cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Begаныч

Як шмат вы ведаеце пра беларускі спорт? А пра маркетынг і менеджмент, SMM, PR у белспорце? Шчыра і адкрыта расказваю пра гэта вам. Падпісаўся сам - пакліч сяброў. Чат для меркаванняў: https://t.me/begchat Даслаць інфу: @Sirenevy_Kit

Show more
Advertising posts
309
Subscribers
No data24 hours
-27 days
-1430 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

✈️ Хто найлепшы ў беларускім спартыўным Telegram за чэрвень-2023. Працяг рэйтынга, які быў апублікаваны раней. Чаму рэйтынг складаецца менавіта са 130 каналаў: 1. Усяго ў маёй базе ўжо 165 тг-каналаў, аднак частка з іх (каля 20-ці), на жаль, ужо не вядзецца аўтарамі. 2. Таксама 13 каналаў пакуль што не маюць статыстыкі за пэўны перыяд часу альбо адсутнічаюць у базе by.tgstat.сom. Я ўсіх да(пера)заліў іх, чакаем на апдэйт пад наступны месяц. Што з цікавага: 📈 Цяпер мы дэтальна ведаем як выглядае аўдыторыя белспорта ў тэлеграме — 200 000 падпісчыкаў. ⭐️ 100 000+ ахопаў маюць 40 каналаў — і гэта 89% ад агульнай колькасці ахопаў за чэрвень. 👀 Агульная колькасць праглядаў складае 22 064 000, што амаль на 800 000 меней, чым было ў маі. Калі будзеце выкарыстоўваць гэтую інфу – прашу дадаваць спасылку на мой канал 🌝 Пра памылкі, удакладненні пішыце ў каменты* 🏒 Хакейны топ ⚽️ ТОП-156 белфутбольных клубаў ⚽️ Футбольны Д1 ⚽️ Футбольны Д2 ⚽️ Футбольны Д3 ⚽️ non-ліга і нябесная ліга ⚽️ Дынаміка падпісак ⚽️ Апытанка ТГ-аўтараў ⚽️ Ахопы белфутклубаў #статыстыка
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
😎 Лайфхак ад Прэсбола па павелічэнню падпісчыкаў і ахопаў у ТГ: заблакаваць сайт. З моманту недасягальнасці сайта 16 чэрвеня (нават праз VPN) паказчыкі выраслі на 30% Нагадаю, што так званыя беларускія ўлады адключылі сайт выдання нібыта праз тое, што рэдакцыя ўзламала сама сябе, размяшчала фотаздымкі нелаяльных спартоўцаў, навіны пра Крысціну Ціманоўскую, прыкольчыкі на форуме і зашмат небеларускага кантэнта. Аднак, не ўсё так адназначна дрэнна 😃
Show all...
✈️ Хто найлепшы ў беларускім спартыўным Telegram за май-2023. Працяг рэйтынга, які быў апублікаваны раней. 👀 Чаму рэйтынг складаецца менавіта са 121 канала: 1. Усяго ў маёй базе ўжо 161 тг-канал, аднак гэты рэйтынг я вырашыў не драбніць, а ўзяў толькі тыя каналы, што да 9 мая 2023 набралі больш за 100 падпісчыкаў. 2. Таксама 22 канала пакуль што не маюць статыстыкі за пэўны перыяд часу альбо адсутнічаюць у базе by.tgstat.сom. Я ўсіх да(пера)заліў іх, чакаем на апдэйт пад наступны месяц. Што з цікавага: 📈 У параўнанні з мінулым месяцам атрымліваецца прырост у 809 000 праглядаў, аднак агульная колькасць усё тыя ж 22 млн+. Аднак трэба прыняць той факт, што ў мінулым рэйтынгу даныя былі толькі па 78 каналам. ⭐️ Толькі 9 каналаў маюць ахоп каля 1млн+ праглядаў — на іх прыходзіцца 53% аглядаў ад агульнай колькасці. Калі будзеце выкарыстоўваць гэтую інфу – прашу дадаваць спасылку на мой канал 🌝 Пра памылкі, удакладненні пішыце ў каменты* 🏒 Хакейны топ ⚽️ ТОП-156 белфутбольных клубаў ⚽️ Футбольны Д1 ⚽️ Футбольны Д2 ⚽️ Футбольны Д3 ⚽️ non-ліга і нябесная ліга ⚽️ Дынаміка падпісак ⚽️ Апытанка ТГ-аўтараў ⚽️ Ахопы белфутклубаў #статыстыка
