1 266
订阅者
无数据24 小时
-17 天
无数据30 天
帖子存档
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 111 гадоў з дня нараджэньня Антона Шукелойця
111 гадоў таму, 19 ліпеня 1915 году, нарадзіўся Антон Шукелойць, беларускі грамадзкі дзяяч у ЗША. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе Шукелойць працаваў настаўнікам на Ашмяншчыне. Арганізаваў у Ашмяне першую беларускую сярэднюю школу, настаўніцкія курсы і каля 90 беларускіх школаў на тэрыторыі былога Ашмянскага павету.
Падчас нацысцкай акупацыі Шукелойць працаваў у аддзеле асьветы і культуры Менскай гарадзкой управы, затым стаў загадчыкам Беларускага гістарычнага музэю. З 1944 году жыў у эміграцыі. Быў актыўным удзельнікам жыцьця беларускай дыяспары ў ЗША. Памёр 7 студзеня 2017 году.
Антон Шукелойць выступае на 29-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2010 год.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі: https://smarturl.click/xXXMm
Repost from N/a
Карона Вітаўта
🔻 Эпітафія на ягоным помніку гучыць як зварот і заклік для нас сённяшніх, вымушана раскіданых па свеце: «Не сумуйце як тыя, хто надзеі не мае».
Сёння дзень нараджэння Лявона Вітан-Дубейкаўскага – дзяржаўнага дзеяча Беларусі, архітэктара-рэфарматара, які марыў, каб нашы будынкі мелі сваю нацыянальную адметнасць. Яго ўжо называлі «беларускім Гаўдзі», намякаючы на тое, што каталонскі маэстра прывязваў сваю архітэктуру да каталонскай жа ідэнтычнасці, гісторыі і прыроды.
Вітан-Дубейкаўскі нарадзіўся 19 ліпеня 1869 года ў Дубейкаве на Мсціслаўшчыне.
Каб выбраць свой жыццёвы шлях яму хапіла адной знаходкі – асобніка багушэвічавай «Дудкі беларускай», адкапанай у завалах аднаго з касцёлаў Магілеўшчыны. І з гэтай свядомай беларускай даро... чытаць далей пра знакамітага беларуса Лявона Вітан-Дубейкаўскага
Памерла дачка меркаванай аўтаркі арнаменту сцяга БССР. Яе бацьку расстралялі ў 1937 годзе
У 100 гадоў памерла Зінаіда Пашкевіч — дачка Матроны Маркевіч, якую лічаць аўтаркай арнаменту, што стаў часткай сцяга БССР.
Яе бацьку Аляксея Маркевіча расстралялі ў Воршы падчас Вялікага тэрору. Амаль 60 гадоў сям’я думала, што яго саслалі ў Сібір, і толькі напрыканцы 1990-х даведалася пра ягоны лёс.
У 2018 годзе Зінаіда Пашкевіч прасіла дазволіць усталяваць помнік бацьку на Кабыляцкай гары: «Сцяг з арнаментам маёй маці пабываў у космасе, а муж ейны ў бур’яне ляжыць».
З дзяржаўным тэрорам сутыкнуліся і нашчадкі Маркевіча: ягоная праўнучка трапіла пад палітычныя рэпрэсіі і была вымушаная з’ехаць з Беларусі.
📸 Палессе, якога ўжо няма. Але яно засталося на фотаздымках
У 1911–1913 гадах беларускі этнограф Ісаак Сербаў здзейсніў тры экспедыцыі па Палессі. Ён пакінуў пасля сябе сотні ўнікальных фатаграфій, якія сёння дазваляюць убачыць жыццё рэгіёна больш за стагоддзе таму.
Як выглядалі палескія хаты, традыцыйнае адзенне і кірмашы? Чаму ў дамах рабілі толькі тры вокны? Навошта на магілах клалі дубовыя калоды? І як мясцовыя жыхары рэагавалі на чалавека з фотаапаратам, якога многія бачылі ўпершыню ў жыцці?
Onlíner падрыхтаваў вялікі матэрыял паводле фотаздымкаў і палявых нататак Ісаака Сербава, якія сёння застаюцца важнай крыніцай па гісторыі беларускага Палесся.
🔗 https://realt.onliner.by/2026/07/16/serbov-polese-foto
👑 Вазы ў гісторыі ВКЛ: паміж росквітам і катастрофай
Амаль 80 гадоў дынастыя Вазаў кіравала Рэччу Паспалітай, пакінуўшы пасля сябе супярэчлівую спадчыну. Менавіта пры Жыгімонце ІІІ быў зацверджаны Трэці Статут ВКЛ, але ягоныя дынастычныя амбіцыі таксама ўцягнулі дзяржаву ў доўгія войны са Швецыяй.
У новым выпуску на канале HRODNA 11:27 Васіль Калач распавядае пра праўленне Жыгімонта ІІІ, Уладыслава IV і Яна ІІ Казіміра, Маскоўскую смуту, Патоп, заняпад Гародні і культурную спадчыну эпохі Вазаў — ад барочнай архітэктуры да езуіцкіх калегіумаў.
▶️ Глядзіце: https://youtu.be/pQrxlHtJm5s?is=43JOANZfkcX1NDHb
Repost from Спадчына
+6
У Лідзе падчас земляных прац на тэрыторыі завода электравырабаў раскрылі цагляныя крыпты канца XIX стагоддзя — рэшткі старога праваслаўнага некропаля, знішчанага ў савецкі час.
Цяпер на аб'екце праводзіць выратавальныя даследаванні экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН. Археолагі выявілі некранутыя саркафагі, сярод якіх ужо ідэнтыфікаванае пахаванне падпалкоўніка 172-га пяхотнага Лідскага палка Юльяна Здановіча. Знаходкі чакае кансервацыя, а парэшткі — перазахаванне.
У афіцыйных зводках чамусьці не гаворыцца галоўнае: чаму гістарычныя пахаванні наогул апынуліся пад прамысловай зонай.
Выяўленыя крыпты — гэта частка старога праваслаўнага могільніка, заснаванага каля 1865 года пры Свята-Георгіеўскай царкве. У савецкі час вялікая частка гістарычнага некропаля была па-варварску знесена менавіта пад будаўніцтва карпусоў завода электравырабаў. Каб вызваліць месца пад дарогу і знішчыць рэшткі помнікаў, у 1980-х гадах уладам давялося таемна, пад покрывам ночы, завозіць сюды атрады камсамольцаў для збівання на зямлю каменных надмагілляў і крыжоў. Уцалела толькі частка некропаля.
Крыніца
Крыніца
#Ліда #могілкі #археалогія
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Музей Вольнай Беларусі святкуе 4-годдзе: намінацыя на еўрапейскую прэмію, унікальны аўкцыён і насычаны сезон
Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве сёння адзначае чатыры гады з дня свайго заснавання. За гэты час пляцоўка ператварылася ў адзін з галоўных асяродкаў беларускай культуры і захавання найноўшай гісторыі ў эміграцыі, а цяпер прэтэндуе на статус лепшага еўрапейскага музея.
Адмыслова да чатырохгоддзя па замове інстытуцыі Пошта Польшчы абмежаваным накладам выпусціла калекцыйныя паштовыя маркі з выявамі знакавых прадметаў з фондаў музея. Сёння лот з трох камплектаў музейных марак з асабістымі подпісамі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага і Святланы Алексіевіч, а таксама вядомага мецэната, нашчадка славутага княжацкага роду Мацея Радзівіла можна набыць на дабрачынным аўкцыёне.
Чытаць на сайце або без VPN.
Repost from De facto. Беларуская навука
Гербы ў ВКЛ мелі не толькі шляхціцы, але і мяшчане
Алег Аднарожанка ў адным з леташніх нумароў літоўскага часопіса Lituanistica прааналізаваў геральдыку мяшчан у ВКЛ у к. XIV — сяр. XVII ст. Ён паказвае, што не толькі шляхта, але і заможныя мяшчанскія сем'і ВКЛ мелі свае гербы – спадчынная геральдычная традыцыя існавала ўжо з канца XIV ст.
На сёння знойдзены пячаткі мяшчан 32 гарадоў ВКЛ з сучасных тэрыторый Літвы, Беларусі, Украіны і Польшчы. З іх 15 належылі мяшчанам беларускіх гарадоў: Барысава, Брэста, Быхава, Гродна, Камянца, Копыля, Мінска, Мозыра, Нясвіжа, Навагрудка,
Пінска, Полацка, Слоніма, Слуцка і Віцебска. На ілюстрацыі – пячаткі Марціна і Васіля Іванавіча з Полацка, XV ст.
Як і ў шляхты, у мяшчан гербы былі спадчыннымі. Яны пераходзілі пераважна ад бацькі да дзяцей, а ў асобных выпадках — і праз жаночую лінію. Гэта сведчыць пра ўстойлівыя гарадскія роды, якія існавалі на беларускіх землях стагоддзямі. Гарадская эліта Беларусі была часткай агульнаеўрапейскай геральдычнай культуры.
Repost from Белсат
+7
🤴 Князь з Трансільваніі стаў адным з найлепшых каралёў ВКЛ і Рэчы Паспалітай
Яго абралі каралём, хоць ён не належаў да мясцовай дынастыі. Ён перамагаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, правёў рэформы і зрабіў Горадню каралеўскім горадам.
Чым яшчэ адметны Стэфан Баторы і які след ён пакінуў у нашай гісторыі, расказваем у нашых картках.
👨🦰А даведацца яшчэ больш цікавых фактаў пра гэтую незвычайную і вельмі важную постаць можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны»
Repost from Филин. Оперативная аналитика и публицистика
Закрыццё бізнесаў, якія стваралі беларускае адзенне і вырабы з нацыянальнай адметнасцю, пераслед беларускага касцёлу, забарона імпрэзаў з нацыянальным каларытам — усе гэтыя з’явы не новыя.
Але, здаецца, што апошнім часам на ўсё, што мае дачыненне да беларушчыны, абрынуліся з новай сілай. Ці гэта трагічны след 2020 года ці канчатковая мэта ўплыву русіфікацыі — «Филин» пагаварыў пра гэта з акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеем Ластоўскім: https://d3gdl1abslu8gx.cloudfront.net/post/lastouski-belaruskaya-mova-vyglyadae-yak-nejkaya-krutaya-fishka-dlya-m/215284/
Repost from Новы Час
Футбаліст, які не пакланіўся дыктатуры. Гісторыя Хабіба Хабіры, расстралянага ў Іране
Ён быў адным з найлепшых футбалістаў Ірана, капітанам нацыянальнай зборнай і кумірам заўзятараў. Але адмовіўся падпарадкавацца новаму рэжыму пасля Ісламскай рэвалюцыі. За гэта яго арыштавалі, катавалі і расстралялі.
Расказваем гісторыю Хабіба Хабіры — чалавека, які не здрадзіў сваім перакананням.
Чытаць без VPN
Repost from Наша Ніва
У Гродне вырашаюць, як аднавіць Каложу, каб яе не адмовіліся ўзяць у спіс ЮНЕСКА
Каложская царква ў Гродне патрабуе новага этапу рэстаўрацыі. Драўляную сцяну храма аднавілі ў мінулым дзесяцігоддзі, аднак працэсы разбурэння аўтэнтычных муроў XII стагоддзя працягваюцца. Любая памылка рэстаўратараў можа каштаваць помніку месца ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, куды яго спрабуюць уключыць яшчэ з 2006 года.
https://nashaniva.com/399996
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/399996
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
⚔️🛡 На Грунвальдскім полі пакуль не будзе ўсталяваная бел-чырвона-белая харугва
🔺У АПКБ атрымалі адказы ад дырэкцыі Музея Грунвальдскай бітвы на свае звароты ў падтрымку ініцыятывы па ўсталяванні беларускай бел-чырвона-белай харугвы побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны на Грунвальдскім полі.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/na-hrunvaldskim-poli-pakul-ne-budze-bel-cyrvona-belaj-charuhvy/
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
«Руку дайце, мы вам родны»: як Львоў стаў месцам сілы і свабоды для Цёткі
Пляценне маскавальных сетак у Львове 2022 года і эміграцыя беларускай бунтаркі ў 1905-м — як ні дзіўна, гэтыя дзве эпохі сустрэліся ў адным імені. Сёння, 15 ліпеня, спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Адмыслова для Reform.news львоўскія пуцявіны славутай паэткі ў горадзе Ільвоў вывучала Аліна Рудзіна.
Гісторыя яе асабістага адкрыцця львоўскага перыяду Цёткі пачалася з выпадковага пытання мясцовага валанцёра, а перарасла ў глыбокае даследаванне. Расказваем, як Алаіза Пашкевіч змагалася за права быць студэнткай, чаму львоўскі прафесар называў яе «жывой энцыклапедыяй» і як на галіцкай зямлі нараджаліся першыя кнігі для беларускіх дзяцей.
Чытаць на сайце альбо без VPN.
Repost from Спадчына
+5
У Карэліцкім раёне падчас даследавання гарадзішча Беразавец, вядомага як «Замак Кміты» XVI стагоддзя, археолагі ўпершыню выявілі ўчастак абарончай драўлянай сцяны са слядамі пажару.
Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад навуковым кіраўніцтвам Наталлі Пачобут і Леаніда Калядзінскага вывучыла канструктыўныя асаблівасці знойдзенай фартэфікацыі. Высветлілася, што сцяна складалася з двух шэрагаў укапаных вертыкальных слупоў, размешчаных на адлегласці 1,2 метра адзін ад аднаго. Паміж імі ў спецыяльныя пазы закладаліся гарызантальныя бярвёны. Раней падчас палявых сезонаў даследчыкі ўжо лакалізавалі на гэтым аб'екце рэшткі ўязной брамы і замкавага моста.
Само гарадзішча ўяўляе сабой прамавугольную пляцоўку з закругленымі вугламі (памерамі прыкладна 95 на 45 метраў), якая знаходзіцца на беразе ракі Сэрвач за паўкіламетра ад вёскі Беразавец. Магутнасць культурнага пласта тут перавышае 2,5 метра. Раскопкі пацвярджаюць, што замак перажыў як мінімум тры маштабныя пажары, пасля якіх адбудоўваўся нанова. Сярод выяўленага археалагічнага матэрыялу XV–XVI стагоддзяў — аконнае шкло рамбічнай і дыскападобнай формы, кафля, манеты, гандлёвыя пломбы, побытавыя рэчы, а таксама зброя: ручніца і наканечнікі стрэл.
Крыніца
#Беразавец #Карэлічы #археалогія #фартэфікацыя #драўлянаедойлідства #НАН
⚔️ Беларускі сцяг на полі Грунвальдскай бітвы
Беларусы збіралі подпісы пад петыцыяй, каб у музеі Грунвальдскай бітвы побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны з’явіўся і беларускі бел-чырвона-белы сцяг.
У бітве 15 ліпеня 1410 года ўдзельнічалі харугвы з беларускіх земляў, якія ўваходзілі ў склад войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем вялікага князя Вітаўта. Аднак іх удзел дагэтуль не атрымаў належнага адлюстравання ні ў Беларусі, ні за яе межамі.
Пра загадкі Грунвальдскай бітвы, склад войска і беларускі след у гэтай падзеі распавядае гісторык, сябра БІПГ Цімафей Акудовіч — аўтар і вядоўца праграм «Вусы Скарыны» і «Сармацкі вус».
🎬 https://youtu.be/jHNQWnb3mlY
⚠️ Ігар Станкевіч: «У КДБ ёсць пытанні ў сувязі з ініцыятывай “Нацыя лідараў”»
14 ліпеня ў мінскай кватэры Ігара Станкевіча — сябра БІПГ, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне і да нядаўняга часу дырэктара Інстытута — прайшоў ператрус з удзелам супрацоўнікаў КДБ. Знаёмых Станкевіча распытвалі пра адукацыйную ініцыятыву «Нацыя лідараў».
На гэтай пляцоўцы ён у 2022 годзе запусціў папулярны курс «Радавод» пра пошук уласных каранёў. Адбылося ўжо дзевяць патокаў, у кожным — ад 40 да 150 удзельнікаў.
Ператрусы з тымі ж пытаннямі прайшлі яшчэ як мінімум у трох чалавек, а таксама ў іх сваякоў і блізкіх. У 2024 годзе рэсурсы «Нацыі лідараў» былі ўключаныя КДБ у склад «экстрэмісцкага фармавання “Ордэн”».
Станкевіч жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы. Сацсеткі яго ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» прызнаныя «экстрэмісцкімі», а сам даследчык абвешчаны ў вышук у Беларусі і Расіі.
Repost from Новы Час
+8
15 ліпеня 1410 года адбылася Грунвальдская бітва — адна з самых важных у гісторыі ВКЛ.
Як рыхтавалі паход на Мальбарк? Чаму тэўтонцы не зразумелі плана саюзнікаў? Якую ролю ў бітве адыграў манеўр войска Вітаўта? І чаму пераможцы не здолелі выкарыстаць свой галоўны поспех?
Сабралі галоўнае пра Грунвальдскую бітву ў картках.
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: Цётцы — 150!
15 ліпеня 1876 году нарадзілася Алаіза Пашкевіч (Цётка), паэтка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ ст.
На пачатку ХХ стагодзьдзя Алаіза Пашкевіч пад псэўданімам Гаўрыла з Полацку яна выдала кнігу «Скрыпка беларуская», а затым выпусьціла і кнігу «Хрэст на свабоду». Пазьней Цётка стала адной з заснавальніц першай беларускай газэты «Наша Доля». У 1915 годзе разам з аднадумцамі стварыла ў Вільні першую легальную школу з навучаньнем на беларускай мове.
Больш падзей у гісторыі Беларусі і сьвету ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/jbYak
Repost from Reform.news :: Культурный фронт
Беларусаў заклікаюць прыехаць 15 ліпеня на Грунвальдскае поле з бел-чырвона-белымі сцягамі
Ініцыятар петыцыі ўсталявання бел-чырвона-белага штандара на Грунвальдскім полі Юры Меляшкевіч заклікае беларусаў прыехаць на польскі фестываль «Dni Grunwaldu 2026» 15 ліпеня і падтрымаць ініцыятыву сваёй прысутнасцю і бел-чырвона-белымі сцягамі.
Перамога над Грунвальдам «сведчыць пра гістарычную справядлівасць, пра тую салідарнасць, якая прыносіць перамогу, гэта пра тое, як людзі могуць абараняць сваю зямлю, каб жыць на ёй так, як яны лічаць патрэбным. Гэта гісторыя поспеху, нашага сумеснага поспеху. І вельмі важны гістарычны ўрок, які трэба кожны раз паўтараць, памятаць і вучыцца браць адтуль гэты досвед салідарнасці», — мяркуе аўтар петыцыі.
Чытаць на сайце або без VPN.
