en
Feedback
Падборка

Падборка

Open in Telegram

Аб'ядноўваем і натхняем! 🟡 Збіраем магчымасці і нагоды актыўнічаць Cувязь праз @padborka_hello

Show more
746
Subscribers
No data24 hours
+17 days
+530 days
Posts Archive
Падборка івэнтаў для і пра моладзь! 🪴 MigrAction Ideathon — двухдзённы івэнт па распрацоўцы ідэяў — 17-18 красавіка у Варшав
Падборка івэнтаў для і пра моладзь! 🪴 MigrAction Ideathon — двухдзённы івэнт па распрацоўцы ідэяў — 17-18 красавіка у Варшаве. 🟢Ты зможаш пазнаёміцца з новымі людзьмі і вырашыць рэальную задачу для некамерцыйнай арганізацыі. А тры найлепшыя ідэі атрымаюць па 600 еўра на рэалізацыю. 🙂Каго чакаюць: маладых (узрост 18+) жыхароў і жыхарак Польшчы незалежна ад таго, мігрант_кі яны ці не. Тых, хто цікавіцца сацыяльнымі праектамі і хацелі бы сябе паспрабаваць у гэтым. Тых, хто хочуць знайсці новыя знаёмствы і класна правесці час, вырашаючы сацыяльныя праблемы. 📎 Умовы: удзел бесплатны. Арганізатары забяспечаць кава-паўзы, абеды і ўсе неабходныя матэрыялы для працы. 👌 Працоўныя мовы: польская, англійская, беларуская, украінская. 👆 Даведацца больш. 〰️ Зарэгістравацца да 9 красавіка. ⭐️ Анлайн-прэзентацыя даследавання «Як беларуская моладзь адаптуецца да нявызначанасці» — 8 красавіка, 15:00 (CET). 🟣Падчас сустрэчы абмяркуюць, як моладзь адаптуецца да крызісу; што адбываецца з планамі на будучыню; ці гатовыя маладыя беларусы і беларускі з’язджаць або заставацца. 〰️ Трансляцыя анлайн-прэзентацыі. 💬 VUC Talk Summer 2026 Edition пра тое, дзе шукаць валанцёрства, абмены і летнія кэмпы — 9 красавіка, 18:30 (па Мінску) 🟡Ты пачуеш досвед чатырох маладых беларусаў і беларусак, якія распавядуць пра ўдзел ў летных праграмах. У праграме: як паспяхова праходзіць самыя жорсткія адборы; сакрэты пошуку унікальных праграм; лайфхакі і інсайты ад тых, каму ёсць што ўспомніць, сесія Q&A. 〰️ Рэгістрацыя (колькасць месцаў абмежаваная) #магчымасці #моладзь 📌 Падпісацца на «Падборку»

🔥 Самыя што ні ёсць гарачыя прапановы: крутая праграма ў Італіі, форум у Стакгольме і вакансія з дэдлайнам сёння. Паспяшайся
🔥 Самыя што ні ёсць гарачыя прапановы: крутая праграма ў Італіі, форум у Стакгольме і вакансія з дэдлайнам сёння. Паспяшайся! ❗️ Reflect to Connect 2.0 міждысцыплінарны трэнінг для маладых людзей з Беларусі і Германіі. 🟣Што: праграма ўключае натхняльную адукацыйную сустрэчу ў Італіі з практычнай фазай мікрапраектаў, дзе ўдзельні_цы будуць спалучаць гістарычную рэфлексію з сучаснай грамадзянскай актыўнасцю праз распрацоўку мікрапраектаў, якія накіраваныя на ўмацаванне салідарнасці, падтрымку правоў чалавека і ўстойлівасці супольнасцяў. 🟣Калі: 20–26 траўня. 🟣Умовы: арганізатары цалкам пакрываюць удзел. ⚡️Дэдлайн: 20 сакавіка. 🔥 Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» ладзіць Youth, Gender and Democracy for Belarus Forum. 🔴Што: мерапрыемства аб'яднае моладзевых актывіста_к, прадстаўні_ц грамадзянскай супольнасці Беларусі і Швецыі, эксперта_к, даследчы_ц і палітычных лідара_к для абмеркавання ключавых пытанняў удзелу моладзі ў працэсах прыняцця рашэнняў, гендарнай роўнасці і ўдзелу ў дэмакратычным руху. 🔴Калі і дзе: 11 траўня, Стакгольм (Швецыя). ⚡️Дэдлайн падачы — 20 сакавіка. 🔥 Ініцыятыва «MALDZIS» шукае менеджар_ку, як_ая будзе спалучаць камунікацыйныя і арганізацыйныя абавязкі. 🟡Сярод задач: арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, вядзенне сайта і сацсетак, развіццё каналаў камунікацыі, распрацоўка візуалу, камунікацыя з партнёрамі. 🟡Што прапануюць: поўную занятасць і канкурэнтны заробак у Варшаве (Польшча). ⚡️Дэдлайн: 20 сакавіка. #магчымасці #дэдлайны 😍 Падпісацца на «Падборку»

