ch
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

前往频道在 Telegram
751
订阅者
-124 小时
+27
-330
帖子存档
❗️Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай, якую летась вызвалілі па памілаваньні Жыхарку Лунінца адправілі ў ка
❗️Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай, якую летась вызвалілі па памілаваньні Жыхарку Лунінца адправілі ў калонію на два гады за «паклёп на Лукашэнку». Яе «злачынства» — лайк на публікацыі ў «Аднакласніках», дзе Лукашэнка называўся дыктатарам. Прысуд вынесла суддзя Кацярына Клеўжыц. Тамара Каравай была ў ліку памілаваных 20 жніўня 2024 года. Яна вызвалілася на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін. Пра сьмерць жанчыны "НН" паведамілі яе знаёмыя. Афіцыйная прычына — не вытрымала сэрца. Дакладная дата сьмерці невядомая.

Лукашысцкі рэжым забіў яшчэ адну беларуску: 39-гадовая палітзняволеная Ганна Кандраценка памерла неўзабаве пасьля сканчэньня
Лукашысцкі рэжым забіў яшчэ адну беларуску: 39-гадовая палітзняволеная Ганна Кандраценка памерла неўзабаве пасьля сканчэньня тэрміну. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі Парталу «НН» стала вядома пра сьмерць экс-палітзняволенай Ганны Кандраценка. Яе не стала 5 лютага 2025 года. Ганна не дажыла некалькі месяцаў да свайго 40-годдзя. 12 ліпеня 2022 года суддзя Наталля Панасенка прысудзіла Ганне 3 гады калоніі, а таксама штраф у памеры 100 базавых паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 391 КК (абраза суддзі). Жанчыну затрымалі за каментары ў тэлеграм-каналах. У калоніі ў Ганны дыягнаставалі рак шыйкі маткі. Няглядзечы на цяжкую хваробу, Кандраценка не вызвалілі датэрмінова. Больш за тое, жанчыну ў чарговы раз судзілі паводле арт. 369 КК. Суддзя Вольга Краўчанка прысудзіла Ганне год пазбаўленьня волі і 50 базавых штрафу, але новы тэрмін быў паглынуты ранейшым, больш строгім. Ганна адбыла свой тэрмін цалкам. Яна вызвалілася 20 чэрвеня 2024 года. На свабодзе жанчына прабыла трохі больш за паўгода, змагаючыся са сваёй хваробай.

З'явіліся фота ўкраінскага Ваўчанску Харкаўскай вобласьці. Горад цалкам зьнішчаны Калі ўжо чалавецтва зразумее, што гэтая вай
+1
З'явіліся фота ўкраінскага Ваўчанску Харкаўскай вобласьці. Горад цалкам зьнішчаны Калі ўжо чалавецтва зразумее, што гэтая вайна — гэта вайна дзікай арды супраць самаго існаваньня Ўкраіны, Беларусі і Эўропы?

🙈 Калі Расея не пагодзіцца на 30-дзённае перамір'е ва Украіне да канца сутак, Эўразьвяз пачне... падрыхтоўку новых санкцый,
🙈 Калі Расея не пагодзіцца на 30-дзённае перамір'е ва Украіне да канца сутак, Эўразьвяз пачне... падрыхтоўку новых санкцый, — прадстаўнік урада ФРГ Карнеліюс "Калі гэты дзень пройдзе, на ўзроўні палітычных саветнікаў пачнуць рыхтаваць санкцыйныя меры. Паралельна з гэтым мы рыхтуем у Бруселі 17-ы пакет санкцый", — сказаў ён.

Пентагон звальняе з войска трансгендарных вайскоўцаў Міністар абароны Піт Хэгсэт загадаў Пентагону звольніць усіх трансгендарных вайскоўцаў да 6 чэрвеня 2025 года. Гэтая палітыка зьяўляецца часткай Выканаўчага загаду, падпісанага прэзідэнтам Трампам 27 студзеня 2025 года, які прадугледжвае выключэньне з вайсковай службы асобаў, якія ідэнтыфікуюць сябе гендарам, адрозным ад іх біялагічнага полу. Чытаць: https://warta.media/2807

Repost from Historyja
10 траўня 1883 года нарадзіўся Янка Маўр - аўтар шматлікіх твораў для дзяцей і моладзі.
10 траўня 1883 года нарадзіўся Янка Маўр - аўтар шматлікіх твораў для дзяцей і моладзі.

П’еса «Інсургенты» як палітычны і гістарычны маніфест: паўстаньне мёртвых у змаганьні за будучыню Рэцэнзія на спэктакаль “Інсургенты”, Наталья Крывашэй: «Інсургенты» дзейнічаюць тут і цяпер. Іх зварот — не толькі мастацкі прыём, а палітычны акт, дзе сам тэкст становіцца формай супраціву. Мы бачым постаці паўстанцаў не як аддаленых гістарычных асоб, а як духоўных спадарожнікаў сённяшняга беларуса, што жыве ў стане страты — волі, годнасці, будучыні. Але нават у гэтым стане ён — гатовы змагацца. Гатовы выходзіць, гаварыць, ісці насуперак страху. Бо сапраўдны інсургент — гэта не той, хто не баіцца, а той, хто не здаецца. Чытаць цалкам: https://warta.media/2787

❗️Новым Папам Рымскім стаў амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэво Ён выйшаў павітаць публіку ў Ватыкане. Новы Папа прыняў імя Леў XIV. Роберт Фрэнсіс Прэво мае 69 гадоў, нарадзіўся ў Чыкага. Прэво — першы Папа Рымскі з ЗША ў гісторыі.

