en
Feedback
Радыё Марыя Беларусь

Радыё Марыя Беларусь

Open in Telegram
1 202
Subscribers
+124 hours
+47 days
+4830 days
Posts Archive
"Штучны інтэлект – спакуса будаваць свет без Бога ці новая магчымасць развіцця чалавецтва?" - з гэтага актуальнага артыкула арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пачынаецца другі нумар часопіса "Наша вера". Любоўю гарадзенцаў да касцёла Маці Божай Анёльскай у Гродне дзеліцца ў сваёй паэзіі і ўспамінах Данута Бічэль. Леанід Лаўрэш прадстаўляе пераклад твора Камілы Юрэвіч з Нарбутаў, у якім ўпершыню ў нашым краі ставяцца пытанні роўнасці і свабоды жанчын, жаночай адукацыі. Прапануем разам з Таццянай Сапегай пагартаць старонкі часопіса. https://radiomaria.by/news/109-chasopis-nasha-vera/2796-chasopis-nasha-vera-vypusk-2-2026

«Класік беларускага партрэтнага жывапісу», «Беларускі Матэйка» - так кажуць пра Пётру Сергіевіча (1900 - 1984). Каб стаць мастаком ён прайшоў праз многія выпрабаванні, голад і холад. «Ішоў напралом, шукаючы сваёй дарогі» - казаў творца. Распісаў дзясяткі беларускіх храмаў, пакінуў нам партрэты многіх беларускіх дзеячаў, у тым ліку святароў. Ягоныя аднавяскоўцы са здзіўленнем пазнавалі сябе ў вобразах святых у беларускіх бажніцах. Пра тое, як Пётра Сергіевіч адшукаў патаемныя сховы любові да чалавека і роднай зямлі, распавядае музеязнавец Павел Каралёў. https://youtu.be/Zmw2r3jdrFg?si=H0c_cZsnP2w7wOpw

Чым жыве парафія Св. Роха, што на Залатой горцы ў Мінску? Якія планы мае? Чаму тэмай фэсту "Адна культура - адно багацце 2026" стала сінадальнасць? Пра турыстаў у касцёле і арганныя канцэрты, пра евангелізацыю для дарослых і свята, на якое запрашаюць усіх вернікаў 12-13 верасня гаворым з ксяндзом-канонікам Юрыем Санько. https://www.youtube.com/live/JFwIOLovOuE?si=T6WD1DzBtVuhER6B

"Глядзіць на ваду, а ўглядаецца пад ваду," - такая прыказка ёсць пра гэтую птушку. Клекатун, весялец, лялёка, чорнагуз, бацян
"Глядзіць на ваду, а ўглядаецца пад ваду," - такая прыказка ёсць пра гэтую птушку. Клекатун, весялец, лялёка, чорнагуз, бацян - так называюць бусла на Беларусі. Ці ведаеце вы адкуль з'явіўся бусел? Нам пра гэта расказалі Ядзвіга Рай і Марыя Макарэвіч. Пад час гэтай перадачы рызыкуем "нахапацца, як бусел жабаў" вершаў ды загадак, прыкмет ды прыказак, звязаных з любімай птушкай. https://radiomaria.by/audyyateka/119-razmovy-pra-movu/2794-razmovy-pra-movu-21-adkul-z-yavi-sya-busel

Што засталося у "летнім заплечніку" а. Аляксандра Жарнасека? Як дарослыя людзі могуць паглыбляць сваю веру? Чаму да ўдзелу ў
Што засталося у "летнім заплечніку" а. Аляксандра Жарнасека? Як дарослыя людзі могуць паглыбляць сваю веру? Чаму да ўдзелу ў Семінары запрашаюцца людзі 35+? Як стаць удзельнікам семінару і навошта гэта верніку, расказвае а. Аляксандр Жарнасек. https://radiomaria.by/news/2791-prachnulasya-belarus-abna-lenne-dukhu-svyatym

Запрашаем вас у свет Эўхарыстычных песняў і гімнаў, якія займаюць цэнтральнае месца ў хрысціянскай традыцыі. Разам з Гэленай Грамыка мы паглыбімся ў гісторыю і значэнне гэтых музычных твораў, якія служаць глыбокай малітвай праслаўлення Хрыста, прысутнага ў Эўхарыстыі, і паспарбуем зразумець як яны спрыяюць адчуванню блізкасці Бога падчас святой імшы. Тэксты і акорды спеваў, што прагучалі ў перадачы, шукайце на нашым сайце. https://youtu.be/DBXsTAESe3Q?si=dbbKYtSoxYJQFuuK

