en
Feedback
Активный Гродно

Активный Гродно

Open in Telegram

Усё пра аматарскі спорт у Гародні ды каля яе. Рэгламенты, тэрміны аплат, даты, месца падзей і іншая інфармацыя.

Show more
208
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-130 days
Posts Archive
Велаарыентаванне вяртаецца ў Гародню! Не трэба баяцца ці бянтэжыцца - варта паспрабаваць ;) Яно пройдзе на ўсім вядомых лакац
Велаарыентаванне вяртаецца ў Гародню! Не трэба баяцца ці бянтэжыцца - варта паспрабаваць ;) Яно пройдзе на ўсім вядомых лакацыях: Пышкі і Вішнявец 9 і 10 сакавіка адпаведна. Унёсак на кампенсацыю арганізацыйных затрат - 5 рублёў/старт. Вас чакаюць прызы ад кампаніі "Инвелум" - вялікі дзякуй ім за гэта! Рэгістрацыя.

05-09.03 Тыдзень арыентавання 10.03 Кубак вобласці 1 30.03 Кубак вобласці 2 (Ваўкавыск) 12-14.04 Grodno Forest Day 18.04 Гарадская спартакіяда сярод школ 15.06 Кубак вобласці 3 (Ліда) 06.07 Grodno Challenge 07.09 Кубак вобласці 4 (Свіслач) 28-29.09 Верас, Кубак вобласці 5 12.10 Жоўты ліст (Ліда) 19.10 Кубак вобласці 6 (Слонім) 27.10 Магнітная стрэлка 1 02.11 Кубак вобласці 7 (Навагрудак) 10.11 Магнітная стрэлка 2 17.11 Магнітная стрэлка 3 23.11 Закрыццё сезона 21.12 Вялікая мядзведзіца (Ліда) 28.12 Навагодні старт

Добрага дня, сябры. Як усе ведаюць, Street-O Winter 2023/2024 ужо гісторыя. Гэта была юбілейная ДЗЕСЯТАЯ серыя Street-O: 95 э
Добрага дня, сябры. Як усе ведаюць, Street-O Winter 2023/2024 ужо гісторыя. Гэта была юбілейная ДЗЕСЯТАЯ серыя Street-O: 95 этапаў - ваў! Летам адбудзецца СОТЫ - ёсць ідэі як адзначаць?! Greatest of all time нашай серыі - Алёна Уласенка! 7 медалёў (столькі ж ў Станіслава Ціўнчыка), з якіх 5 залатых. Шчыра віншуем. Самыя масавыя групы: М21А і М21Е. Група, якая вельмі чакае сваех удзельніц: Ж16. Напрыканцы радыя вам прэзентаваць НОВЫ від рэйтынга: БДЫШЧ! За яго персанальны дзякуй варта сказаць нашаму калеге П. - вялікая праца была зроблема ім адным. Поўная гісторыя праекта і ўсе пераможцы - тут. Усім дзякуй і да новых сустрэч. Будзьце файнымі людзьмі!

GRODNO CITY TRAIL 2023/2024 АПОШНІ ЭТАП! У нядзелю 18 лютага нас чакаюць Мелавыя Горы! Рэгістрацыя даступа па 11.02.2024 23:5
+1
GRODNO CITY TRAIL 2023/2024 АПОШНІ ЭТАП! У нядзелю 18 лютага нас чакаюць Мелавыя Горы! Рэгістрацыя даступа па 11.02.2024 23:59 тут: https://42195.by/events/registration/?event_id=797

Трошкі падрабязнее спынімся на дыстанцыях "Жук-трэйл №26 Гайна" (27-28 красавіка). Бо там ёсць цікавосткі ;) - веламарафон 40
Трошкі падрабязнее спынімся на дыстанцыях "Жук-трэйл №26 Гайна" (27-28 красавіка). Бо там ёсць цікавосткі ;) - веламарафон 40км - веламарафон 80км - трэйл 7км - трэйл 24км - дзіцячы трэйл 1км і... нешта вельмі незвычайнае для нашай краіны і вельмі цікавае! - бэк'ярд ультра (траса акрэдытавана, што такое бэк'ярд тут) - прыгодніцкая гонка на 18 гадзін Даты падвышэння коштаў на скрыншоце ;) Бліжэйшая - 15 лютага!

