Музей народнай архітэктуры і побыту
Open in Telegram
Show more
The country is not specifiedThe category is not specified
290
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
+2730 days
Posts Archive
🌟🌟🌟Сябры, чакаем Вас сёння на ўрачыстым адкрыцці выставы “Фальварка страчанага памяць”
📌па адрасе: пл.Свабоды, 15
(Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага).
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
🌟🌟Даведка аб ваенным мінулым Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча)🌟🌟
Здаецца Першая сусветная вайна мае даволі адноснае дачыненне да гісторыі Беларусі. Як той казаў: “Гэта не наша вайна”. Але з гэтай тэрыторыі ішлі шматлікія патокі бежанцаў, вялікая колькасць людзей як грамадзянскага, так і ваеннага паходжання загінула і шмат вядомых асоб спрычынілася да гэтай вайны ў якасці ўдзельнікаў.
📣Адной з такіх асоб з’яўляецца Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч (05.03.1896-07.01.1991) – беларускі драматург, паэт, байкапісец, празаік, грамадскі дзеяч📚. Народны пісьменнік БССР (1956), акадэмік АН БССР (1950), доктар філалагічных навук (1953), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі імя Беларусі імя Я.Купалы, Герой Сацыялістычнай Працы (1975), удзельнік Першай сусветнай, савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
📌📌Гэтым паведамленнем БДМНАіП пачынае цыкл матэр’ялаў, прысвечаных Першай сусветнай вайне, і правядзенню ваенна-гістарычнай рэканструкцыі 26 красавіка 2026 г.
Ураджэнец в. Нізок Уздзенскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 9-ае дзіця ў сваёй сям’і скончыў 4-хкласнае гарадское вучылішча ў Стоўбцах, з якога пазней перавёўся ў такое ж вучылішча ў Койданава (зараз Дзяржынск). У 1913 г. у Мінску ён паспяхова здаў экстэрнам экзамены на званне народнага настаўніка. У 1914 г. атрымаў накіраванне ў земскае народнае вучылішча ў в. Мнішаны Пяршайскай воласці Мінскага павета. Але доўга папрацаваць не ўдалося: у жніўні 1915 г. яго мабілізавалі ў армію. На фронт настаўнік трапіў не адразу. Спачатку ён апынуўся ў Гатчынскай школе прапаршчыкаў, пасля сканчэння якой атрымаў прызначэнне на пасаду ваеннага інструктара. Вясну і лета 1916 г. К. Атраховіч рыхтаваў апалчэнцаў на фронт у складзе 38-га запаснога батальёна ў г. Асташкаве. У кастрычніку 1916 г. ён знаходзіўся ўжо ў маршавай роце 494 Вярэйскага стралкова палку на Румынскім фронце.
У 1917 г. камандзір роты паручнік К.Атраховіч добра ладзіў з сваімі падначаленымі ў новых, народжаных рэвалюцыяй акопных умовах. Яго полк, моцна патрапаны у зімовых баях, адвялі ў тыл на перафарміраванне. Але гэты працэс адбываўся ўжо без яго, захварэлага брушным тыфам. Вярнуўся ён у полк адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і затрымаўся ў ім не дужа доўга: выйшаў загад галоўнакамандуючага М.Крыленкі аб дэмабілізацыі з арміі ўсіх настаўнікаў дзеля іх вяртання да ранейшай працы. У лютым 1918 г. ён вярнуўся ў Нізок, а літаральна праз некалькі дзён германскія войскі акупавалі Беларусь аж да Дняпра.
А ўжо з жніўня 1920 г. пачаўся новы, ужо савецкі этап жыцця К.Атраховіча: на працягу трох гадоў яму зноў давялося вучыць ваеннай справе навабранцаў ужо Чырвонай арміі ў складзе 16-га запаснага палка, а потым 28-га стралковага палка.
💫Музей шчыра дзякуе часопісу “БГЧ” за інфармацыю і прадстаўленыя фота нашага славутога земляка ў трагічныя часы Першай сусветнай вайны на падставе матэр’ялаў №3 “БГЧ”, прысвечанага дзейнасці К.Крапівы..
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
🌟Сёння 12 красавіка Музей народнай архітэктуры і побыту жыў асаблівым настроем. Падворкі і старадаўнія хаты напоўніліся ўсмешкамі і добрым шумам.❤️🌷
Госці ўдзельнічалі ў вясёлых гульнях і майстар-класах па роспісе яек🥚, гучалі народныя песні - атмасфера была напоўнена цяплом і добразычлівасцю.🤗
🌸Вялікдзень - не проста свята, а жывы напамін пра нашу культуру і сэрца народа.
Цяпло, душэўнасць і адзінства - вось што засталося ў памяці і сэрцы нашых гасцей пасля гэтага ўтульнага свята!🌿
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Repost from Пул Первого
📣 Первый поздравил православных христиан Беларуси с Христовым Воскресением.
✍🏻 «Для каждого из нас этот праздник неразделимо связан с триумфом жизни и величием самопожертвования.