Ці памятаем мы тую думку, якая з'яўляецца сэрцам Евангелля? Езус прыйшоў як месія да бедных, да ўбогіх, нямоглых і прыніжаных. Якім з'яўляецца наша цяперашняе стаўленне да бедных? Ці заўважаем мы слабых і адрынутых, жывучы ў сваёй "бурбалцы камфорту"? Ці магчыма любіць Бога і не любіць убогіх? Якія віды міласціны бываюць? Пра спадчыну Папы Францішка, якую прыняў і працягнуў Папа Леў XIV у сваёй першай апостальскай адгартацыі Dilexi tе, разважаем у гэтым выпуску разам з бр. Вадзімам Войцікам. https://youtu.be/Y_fFGTwuVZI?si=6wbzcfayEcqxdM32

Мы не ведаем, колькі год самаму сталаму слухачу Радыё Марыя, мы не ведаем хто ён - наш першы слухач, але Пан Бог даў нам ласку пазнаёміцца з пані Феліцыяй Небышынец, якая дакладна жыве з нашым Радыё амаль 10 гадоў і ў свае 91 мае што расказаць пра жыццё, веру і касцёл. https://youtu.be/2LqZxawDgrg?si=tQZ7iPKRDZQqFauw

Першы пантыфік IX ст., з імем якога звязана першае хрысціянскае намашчэнне на караля - папа Стефан IV. Чаму імператар Людовік адарыў Стэфана падарункамі і чым адзячыў Папа? Слухайце гісторыю ад с. Дар'і Галубковай OV. https://radiomaria.by/audyyateka/85-katekhezy/tu-es-petrus-pra-rymskikh-pantyfikau/2789-tu-es-petrus-stefan-iv

Запрашаем у Іўеўскі музей нацыянальных культур на выставу "Святыя вобразы – акно ў свет душы…", арганізаванай сумесна з касцёлам Святых апосталаў Пятра і Паўла. Абраз у хаце – гэта не проста ўпрыгожванне інтэр’еру. Гэта святы вобраз, які дапамагае нам у малітве, абараняе сям’ю і напаўняе дом духоўным цяплом, суцяшае людскія душы і дае надзею… А яшчэ – гэта жывая сувязь з мінулым, сведка веры і традыцый некалькіх пакаленняў. Якія ж абразы выбіраліся ў хату на Іўеўшчыне? Расказвае дырэктар Іўеўскага музея нацыянальных культур Алёна Віктарава. Абразы з касцёльнай калекцыі прадстаўляе клерык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Раман Буднік. https://youtu.be/yWNuU4_1qRE?si=ZPeIjEU2wQbRdMvD

Ці складана часова адмовіцца ад мітусні "гэтага свету" дзеля Божага Слова? Што можна здабыць, калі 7 дзён не браць у рукі гаджэты і амаль не стасавацца ні з кім акрамя духоўнага кіраўніка? Як праходзяць ігнацыянскія рэкалекцыі духоўных практыкаванняў па метадзе Св. Ігнацыя Лаёлы? Чаму людзі штогод чакаюць менавіта іх? Шчыра дзеліцца асабістым досведам і сваімі ўраджаннямі спадарыня Наталля, якая чацвёрты раз прымала ўдзел у такіх рэкалекцыях. https://radiomaria.by/news/2787-prachnulasya-belarus-7-dzjon-u-tsishyni

Аўтарам адной з лепшых дыпломных прац у 2026 г. у Мінскім тэалагічным каледжы стала Жана Зянькевіч. Яна абрала тэму звязаную
Аўтарам адной з лепшых дыпломных прац у 2026 г. у Мінскім тэалагічным каледжы стала Жана Зянькевіч. Яна абрала тэму звязаную з пантыфікатам Папы Льва XIII. Чаму менавіта такая тэма, як яна нарадзілася? У чым яе актуальнасць для нас? Ці было складана пад час працы? Дзве Жаны ў эфіры цікава гутараць на сур'ёзную тэму. https://radiomaria.by/news/2788-prachnulasya-belarus-le-xiii

