cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў

Кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў Мэта — кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека ў Беларусі. https://zbsunion.by/ Cувязь: @zbsunion_bot Служба юр. дапамогі: @stud_helpby

Show more
Advertising posts
982
Subscribers
No data24 hours
-77 days
-1830 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

📢 Заява з нагоды выпадкаў харасменту ў дачыненні да студэнтак з боку выкладчыка ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце Мы, прадстаўнікі_цы Задзіночання Беларускіх Студэнтаў, занепакоеныя апошнімі навінамі пра аднаго з выкладчыкаў Еўрапейскага Гуманітарнага ўніверсітэта, Сяргея Сялецкага, і паведамленнямі аб неаднаразовых выпадках харасменту, якія, як мяркуецца, адбываліся ва ўніверсітэце. ❕ Харасмент у любой форме з'яўляецца недапушчальным і падрывае давер студэнтаў і студэнтак да адукацыйнага працэсу і ўніверсітэцкай супольнасці, а таксама ўплывае на ментальны стан студэнтаў і студэнтак. Мы лічым, што кожны ўдзельнік і кожная ўдзельніца навучальнага асяроддзя павінны адчуваць сябе ў бяспецы ўнутры ўніверсітэта. Харасмент, у тым ліку сэксуальныя дамаганні, булінг і сэксісцкія ці гамафобныя выказванні абсалютна недапушчальныя і несумяшчальныя з агульначалавечымі каштоўнасцямі. Універсітэт павінен быць свабодным месцам для камунікацыі, і асабістыя межы кожнага чалавека важны і не павінны парушацца. Чытаць заяву цалкам
Show all...

💔 10🤬 9 4👍 3🤔 1🤡 1😡 1
📕 Інстытуцыйная аўтаномія як аснова для рэалізацыі акадэмічных свабод Краіны істотна адрозніваюцца тым, як яны забяспечваюць вышэйшую адукацыю з пункту гледжання аўтаноміі і фінансавання ўніверсітэтаў. Вызначаныя ўрадам абмежаванні на арганізавацыю унутранага прыняцця рашэнняў, размеркаванне рэсурсаў, персанал і падыход да акадэмічных спраў вызначаюць структуру універсітэтаў. Сёння беларускія ўніверсітэты з’яўляюцца адлюстраваннем тых абмежаванняў, што ўсталёўвае на іх урад, які кантралюе абсалютна ўсе працэсы ўнутры ўніверсітэтаў. Гэта значна парушае такое паняцце, як інстытуцыйная аўтаномія, якое з’яўляецца неад’емнай часткай акадэмічных свабод. 📌 Распавядаем, што такое інстытуцыйная аўтаномія і чаму яна жыццёва неабходна для якаснай адукацыі і развіцця ўніверсітэтаў
Show all...
Інстытуцыйная аўтаномія як аснова для рэалізацыі акадэмічных свабод

Што сабой уяўляе паняцце інстытуцыйнай аўтаноміі? Інстытуцыйная аўтаномія — гэта канцэпцыя, якая выкарыстоўваецца для апісання зносін паміж дзяржаўнымі органамі і ўніверсітэтамі. Кожны ўніверсітэт па-рознаму рэалізуе сваю аўтаномію згодна з абранымі мэтамі і каштоўнасцямі. У залежнасці ад знешніх фактараў ступень рэалізацыі аўтаноміі можа быць рознай. Узаемадзеянне паміж грамадскасцю, якая патрабуе справаздачнасці, і ўніверсітэтам, які патрабуе аўтаноміі, стварае узаемазалежную сістэму зносін. Баланс паміж…

