клянуць на чым сьвет стаіць, не абірая выразаў. Пачалося ўсё за некалькі тыдняў да вайны, калі Аляксандра зьвярнулася да беларусаў з адкрытым папярэджаньнем: два дыктатары разьвяжуць вайну. Ды ад беларускай жа апазыцыі, паводле прызнаньня, атрымала: “ты хто такая, каб тут разважаць пра вайну? Палітыкі тут мы, і нам лепш відаць.” Дарэчы, ці ня з гэтае прычыны Герасіменя сышла з паста кіраўніка Фонду, ад імя якога зрабіла той зварот? Простыя ж беларусы далучыліся да палітыкаў пасьля інтэрвію каналу “Честнок”, дзе Аляксандра адкрыта назвала рэчы як мае быць: вайну – вайною, расейцаў – забойцамі. Вось некаторыя цытаты, што скажуць лепш за нас: “Страта незалежнасьці – гэта страта твайго жыцьця… Гэта тое, што тваім жыцьцём будуць кіраваць чужыя людзі. Як яны вырашаць, так і будзе. Ты дакладна ўжо нічога ня зьменіш. Вам загадаюць ісьці ваяваць – і вы пойдзеце… Вось гэта пра акупацыю.” “Чаму ў 2020 годзе беларусы ня сталі ваяваць за сябе? Чыньнік у тым, што беларусы ня ведаюць ні сваю культуру, ні гісторыю, ні мову. Калі б яны ведалі, кім яны ёсьць… то ўсё было б інакш.” “Вайна ва Ўкраіне – гэта вайна за гісторыю… З беларусамі гэтую “дэнацыфікацыю” ўжо правялі шмат гадоў таму. Беларусы саромеюцца сваёй мовы.” “Забойства – вось гісторыя расейцаў. Яны ўвесь час прыходзілі, усіх рэзалі і вынішчалі, рабавалі. Гэта ня нашая гісторыя.” То бок, калі ты кажаш праўду і заклікаеш шанаваць сваё, на думку вялікай часткі землякоў ты – нацыст. Няўжо сапраўды расейцы ўшчэнт спалілі нашую павагу да сябе? Ня тую павагу, калі ты гэткі прыгожы ў чырвона-белым, а тую, калі ты маеш сьмеласьць зірнуць зьневажальніку ў твар. У 2020-ым выявіліся здраднікі й героі: Герасіменя была ў ліку апошніх. І зараз, калі яна толькі зацьвердзіла ды умацавала свой гераізм – шмат хто ад яе адгарнуўся. Бо Аляксандра перастала хваліць ды чухаць нас за вушкам?
Show all...