Дзелімся падборкай магчымасцяў для жанчын. Хутчэй рэгіструйся і перасылай сяброўкам і каляжанкам 🔜 ✨ mentalise:me арганізуе
Дзелімся падборкай магчымасцяў для жанчын. Хутчэй рэгіструйся і перасылай сяброўкам і каляжанкам 🔜 ✨ mentalise:me арганізуе сустрэчу ў Варшаве з кароткаметражным кіно і размовамі «Жаночае пытанне нашага часу». 🟡Тут ты зможаш у кампаніі іншых удзельні_ц паглядзець некалькі фільмаў і абмяркаваць, як сучасныя сацыяльныя нормы і чаканні ўплываюць на жыццё жанчын, як гэтыя нормы уплываюць на іх выбар і магчымасці, а таксама паразважаць на тэму роўнасці паміж жанчынамі і мужчынамі ў сучасным кантэксце. 🟡Калі і дзе: сёння, 4 сакавіка а 18:15. 🟡Дзе: Варшава, Dożynkowa 6a (Беларускі Моладзевы Хаб). 🔜 Для ўдзелу трэба зарэгістравацца. 🔥 Варкшоп «Я — неверагодная» збірае ўдзельніц у Вільнюсе. 🟣Ты навучышся: 🔘смела казаць аб сваіх дасягненнях у прафесійнай і асабістай сферы, 🔘зменіш сваё ўяўленне пра прадузятасці і стэрэатыпы, якія нас атачаюць і перашкаджаюць дзяліцца сваімі дасягненнямі, 🔘адчуеш сваю ўнутраную сілу. 🟣Калі: 5 сакавіка, 19:00–20:30. 🟣Дзе: Вільнюс, Шніпішкес (дакладнае месца паведамяць пасля рэгістрацыі). 🔜 Рэгістрацыя праз форму. 💃 Wonder Women запускаюць бясплатны анлайн-курс для беларусак «Унутраная сіла і ўстойлівасць». 🔵У ім ты зможаш пагрузіцца ў тры важных аспекты жыцця: праца, здароўе і самарэалізацыя. Калі табе зараз патрэбная падтрымка ў адным або некалькіх з іх — гэты курс для цябе! 🔵Што ён уключае: 🔘8 анлайн-сустрэч, 🔘2 нетворкінгавыя сесіі, 🔘дадатковыя матэрыялы (відэа, тэксты і простыя заданні). 🔵Калі: 12 сакавіка – 14 красавіка (5 тыдняў). Заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень у буднія а 19:00 (па Мінску). ➡️ Для ўдзелу неабходна запісацца да 10 сакавіка. #магчымасці 🌷 Падпісацца на «Падборку»

💥 Паспей запісацца на два анлайн-варкшопы ад Drived пра матывацыю і каманды ў НДА. 1️⃣ Матывацыя ў некамерцыйных арганізацыя
💥 Паспей запісацца на два анлайн-варкшопы ад Drived пра матывацыю і каманды ў НДА. 1️⃣ Матывацыя ў некамерцыйных арганізацыях: шчырая размова ➡️ Якія пытанні будуць абмяркоўвацца: 🟠Ці можна казаць пра матывацыю, калі ў арганізацыі няма грошай? 🟠Дзе тэорыя пра матывацыю разбіваецца аб рэальнасць, а дзе не? 🟠Матывацыя vs дысцыпліна, матывацыя vs маніпуляцыя: дзе межы? 🟠Дзе заканчваецца адказнасць кіраўні_цы? 🟠Спікерка: Святлана Зінкевіч — кіраўніца і экспертка з больш як 20-гадовым досведам у НКА, трэнерка і фасілітатарка. 🟠Дата і час: 24 лютага, 18:00 (па Варшаве). ⚡️Дэдлайн рэгістрацыі сёння — 23 лютага. 2️⃣ Чуць каманду: камунікацыя як люстэрка яе стану ➡️ Якія пытанні будуць разглядацца: 🟠Як дыягнаставаць «ціхае» напружанне ў камандзе 🟠Інструменты для бяспечнай размовы 🟠Як выбраць фармат пад задачу (асабістая размова, групавая рэтраспектыва, пісьмовая зваротная сувязь ці працоўная сесія) 🟠Спікерка: Марыся Маркевіч, спецыялістка па навучанні дарослых, працуе з рэсурснымі станамі каманд. 🟠Дата і час: 26 лютага, 18:00 (па Варшаве). ⚡️Дэдлайн рэгістрацыі: 25 лютага. #магчымасці ✨ Падпісацца на «Падборку»

Расказваем пра дзве праграмы ў Польшчы, у якіх могуць паўдзельнічаць прадстаўні_цы арганізацый грамадзянскай супольнасці: *️⃣
Расказваем пра дзве праграмы ў Польшчы, у якіх могуць паўдзельнічаць прадстаўні_цы арганізацый грамадзянскай супольнасці: *️⃣ Партнёрства OLA запрашае да ўдзелу ў школе NGO Revival супрацоўні_ц беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія сутыкнуліся з ліквідацыяй або былі вымушаныя рэлакавацца. 🟡Мэта — умацаваць патэнцыял арганізацый, якія ў эміграцыі сутыкаюцца з рознымі праблемамі ў сваіх камандах. Праграма будзе ахопліваць наступныя тэмы: 🔘Што адбываецца з беларускім трэцім сектарам 🔘Як рэгулюецца дзейнасць некамерцыйных арганізацый (НКА) ў Беларусі і за мяжой 🔘Праца з мэтавымі групамі 🔘Унутраны менеджмент 🟡Калі: школа пройдзе цягам 6 дзён у прамежак 10–20 траўня ў Польшчы. 📌Дэдлайн: 2 сакавіка. *️⃣ Школа міграцыі прастора для абмену ведамі, навыкамі і інструментамі. 🟣У межах праграмы будуць разглядацца публічныя, медыйныя і мастацкія ўяўленні пра міграцыю. 🟣Узяць удзел могуць культурныя дзеяч_кі, актывіст_кі, лідар_кі мясцовых супольнасцяў, супрацоўні_цы НДА і культурных установаў. 🟣Калі: першая сустрэча — 21–22 сакавіка, апошняя — 10–11 кастрычніка. 🟣Праграма праводзіцца на польскай і ангельскай мовах (у залежнасці ад варкшопаў), з магчымым перакладам на іншыя мовы, калі ў групе ўзнікне такая патрэба. 🟣Месца — Варшава. 📌Заяўкі прымаюцца да 8 сакавіка. #магчымасці 🍀 Падпісацца на «Падборку»