❤‍🔥 12👍 4💔 2 1 1
❤️ ЗБС — «экстрэмісцкае фармаванне», а сацсеткі — «экстрэмісцкія матэрыялы» 21 верасня 2023 года цэлы КДБ (звычайна гэтым займаецца МУС) абвясціў Задзіночанне «экстрэмісцкім фармаваннем». А 4 жніўня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў амаль усе нашыя сацсеткі, сайт і лагатып «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Больш за 35 гадоў мы існуем, каб адстойваць правы студэнтаў і студэнтак. Арганізацыя прайшла праз шмат падзей на сваім шляху і з самага пачатку адчувала ціск і рэпрэсіі. Прызнанне «экстрэмісцкім фармаваннем» — чарговая спроба рэжыму закрыць нам рот і схаваць праблемы, пра якія мы, моладзь, не будзем маўчаць. Мы рады трапіць у спіс паважаных арганізацый з такім статусам, але ў той жа час распавядаем пра рызыкі, звязаныя з гэтым, у артыкуле.
Show all...
ЗБС — «экстрэмісцкае фармаванне», а сацсеткі — «экстрэмісцкія матэрыялы»

21 верасня 2023 года цэлы КДБ (звычайна гэтым займаецца МУС) абвясціў Задзіночанне «экстрэмісцкім фармаваннем». А 4 жніўня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў амаль усе нашыя сацсеткі, сайт і лагатып «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Больш за 35 гадоў мы існуем, каб адстойваць правы студэнтаў і студэнтак. Аб’яднанне студэнцкіх суполак супраць ідэалагізацыі адукацыі, выступы падчас выбарчых кампаній, падтрымка грамадзянскіх пратэстаў, публічныя мерапрыемствы, абарона сваіх правоў, прадстаўленне беларускага…

🍾 11🔥 8 4 2👏 1😁 1🤩 1
📌 «РАДА» запускае набор на ментарскую падтрымку для актывістаў_ак-пачаткоўцаў_вак, якія хочуць рабіць карысныя справы і змяняць Беларусь да лепшага Што будзе: 🟣 індывідуальнае суправаджэнне ад ментараў_ак (зможаш абмеркаваць і прапрацаваць свае ідэі, планы, праблемы ў актывісцкай дзейнасці з экспертамі_камі розных сфераў) 🟣 4 групавыя трэнінгі па працы з мэтавай аўдыторыяй, мэтавызначэнню і планаванню Старт праграмы — 9 кастрычніка. Будзем працаваць разам 2 месяцы. Ты наведаеш мінімум 5 кансультацыйных сустрэчаў з ментарам_кай і зможаш паўдзельнічаць у тэматычных анлайн-занятках. Дэдлайн падачы заяўкі — да 28 верасня ўключна. 📎 Падрабязнасці і рэгістрацыя
Show all...

👍 4🔥 3 1🤡 1
Што не так з адпрацоўкай? 21 верасня Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях «удасканальвання адукацыйнай сферы». Як паказвае досвед, нічым добрым гэта звычайна не сканчаецца. У гэты раз ён выказаў занепакоенасць тым, што прадвінутыя спецыялісты і спецыялісткі, якіх вучаць у беларускіх ССНУ і ВНУ, чамусьці з’язджаюць з краіны 🤔 💬 Сакратары і сакратарка ЗБС каментуюць чарговыя выдумкі ўладаў.
Show all...
Што не так з адпрацоўкай?

Цяперашні міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што, паводле іх меркавання, адпрацоўваць пасля атрымання адукацыі павінны не толькі «бюджэтнікі», але і «платнікі». Прычынай ён лічыць тое, што дзяржава ў любым выпадку вытрачае грошы на пакрыццё коштаў адукацыі. Напрыканцы Лукашэнка заявіў, што яны ўсё вырашылі: трэба падымаць тэрміны адпрацоўкі аж да 5–7 гадоў, каб спецыялісты і спецыялісткі заставаліся працаваць на выгоду дзяржавы, якая дала ім адукацыю. Мы бачым вялікую праблему ў такіх зменах і распавядаем…

