cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Дзікая прырода побач

ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤 🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання 🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб" 🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Show more
Advertising posts
2 900
Subscribers
No data24 hours
+87 days
+2330 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Як там справы ў брэсцкіх сокалаў-пустэльг? 🐣 У першым гняздзе вылупілася 6 птушанят. Яны пакуль яшчэ "пухавічкі", але хутка растуць і ўжо не змяшчаюцца пад матуляй. Тата спраўна носіць мышэй, каб пракарміць сваю вялікую сям’ю і дапамагае дзяліць корм паміж птушанятамі. 🥚 У другім гняздзе самачка ўсё яшчэ сядзіць на яйках. Птушаняты павінны пачаць вылупляцца са дня на дзень. І ты можаш паназіраць за гэтым чароўным працэсам у прамым эфіры! 👉 Назірай за сямейным жыццём гэтых прыгожых "чырванакніжных" птушак анлайн. 🎥 На відэа моманты кармлення птушанят у першым гняздзе.
Show all...
🥰 50 33😍 1
🐦 Сёння – Сусветны дзень пералётных птушак. Пералётныя птушкі двойчы на год пераадольваюць тысячы кіламетраў падчас міграцыі да месцаў зімоўкі і назад да месцаў гнездавання. Такія вандроўкі нялёгкія і энергазатратныя. Мноства штучных і натуральных выпрабаванняў падсцерагае птушак падчас міграцыі: 🔹Мільёны птушак гінуць ад сутыкнення з шыбамі будынкаў. 🔹Многія птушкі страчваюць месцы адпачынку і харчавання, бо гэтыя тэрыторыі асушаюць, забудоўваюць або забруджваюць. 🔹Мільёны птушак становяцца ахвярамі паляўнічых ці браканьераў. 🔹Бадзяжныя каты і каты на самавыгуле штогод забіваюць мільёны птушак. 🔹Птушкі гінуць ад драпежнікаў і інфекцыйных хвароб, такіх як птушыны грып. 🔹Разгул стыхіі можа забіваць птушак, а светлавое забруджванне збівае іх з маршруту. 🔹Птушкі гінуць падчас пералёту Сахары, Міжземнага і Чорнага мора. Еўрапейскія вучоныя выявілі, што 54 адсоткі са 121 віду птушак далёкіх мігрантаў скарацілі папуляцыі ці нават вымерлі з 1970 года. 🤲 Каб захаваць для нашчадкаў птушак, трэба выяўляць і ахоўваць важныя для іх тэрыторыі, памяншаць антрапагенны ціск і дапамагаць ім спраўляцца з натуральнымі праблемамі. 📷 На фота змешаная чарада дзікіх гусей падчас міграцыі, аўтар Іна Субоціна, @ptushkafota
Show all...
26😢 21👍 5
💚 Яшчэ ў адной дзікай тэрыторыі (#7 з 17) ёсць добры шанс на лепшае захаванне. Гэта будучы заказнік рэспубліканскага ўзроўню “Габы” плошчай каля 5530 га. Ён будзе створаны на базе двух заказнікаў мясцовага значэння – “Габы” (Мядзельскі раён Мінскай вобласці) і “Віржы” (Докшыцкі раён Віцебскай вобласці). 🌿💧 Гэта каштоўны лесабалотны комплекс, які мае статус аб’екта смарагдавай сеткі Савета Еўропы. Тут шмат адкрытых хмызнякова-падвейна-сфагнавых балот. Сустракаюцца і дыстрофныя азёры. Па перыферыі верхавыя балоты змяняюцца пераходнымі травяна-сфагнавымі балотамі і забалочанымі сасновымі і бярозавымі лясамі. Плошча ахоўных біятопаў тут перавышае 60% тэрыторыі. На гэтай тэрыторыі ёсць “чырванакніжныя” віды раслін і птушак – марошка, журавіны дробнаплодныя, вярба чарнічная, арол-вужаед (змееяд), шэры журавель, жоўтагаловы дзяцел (трёхпалый дятел). 🤲 Забяспечыць лепшую ахову гэтай тэрыторыі стала магчыма дзякуючы працы экспертаў ТАА “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. Будучы заказнік ужо ўзгоднены з мясцовымі ўладамі і землекарыстальнікамі. Пра другія каштоўныя тэрыторыі, у якіх з’явіўся шанс на павышэнне свайго прыродаахоўнага статусу, раскажам у наступных допісах. 🦡 Хочаш падтрымаць ахову дзікай прыроды Беларусі? Далучайся да “Дзікага клуба”. Увесь прыбытак мы накіроўваем на прыродаахоўныя мэты. Аб нашай прыродаахоўнай працы чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі. 📷 На фота: жоўтагаловы дзяцел, аўтар Валер Пясецкі; арол-вужаед, аўтар Аксана Суботка; марошка, аўтар Arnstein Rønning, CC BY-SA 4.0, Wikimedia Commons; балота ў заказніку Габы, з сайта Мінпрыроды. На малюнку: схема будучага заказніка.