📄 Пасхальные традиции объединяют нас в кругу семьи. Особая теплота торжества напоминает о высоком предназначении человека - заботиться о ближних и помогать страждущим. Духовная сила этих весенних дней позволяет осознать важность нравственных ценностей и идеалов христианства».
✨ Пусть светлая радость праздника привнесет в наши дома благополучие и согласие, станет неиссякаемым источником веры, любви и милосердия.
Сябры🤗, запрашаем далучыцца да святкавання Вялікадня і завітаць у хату з в.Заброддзе Стаўбцоўскага раёна, упрыгожаную да свята!🥚🌿
Ваш, etna.by 🫶
#МузейТрадыцый
Repost from Правительство Беларуси
📣 Николай Снопков представил нового министра культуры Марата Маркова коллективу ведомства
Первый Заместитель Премьер-министра отметил, что как экономист, финансист, государственный деятель больше придерживается институциональной экономики
«Всю экономику, общественное устройство формируют институты, в том числе общественные и межчеловеческие. Межчеловеческие и общественные институты формируются культурными кодами общества. Культурный код является основой поведения человека в обществе, основой способности общества к инновациям и развитию. Отсюда вывод - экономические развитие зависит от культуры. То есть от этого коллектива и от многих ярких представителей культурного слоя страны в регионах зависит экономический рост», - сказал Первый вице-премьер
Repost from Культура і Мастацтва
⚡️🤳🏻1 мая состоится I республиканский фестиваль блогеров «Женщина — моя страна», организованный Белорусским государственным музеем народной архитектуры и быта.
— Мероприятие, приуроченное к Году белорусской женщины, — возможность продемонстрировать талант, целеустремлённость и чуткость, которыми славятся женщины в отечественном медиапространстве. Фестиваль станет платформой для приобретения новых знаний, поиска единомышленников, обмена опытом и совместного создания контента, объединяющего наше общество, — рассказали учреждении.✅ В программе: 🔸встречи с известными белорусскими блогерами, экспертами в сфере медиа; 🔸тематические секции и мастер-классы по созданию контента, продвижению в социальных сетях, юридическим аспектам деятельности блогеров; 🔸интерактивная зона для общения блогеров с подписчиками; 🔸церемония награждения победителей конкурсов в номинациях: «Лучший ролик о роли женщины в современной Беларуси» и «Взгляд изнутри. Фестиваль глазами блогера». 👉🏻 Подробности 👈🏻 @kultinfa
🍀🌸🔔Прэс-рэліз культурна-масавага мерапрыемства
«Развітанне са школай – 2026»🔔🌸🍀
🗓️23 мая 2026 года
⏰Пачатак мерапрыемства ў 14.00 гадзін
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх выпускнікоў школ прыняць удзел у мерапрыемстве «Развітанне са школай - 2026».
Незабыўны час школьнага жыцця, юнацкія прыгоды, вясёлы смех і ўсмешкі сяброў – усё гэта застанецца ў памяці назаўжды, а цікавая праграма нашага мерапрыемства запомніцца яскравымі промнямі радасці ў апошнія школьныя дзянькі.
Толькі ў гэты дзень спецыяльна для Вас:
✅ Гімн Рэспублікі Беларусь – усе разам;
✅ Экскурсіі ў помніках драўлянай архітэктуры (цікавосткі з жыцця на вёсцы 100 гадоў таму);
✅ Майстар-клас па кавальству;
✅ Майстар-клас па вырабу паясоў;
✅ Майстар-клас па ляльцы з травы;
✅ Ваенна-патрыятычная выстава;
✅ Конкурсы;
✅ Квэст;
✅ Сярэднявечная пляцоўка (лучны цір, бойка на мячах, фотазона, тэатралізаваная сцэнка з жыцця сярэднявечных рыцараў);
✅ Прагляд ваеннага фільма;
✅ Кінаквіз;
✅ Майстар-клас па народным танцам («Картузэ», «Лявоніха», «Ойра») і гульням («Явар», «Журавель», «Цяцерка»).
✅ Караоке (праявіць свае музычныя здольнасці і выканаць песні любімых выканаўцаў);
✅ Дыскатэка пад адкрытым небам (танцы пад навінкі сучаснай музыкі);
✅ Музычная праграма.
📌Больш падрабязная інфармацыя на сайце Музея.
📌“Поршні”, інакш “пасталы”, “хадакі” - гэта старадаўні скураны абутак накшталт лапцей, з аднаго, двух кавалкаў ялавай або свіной сырамятнай скуры, які насілі з анучамі і прывязвалі да ног аборамі.
У фондах Музея захоўваюцца “пасталы”, вырабленыя Бандарыкам Міхаілам Васільевічам у 1920-я г. у в.Зенькаўцы, зараз — вёска ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці.
Яны чорнага колеру, выраблены са свіной скуры, з вострым носам, з пяткай, уверсе сцягнуты скуранымі раменчыкамі. У верхняй частцы кожнага “поршня” маюцца 4 вушкі для абор. На падэшве бачныя скураныя набойкі і падмёткі.
