en
Feedback

Don't get caught by a cheater! Telemetrio finds and tags such channels 👉 If you want to see the tag, subscribe 👈

Orril

Orril

Open in Telegram

Рэлізы агучак, кавераў, перакладаў і працоўная кухня Агучкі: anibel.net Каверы: youtube.com/@OrrilDub Зборы: donationalerts.com/r/orril Падтрымаць(VPN для Беларусі): patreon.com/orril_dub Напісаць: orrildub@gmail.com ці ў канале

Show more
The country is not specifiedThe category is not specified
205
Subscribers
+124 hours
+27 days
+230 days
Posts Archive
Валадар пярсцёнкаў: Брацтва Пярсцёнка / The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring anibel.net/cinema/the-lord-of-the-r
Валадар пярсцёнкаў: Брацтва Пярсцёнка / The Lord of the Rings: The Fellowship of the Ring anibel.net/cinema/the-lord-of-the-rings:-the-fellowship-of-the-ring?tg Дубляж: #Мой_родны_гук Данат: https://www.patreon.com/MojRodnyPadkast #The_Lord_of_the_Rings_The_Fellowship_of_the_Ring #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by

Тым часам дарабілі 3ю серыю прадвесцяў!

Кінапрагляд "1670" афлайн у Мінску! Запрашаем на эксклюзіўны прагляд 1-й і 2-й серый хіта ад Нэтфлікс «1670» у беларускім дуб
Кінапрагляд "1670" афлайн у Мінску! Запрашаем на эксклюзіўны прагляд 1-й і 2-й серый хіта ад Нэтфлікс «1670» у беларускім дубляжы ад Анібел. Прыходзьце пацешыцца з руціны Рэчы Паспалітай і пахіхікаць з літоўскіх жартачкаў. Працягласць: 1 гадзіна. Рэгістрацыя тут (зарэгістравацца трэба абавязкова, бо колькасць месцаў абмежаваная): https://forms.gle/4YDdXCZetUniovXYA Калі: 23 лістапада, 17:00 Дзе: прастора «Дом з марамі», Багдановіча, 129А Уваход - 15 рублёў. Чакаем вас з нецярпеннем. 🤗

Уанпанчмэн 3 / One Punch Man 3 anibel.net/anime/One-Punch-Man-3?tg Субцітры: 3 з 12 Пераклад: #Orril Рэдактура: #Ragvalod #On
Уанпанчмэн 3 / One Punch Man 3 anibel.net/anime/One-Punch-Man-3?tg Субцітры: 3 з 12 Пераклад: #Orril Рэдактура: #Ragvalod #One_Punch_Man_3 #anibel #anibel_by #SUB_anibel_by

Сёння вечарам будзе троху рандомны чыл-стрым! Аўтар у водпуску і як уласны адпачынак, часта фарбую мініацюры. Паралельна можн
Сёння вечарам будзе троху рандомны чыл-стрым! Аўтар у водпуску і як уласны адпачынак, часта фарбую мініацюры. Паралельна можна будзе паразмаўляць і пазадаваць пытанні. Твіч: https://www.twitch.tv/0rril Час: 21:00 па Мінску

Пытанне для мастакоў! (Гіпатэтычнае) Ці былі вы гатовыя працаваць у супрацы з іншымі масткамі ў рамках аднаго арта? Пытаюся, бо пры большых аб'ёмах гэта дае размеркаваную нагрузку. Праўда, пры гэтым патрабуе сінергіі стыляў. У шуфлядзе ўжо ёсць гатовы такі эксперымент, які чакае свайго часу, але мне цікава агулам на будучыню, хто быў бы гатовы паўдзельнічаць у падобным.

Зорныя войны: Эпізод IV — Новая надзея / Star Wars: Episode IV — A New Hope anibel.net/cinema/star-wars:-episode-iv-a-new-hop
Зорныя войны: Эпізод IV — Новая надзея / Star Wars: Episode IV — A New Hope anibel.net/cinema/star-wars:-episode-iv-a-new-hope?tg Агучка: 1 з 1 Даберы: #Orril #vals #Tinwore #Kambeg #Жужаль #Вафля #Vozhyk #Star_Wars_Episode_IV_A_New_Hope #anibel #anibel_by #DUB_anibel_by

Хай Дзяды будуць з вамі!