Show all...
39👍 18👏 6
❓ А ты можаш кантраляваць свае жаданні? Вось варона можа! Птушка года: факт № 14 з 15. #Дзікіфакт: Вароны ўмеюць кантраляваць свае жаданні. Эксперымент паказаў, што ручныя вароны чакалі і не з'ядалі атрыманы пачастунак, калі ім было абяцана ў абмен нешта смачнейшае пазней. 👉 Больш цікавых фактаў пра шэрую варону чытай па хэштэгу #птушка2024года. Дзяліся сваімі назіраннямі цікавых паводзінаў шэрых варон у Тэлеграм-чаце “Птушка года” @ptushkahoda 📷 Дзякуем за фота Таццяне Алешка 🙌
Show all...
43👍 21🔥 9
⚡️ Адразу некалькі крутых птушыных рэгістрацый на мінулым тыдні. Усе тры віды адносяцца да выпадкова залётных. 🐦 Беларусь наведала каравайка. Гэтага невялікага каштанавага колеру ібіса сфатаграфаваў 30 красавіка арнітолаг Віктар Натыканец у заказніку “Тураўскі луг” у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Каравайкі залятаюць у Беларусь раз у 5-10 гадоў. Найбліжэйшыя месцы гнездавання знаходзяцца ў Паўднёвай Украіне. 🐦 Горную гусь заўважылі птушкары Дзмітрый і Кацярына Гушча 4 траўня на Вілейскім вадасховішчы. Вялікая гусіная чарада адпачывала амаль на сярэдзіне штучнага возера і птушкары нарабілі сотні здымкаў. Разгледзець яе на вялікай адлегласці яшчэ і сярод іншых гусей было цяжка і знайшлі яе на фатаграфіях ужо ў хаце. Горная гусь – высакагорны від, распаўсюджаны ў Цэнтральнай Азіі, а ў Еўропу гэты від інтрадуцыраваны чалавекам. Так як птушкі зараз добра размнажаюцца ў Еўропе, то від унесены ў спіс фаўны Еўропы. Для Беларусі гэта другая рэгістрацыя, першая была ў 2014 годзе. 🐦 Яшчэ адзін горны від – горную пліску – адзначыла Вера Ігнацюк 5 траўня ў Брэсцкім раёне каля а/г Медна. Від гняздуецца ў горах Еўропы. Цікава, што горная пліска была адзначана ў гэтым самым месцы два гады назад. ❓ А ты часта выбіраешся на прыроду паназіраць за птушкамі? Уважліва прыглядайся вакол, бо можна заўважыць сапраўдную рэдкасць. 😉 📷 На фота: каравайка ў заказніку “Тураўскі луг”, аўтар Віктар Натыканец; горная гусь на Вілейскім вадасховішчы (паспрабуй знайсці яе на фота!), аўтары Дзмітрый і Кацярына Гушча; горная гусь (ілюстрацыйнае), аўтар Imran Shah, CC BY-SA 2.0, Wikimedia Commons; горная пліска каля а/г Медна, аўтар Яўген Місіюк.
Show all...
38🔥 22👍 13👏 3🥰 1
🐥 Пачаўся сезон подлеткаў. Маленькія птушаняты вучацца лётаць – не забірай іх дадому! 🙅‍♀️ 🙌 Захавай сабе памятку, зрабі рэпост, раскажы сябрам, каб як мага больш людзей ведалі, што рабіць і чаго не трэба рабіць, калі знайшлі птушаня. 📷 На фота подлетак дразда-спявуна, аўтар Іна Шкурко.
Show all...
64👍 12🤔 2
Цікавішся дзікай прыродай і хочаш дапамагчы прыродаахоўцам? 📆 Ужо 8-га траўня стартуе платны адукацыйны курс “Грамадзкая навука” ад праекта Крылы.by. Шмат людзей без спецыяльнай адукацыі цікавяцца дзікай прыродай і добра разбіраюцца ў відах жывёл і раслін. І гэтыя веды могуць дапамагчы захаваць дзікую прыроду. Такую дапамогу грамадства навуцы назвалі сitizen science - народная навука, або яшчэ - грамадзянская/грамадзкая навука. Ты таксама можаш стаць навуковым валанцёрам. Народнай навукай можна займацца самастойна, а можна далучацца да розных праектаў ці даследаванняў. А як гэта зрабіць, ты даведаешся з курса “Грамадзкая навука”. На курсе 8 заняткаў, і вось што там будзе: 🔹 Прыклады актыўнага ўдзелу навуковых валанцёраў з розных краін свету. 🔹 Актуальныя напрамкі па вывучэнні жывёл ці раслін і як выбраць адпаведны. 🔹 Пра даследаванні, у якіх ты зможаш узяць удзел ужо сёлета. 🔹 Кантакты навукоўцаў Беларусі, з якімі ты можаш пракансультавацца па цікавай табе тэме. 🔹 Карысныя інтэрнэт-рэсурсы і мабільныя праграмы для навуковых валанцёраў. 🐦 А яшчэ з курса ты даведаешся пра методыкі ўлікаў розных груп птушак. 👉 Запісвайся! Усе падрабязнасці па спасылцы https://kryly.by/metodika 📷 Фота: Ляткоўскі Мацвей, @ptushkafota.