Сябра, сябрук, прыяцель, дружка, дружа, таварыш - так шмат назваў мае беларуская мова для блізкіх людзей! Каго беларус можа н
Сябра, сябрук, прыяцель, дружка, дружа, таварыш - так шмат назваў мае беларуская мова для блізкіх людзей! Каго беларус можа назваць "тайнікам"? Што такое "сябрына"? Якія мудрыя словы, думкі і вершы пакінула нам народная мурасць і аўтарскае слова? Пра сяброўства гутараць Ядзвіга Рай і Марыя Макарэвіч. https://radiomaria.by/audyyateka/119-razmovy-pra-movu/2786-razmovy-pra-movu-20-syabro-stva

Якімі цудамі вядомы абраз Маці Божай Бялыніцкай? Чым жывуць Бялынічы напярэдадні свята? Якія планы мае парафія, як рыхтуецца да ўрачыстасці? 6 верасня запрашае завітаць на свята кусташ марыйнага санктуарыя ў Бялынічах кс. Юзаф Сярпейка. https://radiomaria.by/news/2785-prachnulasya-belarus-matsi-chakae-byalynichakh

Пра што будзе новы цыкл перадач? Чым адрозніваюцца канстытуцыя, адгартацыя, энцыкліка, пасланне і була? Да каго яны скіраваныя? Для чаго Касцёл выдае столькі дакументаў? Што важнага для сябе звычайны чалавек, не толькі вернік, можа знайсці ў папскіх пасланнях? Пра "голас пантыфіка", на якім грунтуецца фундамент еднасці касцёла, пра глыбокія і важныя думкі, што дапамагаюць спалучыць Евангелле з сучаснай рэальнасцю, з нашым жыццём разважаем разам з бр. Вадзімам Войцікам OFMCap. https://youtu.be/LjgEDgFo29w?si=pz0l2yKo_oFyfZw8

Адрыян валодаў ўсімі якасцямі, патрэбнымі, каб стаць добрым пантыфікам і кіраўніком новай дзяржавы, якую толькі заснавалі у другой палове VIII ст. За 23 гады пантыфікату ён стаў сведкам і ўдзельнікам шматлікіх палітычных падзей, як свецкіх, так і касцёльных. Як ён абараняў Рым ад лангабардаў? Якія адносіны былі ў Папы з Карлам Вялікім? Расказвае с. Дар'я Галубкова OV. https://radiomaria.by/audyyateka/85-katekhezy/tu-es-petrus-pra-rymskikh-pantyfikau/2770-tu-es-petrus-adryyan-i

16:00 Чаму кніга Элеанор Потэр "Паліяна" стала настолькі папулярнай і рэгулярна перавыдаецца на многіх мовах ужо больш за 100 гадоў? З чаго складаецца "хрысціянскі код" гэтага твора? Колькі экранізацый сюжэту было і якую з із варта паглядзець усёй сям'ёй? Расказвае і раіць Цігран Латышаў. https://youtu.be/jleqDk3RB_w?si=9tcdnxjfB0XXU2LP

Ці праўда, што абраз Маці Божай Чэнстахоўскай напісаў сам св. Лука? Як Багародзіца "згадзілася пераехаць" у Польшчу? Адкуль на выяве раны і колькі іх на самой справе? Чаму яе называюць Чорнай Мадоннай? Колькі пілігрымаў штогод наведвае санктуарый ? Глядзіце перадачу да канца і даведаецеся, колькі разоў а. Пётр Бялевіч быў у Чэнстахове і як дайшоў да Маці Божай без карты і тэлефона. https://youtu.be/5Ci4_kiBXZA?si=a5izydCbRpgvejhV

Хто такія факаляры? Яую ролю адыграў гэты рух у жыцці гераіні перадачы, Хэлена Вярбенка? Як факаляры падтрымліваюць стасункі паміж сабой па ўсім свеце? У чым харызмат руху факаляраў? Што складанага ў тым, каб быць у гэтым руху? Як стаць яго удзельнікам? Слухайце ў гэтым выпуску "Прачнулася Беларусь". https://radiomaria.by/news/2784-prachnulasya-belarus-khto-takiya-fakalyary