Ну як, жабяняты, паслухалі?

sticker.webp0.28 KB

Ну што, вось і новы рэліз! Мая версія Into the Unknown: https://youtu.be/dEPEFDUQBUQ?si=Cd84TYmOiM3phvaJ 🎤 Вакал: Orril 📝 Пераклад: Esco 🎼Цюн: Silentium 🎧 Гукарэжысура: Arsieni Lavonau Дзяўчаты з БЕТЭЛЬГЕЙЗЭ стварылі цэлы альбом з песень «Па-за садовым плотам». Я ж тэматычна вырашыў пастарацца паспець падрыхтаваць песню, якая складаецца з інтра і аўтра да гэтага мультфільма. Спадзяюся спадабаецца і буду рады, калі падзеліцеся каверам ці захочаце падтрымаць на Патрыёне!

Repost from N/a
Та-даааам💪💪💪 Мы цэлы месяц збіралі ульту, каб зараз зваліць вас напавал неверагодна файнай навінай. Ліхтары з гарбузоў ўсе паспелі выразаць?😘 Сядайце ямчэй, бо мы прадстаўляем вам не адзін і не два кавера, а цэлы альбом!!!! The Blasting Company падарылі нам надзвычайны саўндтрэк да "Па-за садовага плота", перадаўшы не толькі атмасферу і настрой мультсерыяла, але і адлюстравалі ў сваёй музыцы агульны дух страчанай эпохі. Пакінуць без увагі музычны бок серыяла было літаральна немагчыма, таму сёння, у самы разгар Самайна, мы прапануем вам дзевяць песень, напоўненых сапраўднай магіяй восені🎤🎤 У запісе прымала ўдзел вялікая колькасць людзей, і кожнаму мы шчыра дзякуем за такую цудоўную працу!! Aiko, Inco, Orril (@orril_dub), Cherrrtila, Zybelander, Nana, і, вядома ж, Jazepa & Esco! А што ў нас атрымалася, вы можаце пачуць (і паглядзець) па спасылцы - > https://youtu.be/aRoxuq-aDm4 Прыемнага праслухвання!!🥰🥰🥰

Repost from N/a
час прыйшоў, на календары - гарбузовы спас, і я ўжо лячу на крылах жаху пужаць вас першай часткай комікса "сябры-цыркачы"! (н
час прыйшоў, на календары - гарбузовы спас, і я ўжо лячу на крылах жаху пужаць вас першай часткай комікса "сябры-цыркачы"! (ну праўда, не ўсё ж фрэймы адтуль цягнуць😰) Вірт, Грэг і іх птушка-сяброўка Беатрыс зноў аказваюцца згубленымі дзесьці ў загадкавым свеце Невядомага. Мары аб тым, каб знайсці дом, не пакідаюць братоў, але на адным з узлескаў яны знаёмяцца з цікавымі незнаёмцамі – дзяўчынкай-клоўнам Паолай і "грозным асілкам" Федэрыкам. Што здарылася ў мясцовым цырку? Хто такі пан Эйч і чаму ўсім спатрэбілася Беатрыс? Прапаную пашукаць адказы разам на старонках комікса☀️ прывабны стыль, ужо і добра знаёмыя вам, і новыя, арыгінальныя для гэтага комікса персанажы, якія лёгка дапамогуць апусціцца ў атмасферу дзіўнага цырка на ўзлессі Невядомага🍀 вандроўка толькі пачынаецца, таму буду ўдзячная любой зваротнай сувязі!! файл з першай часткай можна знайсці вышэй. прыемнага чытання 💕

Repost from N/a
Сябры-цыркачы, акт першы.pdf50.35 MB

Ні на што не намякаю але... хто яшчэ не ведае, чакайце вечар)
Ні на што не намякаю але... хто яшчэ не ведае, чакайце вечар)

– Усё па плане? – Так! У лепшым выглядзе будзе ў тэрмін. Тым часам насамрэч:

Уанпанчмэн 3 / One Punch Man 3 anibel.net/anime/One-Punch-Man-3?tg Субцітры: 2 з 12 Пераклад: #Orril Рэдактура: #Ragvalod #On
Уанпанчмэн 3 / One Punch Man 3 anibel.net/anime/One-Punch-Man-3?tg Субцітры: 2 з 12 Пераклад: #Orril Рэдактура: #Ragvalod #One_Punch_Man_3 #anibel #anibel_by #SUB_anibel_by

Наша каманда падрыхтавала Трэйлер і Тызер для мультсерыяла The Mighty Nein! ТРЭЙЛЕР: https://youtu.be/7d47mTgpnMg ТЫЗЕР: http
Наша каманда падрыхтавала Трэйлер і Тызер для мультсерыяла The Mighty Nein! ТРЭЙЛЕР: https://youtu.be/7d47mTgpnMg ТЫЗЕР: https://youtu.be/pMXnW-eRP3I Магутная Дзявятка – група ўцекачоў, ізгояў, звязаных сваімі траўмамі і сакрэтамі. Калі рэліквія пад назвай «Маяк» трапляе не ў тыя рукі, яны мусяць навучыцца супрацоўнічаць, каб выратаваць каралеўства і рэальнасць ад распаду. Жанры: Фэнтэзі, Прыгоды, Экшн Акторы агучкі: #Вафля, #Жужаль, #Kambeg, #Nenia, #Emi, #Orril, #Mia_Myr Больш падрабязна пра падтрымку дадзенага праекта: https://t.me/orril_dub

Менш месяца застаецца да пачатку выхаду Магутнай Дзявяткі на Amazon Prime! З гэтай нагоды падрыхтавалі ТРЭЙЛЕР мультсерыяла:
Менш месяца застаецца да пачатку выхаду Магутнай Дзявяткі на Amazon Prime! З гэтай нагоды падрыхтавалі ТРЭЙЛЕР мультсерыяла: https://youtu.be/7d47mTgpnMg https://youtu.be/7d47mTgpnMg https://youtu.be/7d47mTgpnMg Магутная Дзявятка – група ўцекачоў, ізгояў, звязаных сваімі траўмамі і сакрэтамі. Калі рэліквія пад назвай «Маяк» трапляе не ў тыя рукі, яны мусяць навучыцца супрацоўнічаць, каб выратаваць каралеўства і рэальнасць ад распаду. P.S. Чакаем дахалеры забаўных, жорскіх і эпічных сцэн, бо гэта праект Critical Role! Жанры: Фэнтэзі, Прыгоды, Экшн Чакаемая працягласць эпізода мультсерыяла: каля гадзіны Акторы агучкі: #Вафля, #Жужаль, #Kambeg, #Nenia, #Emi, #Orril, #Mia_Myr НАГАДВАЮ, што дадзены праект рэалізуецца за кошт збору. Зараз сабрана парадка 70%, сачыць за прагрэсам можна тут: donationalerts.com/r/orril З улікам дзіўнай спецыфікі данейшна, калі вы хочаце падтрымаць дадзены збор, лепш наўпрост пішыце ў паведамленні канала.

Repost from N/a
вітаю! я Цэра, cerasum, калі жадаеце, і, думаю, нам трэба пазнаёміцца🙇 я працую з перакладам тэкстаў ужо 6 гадоў, і ў маім п
вітаю! я Цэра, cerasum, калі жадаеце, і, думаю, нам трэба пазнаёміцца🙇 я працую з перакладам тэкстаў ужо 6 гадоў, і ў маім паслужным спісе каля дзесяці розных фансаб-груп у ВК. зараз маё асноўнае месца працы - фансаб-група Зіпер (https://vk.com/ziptown), але там пераклады ўсе на рускай мове. тым не менш, яны смешныя, і калі вам падабаюцца карэйскія шоу, you're welcome!! ✨ мой нік вы маглі бачыць у раздзеле "асобныя падзякі" на канале дзяўчат з BETELGEUSE, @jazepa. як рэдактар, я працую з імі ўжо два гады і ўвесь час вучуся з дзяўчынкамі новаму. гэты канал - мая асабістая спроба стварыць нешта сваё, падзяліцца творчасцю, якой я займаюся, і разам з гэтым падцягнуць свае веды па розным напрамкам. буду рада любой падтрымцы🙇✨