Repost from ARF.BY
🔝👋 Главная новость, которую ждали все! Регистрация Жук-трейл #26 ГАЙНА - ОТКРЫТА! 🚴⛰🏃 Жук-трейл #26 ГАЙНА пройдет 27 апре
🔝👋 Главная новость, которую ждали все! Регистрация Жук-трейл #26 ГАЙНА - ОТКРЫТА! 🚴⛰🏃 Жук-трейл #26 ГАЙНА пройдет 27 апреля, в новой локации Логойского района - историческом местечке Гайна. Программа старта такая же насыщенная, как и рельеф местности: ⚡️ Для ценителей настоящего ТРЕЙЛА две беговые дистанции - 7 и 24 км. ⚡️ Велосипедистам - кросс-кантри ВЕЛОМАРАФОНЫ 40 км И 80 км. А также две особые дистанции: ⚡️Командная (из 2 человек) ПРИКЛЮЧЕНЧЕСКАЯ ГОНКА. ⚡️ БЭКЯРД УЛЬТРА. 👍 Как всегда, на соревнованиях Федерации будет подробная маркировка, электронная отметка, пункты питания, волонтерская поддержка и фотографы на дистанции. По окончании гонки вас ждут памятные медали на финише. 📲 На официальном сайте ARF.BY вы сможете прочитать Положение и подать заявку на участие. #arfby #марафонНалибоки #жуктрейл #xcmtb #trailrunning #orienteering #aventurerace

Repost from РобімНогі
"Гарадзенская вандроўка" запрашае! Самы цікавы з беларускіх шашэйнікаў гэтым разам пройдзе 16 чэрвеня. У праграме традыцыйныя
"Гарадзенская вандроўка" запрашае! Самы цікавы з беларускіх шашэйнікаў гэтым разам пройдзе 16 чэрвеня. У праграме традыцыйныя дыстанцыі - 10 і 5 км, і некалькі дзіцячых. Рэгістрацыя ўжо ідзе, і з 1 лютага будзе першае падвышэнне коштаў. Адзначу адзін важны момант, які робіць гэты старт асаблівым: гэта імкненне арганізатараў пазнаёміць аматараў бегу са сваім родным горадам. Таму ў стартавым пакеце будзе бясплатная экскурсія з гідам па Горадні, а на медалі - выява гістарычнага помніка ці асобы. Так, у папярэднія гады на медалях "Гарадзенскай вандроўкі" былі выявы Старога і Новага замкаў, Каложскай царквы, Давыда Гарадзенскага, Пажарнай каланчы і гадзінніка Фарнага касцёла. Што будзе сёлета - пакуль трымаецца ў сакрэце.

Арыентаванне заўтра туць !!!НОВАЯ МАПА!!! https://www.obelarus.net/2024/5508
Арыентаванне заўтра туць !!!НОВАЯ МАПА!!! https://www.obelarus.net/2024/5508

У цяжкія часы файныя людзі яднаюцца, каб іх пераадолець. У добра вядомага актыўным гарадзенцам атлета здарылася бяда, з якой
У цяжкія часы файныя людзі яднаюцца, каб іх пераадолець. У добра вядомага актыўным гарадзенцам атлета здарылася бяда, з якой справіцца значна лягчэй разам. Тэорыя малых лічбаў працуе, таму вы ведаеце, што рабіць. MTC +375(33) 691-38-25 (тут можна наўпрост папоўніць баланс!) Янковіч Неллі Михайловна ААТ «АСБ Беларусбанк» BYN BY31AKBB31340000021500070000 RUB BY80AKBB31343000009790070000 USD BY08AKBB31341000011070070000 EUR BY13AKBB31342000009610070000

Субота - цэнтр лепшага горада Белурсі https://www.obelarus.net/2024/5507 Нядзеля - лес каля вуліцы Ваўжэцкага https://www.obe
Субота - цэнтр лепшага горада Белурсі https://www.obelarus.net/2024/5507 Нядзеля - лес каля вуліцы Ваўжэцкага https://www.obelarus.net/2024/5526