Не змаглі прайсці міма класных курсаў і праграм, на якія зараз адкрытыя наборы, таму сённяшняя падборка — пра навучанне. 🟢 Ф
Не змаглі прайсці міма класных курсаў і праграм, на якія зараз адкрытыя наборы, таму сённяшняя падборка — пра навучанне. 🟢 Фасілітацыя груп роўныхпрактычная навучальная праграма для беларуса_к у Польшчы, якія прайшлі праз вопыт эміграцыі і хочуць ствараць прастору ўзаемнай падтрымкі. 💚Чаму навучаць: ⭕️фасілітаваць групы роўных у розных фарматах; ⭕️выкарыстоўваць негвалтоўную камунікацыю і інклюзіўную мову; ⭕️дзейнічаць у канфліктных і крызісных сітуацыях; ⭕️ствараць супольнасці, заснаваныя на даверы, бяспецы і прыняцці. 💚Змест: курс уключае 3 афлайн-сустрэчы (у Гданьску) і 4 анлайн-сустрэчы з сакавіка па травень. 💚Навучанне будзе праходзіць на польскай з перакладам на расейскую. 💚Умовы: арганізатары пакрываюць пражыванне, харчаванне і білеты. 💚 Рэгістрацыя адкрыта да 19 лютага. 🟣 Школа кампетэнцый робіць анлайн-інтэнсіў «Troubleshooting thinking» для дызайнера_к, крэатыўных прадзюсэра_к і кіраўні_ц digital-агенцтваў. 💜Што ўнутры: за 4 гадзіны ты разбярэшся, як стаць больш каштоўн_ай, карысн_ай і незаменн_ай дызайнер_кай у часы, калі рабіць проста прыгожа ўжо недастаткова. 💜Фокус будзе на інструментах troubleshooting-мыслення, ад дыягностыкі праблем да абгрунтавання рашэнняў, а таксама эфектыўным вырашэнні задач кліента праз дызайн. 💜Калі: 21 лютага з 13:00 да 17:00 (па Мінску). 💜 Дэдлайн падачы заявак — 19 лютага. 🔵 Гэта База вядзе набор на серыю анлайн-семінараў па правах чалавека і лідарству. 💙Каго запрашаюць: беларускую моладзь, актывіста_к, студэнта_к, працаўні_ц НДА, а таксама ўсіх, каго цікавіць тэма правоў чалавека. 💙Семінары праходзяць штоаўторак ўвечары а 19:00 (па Мінску) да канца сакавіка. Падавацца можна як на адзін семінар, так і на ўвесь цыкл сустрэч. 💙Праграма праводзіцца цалкам на беларускай мове. 💙 Заяўкі прымаюць праз форму. 🟣 IFAE ладзіць анлайн-курс па SMM для журналіста_к і блогера_к. Калі хочаш навучыцца сістэмна, прафесійна і этычна працаваць з сацсеткамі і даведацца пра лайфхакі і падыходы, якія працуюць у 2026 годзе — прыходзь на курс! 💕Што ўнутры: 4 модулі па 2 гадзіны: лекцыя + разбор кейсаў + адказы на пытанні. 💕Працягласць: 5 – 26 сакавіка. 💕Вядоўца: Дзяніс Васількоў. 💓 Падаць заяўку трэба да 26 лютага. #магчымасці ✨ Падпісацца на «Падборку»

Калі хочаш папрацаваць з камандай над распрацоўкай праекта і атрымаць фінансаванне на яго запуск, ёсць 2️⃣ прапановы: ⚡️ Нацы
Калі хочаш папрацаваць з камандай над распрацоўкай праекта і атрымаць фінансаванне на яго запуск, ёсць 2️⃣ прапановы: ⚡️ Нацыя лідараў вядзе набор на акселератар адукацыйных праектаў. 🟠Што: гэта інтэнсіўная праграма падтрымкі, дзе ты пройдзеш шлях ад ідэі да працуючага прататыпа, і зможаш запусціць свой адукацыйны прадукт. 🟠Каго запрашаюць: індывідуальных аўтара_к і каманды, якія хацелі б ствараць курсы, трэнінгі і ініцыятывы для беларуса_к. 🟠Праграма ўключае: 🟠12 практычных вэбінараў, 🟠асабістыя кансультацыі з ментар_камі, 🟠супольнасць аднадума_к, 🟠фінансавую падтрымку (500 EUR на рэалізацыю пілотнага праекта), 🟠суправаджэнне пасля акселератара. 🟠Тэрмін навучання: сакавік – красавік. Прэзентацыя праектаў — у траўні. ➡️ Заяўкі збіраюць да 15 лютага. ⚡️ Eastern Partnership Civil Society Facility адкрывае набор на EaP Civic Tech Hackathon 2026. 🟣Пра праграму: хакатон аб'яднае прадстаўні_ц грамадзянскай супольнасці і ІТ-спецыяліста_к для распрацоўкі лічбавых інструментаў, якія вырашаюць рэальныя сацыяльныя праблемы ў рэгіёне Усходняга Партнёрства. 🟣Заяўкі прымаюцца толькі ад каманд, якія павінны ўключаць: 🟣civic-актывіст_ку / аўтар_ку ідэі (цімліда); 🟣распрацоўшчы_ц, дызайнера_к або іншых tech-спецыяліста_к. 🟣Што прапануюць камандам: 🟣ментарскую і навучальную падтрымку, 🟣магчымасць распрацаваць прататып праекта, 🟣удзел у афлайн-хакатоне ў Малдове, 🟣шанец атрымаць фінансаванне (каля 10 000 EUR) на запуск праекта. 🟣Даты: 🟣анлайн-навучанне: 19 сакавіка – 3 красавіка 🟣хакатон у Кішынёве (Малдова): 17–19 красавіка 🟣Працоўная мова — ангельская. ➡️ Заяўку трэба падаць да 2 сакавіка. #магчымасці 💜 Падпісацца на «Падборку»

⚡️Сённяшні пост — пра ШІ ⚡️ Вось тры нагоды, каб пагрузіцца ў тэму ў найбольш прывабным для цябе фармаце — пачытаць, паслухац
⚡️Сённяшні пост — пра ШІ ⚡️ Вось тры нагоды, каб пагрузіцца ў тэму ў найбольш прывабным для цябе фармаце — пачытаць, паслухаць ці паўдзельнічаць (а можна і ўсё разам). ❤️ Што нейрасеткі ведаюць пра карыстальні_ц? (прынцыпы працы) ❤️ Як навучыць штучны інтэлект працаваць дакладна і па-чалавечы (лекцыя для тых, хто на шляху да выкарыстання) ❤️ AI4NGOдвухдзённы івэнт у Варшаве пра ўкараненне ШІ ў працу НКА, медыя і аналітычных праектаў. 🟰 Пра івэнт: практычная лабараторыя для тых, хто хочуць не абмяркоўваць штучны інтэлект, а прымяняць яго ў рэальнай працы: тэставаць інструменты, разбіраць кейсы і ўзмацняць устойлівасць каманд і праектаў. 🟰 Даты: 27-28 лютага. 🟰 Месца: Варшава, Польшча. 🟰 Мовы: руская, беларуская (частка матэрыялаў можа быць на ангельскай). 🗯 Падаць заяўку на ўдзел можна да 20 лютага. #магчымасці #матэрыялы 💙 Падпісацца на «Падборку»