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
✈️ Хто найлепшы ў беларускім спартыўным Telegram за красавік-2023: беларускамоўны навінавы партал 😇 У топ-10 за месяц па ахопам усіх апублікаваных пастоў уваходзяць: – 5 хакейных паблікаў, – 1 букмекер, – 3 СМІ, – 1 футбольны паблік. 👀 Чаму рэйтынг складаецца менавіта з 78 каналаў: 1. Усяго ў маёй базе пакуль ёсць 158 тг-каналаў, аднак першы падобны рэйтынг я вырашыў не дэталізаваць і ўзяў толькі тыя каналы, што да 15 траўня 2023 набралі больш падпісчыкаў, чым у мяне (346). Толькі не спяшайцеся адпісвацца, каб трапіць у наступны рэйтынг 🔫 Праз месяц дадам усіх. 2. Больш за 25 даволі буйных каналаў не маюць статыстыкі за пэўны перыяд часу альбо адсутнічаюць у базе by.tgstat.сom. Я ўсіх да(пера)заліў іх, чакаем на апдэйт пад наступны месяц. 3. Яшчэ 56 каналаў не паспеў праверыў, але займуся гэтым, калі пост набярэ як мінімум 1000 праглядаў 😉 Што з цікавага: 🏒 HockeyBY зладзіў цэлую сетку каналаў (Экстралига, Сборные, Высшая лига,Kids) і нядрэнна ганяе па ёй свае матэрыялы. 📈 Спіс з 78 каналаў згенерыраваў 22 000 000+ праглядаў на 160 000 падпісчыкаў. 😢 Навоша, Athletes for Freedom, Котики про футбол, Теннисный Балабол, Хоккейная варка, Белорусский гандбол вельмі слаба выкарыстоўваюць свой патэнцыял, бо ў каналаў шмат падпісчыкаў, аднак бракуе кантэнту. ⚽️ Футбольныя інсайдары за апошні месяц вельмі праселі па праглядам. Магчыма, дагаварнякі ў белфутболе ў траўні узварушаць гэтую сітуацыю. Калі будзеце выкарыстоўваць гэтую інфу – прашу дадаваць спасылку на мой канал 🌝 Пра памылкі, удакладненні пішыце ў каменты* 🏒 Хакейны топ ⚽️ ТОП-156 белфутбольных клубаў ⚽️ Футбольны Д1 ⚽️ Футбольны Д2 ⚽️ Футбольны Д3 ⚽️ non-ліга і нябесная ліга ⚽️ Дынаміка падпісак ⚽️ Апытанка ТГ-аўтараў ⚽️ Ахопы белфутклубаў #статыстыка
Show all...
00:16
Video unavailableShow in Telegram
не рэклама
Show all...
Ёсць тут тыя, хто вядзе падлік сваіх наведаных матчаў, гульняў, паядынкаў? Для вас на тым самым канале пра Notion выйшла відэа, якое дапаможа разабрацца і зрабіць першыя крокі ў дадатку праз вельмі рэлевантную тэму: https://youtu.be/_s483X-cpm4 📼 💬 Як выкарыстоўваць Notion для захавання вашай гісторыі наведаных спартыуных падзей. 💬 І цяпер гэта можна рабіць не толькі футбольным граундхоперам: дададзены яшчэ і хакей, баскетбол, гандбол і шмат іншых разделаў. 💬 Як запаўняць шаблон інфармацыяй аб вашых любімых камандах, матчах, турнірах і не толькі. 💬 Некалькі цікавых гісторый пра Цмокі, Крумкачы і Саню Івуліна Зразумела, што ўсё гэта на беларускай мове 😘
Show all...
Якi ты фанат? | Гiсторыя спартыйнага заўзятарства у Notion (+ шаблон)