Калі вы яшчэ не зарэгістраваныя на суботні Street-O каля кляштара Бернардзінцаў, то ў вас ёсць час да 20:00! https://www.obel
Калі вы яшчэ не зарэгістраваныя на суботні Street-O каля кляштара Бернардзінцаў, то ў вас ёсць час да 20:00! https://www.obelarus.net/2024/5506

Рэйтынг Street-O Winter 2023/2024 пасля шасці этапаў Промні дабра за яго слаць у бок нашага "брата па мапам" Паўла! P.S. Стыл
Рэйтынг Street-O Winter 2023/2024 пасля шасці этапаў Промні дабра за яго слаць у бок нашага "брата па мапам" Паўла! P.S. Стылістычна табліца яшчэ будзе трошкі зменьвацца, але дадзеныя ў ёй дакладныя ўжо зараз. P.P.S. Гэтым разам у залік пойдуць 7 з 10 лепшых вынікаў.

Пабегаць у суботу гарадскі спрынт каля Юрысдыкі - тыць Пабегаць у нядзелю лес каля Саннікаў - туць
Пабегаць у суботу гарадскі спрынт каля Юрысдыкі - тыць Пабегаць у нядзелю лес каля Саннікаў - туць

Repost from РобімНогі
У навагодняй мітусні лёгка можна было абмінуць прэзентацыю стартаў arf.by на 2024 год ад Дырэктара Міхаіла Сідарука. А там са
У навагодняй мітусні лёгка можна было абмінуць прэзентацыю стартаў arf.by на 2024 год ад Дырэктара Міхаіла Сідарука. А там сапраўднае свята для ўльтрамарафонца і проста аматара актыўна бавіць час на вольным паветры. Пачынаем. 27 красавіка | Жук-трэйл #26 "Гайна" (Лагойскі р-н) ✨Трэйлы 7 і 24 км ❗️Backyard Ultra 24-26 траўня | Марафон "Налібакі" (Стаўбцоўскі р-н) ✨Трэйлы 100 і 42 км (25.05), 21 і 10 км (26.05) ✨Дзіцячы трэйл 1 км (26.05) 6-7 ліпеня | Начны трэйл Museum Run ✨Трэйлы 21, 10, 5 км ✨Дзіцячы трэйл 1 км 14-15 верасня | Kaspersky Race ✨Трэйлы 21, 10, 5 км ✨Начны трэйл 10 км ✨Цар гары ✨Шматдзённая гонка ❗️Трэйл 100 міляў (набор: каля 2000 м) 19 кастрычніка | Жук-трэйл #27 "Лагойск" ✨Трэйлы 42, 21,10, 5 км ✨Дзіцячы трэйл 1 км Апроч гэтага вельмі шмат цікавага ў праграме АРФа-2024 для аматараў велагонак, прыгодніцкіх гонак, мульцістартаў, свімрану. З усімі падрабязнасцямі ад першай асобы можна пазнаёміцца тут (пачатак) і тут (другая частка).

Шаббат надыходзіць - вы ведаеце, што рабіць ;) Street-O. Дамброўскага. Ё дыстанцыя для малят. З 11:00. https://www.obelarus.n
Шаббат надыходзіць - вы ведаеце, што рабіць ;) Street-O. Дамброўскага. Ё дыстанцыя для малят. З 11:00. https://www.obelarus.net/2023/5503

Алоха, сябры. Заўтра пройдзе досыць рэдкі від фізічнай актыўнасці - гарадское арыентаванне ў цемры! Night-O пройдзе каля Кург
Алоха, сябры. Заўтра пройдзе досыць рэдкі від фізічнай актыўнасці - гарадское арыентаванне ў цемры! Night-O пройдзе каля Кургана. Старт па гатоўнасці з 19:00 па 19:30. Рэгістарцыя да 20:00 аўторка. Рыхтуйце ліхтарыкі!

Чарговы дуплет чакае нас на выходных! Субота - спрынты каля вуліцы Горкага. Нядзеля - лес каля Грывак. Рэгістрацыя (да 20:00
+1
Чарговы дуплет чакае нас на выходных! Субота - спрынты каля вуліцы Горкага. Нядзеля - лес каля Грывак. Рэгістрацыя (да 20:00 пятніцы) і іншая інфармацыя: спрынт лес