"Не все только плохое было связано в Германии с известным Адольфом Гитлером" — як Лукашэнка пахваліў Гітлера Нельга забывацца. https://www.youtube.com/watch?v=Nw2cpJzPSzk

Дональд Трамп афіцыйна абвесьціў 8 траўня ў ЗША Днём перамогі ў Другой сусьветнай вайне. Аплявуха маскоўскаму "пабедабесію".
Дональд Трамп афіцыйна абвесьціў 8 траўня ў ЗША Днём перамогі ў Другой сусьветнай вайне. Аплявуха маскоўскаму "пабедабесію".

На фоне дэкларацый аб "спыненьні вагню" Расея масіравана абстрэльвае Ўкраіну За гэтую ноч расейцы запусцілі 4 балістычныя рак
На фоне дэкларацый аб "спыненьні вагню" Расея масіравана абстрэльвае Ўкраіну За гэтую ноч расейцы запусцілі 4 балістычныя ракеты і 142 беспілотнікі, — паведаміў Уладзімер Зяленскі. У выніку атакі па Кіеве загінулі 2 чалавекі — жанчына і яе сын, 7 чалавек атрымалі раненьні, сярод якіх чацвёра дзяцей. З вечара акупанты білі па Запарожжы, Данецкай, Жытомірскай, Херсонскай і Днепрапятроўскай абласцях, а пасля ўдару балістыкай па Вялікай Чарнеччыне Сумскай вобласці ўжылі авіябомбы ў момант, калі вяліся выратавальныя працы.

У Дагестане партызаны напалі на пост ДПС, трое паліцэйскіх забітыя У сталіцы Дагестану Махачкале невядомыя з аўтаматамі напалі на пост ДПС, забітыя трое паліцэйскіх.

Зянон Пазьняк: Сто дзён прэзыдэнта Трампа Такой пасьлядоўнай, рэфарматарскай, хуткай і выніковай палітыкі і такога рашучага, адданага інтарэсам нацыі прэзыдэнта, як Дональд Трамп, яшчэ не было ў гісторыі Злучаных Штатаў Амэрыкі. Праблема глабалісцкай страты нацыянальнай эканомікі даўно навісала над Амэрыкай. Але ні Рэйган, ні Клінтан, ні іншыя прэзыдэнты не маглі яе вырашыць. Рэформы Трампа — гэта народная кансэрватыўная рэвалюцыя ў лібэральна-сацыялістычным сьвеце сучаснасьці. Маральнае і эканамічнае вычварэнства больш не павінна быць. Чытаць цалкам: https://warta.media/2782

Украіна зьнішчыла расійскі самалёт Су-30 над Чорным морам у раёне Наварасійска У ГУР Украіны паказалі відэа падбіцця Су-30 з марскога дрона «Магура». Кошт аднаго Су-30 складае каля $50 мільёнаў даляраў.

❗️Відэа-рэпартаж з прэм’еры спэктаклю “Інсургенты” паводле п’есы Зянона Пазьняка 30-га красавіка ў Беластоку адбылася прэм'ера спэктаклю "Інсургенты" паводле п'есы Зянона Пазьняка. Медыя "Warta" прысутнічала на імпрэзе і ўзяла камэнтары ў рэжысёра спэктаклю Уладзімера Лісоўскага, актрысы Вольгі Каралёнак. Таксама прапануем вашай увазе выступ аўтара п'есы Зянона Пазьняка. Спэктакль быў рэалізаваны за сродкі арганізатараў і данаты беларускай дыяспары. Збор на пакрыцьцё выдаткаў яшчэ трывае, далучыцца можна па спасылцы. Глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=mVLhlJgP1UM

Незагойныя раны на целе Беларусі 23% тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забруджаны цэзіем-137. 26 красавіка 1986 году выбухнула Ча
+3
Незагойныя раны на целе Беларусі 23% тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забруджаны цэзіем-137. 26 красавіка 1986 году выбухнула Чарнобыльская атамная станцыя.

Зянон Пазьняк і Павел Усаў пра Чарнобыль і палітычную сітуацыю ў Беларусі 26 красавіка 1986 году выбухнула Чарнобыльская атамная станцыя, што стала найжахлівейшай тэхнагеннай катастрофай для чалавецтва і Беларусі. https://www.youtube.com/watch?v=h3icGZm2EJA

+3
У падмаскоўе ўзарвалі рашысцкага генерала Гаворка ідзе пра намесьніка начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўленьня Генштаба УС генерал-лейтэнанце Яраславе Маскаліку. Паведамляецца, што выбух адбыўся ў 10:40 па мясцовым часе, калі вайсковец праходзіў міма прыпаркаванага каля дома аўтамабіля. Выбухам генерала адкінула на некалькі метраў.

"Уладзімер, СПЫНІСЯ!" — Трамп пракаментаваў расейскі ўдар па Кіеву "Я не задаволены расейскай атакай на КІЕЎ. Непатрэбна, і ў
"Уладзімер, СПЫНІСЯ!" — Трамп пракаментаваў расейскі ўдар па Кіеву "Я не задаволены расейскай атакай на КІЕЎ. Непатрэбна, і ў вельмі дрэнны час. Уладзімер, СПЫНІСЯ! 5000 салдат гінуць у тыдзень. Давайце заключым мірнае пагадненьне!" — напісаў Трамп у сацсетцы Truth