У гэтым відэа на беларускай мове я паказваю, як выкарыстоўваць Notion для захавання вашай гісторыі наведаных спартыуных падзей і цяпер гэта можна рабіць не толькі футбольным граундхоперам - футбол, хакей, баскетбол, гандбол і шмат іншых разделаў🏆 Разгледзім, як запаўняць створаны мной шаблон інфармацыяй аб вашых любімых камандах, матчах, турнірах і не толькі. Пастаўце падабайку, калі вам спадабалася і вы б хацелі ўбачыць на канале больш відэа на беларускай мове 💛ШАБЛОН Усе безкаштоуныя шаблоны шукайце тут:

https://www.notion.so/Notion-Consultant-319da8f3c7fe40538e526def0ad6337e

🤝ДАНАТЫ Падтрымаць канал:

https://boosty.to/mashabeganskaya

🤝СУПРАЦОЎНІЦТВА Дапамагаю людзям/камандам/праектам з парадкаваннем і аўтаматызацыяй любых працэсаў у Notion:

https://www.notion.so/Notion-Consultant-319da8f3c7fe40538e526def0ad6337e

✨ЗМЕСТ 0:00 - Вітаначкі 0:01 - Дысклэймер наконт беларускай мовы 0:14 - Пра што гэтае відэа 0:57 - Агляд прасторы Ноушн для фанатаў 1:42 - Гэта як дзіцячы альбом 2:09 - Глядзім шаблон падрабязна 3:09 - Праблемы з лічыльнікам. SOS! 3:54 - Што на галоўнай старонцы? 6:02 - Прапанова для беларускамоўных праектаў 7:00 - НЕ ЧАПАЦЬ ☠️ 8:00 - Дадаём стадыёны Беларусі 9:13 - Як працаваць з беларускімі клубамі 9:40 - Жаночая ліга і гісторыя пра Цмокі-Мінск 10:40 - Дадаём новы клуб - Крумкачы 12:00 - Дадаём свой першы матч 12:50 - Праблема з Дынама 14:10 - Глядзім запоўненую картку гульні 14:38 - Дадаём фатаграфіі з матчаў і нататкі 15:52 - Як спампаваць шаблон у свой Notion 16:04 - Дзякуй за данаты! 16:45 - Да сустрэчы ў наступны аўторак!

💲 Нядаўна найбуйнейшыя беларускія букмекеры абвясцілі аб супрацоўніцтве з еўрапейскімі топамі. Maxline апублікаваў серыю пастоў пра пагадненне з англійскім «Манчэстар Юнайтэд», а Betera цяпер будзе працаваць з італьянскім «Ювентусам». І гэта ў не самы просты для вядзення бізнесу 2023-ы год! Я паспрабаваў разабрацаа, што прынясуць беларускім кампаніям і заўзятарам такія калабы. Але знайшоў праблему. ❗️ Усё выглядае так, што ў Манчэстэры аб супрацы з Maxline нічога не ведаюць. Дакладней, не ведалі. 🔥🔥🔥 Вось, што мне стала вядома пасля адпраўкі ліста ў МЮ і іх бэцінгавага партнёра: https://telegra.ph/Belaruskі-bukmeker-abyavіў-pra-pagadnenne-z-topavym-klubam-Eўropy-Ale-zdaecca-shto-gehta-fehjk-03-30 СПОЙЛЕР: «Манчэсцер» пачынае расследаванне і прыме адпаведныя меры» ⚽️ ТОП-156 белфутбольных клубаў ⚽️ Футбольны Д1 ⚽️ Футбольны Д2 ⚽️ Футбольны Д3 ⚽️ non-ліга і нябесная ліга ⚽️ Дынаміка падпісак ⚽️ Апытанка ТГ-аўтараў
Show all...
Беларускі букмекер аб'явіў пра пагадненне з топавым клубам Еўропы. Але здаецца, што гэта фэйк!