Калі шукаеш працу ў сферы камунікацый, вось дзве вакансіі: ✨ Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» адкрыў вакансію кам
Калі шукаеш працу ў сферы камунікацый, вось дзве вакансіі: ✨ Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» адкрыў вакансію камунікацыйн_ай сакратар_кі. 🤩Асноўныя абавязкі: – распрацоўка і рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі, планаванне і каардынацыя камунікацыйнай дзейнасці арганізацыі; – распрацоўка кантэнт-плана для сацыяльных сетак (разам з smm-спецыялісткай); – адміністраванне сайта; – падрыхтоўка штогадовых справаздач; – распрацоўка і каардынацыя інфармацыйных кампаній; – падрыхтоўка прэс-рэлізаў і г.д. 🤩У патрабаваннях: – досвед працы ў сферы камунікацый, PR, SMM; – досвед працы ў беларускіх некамерцыйных арганізацыях не менш за 2 гады; – выдатныя пісьмовыя і вусныя камунікатыўныя навыкі; – добрае валоданне беларускай мовай. 🤩Умовы: праца на 0,7 стаўкі (да 28 гадзін на тыдзень); офіс у Вільнюсе, але магчыма праца анлайн; сэрвісны кантракт з літоўскай арганізацыяй; старт працы з сярэдзіны лютага; заробак 1400 EUR брута; магчымасць удзельнічаць у міжнародных івэнтах і адукацыйных праграмах. ‼️ Дэдлайн — 1 лютага. ⭐️ ARS BALTICA шукае памочні_цу па СМІ і праектах у сакратарыят арганізацыі ў Германіі. 🤩Што трэба рабіць: працаваць над падрыхтоўкай і вядзеннем медыя-кантэнту (тэксты, рассылкі, сацсеткі), абнаўляць сайты, падтрымліваць праектную і адміністрацыйную працу сакратарыяту, удзельнічаць у рэалізацыі бягучых міжнародных праектах. 🤩Сярод патрабаванняў: вельмі добрая ангельская (вусная і пісьмовая), досвед у камунікацыях/медыя, цікавасць да міжнародных культурных адносін у Балтыйскім рэгіёне. 🤩Умовы: узровень аплаты залежыць ад досведу, міжнародныя камандзіроўкі (пры неабходнасці), офіс у Nordkolleg Rendsburg, магчымасць частковай дыстанцыйнай працы. ‼️ Дэдлайн — 15 лютага. #вакансіі 🔔 Падпісацца на «Падборку»

Разглядаеш працэс справаздачнасці як нешта прымусовае і фармальнае? 🎮 Глядзі серыю пастоў ад канала «Насамрэч» пра справазда
Разглядаеш працэс справаздачнасці як нешта прымусовае і фармальнае? 🎮 Глядзі серыю пастоў ад канала «Насамрэч» пра справаздачнасць у грамадзянскай супольнасці і заглядвай на трэнінг, які дакладна падвысіць твае навыкі на новы ўзровень. 🔗 «Гэта ваш знак зрабіць гадавую справаздачу» (пра віды, мэтавыя аўдыторыі і тэмы); 🔗 «Фарматы гадавых справаздач» (і якую форму яны могуць мець); 🔗 «Разбіраемся з вызначэннямі: падсправазначнасць, празрастасць, адказнасць» (разбярыся, у чым розніца, каб не заблытацца); 🔗 «Чаму я люблю пісаць справаздачы па праектах» (асабісты вопыт праектнай менеджаркі). ❗️Бонус-трэк: «Што пра вас кажа справаздача?» Анлайн-трэнінг для актывіста_к, АГС і ўсіх, хто хочуць лепш арыентавацца ў тэме. Спікерка: экспертка ў галіне стратэгічнага праграмнага развіцця і фандрэйзінгу з больш як 15-гадовым досведам працы ў міжнародных донарскіх структурах у сферы грамадзянскай супольнасці, правоў чалавека і дэмакратычнага развіцця. 🗓 Калі: 28 студзеня, 15:00 – 17:00 (па Варшаве). ✏️ Рэгістрацыя: праз форму. #матэрыялы #магчымасці 🔔 Падпісацца на «Падборку»

Вітанкі 👋 Сабралі 3 конкурсы грантаў з дэдлайнамі ў студзені і лютым. 1️⃣ SPLOT Wartości 2.0 — конкурс грантаў, які накірава
Вітанкі 👋 Сабралі 3 конкурсы грантаў з дэдлайнамі ў студзені і лютым. 1️⃣ SPLOT Wartości 2.0 конкурс грантаў, які накіраваны на падтрымку польскіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў сферы правоў чалавека, дэмакратыі, роўнасці і развіцця грамадзянскай супольнасці. 🤩Узяць удзел могуць няўрадавыя арганізацыі, фонды, асацыяцыі і іншыя юрыдычна ўпаўнаважаныя суб'екты, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Польшчы. 🤩Памер падтрымкі: ад 10 000 да 15 000 EUR. ⚡️ Дэдлайн: 30 студзеня. 2️⃣ Visegrad+конкурс грантаў на праекты, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацый у краінах Заходніх Балкан і Усходняга Партнёрства. 🤩Прыярытэтныя напрамкі праектаў: – культура і агульная ідэнтычнасць – адукацыя і развіццё патэнцыялу – інавацыі, даследаванні і прадпрымальніцтва – дэмакратычныя каштоўнасці і медыя – публічная палітыка і інстытуцыйнае партнёрства – рэгіянальнае развіццё, навакольнае асяроддзе і турызм – сацыяльная ўстойлівасць і развіццё супольнасцяў 🤩Умовы: праекты павінны забяспечваць міжнароднае супрацоўніцтва паміж 2-3 краінамі Вышаградскай групы: Польшча, Чэхія, Славакія і Венгрыя і 1-2 краінамі Ўсходняга Партнёрства ці Заходніх Балкан. 🤩Фінансаванне: 25 000 – 35 000 EUR. ⚡️ Дэдлайн: 1 лютага. 3️⃣ Civic Innovation Fund (CIF) прапануе фінансаванне праектам, якія спалучаюць фінансавую і эканамічную пісьменнасць з грамадзянскай адукацыяй, дэмакратычным удзелам і сацыяльнай устойлівасцю. 🤩Падавацца могуць арганізацыі з Еўропы, якія працуюць у сферы грамадзянскай адукацыі. Прыярытэт маюць маладыя арганізацыі і ініцыятывы, якія ўзначальваюцца моладдзю. 🤩Памер фінансавання: да 10 000 EUR (на праект). 🤩Фарматы праектаў: адукацыйныя праграмы, варкшопы, культурныя і грамадскія ініцыятывы, даследаванні, лічбавыя інструменты і гд. 🤩Умовы: праекты павінны рэалізоўвацца ў межах транснацыянальнага партнёрства (мінімум адзін еўрапейскі партнёр). ⚡️ Дэдлайн: 16 лютага. #фінансаванне 🔔 Падпісацца на «Падборку»

