cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

RADNIANKOU

Пра рэгіёны і пратэст Дырэктар @newbelarusvision

Show more
Belarus4 996Belarusian210The category is not specified
Advertising posts
417
Subscribers
No data24 hours
-17 days
-1130 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Грамадскі сектар адаптаваўся, выжыў, пачаў адбудоўваць працу з-за мяжы. Цяпер выклік куды больш сур’ёзны: захаваць рэлевантнасць для беларусаў унутры краіны. На гэтым шляху прыйдзецца запускаць новыя брэнды, адмаўляцца ад старых і таксічных, шукаць выхады на шырокія аўдыторыі і пазбягаць маргіналізацыі. Гэта будзе не прыемна, не ва ўсіх атрымаецца, даліну смерці пройдуць не ўсе. Накідаў пару думак пра будучыя выклікі грамадскага сектару ў калонцы для Банку ідэй.
Show all...
У нас вялікія навіны! З верасня кіраваць ЦНІ будзе Леся Руднік! Будзем атрымліваць досвед транзіту ўлады ў межах адной невялікай арганізацыі :) За дзесяць гадоў атрымалася пабудаваць з нуля адзін з самых дынамічных аналітычных цэнтраў і ўсё дзякуючы крутым людзям, з якімі ўвесь час шанцавала працаваць. Дзякуй за гэта ўсім, хто спрычыніўся да працы на розных этапах жыцця ЦНІ. Я сам за гэты час шмат што зразумеў, шмат чаму навучыўся. Мы з Рыгорам пераходзім у раду арганізацыі, адкуль будзем дапамагаць Лесе развіваць ЦНІ надалей.
Show all...
Горад перамагае вёску і на месца Пана Ўсяляна прыходзіць новая зорка – Юрка Максімчык. Таксама гумарыстычныя сюжэты, таксама трасянка, але гэта ўжо не вясковыя хлопцы, а познесавецкая сям'я (ці пачатку 90-ых). Шмат савецкага флёру і настальгіі, адпаведна і ўвага ад праўладных СМІ (інтэрвʼю на СБ, СТВ). Ужо больш 500 000 падпісантаў у Ціктоку. https://www.tiktok.com/@maksimurka
Show all...
Repost from adu.place
☄️ Як змянілася жыццё выпускнікоў і выпускніц Школы маладых рэфарматараў, якая аб’явіла пра новы набор? Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) аб’явіў пра набор на чарговую Школу маладых рэфарматараў. Некалькі выпускніц распавялі @aduplace, што змянілася ў іх жыцці пасля Школы: 🟠 Кацярына Васілёнак (ШМР-2022): падавалася на праграму, бо хацела развівацца, каб дапамагаць Беларусі. Цяпер піша артыкулы для Піцбургскага ўніверсітэта (ЗША), запрошаная ў Еўрапейскі парламент як адна з прадстаўніц беларускага студэнцтва, удзельнічала ў іншых праграмах ад ЦНІ — Кейс-клубе ды Акадэміі новай беларускай дыпламатыі. 🟠 Лера Чыж (ШМР-2020): Праз ШМР знайшла не толькі цікавых людзей з крутымі ідэямі, але і блізкіх сяброў, з якімі разам арэндуе кватэру і распрацоўвае новыя праекты. Зараз Лера арганізоўвае адукацыйныя лекцыі ў некамерцыйнай арганізацыі і стажыруецца ў Менскай урбаністычнай платформе, дзе займаецца даследваннямі. 🟠 Наста Бекарава (ШМР-2020): Да Школы паспела правесці сваё мерапрыемства, але ўсё адбывалася хаатычна. ШМР адкрыла Насце свет грамадскага сектара і супольнасці маладых рэфарматараў і рэфарматарак — цяпер яна займаецца праектамі ў некалькіх НКА, а мінулай восенню арганізавала адукацыйны анлайн-курс па ўрбаністыцы. Школа маладых рэфарматараў і рэфарматарак — гэта месяц анлайн-навучання з экспертамі ды эксперткамі, якія дапамогуць вам атрымаць новыя скілы, каб рабіць краіну лепей. А напрыканцы ў якасці выпускнога праекта вы зладзіце афлайн-івэнт! Калі і дзе: 19.04 — 27.05, анлайн Як падацца: запоўніць гугл-форму і пазначыць матывацыю да ўдзелу ў Школе. Адзінае патрабаванне — быць ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў і жадаць новых ведаў і досведу! 🔸 Дэдлайн: 15.04.2023 Яшчэ падрабязней пра Школу — на сайце праграмы
Show all...