👍 11🤡 2
Адукацыйная праграма «Курс на каштоўнасці» ад ІншыЯ 🟫 Калі: 01.09 — 21.12.2023 🟫Дзе: адукацыйная анлайн-платформа і Zoom 🟫 Рэгістрацыя па 13 жніўня ўключна Запрашаем прадстаўні_ц беларускіх арганізацый і ініцыятыў на практыка-арыентаваную адукацыйную анлайн-праграму, па выніках якой ты: — Даведаешся, што такое правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць — Разбярэшся чаму пералічаныя каштоўнасці называюцца скразнымі і якое дачыненне маюць да тваёй дзейнасці — Навучышся ўключаць каштоўнасці ў сваю працу і рэалізоўваць іх праз сваю дзейнасць — Зразумееш, чаго сапраўды чакае донар у праектнай заяўцы, калі запытваецца цябе пра рэалізацыю скразных каштоўнасцяў — Зменіш дзейнасць сваёй арганізацыі ці ініцыятывы, абапіраючыся на каштоўнасці — Будзеш мець магчымасць з нашай падтрымкай укараніць каштоўнасці ў працу сваёй арганізацыі ці ініцыятывы 🔗 Падрабязнасці, праграма і эксперт_кі
Show all...
📣 У міжнародны дзень моладзі 12 жніўня запрашаем на кірмаш RADA Market у Вільне! RADA Market — кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц, дзе кожны жадаючы можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення! Моладзевы савет «РАДА» запрашае пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў_ніц і набыць іх прадукцыю. З кім будзе магчымасць пазнаёміцца падчас маркета: Экадом, Майстэрня паштовак салідарнасці, Цэнтр новых ідэй, Валанцёрская служба ПЦ «Вясна», Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў, сацыяльная кампанія «Гэта ОКЕЙ», Новыя рэгіёны і шматлікія іншыя ініцыятывы і арганізацыі. Таксама ўсе жадаючыя могуць паўдзельніць у майстар-класах па маляванні паштовак, арт-гурток мікра-зінаў, сшыць ляльку і паляпіць з гліны. Удзел у майстар-класах бясплатны, усімі матэрыяламі вас забяспечаць. Падрабязнасці і кароткая рэгістрацыя. 🕛 Калі: Субота, 12 жніўня 2023 г. 📍 Дзе: Vytenio g. 6, teatras «Vilniaus klasika» Уваход вольны Поўную праграму шукайце тут.
Show all...
🎙 Сутыкаліся з праблемамі падчас атрымання стыпендый SALT? Распавядзіце пра гэта Працоўная група ў складзе Каардынацыйнай Рады збірае інфармацыю пра цяжкасці, з якімі сутыкаліся стыпендыяткі і стыпендыяты праграм EU4BELARUS, SALT-I, SALT-II на любым з этапаў. Спасылка на форму Дэдлайн: 2 жніўня ўключна. Кантактныя даныя збіраюцца выключна для далейшай камунікацыі і ўдакладнення дэталяў.
Show all...
❤️ Прымаем віншаванні! 5 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў нашу старонку ў Інстаграме "экстрэмісцкай". Што гэта значыць? За выраб, распаўсюд, выданне, пераклад, захоўванне ці перавозку "экстрэмісцкіх" матэрыялаў можа пагражаць адміністрацыйная адказнасць паводле арт. 19.11 КаАП. За падпіску (па законе, якіх у Беларусі ніхто не прытрымліваецца, на жаль) адказнасць не прадугледжана. Калі вы ў Беларусі, калі ласка, сачыце за сваёй бяспекай: распаўсюдам лічаць нават падабайкі і рэпосты ў сторыз для блізкіх сяброў. Мы ўсё роўна будзем ведаць, што вы з намі 🫶 Калі вы за мяжой, будзем рады падвоенай падтрымцы за нашых сяброў і сябровак у Беларусі Мы рады, што нашыя намаганні не засталіся незаўважнымі і атрымалі такую высокую адзнаку ад уладаў, хоць і з відавочным запазненнем. Працягваем працаваць, і ўсё будзе ЗБС!
Show all...

📆 Сёння апошні дзень, каб запоўніць форму на Моладзевы Эканамічны Кэмп! Дагэтуль не ўпэўнены, ці варта падавацца? Арганізатары адказваюць на магчымыя сумненні ў картках 👆 ⏰ Кэмп пройдзе з 31 жніўня па 4 верасня ў Літве Падаць заяўку Падрабязнасці
Show all...