Адразу 2 магчымасці ў сферы правоў чалавека ⤵️ 💭 Беларуская праваабарончая школа ладзіць вэбінар «Сторытэлінг як дзеянне ў а
Адразу 2 магчымасці ў сферы правоў чалавека ⤵️ 💭 Беларуская праваабарончая школа ладзіць вэбінар «Сторытэлінг як дзеянне ў абарону правоў чалавека». 🤩Пра што раскажуць: – што такое сторытэлінг, якія ёсць фарматы – калі ён можа служыць абароне правоў чалавека і грамадскіх інтарэсаў – асноўныя прынцыпы і правілы эфектыўнага сторытэлінгу – архетыпы гісторый і як з імі працаваць – як зрабіць гісторыі бачнымі, пачутымі і ўплывовымі 🤩Дата і час: 20 студзеня, 20:00 (па Мінску). 🤩Мова сустрэчы: украінская. 📣 Рэгістрацыя праз форму. ☀️ Гэта База запускае трэці паток анлайн-курсу па правах чалавека з абноўленым зместам і фокусам на тэму лідарства. 🤩У праграме: – 9 інтэрактыўных сэмінараў – рэальныя кейсы і дыскусіі – запрошаныя эксперт_кі – нэтворкінг і ментарства пасля курсу 🤩Навучанне будзе праходзіць у студзені-сакавіку. 🤩Каго запрашаюць: беларускую моладзь, актывіста_к, студэнта_к, супрацоўні_ц НДА і ўсіх, хто толькі пачынаюць знаёмства з тэмай. 🤩Мова курса: беларуская. 📣 Дэдлайн падачы заявак20 студзеня. #магчымасці 🔔 Падпісацца на «Падборку»

2️⃣ класныя прапановы для жанчын. Глядзі і перасылай сяброўкам і каляжанкам. ✨ Handmade бізнес 2026: як вывесці справу на нов
2️⃣ класныя прапановы для жанчын. Глядзі і перасылай сяброўкам і каляжанкам. ✨ Handmade бізнес 2026: як вывесці справу на новую вышыню з дапамогай Etsy — бясплатны вэбінар, які дапаможа разабрацца з Etsy і асноўнымі правіламі працы там. 🤩Ты даведаешся, да чаго варта рыхтавацца, калі ты адкрываеш краму на маркетплейсе — колькі часу, грошай і намаганняў спатрэбіцца, і што можна чакаць наўзамен. 🤩Экспертка: Юлія Малькова — маркетолаг і брэнд-стратэг. 🤩Калі: 20 студзеня а 19:00 (па Мінску). ✏️ Для ўдзелу патрэбна зарэгістравацца. ⚡️ SheLeads курс па лідарстве для беларусак у Варшаве (Польшча). 🤩Ты навучышся: — асэнсоўваць гендарныя стэрэатыпы, — пераадольваць сіндром самазванкі і шукаць свае моцныя бакі, — развіваць лідарскія якасці і навыкі самапрэзентацыі, — будаваць сувязі і знаходзіць узаемную падтрымку ў досведзе вымушанай міграцыі, — прыдумляць ідэі ўласных праектаў, накіраваных на свае суполкі (некамерцыйныя ініцыятывы альбо сацыяльны бізнес). 🤩Даты: 31 студзеня, 7 лютага і 21 лютага (па суботах). ✏️ Рэгістрацыя адкрыта да 23 студзеня. #магчымасці 🔔 Падпісацца на «Падборку»

Сёння прынеслі табе мікс падзей з дэдлайнамі да канца снежня: вэбінар пра дзікую прыроду ў горадзе, сустрэча аб пошуку працы
Сёння прынеслі табе мікс падзей з дэдлайнамі да канца снежня: вэбінар пра дзікую прыроду ў горадзе, сустрэча аб пошуку працы ў 2026, школа па правах чалавека і стыпендыя для актывіста_к ❄️ 📞 Зялёны тэлефон правядзе эфір «Дзікая прырода ў горадзе: трэнды і рашэнні для людзей». 🤩Тут раскажуць аб сучасных трэндах у азеляненні, прыцягненні біяразнастайнасці і рашэннях, якія робяць гарады больш устойлівымі і камфортнымі. 🤩Дата і час: 16 снежня а 19:00 (па Мінску). 🤩Спікерка: Ірына Макарэвіч, экспертка ў сферы біяразнастайнасці і экасістэм. ✏️ Рэгістрацыя праз форму. ⭐️ Журналісты за талерантнасць арганізуюць вэбінар «Пошук працы ў 2026: тэндэнцыі, LinkedIn і самапрызнанне». 🤩Што абмяркуюць: як зараз выглядае пошук працы, як штучны інтэлект уплывае на гэты працэс, што сённяшнія тэндэнцыі могуць падказаць пра пошук працы ў 2026 годзе і як весці сваю старонку ў LinkedIn. 🤩Экспертка: кар’ерная кансультантка і HR спецыялістка Яўгенія Сядова. 🤩Калі: 18 снежня а 20:00 (па Мінску). 🗓 Дэдлайн рэгістрацыі — 17 снежня, 20:00 (па Мінску). 🔈 Беларуская Праваабарончая Школа вядзе набор на базавую школу па правах чалавека ў Празе (Чэхія). 🤩На працягу 5 дзён удзельні_цы будуць вывучаць ключавыя паняцці, аналізаваць рэальныя кейсы, удзельнічаць у форум-тэатры, ЛАРПах, семінарах і практычных занятках, а таксама распрацоўваць уласны міні-праект у галіне правоў чалавека. 🤩Даты: 1–7 лютага 2026 году. 🤩Умовы: арганізатары цалкам пакрываюць удзел (без візавай падтрымкі). 🗓 Дэдлайн падачы заявак29 снежня. 👍 EaP Civil Society Fellowship 2026стыпендыі для грамадзянскіх актывіста_к з краін Усходняга партнёрства. 🤩Тыпы стыпендый:Civic Digital Fellowship (для праектаў у галіне адкрытых даных, лічбавых рашэнняў, празрыстасці і ўмацавання адказнасці) – Community Engagement Fellowship (для праектаў у сферы мясцовага ўдзелу, маніторынгу, адукацыі, палітычных ініцыятываў і ўмацавання грамадзянскай супольнасці). 🤩Што можна атрымаць: фінансаванне да 5 000 EUR на рэалізацыю праекта, ментарства, магчымасць паўдзельнічаць у міжнародных падзеях, навучальных сесіях і сустрэчах, а таксама далучыцца да супольнасці выпускні_ц EaP Civil Society Fellow. 🗓 Заяўкі збіраюць да 30 снежня. #магчымасці 🔔 Падпісацца на «Падборку»

Снежань на носе, а ў нас свежыя магчымасці з гарачымі дэдлайнамі 🔥 ☺️ Цэнтр новых ідэй ладзіць Belarus Future Unconference 2
Снежань на носе, а ў нас свежыя магчымасці з гарачымі дэдлайнамі 🔥 ☺️ Цэнтр новых ідэй ладзіць Belarus Future Unconference 2025. NextGen Edition. 🤩Неканферэнцыя збярэ ў Варшаве каля 100 актыўных грамадскіх актараў і актарак, каб разам абмеркаваць ролю беларускай моладзі ў фармаванні будучыні краіны. Гэта прастора для свабоднага дыялогу і шанец падзяліцца тым, што цябе хвалюе сёння. 🤩Калі: 29 лістапада, 12:45 – 17:15. 🤩Дзе: Варшава, Noakowskiego 16. 🍃 Рэгістрацыя абавязковая. 😖 ІншыЯ запускаюць праграму «Базавы мінімум. Школа роўнасці і інклюзіі». 🤩Гэта чатырохдзённая праграма для тых, хто хоча зразумець, як зрабіць свет больш справядлівым і сяброўскім для ўсіх. Школа разлічаная на пачаткоўцаў. 🤩Даты: 12–17 студзеня 2026 году. 🤩Месца правядзення: Вільня (Літва). 🤩Арганізацыйны ўнёсак: 50 EUR, але могуць прапанаваць частковае ці поўнае пакрыццё выдаткаў, а таксама замену арганізацыйнага ўнёску на валанцёрскую дапамогу. 💫 Падаць заяўку можна да 30 лістапада. 🍀 Нацыя Лідараў запрашае далучыцца да анлайн-курсу «Ад выгарання да рэсурсу». Калі ты стамі_лася трымацца і хочаш вярнуць у сваё жыццё радасць і энергію — гэты курс для цябе! 🤩Што ў праграме: кароткія відэалекцыі і дадатковыя матэрыялы; 6 вэбінараў з дасведчанымі выкладчы_цамі; падтрымліваючае кам'юніці ў Тэлеграм. 🤩Працягласць: 3 тыдні. 🤩Старт навучання: 1 снежня. ⚡️ Дэдлайн: 30 лістапада. 💡 Школа кампетэнцый робіць трохгадзінны анлайн-інтэнсіў «Self-Pitch. П(р)одай себя как единорога». 🤩На інтэнсіве цябе правядуць праз чатыры крокі да ідэальнай падачы сябе: самапрэзентацыя як канструктар — тыпалогія блокаў самапрэзентацыі — падрыхтоўка некалькіх версій самапрэзентацыі — практыка. 🤩Экспертка: Валянціна Чэкан. 🤩Калі: 8 снежня, 16:30 (па Варшаве). 🌪 Дэдлайн рэгістрацыі: 3 снежня. #магчымасці 🔔 Падпісацца на «Падборку»

Прывіт! Сёння прапануем табе новую порцыю вэбінараў. Выбірай і запісвайся ⚡️ 📞 Зялёны тэлефон ладзіць эфір «Чалавек і клімат
Прывіт! Сёння прапануем табе новую порцыю вэбінараў. Выбірай і запісвайся ⚡️ 📞 Зялёны тэлефон ладзіць эфір «Чалавек і клімат: інструкцыя па выжыванні». 🤩Аб чым даведаешся: як клімат уплывае на паводзіны і рашэнні людзей; якая кліматычная палітыка зараз у свеце і ў Беларусі; як людзі могуць дзейнічаць самастойна і разам. 🤩Дата і час: 24 лістапада, 19:00 (па Мінску). ✏️ Для ўдзелу патрэбна запісацца. ✨ ISKRA і Арганізацыя еўрапейскай экспертызы і камунікацый (ОЕЕК) робяць серыю размоваў з беларускамі, што стаялі ў вытокаў гендарнага руху. 🤩Фокус сустрэч: як усё пачыналася ў 1990-я і 2000-я, хто стаялі побач, як узнікалі супольнасці, якія тэмы былі балючымі, што выклікала спрэчкі і што давала сілы працягваць. Важны не столькі храналогія і факты, колькі магчымасць адрэфлексаваць досвед мінулых дзесяцігоддзяў праз перспектыву сённяшняга дня. ⬇️Расклад: усяго запланаваны тры асобныя сустрэчы з трыма жанчынамі: 🤩Людміла Пеціна – 25 лістапада, 17:00 – 18:00 (па Варшаве) 🤩Валянціна Палевікова – 2 снежня, 17:00 – 18:00 (па Варшаве) 🤩Алена Аўтушка – 9 снежня, 17:00 – 18:00 (па Варшаве) ✏️ Зарэгістравацца можна як на адну, так і на некалькі. #вэбінары #магчымасці 🔔 Падпісацца на «Падборку»