Дэдлайн хутка!
Show all...
У мінулым годзе нечакана пачаў змяншацца разрыў у заробках паміж Мінскам і рэгіёнамі (раней ён звычайна павялічваўся). Беларускія рэгіёны пачалі жыць багацей? Не, хутчэй за ўсё са сталіцы з’ехалі айцішнікі, таму намінальныя заробкі ў сталіцы выраслі менш за сярэднія па краіне. Падрабязней, у тым ліку параўнанне з суседнімі краінамі, чытаць тут.
Show all...
Пакуль відэа па рэйтынгу гарадоў набірае больш за 1 млн праглядаў у Цік-току, мы рэлізім штогадовае даследаванне рэгіянальных праблем. На фоне вайны ва Украіне, глабальнай канфрантацыі і лакальных рэпрэсій, рэгіёны ўсё мацней сыходзяць у цень. Жаданне і магчымасці дзяржавы займацца гэтай тэмай таксама знікаюць. Жыхары Мінску і рэгіёнаў усё часцей жывуць у розных сусветах. Галоўная праблема рэгіёнаў – адсутнасць добрай працы – не ўвайшла нават у дзясятку праблем мінчукоў. Нізкія заробкі – на восьмым месцы сярод праблем жыхароў сталіцы. Вось з дзесяці жыхароў райцэнтраў упэўнены, што ў іх горадзе складана знайсці добрую працу. Кожны пяты апытаны па краіне і кожны трэці з рэгіёнаў ездзіць на працу ў іншы горад. Эміграцыя і магчымая мабілізацыя наадварот хвалююць Мінск, але мала цікавы за яго межамі. Старонка перагортваецца з цяжкасцю. Сярод пратэстных беларусаў давер да дзяржавы не вяртаецца, ад яе чакаюць толькі праблемаў. Апытаныя моцна сумняюцца, што могуць адстойваць свае інтарэсы ў дзяржаўных інстытутах. Сацыяльны сектар застаецца ўстойлівым. Толькі медыцына і дарогі рэзка хвалююць пратэстных беларусаў. Пры гэтым жыхарам рэгіёнаў недзе праводзіць вольны час. Не хапае ўсяго: кавярняў і рэстаранаў, спартовых аб’ектаў, культурных мерапрыемстваў. Яшчэ складаней беларусам выехаць з краіны. Толькі кожны дзясяты апытаны мае візу, за межы краіны ў 2022 выязджала 17% апытаных мінчукоў і 11% з рэгіёнаў. Адсутнасць планавання і пачуццё дэпрэсіі. Каля 70% прызнаюцца, што адбываецца нешта экстраардынарнае. Больш 85% упэўнена, што грамадства знаходзіцца ў стане дэпрэсіі. Каля 40% будуе планы на будучыню ад некалькіх дзён да пару тыдняў, 26% не будуе планаў увогуле. Гэты эмацыйны фон аб’ядноўвае ўсіх апытаных, тут няма рэгіянальных адрозненняў. Так бачыцца рэгіянальнае жыццё ў канцы 2022. Беларусы спрабуюць выжываць паміж вайной, дзяржавай і складанай эканамічнай сітуацыяй. Цяжка чакаць, што далей сітуацыя выправіцца. А гэта значыць незадаволенасць жыццём у Беларусі будзе захоўвацца.
Show all...
Выпусцілі новы Рэйтынг беларускіх гарадоў. І калі ў 2018 ён пачынаўся, як пошук “найлепшага гораду для жыцця”, то цяпер ператварыўся ў пошук “гораду, куды можна перабрацца, калі не хочаш эміграваць”. Лідары не змяніліся — гэта Мінск, Гродна і Брэст. Але гарады-спадарожнікі сталіцы – Дзяржынск і Смалявічы – падняліся вышэй. Відавочна, што менавіта мінская агламерацыя будзе канцэнтраваць тых, хто не хоча з’язджаць. У рэйтынгу мы параўналі і ўзровень грамадскай актыўнасці – зрабілі аналіз дадзеных платформы “Голас” па прэзідэнцкай кампаніі 2020 і кампаніі па рэферэндуму 2022. Высновы чакана сумныя: актыўнасць беларусаў упала ў 10 разоў. Але змяніліся і самі “пратэсныя” гарады. Былы “вольны горад” Гродна і Брэст не трапілі ў дзясятку. Рэпрэсіі і палітычныя прызначэнні ў гэтых гарадах не толькі задушылі вулічны пратэст, але забілі і анлайн актыўнасць. Турызм, які ў дакавідныя часы быў бустэрам гарадскога развіцця, таксама памер. Доля турыстаў з ЕС упала з 25% да 3%. З паступовым закрыццём памежных пераходаў роля мяжы як каталізатара эканамічнай актыўнасці таксама будзе падаць. У выніку з беларускімі гарадамі рэалізуецца сумны сцэнар: замест драйвераў развіцця, яны хутчэй будуць ператварацца ў донараў чалавечага капіталу для суседніх краін.
Show all...
На фоне вайны, рэпрэсій ды ізаляцыі, з беларускімі рэгіёнамі адбываецца прадказальны заняпад. Пра гэта ў бліжэйшыя месяцы выйдзе пару даследаванняў, я сёння дзялюся паперкай, у якой разам з Іванам Шчадранком памарылі пра будучыя часы рэформаў. Рэфармаваць рэгіёны будзе складана: агульны стан будзе цяжкі, грамадства не мае досведу мясцовага самакіравання, не будзе хапаць грошай і прафесійных кадраў, а яшчэ мяняць адміністрацыйнае дзяленне (прыклад на малюнку). Якімі павінны быць прыярытэты рэгіянальнага развіцця падчас рэформаў чытайце ў аглядзе на Банку ідэй, а таксама глядзіце файны адмысловы відэа-эксплэйнер.
Show all...