625
订阅者
无数据24 小时
+27 天
+230 天
帖子存档
Вітаю! Толькі што скончылася Міжнародная Матэматычная алімпіяда сярод студэнтаў IMC-2026!
Віншуем беларусаў і выхадцаў з Беларусі!
Шутро Мікіта — first prize🥇
Вылегжанін Мацвей — first prize🥇
Красненка Ўсяслаў — first prize🥇
Зорка Мацвей — first prize🥇
Сцяпанычаў Глеб — first prize🥇
Дзянісаў Васілій — first prize🥇
Цітоў Павел — first prize🥇
Мамонаў Аляксей — second prize🥈
Бабаева Паліна — honorable mention🎉🎉
Також вялікі дзякуй Ганне Задаражнюк і Сяргею Чарнову, з іх дапамогай беларусы ўвайшлі ў топ 5 каманднага заліку і паказалі найлепшы рэзультат у гісторыі краіны (кожны год ён усё лепш)! (І Jakub Byszewski за дапамогу камандзе з беларусамі)
🏆Віншуем пераможцаў 67🏆-й Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе ў Шанхаі, а таксама неверагодных Міхаіла Васільевіча Карпука (з левага боку) і Змяйкова Давіда Юр'евіча (з правага боку) і ўвогуле ўсіх, хто рыхтаваў каманду.
У гэтым годзе ў нас 6 бронзавых медалёў:
🥉Дзяніс Вістуноў
🥉Жэня Вермеенка
🥉Лёша Валянюк
🥉Марат Тагіль
🥉Жэня Ліппа
🥉Стэфа Шутурмінская
🍀 Хай кожны атрымае сваю панду🐼 працягне сваё падарожжа да лепшай версіі сябе)
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Ужо сёння ў Шанхаі адбудзецца першы дзень 67-га IMO, таму жадаем нашым удзельнікам плённай працы і добрых задач. Хай усё будзе 🍀. А вось і размінка:
Зялёныя пункты -- артацэнтры аранжавых трыкутнікаў. Давядзіце, што кожны з двух адзначаных адрэзкаў на малюнку праходзяць праз сярэдзіну іншага.
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Сёння вам прапануецца разглядзець факт пра 2 прамавугольнікі. Давядзіце, што акружына мае сваім цэнтрам чырвоны пункт і тычыцца адрэзка.
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Аўтар: Камянецкі Вадзім
Крыніца: Мінская гарадская алімпіяда малодшых школьнікаў 2026, задача 7.4
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Аўтар: Мацвей Зорка
Крыніца: БелМА ІV этап 2026, задача 9.3
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Аўтары: Камянецкі Вадзім, Шэшукоў Яўген
Крыніца: БелМА ІV этап 2026, задача 10.7
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Трыкутнік AMD — правільны. Пункты будуюцца ў наступнай паслядоўнасці: P, Q, R.
Задача 00...007. Перадаю вітанкі ўсім, хто спрабаваў атрымаць на апеляцыі хаця б 1 бал па ёй 😉.
Аўтары: Міхаіл Васільевіч Карпук
Крыніца: БелМА ІV этап 2026, задача 8.
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Пачынаем серыю задач з галоўнай алімпіяды Беларусі. Пачнем з геаметрычнай няроўнасці, якая парадавала ўдзельнікаў, але не парадавала Жэню падчас праверкі. У каментарах забаронена карыстацца сінусамі, барыкамі, кампламі і г.д.
Аўтары: Камянецкі Вадзім, Шэшукоў Яўген
Крыніца: БелМА ІV этап 2026, задача 11.3
Вітаю, шаноўнае спадарства! Ужо заўтра лепшыя школьнікі Беларусі атрымаюць магчымасць развязаць 4 цудоўныя (спадзяемся) задачы і выявяць, хто з іх атрымае Нобелеўскую прэмію па матэматыцы.
Як і ў мінулым годзе наш канал аб'яўляе конкурс! Пераможцы атрымаюць па цудоўнай белай футболцы з лагатыпам лепшага (і адзінага) беларускага геаметрычнага каналу! 🎉🎉🎉
Умовы конкурсу:
- быць падпісантам нашага каналу ✍️
- паставіць падабайку 👍
- напісаць каментар 📝
- быць удзельнікам Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы 2025-2026 🤓
Удачы на алімпіядзе! 🙏
P.s. пад гэтым пастом заўтра вы можаце напісаць вашыя ўражанні ад задач, аўтарам будзе прыемна😉.
Класіка! Ходзяць чуткі, што гэтую задачу хацелі даць на наступнай БМО.🤭
На стале ляжаць некалькі правільна ідучых гадзіннікаў. Вядома, што ў некаторы момант часу сума адлегласцяў ад пункту X да хвілінных стрэлак не роўная суме адлегласцяў ад пункту X да гадзіннікавых стрэлак.
Давядзіце, што існуе момант часу, калі сума адлегласцяў ад пункту X да хвілінных стрэлак больш за суму адлегласцяў ад пункту X да гадзіннікавых стрэлак.
Аўтар: Ігар Іванавіч Варановіч
Крыніца: БелМА ІV этап 2002, задача 11.7
Вітаю!
Акружыны w_1, w_2, w_3 зафіксіраваны. Пункт C абіраецца на w_1 і будуюцца пункты A i B. Давядзіце, што цэнтр акружыны ABC ляжыць на фіксіраванай акружыне, з цэнтрам на (O_1 O_2 O_3).
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Пункт P абіраецца на дузе AB. Давядзіце, што PL праходзіць праз фіксіраваны пункт.
На гэтым геаметрыі III этапу скончыліся, таму прапануем удзельнікам абраць самую прыгожую задачу з іх і падзяліцца ўражаннямі аб іншых, не толькі геаметрычных задачах у каментарах! Також можаце скласці антырэйтынг😈.
Аўтары: Зорка Мацвей, Рацібор Капцілін
Крыніца: БелМА ІІІ этап, задача 11.8
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Аўтар: Шэшукоў Яўген
Крыніца: БелМА ІІІ этап, задача 11.1
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Вугал С меньшы за ўсіх у трыкутніку ABC. Давядзіце роўнасць.
Аўтар: Ігар Іванавіч Варановіч
Крыніца: БелМА ІІІ этап, задача 10.1
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Аўтар: Зорка Мацвей
Крыніца: БелМА ІІІ этап, задача 10.7
