en
Feedback
Рада БНР: афіцыйны канал

Рада БНР: афіцыйны канал

Open in Telegram

Паведамленьні ад Рады БНР, найстарэйшай дзеючай беларускай палітычнай і дзяржаўнай інстытуцыі

Show more
419
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days
Posts Archive
+7
Пра галадамор у Беларусі Ва Ўкраіне штогод у канцы лістапада адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Галадамору 1932-1933 гадоў. Аднак трагедыя была ня толькі там. Тысячы людзей у тыя гады загінулі ад голаду і рэпрэсій у Беларусі. Гэта лічба вельмі ўмоўная, і гісторыкі яшчэ на шляху да вызначэньня колькасьці ахвяраў Галадамору ў Беларусі. Расказваем у картках 👆🏻, што важна ведаць пра гэтую трагедыю, і згадваем сьведчаньні сялянаў.

Вялікая Брытанія 🇬🇧 Адзначэньне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну, 25 лістапада 1962 г. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў
Вялікая Брытанія 🇬🇧 Адзначэньне ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну, 25 лістапада 1962 г. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

Repost from Белсат
❤️ У гэтую нядзелю беларусы Варшавы пройдуць па польскай сталіцы шэсцем у гонар Слуцкага збройнага чыну Калона шэсця пачне фа
❤️ У гэтую нядзелю беларусы Варшавы пройдуць па польскай сталіцы шэсцем у гонар Слуцкага збройнага чыну Калона шэсця пачне фармавацца а 13-й гадзіне на скрыжаванні Алеяў Ерусалімскіх ды вуліцы Новы Свят. Праз паўгадзіны калона рушыць. Сёлета спаўняюцца ўжо 103-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Так называюцца падзеі лістапада-снежня 1920 года, калі беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з сялянаў Случчыны, на працягу месяца трымалі абарону сваіх валасцей ад бальшавіцкіх войскаў і не дазвалялі ім усталяваць там савецкую ўладу.

Сьцяг Слуцкага збройнага чыну, галоўная беларуская вайсковая сьвятыня XX стагодзьдзя. Сучасная рэканструкцыя. Інфармацыя пра
+1
Сьцяг Слуцкага збройнага чыну, галоўная беларуская вайсковая сьвятыня XX стагодзьдзя. Сучасная рэканструкцыя. Інфармацыя пра сьцяг, а таксама выявы для вольнага зладаваньня й выкарыстаньня: https://www.radabnr.org/sciah-sluck-1920/

«Гісторыя на Свабодзе». Калі і як БНР цэлы месяц вяла вайну супраць Савецкай Расеі У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Сл
«Гісторыя на Свабодзе». Калі і як БНР цэлы месяц вяла вайну супраць Савецкай Расеі У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасьць у форме Беларускай Народнай Рэспублікі. Але ня ўсе сёньня згодныя з назвай гэтай падзеі — Слуцкі збройны чын ці Слуцкае паўстаньне. Да ліку такіх людзей належыць і журналіст і гісторык Сяргей Абламейка. Пагутарылі зь ім: https://smarturl.click/mwBz

Мерапрыемства беларускае дыяспары ў Мэльбурне, Аўстралія🇦🇺, верагодна, 1960-я гг. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёнд
Мерапрыемства беларускае дыяспары ў Мэльбурне, Аўстралія🇦🇺, верагодна, 1960-я гг. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

70 гадоў таму чэкісты расстралялі ўдзельніка антысавецкага руху ў Беларусі Янку Філістовіча Янка (Іван Андрэевіч) Філістовіч
70 гадоў таму чэкісты расстралялі ўдзельніка антысавецкага руху ў Беларусі Янку Філістовіча Янка (Іван Андрэевіч) Філістовіч нарадзіўся 14 студзеня 1926, у в. Паняцічы, цяпер Вілейскі раён. Сябра Рады БНР, удзельнiк антысавецкага руху ў Беларусі, адзін зь лідараў Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі ў Францыі. 9 верасьня 1951 г. вярнуўся ў Беларусь (быў дэсантаваны з амэрыканскага самалёта) з мэтай арганізацыі патрыятычных сіл для барацьбы з бальшавікамі. 📖 Фрагмэнт кнігі «Вяртаньне нацыяналіста»: https://smarturl.click/7xkR

Мэльбурн, Аўстралія🇦🇺 Беларусы разам з прадстаўнікамі краінаў Балтыі на дэманстрацыі, верагодна, 1956 г. З калекцыі Скарына
Мэльбурн, Аўстралія🇦🇺 Беларусы разам з прадстаўнікамі краінаў Балтыі на дэманстрацыі, верагодна, 1956 г. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