Што думаеш наконт вэбінараў? Падборка вельмі гарачых прапановаў 🚀 📣«Праўда ці дзеянне? Як праца ў выгнанні змяняе журналіст
Што думаеш наконт вэбінараў? Падборка вельмі гарачых прапановаў 🚀 📣«Праўда ці дзеянне? Як праца ў выгнанні змяняе журналістыку і што з гэтым рабіць»анлайн-дыскусія 29 кастрычніка (15:00 па Варшаве). 🤩На сустрэчы абмяркуюць, журналіст_кі ў выгнанні павінны гаварыць ці дзейнічаць і як яны могуць заставацца аб’ектыўнымі. Таксама будуць прадстаўлены вынікі даследавання пра супрацу медыя і НДА. 🔍 Дэдлайн рэгістрацыі на дыскусію сёння — 28 кастрычніка. 💡 Журналісты за талерантнасць ладзяць вэбінар «Не проста падпісчыкі, а «свае». Як гадаваць і развіваць супольнасць вакол брэнда ці медыя». 🤩Сустрэча будзе карысна рэдактар_кам і SMM-спецыяліст_кам, камунікацыйным камандам і тым, хто развіваюць старонкі ў сацсетках і хочуць ператварыць падпісчы_ц у супольнасць. 🤩Калі: 30 кастрычніка (17:00-18:00 па Варшаве). 🔍 Зарэгістравацца можна да 29 кастрычніка (16:00 па Варшаве). 📎 Моладзевая ментарская праграма правядзе 4 вэбінары: 🤩Хто прымае паўсядзённыя рашэнні ў сем'ях, школах і на працоўных месцах? (29 кастрычніка, 18:00 па Мінску) 🤩Сіла клопату: размова аб падтрымцы, бяспецы і павазе (5 лістапада, 18:00 па Мінску) 🤩Як нараджаюцца ініцыятывы, якія працуюць (12 лістапада, 18:00 па Мінску) 🤩Дыялог, які змяняе (19 лістапада, 18:00 па Мінску) Можна наведаць як адну, так і ўсе сустрэчы. 🔍 Рэгістрацыя праз форму. #магчымасці 🔔 Падпісацца на «Падборку»

📌 Тры топавыя праграмы з дэдлайнам у кастрычніку 📌 🖥 Human Constanta робіць курс для трэнера_к «Лічбавая суперсіла». 🤩Гэт
📌 Тры топавыя праграмы з дэдлайнам у кастрычніку 📌 🖥 Human Constanta робіць курс для трэнера_к «Лічбавая суперсіла». 🤩Гэты курс для тых, хто жадае не проста абараняць сябе ў лічбавым асяроддзі, але і ўмець вучыць гэтаму іншых, а таксама зрабіць рэальныя крокі, каб наладзіць бяспеку ў сваіх арганізацыях і ініцыятывах. 🤩Фармат: 10 анлайн-сесій па 2 гадзіны, 4-дзённы афлайн-інтэнсіў (зіма 2026), жывая камунікацыя, рэальныя кейсы, практыка фасілітацыі. 🤩Старт курса — 21 кастрычніка. 🗓 Дэдлайн заявак: 16 кастрычніка. 👍 РАДА запрашае ў школу па стварэнні камьюніці «Цяпліца». 🤩Пра што: ты навучышся праектаваць прадукты для супольнасці, выбудоўваць праграму актыўнасцяў, задаваць метрыкі і цыклы развіцця, а па заканчэнні праграмы выйдзеш з 90-дзённым планам дзеянняў. 🤩Фармат: 6 анлайн-заняткаў (два разы на тыдзень), індывідуальныя кансультацыі для распрацоўкі планаў, афлайн-частка ў Варшаве для самых актыўных удзельні_ц. 🤩Хто можа падацца: лідар_кі ініцыятыў і арганізацый; актывіст_кі, якія шчыльна камунікуюць са сваімі мэтавымі аўдыторыямі; тыя, хто ўжо маюць свае камьюніці і плануюць развіваць іх далей. 🤩Старт — 27 кастрычніка. 🗓 Дэдлайн рэгістрацыі: 23 кастрычніка. 🎤 Цэнтр новых ідэй запускае CNI Women Fellowship: advancing visibility. 🤩Праграма разлічана на беларускіх экспертак, якія хочуць узмацніць сваю бачнасць і ўплыў у публічнай прасторы. Да праграмы далучацца ментаркі з розных сфераў, якія дапамогуць зрабіць твой голас чутным. 🤩Што будзе: анлайн-навучанне, ментарства, псіхалагічныя сесіі, study visit у Стакгольм і двухдзённы форум у Варшаве. 🤩Працягласць: лістапад – чэрвень 2026 года (з перапынкам на зімовыя вакацыі). 🗓 Заяўкі чакаюць да 28 кастрычніка. #магчымасці 🔔 Падпісацца на «Падборку»