📌Шылі поршні выкарыстоўваючы драўляныя капылыаднолькавымі, а правым і левым яны станавіліся ў працэсе носкі.
Шырока распаўсюджанымі поршні рабілі прастата вырабу і зручнасць. Поршні ўзгадваюцца ў Ніканаўскім летапісе пад 1074 годам, рэшткі іх знойдзены пры раскопках старажытнага Бярэсця (11-13 ст) і Мінска (12-13 ст). Іх насілі гараджане, бо на маставых лыкавыя лапці хутка зношваліся. Іх выкарыстоўвалі і сяляне, нават у пачатку ХХ ст.
🌟З 7 па 9 красавіка ў Самарскай вобласці Расійскай Федэрацыі🇷🇺 праходзяць Дні культуры Рэспублікі Беларусь🇧🇾 - важная культурная падзея, якая аб'ядноўвае два брацкія народы і адкрывае новыя гарызонты для ўстанаўлення і ўмацавання супрацоўніцтва.
‼️Адным з цэнтральных мерапрыемстваў гэтага перыяду стала выстава народных строяў, прадстаўленая Музеем народнай архітэктуры і побыту. У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя ўзоры традыцыйнага адзення з фондаў музея, якія дазваляюць наведвальнікам пагрузіцца ў багатую народную культуру Беларусі і пазнаёміцца з асаблівасцямі нацыянальнага касцюма.
Дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік адзначыў важнасць гэтага мерапрыемства для папулярызацыі культурнай спадчыны і ўстанаўлення больш трывалых сувязей паміж рэгіёнамі.
⚡⚡Адмысловае значэнне набыло падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Музеем народнай архітэктуры і побыту і Самарскім абласным гісторыка-краязнаўчым музеем імя П.У. Алабіна. Дакумент падпісалі дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік і выконваючая абавязкі дырэктара Свірыдава Ірына Алегаўна.
Гэты крок гаворыць аб намерах двух музеяў сумесна развіваць культурныя праграмы, рэалізоўваць міжрэгіянальныя праекты і захоўваць багатую спадчыну сваіх народаў.
📌Узаемнае супрацоўніцтва дасць магчымасць пашырыць арганізацыю выставачных мерапрыемстваў, адукацыйных праграм і навуковых даследаванняў.
🌟Дні культуры Беларусі ў Самарскай вобласці дэманструюць не толькі багацце і ўнікальнасць беларускай культуры, але і ствараюць добрую платформу для далейшага ўзаемадзеяння культурных інстытуцый дзвюх краін. Такі абмен вопытам і ідэямі дапаможа ўмацаваць сяброўскія сувязі і ўнесці каштоўны ўклад у развіццё міжрэгіянальных культурных сувязей Беларусі i Расіі.
♥️🌷Дарагія сябры, запрашаем вас на свята «Вялікдзень»🌷♥️
🗓️12 красавіка 2026 года
⏰З 13:00 да 14:00
🌟Вялікдзень - найвялікшая хрысціянская ўрачыстасць, якая сімвалізуе адраджэнне, надзею і перамогу жыцця над смерцю. У гэты дзень вернікі адзначаюць Уваскрэсенне Хрыстова і пачатак новага, лепшага жыцця.🌟
Свята мае глыбокія карані ў народнай культуры: калісьці з яго пачынаўся новы каляндарны год. Традыцыйна святкаванне суправаджаецца асвячэннем вялікодных страў, гульнямі з яйкамі, песнямі і абрадамі.
Асаблівасцю беларускага Вялікадня з’яўляецца хаджэнне валачобнікаў, якія віншуюць гаспадароў і жадаюць ім здароўя, дастатку і добрага ўраджаю.🌿🌾
Вас чакае:
🌟 Расповед пра традыцыі святкавання Вялікадня на Беларусі;
🌸 Святочныя майстар-класы па ўпрыгожванню вялікоднага яйка і выцінанцы;
🌟 Майстар-клас па развучванню валачобных песень;
🌸 Абрад абыходу двароў валачобнікамі;
🌟 Вялікодныя гульні: «Біццё і катанне яек»;
🌸Народныя гульні і танцы.
❤️Запрашаем усіх да нас!🤗
Repost from Культура і Мастацтва
🇧🇾🇷🇺 Особое место в программе Дней культуры Республики Беларусь в Самарской области Российской Федерации заняла выставка «Белорусский народный костюм».
🔆 Экспозиция представила самарскому зрителю уникальные аутентичные наряды второй половины XIX — начала XX вв.
@kultinfa
Repost from Культура і Мастацтва
🇧🇾🇷🇺 В обширной деловой программе Дней культуры Республики Беларусь в Самарской области Российской Федерации, нацеленной на укрепление межрегиональных связей, — переговоры о сотрудничестве в сфере культуры между руководством профильных министерств Республики Беларусь и Самарской области, а также между руководителями учреждений, подведомственных министерствам культуры Республики Беларусь и Самарской области.
@kultinfa