Show all...
29👍 11🔥 3
🐣 Хтосьці з нашых птушак можа адкласці 26 яек, а хтосьці толькі адно. Як жа выглядаюць яйкі дзікіх птушак? Якіх незвычайных форм і колераў яны бываюць? Ад чаго залежыць колер шкарлупіны? У каго з птушак самыя вялікія яйкі, а ў каго самыя маленькія? 👉 Пра асаблівасці яек дзікіх беларускіх птушак расказвае Аляксандр Вінчэўскі для нашага са @Smartpress праекта "Дзікая прырода Беларусі". Глядзі інтэрв'ю тут! 📷 Дзякуем за фота Ірыне Любчык, @ptushkafota
Show all...
47👍 20🔥 5
Травень – час салаўіных канцэртаў. 🐦 Салаўя складана ўбачыць, затое лёгка пачуць. Птушка знешне “шэранькая”, зусім непрыкметная, да таго ж хаваецца сярод густой лістоты. А вось спевы яго гучныя і вельмі прыгожыя. Салавей лічыцца найлепшым спеваком сярод нашых птушак. Яго песня складаецца з серыі флейтавых, шчаўчкоў і траскучых гукаў. 🎶 Пачуць салаўя можна з пачатку траўня і да сярэдзіны чэрвеня. Ён спявае вечарам і ноччу. Зараз у траўні ягоныя спевы можна пачуць і днём. Каб паслухаць салаўя, адпраўляйся ў бліжэйшы парк, сквер, пажадана, каб побач быў вадаём. Шукай вільготныя месцы з густымі зараснікамі. 🌿 ❓ А ты ўжо чуў_ла сёлета пошчак салаўя? 🎥 Дзякуем за відэа Уладзіміру Бондару. #галасыптушак
Show all...
68🔥 16👍 6
Хто тут з Віцебскай вобласці? У вас асаблівая нагода для радасці! 💚 Яшчэ адна каштоўная прыродная тэрыторыя (#6 з 17) атрымала добры шанец павысіць свой прыродаахоўны статус да 2035 года. Гэта будучы заказнік рэспубліканскага ўзроўню “Суражскі” плошчай каля 11.600 га ў Віцебскім і Гарадоцкім раёнах. Ён будзе створаны на базе двух заказнікаў мясцовага значэння “Суражскага” і “Цёсценскага”. 🐿 Заказнік возьме пад ахову прыкладна палову арэалу ў нашай краіне аднаго рэліктавага грызуна. Гэта адзін з самых таямнічых звяркоў нашай краіны – звычайная палятуха (белка-летяга), від з Чырвонай кнігі. 🌲💧 На гэтай тэрыторыі захаваліся амаль некранутыя лясы, балоты, рэкі і азёры з рознымі рэдкімі відамі. 🌿 З “чырванакніжных” раслін – вадзяны арэх плаваючы, баранец звычайны, касач сібірскі, лінея паўночная, шпажнік чарапіцавы і іншыя. Забяспечыць лепшую ахову гэтай тэрыторыі стала магчыма дзякуючы працы экспертаў кампаніі “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. Будучы заказнік ужо ўзгоднены з мясцовымі ўладамі і землекарыстальнікамі. Аб іншых тэрыторыях, у якіх з’явіўся шанс павысіць свой прыродаахоўны статус, раскажам у наступных допісах. 🤲 Калі хочаш дапамагчы захаваць дзікую прыроду, далучайся да “Дзікага клуба”. Увесь наш прыбытак ідзе на ахову прыроды Беларусі. Аб іншай нашай прыродаахоўнай працы чытай па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі. 📷 На фота з Wikimedia Commons: звычайная палятуха, аўтар Tokumi; вадзяны арэх плывучы, аўтар Agnieszka Kwiecień, CC BY-SA 4.0, Nova; лінея паўночная, аўтар Alpsdake, CC BY-SA 4.0; шпажнік чарапіцавы, аўтар T. Kebert, CC BY-SA 4.0. На малюнку – схема будучага заказніка.
Show all...
75👍 20🥰 13🤩 4🕊 1