Нядаўна найбуйнейшыя беларускія букмекеры абвясцілі аб супрацоўніцтве з еўрапейскімі топамі. Maxline апублікаваў серыю пастоў пра пагадненне з англійскім «Манчэстар Юнайтэд», а Betera цяпер будзе працаваць з італьянскім «Ювентусам». І гэта ў не самы просты для вядзення бізнесу 2023-ы год! Давайце пагдядзім, што прынясуць беларускім кампаніям і заўзятарам такія калабы. Бо пазнаёміцца бліжэй з сусветнымі топамі, знаходзячыся зараз у Беларусі, гучыць як недазваляльная раскоша. У нас у краіне ёсць вялікі фан-клуб…

Photo unavailableShow in Telegram
✈️ Як спрацавалі беларускія футбольныя клубы* у Telegram за мінулы год. Лідар па колькасці падпісак «Дынама Брэст» робіць найменшую колькасць допісаў у параўнанні з канкурэнтамі – таму і сярэдні ахоп аднаго паста амаль удвая большы, чым у мінскіх аднаклубнікаў. Колькасць актыўных чытачоў у канале (ERR) большая за 100% у клубаў з маленькай аўдыторыяй – праз рэпосты ў іншыя суполкі збіраецца трафік большы, чым у асабістых каналах. «Рух» і «Гарадзея» – клубы, якіх ужо не існуе як футбольных каманд, але каналы засталіся. Калі ў гарадзейскім яшчэ з'яўляюцца допісы, то берасцейцы збіраюць трафік выключна на старым кантэнце. *Інфармацыя здабытая праз сэрвіс by.tgstat.сom, але ў базе даступная інфармацыя толькі па 12 клубах з 39. На будучыню дадаў усе клубы, таму праз год можна будзе пасачыць за больш поўным рэйтынгам 👏 🏒 Хакейны топ ⚽️ ТОП-156 белфутбольных клубаў ⚽️ Футбольны Д1 ⚽️ Футбольны Д2 ⚽️ Футбольны Д3 ⚽️ non-ліга і нябесная ліга ⚽️ Дынаміка падпісак ⚽️ Апытанка ТГ-аўтараў #статыстыка
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
😍 Найлепшы футбаліст Беларусі-2021* з падпішчыкам. Грузія. Батумі. 16 сакавіка 2023. Усе тры гадзіны размовы з майго твару не сыходзіла ўсмешка, Тун-туныч па-ранейшаму моцна зараджае пазітывам 🧄
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
🔬Пасля лічбы ў адзін мільён падпісантаў у сацсетках усіх беларускіх футбольных клубаў трэба разабрацца і з іх якасцю. Да паказчыка праглядаў на адзінкавы пост ці ахопаў у асобных сацсетках пакуль яшчэ не дайшлі рукі, а вось за дынамікай набора новых людзей за апошнія два гады* пасачыць атрымалася. *Параўноўваю сваю ж табліцу 2023 года са сваёй жа табліцай за 2021-ы — абедзве былі зробленыя ў лютым. На жаль інфармацыя для параўнання даступная не для ўсіх клубаў, таму прадстаўлена выбарка толькі з 21 каманды. 📈ТОП самых хуткарослых клубаў па колькасці: 1. Дынама Мінск +28502 2. Крумкачы +7868 3. Шахцёр Салігорск +7557 4. Гомель +7488 5. Слуцк +6436 📈 ТОП самых хуткарослых клубаў у працэнтах: 1. Белшына — 704% 2. Арсенал — 84% 3. Тарпеда-БелАЗ — 47% 4. Віцебск — 45% 5. Слуцк — 41% 📉АнтыТОП хуткарослых клубаў па колькасці: 1. БАТЭ -57316 2. Дынама Брэст -4996 3. Гарадзея -701 4. Смалявічы -64 5. Лакаматыў Гомель +666 📉АнтыТОП хуткарослых клубаў у працэнтах: 1. БАТЭ -22% 2. Дынама Брэст -4% 3. Гарадзея -6% 4. Смалявічы -2% 5. Рух +10% Агульныя лічбы аўдыторыі выбраных клубаў за два гады падраслі на 39557 чалавек, або на 5%. Пры гэтым у агляд увайшлі ўжо неіснуючыя клубы: Гарадзея, Рух, Спутнік. 🏒 Хакейны топ ⚽️ ТОП-156 белфутбольных клубаў ⚽️ Футбольны Д1 ⚽️ Футбольны Д2 ⚽️ Футбольны Д3 ⚽️ non-ліга і нябесная ліга #статыстыка
Show all...