Блянк з гербам біскупа Чэслава Сіповіча, апостальскага візытатара для беларускіх каталікоў, раднага БНР З калекцыі Скарынаўск
Блянк з гербам біскупа Чэслава Сіповіча, апостальскага візытатара для беларускіх каталікоў, раднага БНР З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

Мэльбурн, Аўстралія 🇦🇺 Беларусы на дэманстрацыі, 1950-я ці 1960-я гг. Надпіс на транспаранце: “Мы патрабуем свабодных выбар
Мэльбурн, Аўстралія 🇦🇺 Беларусы на дэманстрацыі, 1950-я ці 1960-я гг. Надпіс на транспаранце: “Мы патрабуем свабодных выбараў у Беларусі” З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

Беларускія скаўты ў Нямеччыне, канец 1940-х гг. – пачатак 1950-х гг. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Беларускія скаўты ў Нямеччыне, канец 1940-х гг. – пачатак 1950-х гг. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

Розэнгайм, Баварыя 🇩🇪 Інтэр’ер беларускай праваслаўнай царквы, 20 жніўня 1949 г. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёнда
Розэнгайм, Баварыя 🇩🇪 Інтэр’ер беларускай праваслаўнай царквы, 20 жніўня 1949 г. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

Прэзыдыюм схода беларусаў, меркавана Францыя ці Вялікая Брытанія, 1950-я гг. Першы зьлева – доктар Вінцэнт Жук-Грышкевіч, буд
Прэзыдыюм схода беларусаў, меркавана Францыя ці Вялікая Брытанія, 1950-я гг. Першы зьлева – доктар Вінцэнт Жук-Грышкевіч, будучы Старшыня Рады БНР, дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе, перад гэтым - вязень Гулага і афіцэр Арміі Андэрса. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

Выступ беларускага народнага ансамблю, Вялікая Брытанія 1960-я гг. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Выступ беларускага народнага ансамблю, Вялікая Брытанія 1960-я гг. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

"З глыбокім смуткам даведалася пра сьмерць шаноўнага Карла Шварцэнбэрга — выбітнага змагара за свабоду і дэмакратыі Чэхіі, вя
+2
"З глыбокім смуткам даведалася пра сьмерць шаноўнага Карла Шварцэнбэрга — выбітнага змагара за свабоду і дэмакратыі Чэхіі, вялікага сябра Беларусі. Зь цеплынёй прыгадваю сустрэчы зь ім у Празе, нашыя гутаркі пра тое, як лепей дапамагчы беларускай дэмакратыі. Ягоныя парады заўсёды былі слушнымі і каштоўнымі. На знак прызнаньня заслугаў перад беларускай Незалежнасьцю і дэмакратыяй у 2018 падпісала дэкрэт аб узнагароджаньні спадара Карла Мэдалём да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Шчыра спачуваю сям’і і сябрам шаноўнага Карла Шварцэнбэрга, усяму чэскаму народу, які страціў свайго выбітнага сына." Івонка Сурвілла Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 12 лістапада 2023 г. Канада

Францыя (?) 🇫🇷 Мерапрыемства беларускае дыяспары, верагодна, 1950-я гг. Прамаўляе Лявон Рыдлеўскі, Заступнік Старшыні Рады
Францыя (?) 🇫🇷 Мерапрыемства беларускае дыяспары, верагодна, 1950-я гг. Прамаўляе Лявон Рыдлеўскі, Заступнік Старшыні Рады БНР, удзельнік Слуцкага збройнага чыну і францускага антынацыстоўскага супраціву. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

Лёндан, Вялікая Брытанія 🇬🇧 Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла з а. Аляксандрам Надсанам і беларускімі гісторыкамі, пачатак
+1
Лёндан, Вялікая Брытанія 🇬🇧 Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла з а. Аляксандрам Надсанам і беларускімі гісторыкамі, пачатак 2000-х гадоў. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

Пячатка Сакратарыяту фінансаў Рады БНР у выгнаньні. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Пячатка Сакратарыяту фінансаў Рады БНР у выгнаньні. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане

Кастусь Мерляк (1919–2007), радны БНР, дзяяч беларускае дыяспары ў Аргентыне і ЗША, разам зь сям’ёй. З калекцыі Скарынаўскай
Кастусь Мерляк (1919–2007), радны БНР, дзяяч беларускае дыяспары ў Аргентыне і ЗША, разам зь сям’ёй. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане