WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
前往频道在 Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
显示更多752
订阅者
+124 小时
+27 天
-130 天
帖子存档
+8
У Варшаве ўрачыста перапахавалі беларуска-польскага пісьменьніка Сяргэя Пясэцкага
Ураджэнец Беларусі, чалавек складанага лёсу, удзельнік беларускага антырасейскага супраціву, жаўнер Войска Польскага, удзельнік антыбальшавіцкага змаганьня ў Польшчы быў урачыста перапахаваны сёньня ў Варшаве.
У мерапрыемстве прыняў удзел прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары, у тым ліку лідар "Вольнай Беларусі" Зянон Пазьняк.
❗️У панядзелак, 29 верасьня, у Варшаве адбудзецца ўрачыстае перапахаваньне знакамітага беларуска-польскага пісьменьніка Сяргея Пясэцкага
Пахавальная цырымонія пачнецца 29 верасьня а 12:00 сьвятой імшой у Кафедральным касьцёле Польскага Войска (Варшава, ul. Długa, 13/15), паведамляе Інстытут Нацыянальнай памяці. А 14:00 ад брамы Вайсковых могілак пойдзе пахавальная працэсія. Пісьменьніка пахаваюць у квадраце A18, шэраг 1, месца 29.
❗️Заклікаем беларусаў у эміграцыі далучыцца да ўшанаваньня нашага славутага земляка!
Сяргэй Пясэцкі нарадзіўся 1 красавіка 1901 у Ляхавічах у сям’і беларускі і паляка. У часы кастрычніцкага перавароту ў лістападзе 1917 году ён апынуўся ў Маскве. А празь некалькі месяцаў пазьней вярнуўся на радзіму і далучыўся да беларускага антысавецкага руху «Зялёны Дуб», а пазьней да Літоўска-Беларускае дывізіі польскага войска. Пасьля вайны працаваў агентам польскай выведкі. Пазьней быў асуджаны на 15 гадоў зьняволеньня.
Адбываючы пакараньне ў турме ў Сьвятым Крыжы (Сьвентакшыскае ваяводзтва), Сяргей Пясэцкі зацікавіўся літаратурай, пачаў пісаць і дасылаць творы ў рэдакцыі польскіх выданьняў. У 1937 годзе выйшаў ягоны самы вядомы твор — «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», дзе аўтар апісаў жыцьцё кантрабандыстаў на польска-савецкім памежжы каля мястэчка Ракаў. Вядомы ў той час пісьменьнік Мельхіёр Ваньковіч стаў хадайнічаць аб памілаваньні для Пясэцкага — і той неўзабаве быў вызвалены.
Падчас Другой сусьветнай вайны Сяргей Пясэцкі быў жаўнерам Арміі Краёвай, кіраваў падразьдзелам, які выконваў сьмяротныя прысуды, вынесеныя падпольнымі польскімі ўладамі. У 1946 годзе ён нелегальна выехаў з Польшчы ў эміграцыю, жыў у Вялікабрытаніі, дзе працягваў літаратурную творчасьць.
Пясэцкі напісаў больш за дзясятак твораў, што ў значнай меры грунтуюцца на аўтабіяграфічных матывах. Дзеяньне адбываецца пераважна ў Беларусі і на Віленшчыне. Да самых вядомых ягоных твораў, акрамя «Каханка Вялікай Мядзьведзіцы», адносяцца «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» (дзеяньне адбываецца падчас савецкай акупацыі 1939–1941 гадоў) і «Менская трылёгія», дзе апісанае жыцьцё крымінальнага сьвету Менску ў 1918–1919 гадах. Частка творчасьці Сяргея Пясэцкага перакладзеная на беларускую мову.
Пясэцкі памёр 12 верасьня 1964 году ў вёсцы Пэнлі ў Ўэльсе і быў пахаваны на могілках у Гастынгсе. Па просьбе ягоных нашчадкаў і пры ўдзеле Інстытуту нацыянальнай памяці ягоныя парэшткі былі эксгумаваныя і будуць перапахаваныя ў Варшаве.
Варта адзначыць, што польская мова не была для Пясэцкага роднай — роднымі мовамі былі беларуская і расейская. Польскую мову пісьменьнік засвоіў будучы дарослым.
+3
У 260-годдзе з Дня народзінаў Міхала Клеафаса Агінскага была ўрачыста адкрытая адноўленая капліца сядзібнага комплекса Агінскіх "Ганута" XVIII ст.
Адрэстаўраваная барочная капліца ўзбагацілася скульптурай Маці Божай. Стварэньне копіі раней існай тут драўлянай скульптуры ўдалося завяршыць літаральна напярэдадні.
Усе работы выконваліся на дабрачыннай аснове Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаньнем рэстаўратараў.
Бензінавы крызіс пашыраецца ў Расее: на здымках Ліпецкая вобласьць
У Расеі празь недахоп паліва ўжо закрыліся каля 360 аўтазаправак
Як паведамляюць расейскія СМІ, найбольш востра сытуацыя адчуваецца на поўдні краіны, дзе колькасьць АЗС скарацілася на 14%, а на акупаваных Крыме і Севастопалі — амаль напалову.
Гэтай ноччу палякі адкрыюць мяжу з Беларусьсю
У Дзяржаўным памежным камітэце РБ паведамілі, што атрымалалі афіцыйнае апавяшчэньне ад польскага боку аб тым, што пункты пропуску пачнуць працу 25 верасьня з 1.00 па менскім часе.
Адкрыюцца аўтамабільныя пункты «Берасьце — Тэрэспаль» і «Казловічы — Кукурыкі» (для грузавікоў), а таксама чатыры чыгуначных пераходы: «Горадня — Кузьніца-Беластоцкая», «Бераставіца — Зубкі Беластоцкія», «Сьвіслач — Сямёнаўка» і «Берасьце — Тэрэспаль».
Польшча закрыла мяжу з Беларусьсю 12 верасьня 2025 году ў сувязі з ваеннымі вучэньнямі «Захад-2025», якія скончыліся больш чым тыдзень таму.
❗️Дональд Трамп: "Украіна зможа вярнуць сваю краіну ў яе першапачатковых межах і, хто ведае, магчыма нават пайсьці далей"
"Пасьля таго як я пазнаў і цалкам зразумеў ваенную і эканамічную сытуацыю ва Ўкраіне і Расеі, і ўбачыўшы эканамічныя праблемы, якія яна стварае для Расеі, я думаю, што Ўкраіна пры падтрымцы Эўрапейскага Зьвязу знаходзіцца ў становішчы, каб змагацца і вярнуць сабе ЎСЮ тэрыторыю ў яе першапачатковых межах.
З часам, цярплівасьцю і фінансавай падтрымкай Эўропы і, у прыватнасьці, NATO, аднаўленьне межаў, зь якіх пачалася гэтая вайна, — вельмі рэальны варыянт. Чаму не? Расея ўжо тры з паловай гады вядзе вайну, якая сапраўднай вайсковай дзяржаве павінна была заняць менш за тыдзень. Гэта ня ёсьць заслуга Расеі. Наадварот, гэта выглядае так, што яна — «папяровы тыгр».
Калі людзі ў Маскве і іншых вялікіх гарадох, мястэчках і рэгіёнах па ўсёй Расеі даведаюцца, што на самой справе адбываецца з гэтай вайной, калі стане амаль немагчыма атрымаць бэнзін празь доўгія чэргі, якія ўтвараюцца, і калі яны пабачаць усе іншыя праблемы, што адбываюцца ў іх эканоміцы, дзе большасьць сродкаў ідзе на вайну з Украінай — краінай з вялікім духам, які толькі мацнее, — тады Ўкраіна зможа вярнуць сваю краіну ў яе першапачатковых межах і, магчыма, нават пайсьці далей.
Пуцін і Расея цяпер у вялікіх эканамічных праблемах, і гэта час для Ўкраіны дзейнічаць. У любым выпадку я жадаю абедзьвюм краінам дабра. Мы працягнем пастаўляць зброю NATO, каб NATO выкарыстоўвала яе, як палічыць патрэбным. Посьпехаў усім!"
Дональд Трамп: "Заходняя Эўропа знаходзіцца на краі заняпаду, у тым ліку праз праблему нелегальнай міграцыі. Пры гэтым ААН ня вырашае праблемаў, а наадварот, стварае новыя, "фінансуючы ўварваньне нелегальных мігрантаў з другога канца сьвету ў мірныя краіны"
Эўропа ня можа «весьці барацьбу» з Расеяй і адначасова працягваць закупляць яе энэргарэсурсы. Гэта ганьба, — Дональд Трамп падчас выступа на Генасамблее ААН
Польшча адкрые мяжу зь Беларусьсю ў ноч з 24 на 25 верасьня
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што памежныя пераходы зь Беларусьсю будуць зноў адкрытыя апоўначы зь серады на чацвер.
«Мы прынялі рашэньне разам зь міністрам унутраных спраў, які сёньня выпусьціць адпаведную пастанову, аб адкрыцьці чыгуначных і аўтамабільных памежных пераходаў зь Беларусьсю, якія былі закрытыя праз вучэньні «Захад» і ўзрослай пагрозы і палітычнай нестабільнасьці ўздоўж нашай мяжы», — абвясьціў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
Беларуска Марыя Жодзік прынесла Польшчы срэбра на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы. Гэта адзіны медаль для зборнай Польшчы на турніры
«Гэта мэдаль — падзяка Польшчы за тое, што прыняла мяне з Беларусі і дазволіла рэалізоўваць мае мары» — паведаміла Марыя Жодзік у інтэрвью.
Беларуска Марыя Жодзік, якая выступае за Польшчу, заваявала срэбра ў скачках у вышыню на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў Токіа.
Жодзік усталявала асабісты рэкорд, упершыню ў кар’еры ўзяўшы гросмайстарскую вышыню 2 метры. Прычым Марыя зрабіла гэта ў найцяжэйшых умовах. Падчас спаборніцтваў у Токіа пачалася магутная залева, якой не далі рады многія фаварыткі.
Марыя Жодзік нарадзілася ў Баранавічах. У 2020 годзе падпісала ліст спартсменаў супраць фальсіфікацыі выбараў і міліцэйскага гвалту. А ў 2022 годзе ў інстаграме апублікавала пост з асуджэннем расійскай агрэсіі супраць Украіны. У тым жа годзе Марыя перабралася ў Польшчу. Першы час ёй даводзілася працаваць у «Макдональдсе» і трэніравацца самастойна. Але потым яна знайшла мясцовага трэнера, уладкавалася ў спартовы клуб у Беластоку, атрымала грамадзянства і прабілася ў зборную Польшчы. А цяпер стала срэбнай медалісткай чэмпіянату свету.
Лёгкаатлеты са зборнай Беларусі ад усіх міжнародных спаборніцтваў адхіленыя.
Зянон Пазьняк: Аб вызваленьні беларускіх палітвязьняў
"На працягу апошніх пяці гадоў НВР “Вольная Беларусь” настойвала перад дзеячамі Эўропы аб зьмене палітыкі ў дачыненьні да Беларусі, аб зьняцьці эканамічных санкцыяў, аб разблакіроўцы камунікацый і аб запрашэньні беларускага грамадзтва да ўзаемаабмену з Захадам. Умова для рэжыму — вызваленьне палітвязьняў і спыненьне рэпрэсіяў.
Тым часам усе фінансуемыя з Брусэля грантавыя арганізацыі — ОСЦ, НАУ і іншыя (Балкунец, Хартыя і т.п.) — хорам падтрымлівалі Брусэль, жорсткае павелічэньне эканамічных санкцыяў, патрабавалі эканамічна душыць “белорусскій режім” і г. д."
Чытаць цалкам: https://warta.media/3035
«Татальная залежнасьць»: зьнешні гандаль, энэргетыка, транзіт, фіскальная сфэра, манэтарная палітыка, зьнешні доўг, тэхналагічная забясьпечанасьць — усё гэта за апошнія тры гады аказалася амаль цалкам завязанае на Расею
Эканаміст Дзьмітры Крук падзяліўся сваім бачаньнем эканамічнай сытуацыі ў Беларусі:
Рывок у росьце, які адбыўся пасьля пачатку вайны, выявіўся вельмі спэцыфічным. Беларускія прадпрыемствы займалі нішы, што вызваліліся ў Расеі, плюс у Расеі зьявіліся сэгмэнты новага попыту. Сюды ж наклалася і структурная праблема з працоўнай сілай у Расеі.
Другі год выкарыстоўваю для апісаньня гэтага стану тэрмін «татальная залежнасьць», ён нават прыжыўся ў публічнай прасторы. Тут маю на ўвазе тое, што па такіх верхнеўзроўневых эканамічных індыкатарах, як рост ВУП, інфляцыя, мы па сутнасьці цягнемся за Расеяй.
Такі стан мае, на жаль, вельмі трывалую аснову. У зьнешнім гандлі мы традыцыйна моцна залежалі ад Расеі. Але цяпер гэтая залежнасьць стала радыкальна большай, чым да пачатку вайны.
Да зьнешняга гандлю дадалася яшчэ шмат сфэраў, дзе без Расеі функцыянаваньне эканомікі будзе праблемным. Дыпляматычна кажучы — будзе схільным да шокаў. Сюды я б аднёс энэргетыку, транзіт, фіскальную сфэру, манэтарную палітыку, зьнешні доўг, тэхналагічную аснашчанасьць.
Усе гэтыя рэчы за апошнія тры гады аказаліся амаль цалкам завязанымі на Расею.
У выніку нашыя макраэканамічныя індыкатары амаль пад кальку дублююць тое, што адбываецца ў Расеі.
Сярод заходніх эканамістаў, якія займаюцца прагнозамі па краінах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, ходзіць такі жарт: навошта напружвацца і спрабаваць прагназаваць, што будзе адбывацца з эканомікай Беларусі? Можна проста паглядзець на гатовыя прагнозы па расейскай эканоміцы і паставіць тыя ж лічбы. Дык вось, у апошнія год-два гэта ўжо не зусім жарт, такі падыход часта спрацоўвае.
Аднаўленьне ІТ за кошт пераарыентацыі на расейскі рынак вельмі падобнае да таго, як у 2022–2023 гг. прамысловыя кампаніі займалі вызваленыя нішы на расейскім рынку і думалі, што гэта можа працягвацца бясконца. Але гэта рынак, па-першае, з дрэннымі пэрспэктывамі росту. А па-другое, ён адстае ў тэхналагічным пляне. Таму для кампаніяў гэта можа аказацца дрэнным выбарам з гледзішча доўгатэрміновай канкурэнтаздольнасьці, устойлівасьці і пэрспэктываў па-за межамі двух-трох бліжэйшых гадоў.
Тэхналагічнае адасабленьне Расеі і яе адыход у паралельную рэальнасьць ад разьвітага сьвету робяць яе дрэнным месцам для цеснага збліжэньня. Па сутнасьці, абраўшы варыянт такога збліжэньня, ты разам зь ёй сыходзіш у нейкую паралельную рэальнасьць, дзе існуюць зусім іншыя правілы вядзеньня бізнэсу і канкурэнцыі. Ці зможаш ты вярнуцца пасьля гэтага ў «нармальную» рэальнасьць?
Тое, што Расея ня зможа стварыць свой уласны альтэрнатыўны ІТ-свет, для мяне амаль відавочна. Вядома, яны будуць спрабаваць. Але калі беларуская кампанія стане канкурэнтаздольнай там, гэта будзе азначаць, што вярнуцца ў больш маштабную заходнюю ІТ-рэальнасьць і зноў стаць канкурэнтаздольнай там для яе будзе ўжо немагчыма.
Што будуць рабіць улады? Будуць спрабаваць нейк «за вушы» эканоміку з гэтага балота выцягнуць. Напрыклад, крыптавалютамі. Ніякай працоўнай стратэгіі я не бачу. Важна і тое, што гэты сцэнар цалкам прывязаны да Расеі і адбываецца пры вельмі аслабленым мэханізьме эканамічнай палітыкі, дзе зашкальвае ўплыў палітычнага валюнтарызму.
Росту амаль ня будзе, а верагоднасьць шокаў, рэцэсіі, спадаў і росту інфляцыі будзе даволі вялікай. Любыя зьнешнія пагрозы, зьвязаныя і з Беларусьсю, і, што яшчэ важней, з Расеяй, імгненна будуць уплываць на Беларусь. Бо ў такой ступені прывязкі нашай эканомікі ўсе праблемы Расеі, на жаль, практычна напэўна робяцца і нашымі праблемамі.
Крыніца: https://devby.io/be/news/otskok-dohloi-koshki-by
💪 Літоўская мытня прадухіліла пастаўку ў Беларусь асабліва небясьпечнага падсанкцыйнага тавару: напаўняльніка для каціных туалетаў
Супрацоўнікі Клайпедзкай тэрытарыяльнай мытні затрымалі два марскія кантэйнэры з больш як 50 тонамі напаўняльніка для каціных туалетаў. Як паведаміла Мытня Літвы, высветлілася, што гэты груз зьяўляецца санкцыйным, і ягоная перавозка ў Беларусь забароненая.
Кантэйнэры прыбылі ў Клайпедзкі марскі порт з порту Гамбург (ФРГ) і мусілі быць накіраваныя далей у Беларусь. Адпраўніком грузу выступіла кітайская кампанія.
Пасьля правядзеньня фізычнага дагляду і ацэнкі прадстаўленых дакумэнтаў у мытнікаў узьнікла падазрэньне, што тавары былі задэкляраваныя пад няправільным кодам камбінаванай таварнай намэнклятуры. Дасьледаваньні пацьвердзілі, што заяўлены код не адпавядае фактычнай клясыфікацыі тавараў і з'яўляецца падсанкцыйным.
Вось такая абсурдная санкцыйная палітыка рэалізуецца супраць Беларусі.
Эўракамісія ў межах 19-га пакету санкцыяў прапануе забараніць імпарт расейскага ЗПГ на эўрапейскія рынкі, — заявіла кіраўніца Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляэн.
Таксама ЭК прапануе:
🔹 увесьці санкцыі супраць 118 дадатковых караблёў «ценявога флёту» РФ. Пад санкцыямі цяпер больш за 560 суднаў.
🔹 забараніць імпарт прадукцыі буйных энэргакампаніяў, такіх як «Роснефть» і «Газпромнефть». Акрамя гэтага, ЭК «нацэлілася» і на расейскія НПЗ ды падобныя кампаніі ў трэціх краінах, уключна з Кітаем.
🔹 увесьці забарону на транзакцыі для дадатковых расейскіх банкаў у трэціх краінах, каб узмацніць барацьбу з абыходам санкцыяў.
🔹 увесьці абмежаваньні супраць трэціх краінаў, уключна з Кітаем, за дапамогу расейскаму ВПК. У сьпіс увайшлі 45 расейскіх і замежных кампаніяў.
🔹 упершыню ў сьпіс эўрапейскіх санкцыяў увайдуць крыптавалютныя пляцоўкі і будзе забаронена транзакцыі з крыптавалютамі. Акрамя таго, будуць уведзеныя абмежаваньні і ў дачыненьні да сыстэмы плацяжоў «Мир».
Выданьне The Guardian піша, што ў ЭЗ таксама назвалі пералік краінаў, якія ўсё яшчэ імпартуюць расейскі газ.
Так, у сьпіс увайшлі:
🇧🇪 Бэльгія;
🇫🇷 Францыя;
🇬🇷 Грэцыя;
🇭🇺 Вугоршчына;
🇳🇱 Нідэрлянды;
🇵🇹 Партугалія;
🇸🇰 Славаччына;
🇪🇸 Гішпанія.
Repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
19 верасьня 1991 году, дзякуючы неймаверным высілкам дэпутатаў БНФ, Бел-Чырвона-Беламу сьцягу і гэрбу Пагоня быў нададзены дзяржаўны статус. Вярхоўны Савет прыняў імя нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь.
Польшча не плануе адчыняць мяжу з Беларусьсю пасьля вучэньняў
Польшча адкрые мяжу з Беларуссю "калі Кітай дапаможа". Такую заяву зрабіў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі.
"Калі Кітай дапаможа нам, як ён зрабіў у свой час, спыніць правакацыі з боку Беларусі, мяжа будзе адкрыта".
Сікорскі ўдакладніў, у чым Кітай мусіць дапамагчы:
"Калі гэтая мяжа мусіць быць адкрытай, то там не могуць гаспадарыць нейкія банды псеўдаўцекачоў, якіх прапіхвае Лукашэнка".
Заганяюць беларускі народ у Расею.
З пачатку году колькасьць беларусаў у Літве з дазволам на пражываньне зьменшылася на 10%
Гэта вынікае са справаздачы Дэпартамэнту міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных справаў.
На 1 студзеня 2025 году ўладальнікамі тых ці іншых дакумэнтаў, што легалізуюць пражываньне ў краіне, былі 57 511 беларускіх грамадзянаў (на 1 жніўня 2025 году — 51 962).
Такім чынам, іх колькасьць з пачатку году скарацілася на 5 991 чалавека, або 10 працэнтаў.
Часовы дазвол на жыхарства на пачатак восені мелі 47 386 беларусаў.
На 1 верасьня 2025 году ў Літве дазвол на пражываньне мелі 74 928 украінцаў, 14 133 расейцы, 9 732 узбэкі, 7 385 індусы, 6 293 таджыкі, 4 162 азэрбайджанцы — агулам 209 571 замежнік.