⭐️ Сёння знайшлі для цябе тры крутыя адукацыйныя праграмы! Запаўняй заяўку і залятай у апошні вагон (ёсць дэдлайн сёння) ці з
⭐️ Сёння знайшлі для цябе тры крутыя адукацыйныя праграмы! Запаўняй заяўку і залятай у апошні вагон (ёсць дэдлайн сёння) ці заплануй навучанне на кастрычнік. 💢 Кампус палітычнай навукі робіць Data + Research Lab — курс па візуалізацыі дадзеных. 🤩Што: за 2 месяцы асвоіш, як ператвараць сухія лічбы ў наглядныя візуалізацыі і гісторыі, якія будуць зразумелыя розным аўдыторыям. 🤩Каго запрашаюць: студэнта_к ВНУ, спецыяліста_к ва ўзросце да 30 гадоў з досведам працы ў медыя, аналітыцы ці даследаваннях, а таксама ўсіх, хто жадаюць перайсці ад збору інфармацыі да стварэння дата-прадуктаў. 🤩Даты: 25 верасня – 30 кастрычніка. 🤩Фармат: анлайн і афлайн (самыя актыўныя ўдзельні_цы будуць запрошаны на кэмп у Польшчы). 🔥 Дэдлайн заявак сёння — 22 верасня. 🎊 Human Autumn Campадукацыйны асеннік ад Human Constanta. 🤩Што: Human Camp — гэта інтэнсіўная пяцідзённая прыгода, дзе ты зможаш даведацца аб правах чалавека ў займальнай форме, засвоіш новыя навыкі і атрымаеш натхненне для ўласных ініцыятыў. Будуць інтэрактыўныя варкшопы, трэнінгі ад эксперта_к і магчымасці абмену досведам з аднадум_камі. 🤩Для каго: калі табе ёсць 18 гадоў і ты робіш першыя крокі ў правах чалавека і грамадскай дзейнасці. 🤩Даты і месца: 23 – 28 лістапада, Польшча. 🤩Умовы: пакрываюцца выдаткі на пражыванне і харчаванне і, па запыце, часткова на праезд. 🔥 Дэдлайн падачы заявак: 29 верасня. 💫 Школа кампетэнцый запускае курс па стварэнні кантэнту «FABRICA». 🤩Каго шукаюць: каманды і ініцыятывы з сацыяльнай місіяй; маладых крэатара_к, якія ствараюць кантэнт у Instagram, TikTok, Telegram, YouTube; падкастэра_к, старытэлера_к, візуальных аўтара_к. 🤩Якія тэмы ахоплівае праграма: алгарытмы, пазіцыянаванне, кантэнт, камунікацыі, прасоўванне, стратэгія і інш. 🤩Што ў выніку: да канца курса ў цябе будзе гатовая міні-кампанія ці серыя кантэнту, новыя партнёрствы і дакладная стратэгія, як далей пракачваць праект. 🤩Важна: тут не вучаць «з нуля». Калі твой кантэнт і праект ужо існуюць, але ты хочаш, каб яны сталі больш мацнейшыя — падавай заяўку! 🤩Даты: 15 кастрычніка – 19 лістапада анлайн, 5 – 7 снежня — Варшава (для фіналіста_к). 🔥 Дэдлайн заявак: 7 кастрычніка. #магчымасці 🔔 Падпісацца на «Падборку»

Хэй 👋 Сабралі для цябе пару-тройку новых грантаў са спасылкамі і дэдлайнамі. Захоўвай и перасылай сваёй камандзе! 1️⃣ Прагра
Хэй 👋 Сабралі для цябе пару-тройку новых грантаў са спасылкамі і дэдлайнамі. Захоўвай и перасылай сваёй камандзе! 1️⃣ Праграма RITA прапануе гранты польскім некамерцыйным арганізацыям на сумесныя праекты з арганізацыямі ці асобамі з краін Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. 🤩Праекты павінны садзейнічаць доўгатэрміновым дэмакратычным, грамадскім і эканамічным пераўтварэнням у краінах-удзельніцах праграмы і ўключаць абмен польскім вопытам. 🤩Максімальная сума падтрымкі складае 60 000 – 63 000 PLN. 📞 Дэдлайн: 15 кастрычніка. 2️⃣ RIZA грантавая праграма для арганізацый, якія працуюць з жанчынамі-мігранткамі. 🤩Падавацца могуць НДА і ініцыятывы, зарэгістраваныя ў краінах ЕС, з гадавым бюджэтам менш за 300 000 EUR і мінімум 1 годам актыўнасці, а таксама з гендарна збалансаваным кіраўніцтвам. Прыярытэт маюць арганізацыі, якія ўзначальваюць жанчыны-мігранткі/бежанкі. 🤩Прыярытэты: правы жанчын-мігрантак і роўнасць; удзел у дэмакратычным дыялогу і мясцовым жыцці; барацьба з дыскрымінацыяй і гвалтам; салідарнасць і пабудова супольнасцяў; устойлівасць і рост арганізацый. 🤩Сумы падтрымкі ў 2025 годзе: 15 мікра-грантаў (17 778 EUR), 12 малых грантаў (32 778 EUR), 6 сярэдніх грантаў (60 000 EUR). Акрамя гэтага можна паўдзельнічаць у 10-месячнай праграме развіцця, якая ўключае юрыдычную падтрымку, працу з супольнасцямі, лідарства, трэнінг у Бруселі, сертыфікацыю. 📞 Дэдлайн: 31 кастрычніка. 3️⃣ Neighbourhood Fund падтрымае праекты ў шасці краінах Усходняга партнёрства. 🤩Мэта фонду — дэмакратычнае развіццё і ўмацаванне разнастайнай і ўстойлівай грамадзянскай супольнасці, асабліва ў кантэкстах канфліктаў і ўразлівых груп. 🤩Што падтрымаюць: партнёрскія праекты паміж дацкімі арганізацыямі і мясцовымі арганізацыямі з Украіны, Малдовы, Беларусі, Грузіі, Арменіі і Азербайджана. Абавязковы дацкі заяўнік (зарэгістраваная ў Даніі прыватная НКА). 🤩Сумы: ад невялікіх грантаў (20 000 EUR) да падтрымкі памерам 600 000 EUR. 📞 Дэдлайны — розныя, у залежнасці ад тыпу гранта. Бліжэйшы для невялікіх (20 000 EUR) і вялікіх (94 000 EUR) грантаў — 5 лістапада. 4️⃣ і 5️⃣ Fundacja im. Stefana Batorego адкрыла адразу два конкурсы для арганізацый грамадзянскай супольнасці: абмену досведам і хуткага рэагавання. 🤩Конкурс абмену досведам (dotacje na wymianę doświadczeń) — гранты для арганізацый, якія хочуць вучыцца адна ў адной, абменьвацца ведамі і праверанымі рашэннямі. 🤩Памер грантаў: 10 000 – 20 000 PLN. 🤩Інфасесія: 25 верасня, 10:00–12:00 (рэгістрацыя). 📞 Дэдлайн: 30 кастрычніка 2026 года (ці да вычарпання сродкаў). 🤩Конкурс хуткага рэагавання (dotacje szybkiego reagowania) — падтрымка дзеянняў арганізацый грамадзянскай супольнасці, запушчаных у адказ на раптоўныя падзеі ці новыя абставіны, якія патрабуюць хуткага і рашучага рэагавання. 🤩Памер грантаў: 20 000 – 40 000 PLN. 🤩Інфасесія: 26 верасня, 10:00–12:00 (рэгістрацыя). 📞 Дэдлайн: 15 жніўня 2026 года (ці да вычарпання сродкаў). #магчымасці #гранты #фінансаванне 🔔 Падпісацца на «Падборку»