ch
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

前往频道在 Telegram
751
订阅者
+224 小时
+37
-630
帖子存档
Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША падзякаваў Лукашэнку за вызваленьне палітвязьняў «Дзякуй, прэзыдэнт Лукашэнка, за памілаваньне
Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША падзякаваў Лукашэнку за вызваленьне палітвязьняў «Дзякуй, прэзыдэнт Лукашэнка, за памілаваньне 18 палітычных зьняволеных. Гэта яшчэ адзін значны крок у адносінах паміж ЗША і Беларусьсю, бо прэзыдэнт Трамп даручыў мне вызваліць усіх палітычных зьняволеных», — напісаў Джон Коўл у сетцы Х.

Сілы ірацкіх курдаў пачалі наземны наступ супраць Ірану Пра гэта паведамляюць блізкаўсходнія СМІ са спасылкай на прадстаўніка
Сілы ірацкіх курдаў пачалі наземны наступ супраць Ірану Пра гэта паведамляюць блізкаўсходнія СМІ са спасылкай на прадстаўніка кааліцыі курдзкіх палітычных сілаў. Паводле іхных зьвестак, курдзкія фармаваньні пачалі рух у ноч на 2 сакавіка. Крыніцы сьцьвярджаюць, што байцы групоўкі PJAK занялі пазыцыі ў горных раёнах каля гораду Маріван на захадзе Ірану, у тым ліку ў гарах Загрос. У матэрыяле гаворыцца, што на тэрыторыі краіны ўжо знаходзяцца тысячы курдзкіх байцоў. Паведамляецца, што наступ адбываецца на фоне абмеркаваньняў у ЗША магчымай падтрымкі курдзкіх груповак для ўзмацненьня ціску на іранскія ўлады ва ўмовах працяглага канфлікту.

⚡️У Беларусі памілавалі 15 палітычных зняволеных Як паведамляе Вясна, агулам пад памілаваньне трапілі 18 чалавек, 15 з якіх —
⚡️У Беларусі памілавалі 15 палітычных зняволеных Як паведамляе Вясна, агулам пад памілаваньне трапілі 18 чалавек, 15 з якіх — палітвязьні. Большасьць памілаваных — 11 чалавек — жанчыны. У шасьці з іх ёсьць дзеці, у тым ліку і тыя, якія маюць інваліднасьць і маюць патрэбу ў пастаяннай медыцынскай рэабілітацыі. Памілаваны таксама дзве сямейныя пары, жанчына, якая знаходзіцца на апошніх тэрмінах цяжарнасьці, і адна зняволеная, якая была асуджаная ў 16-гадовым узросьце.

У Нямеччыне знайшлі невядомы раней Псалтыр Скарыны 1522 году У Нямеччыне знайшлі невядомы раней экзэмпляр Псалтыра Францішка
У Нямеччыне знайшлі невядомы раней Псалтыр Скарыны 1522 году У Нямеччыне знайшлі невядомы раней экзэмпляр Псалтыра Францішка Скарыны 1522 году. Мяркуецца, што ён быў часткаю «Малой падарожнай кніжкі». У Эўропе дагэтуль было вядома толькі пра чатыры такія выданьні — знойдзены экзэмпляр стаў пятым. Кнігу адшукалі ў бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ў Вэймары. Дасьледчыца Вольга Шутава, якая знайшла каштоўны асобнік і апублікавала пра яго навуковы артыкул у часопісе Slavistica Vilnensis, адзначае, што Псалтыр захаваўся ў даволі добрым стане. Праўда, на старонках бачныя сьляды вады — імаверна, кніга пацярпела падчас пажару ў бібліятэцы, які адбыўся больш як дваццаць гадоў таму. Яшчэ адна адметнасьць — падчас рэстаўрацыі карашок пераплёту замянілі сучаснай скураной устаўкаю. Верагодна, арыгінальны карашок быў моцна пашкоджаны. Мяркуецца, што бібліятэка ў Вэймары набыла гэты экзэмпляр яшчэ на пачатку XIX стагодзьдзя.

Памерла палітзьняволеная Алена Панкава Памерла палітзьняволеная Алена Панкава, якую асудзілі паводле «народнага» 342-га артык
Памерла палітзьняволеная Алена Панкава Памерла палітзьняволеная Алена Панкава, якую асудзілі паводле «народнага» 342-га артыкулу за ўдзел у пратэстах. Суд над ёй адбываўся летась улетку ў Кастрычніцкім судзе Менску. Жанчыне прысудзілі «хатнюю хімію». Паведамляецца, што Алена памерла ў лютым. Дакладныя прычыны сьмерці пакуль невядомыя. Вядома, што нават палітзьняволеныя, якія адбываюць «хатнюю хімію», маюць абмежаваны доступ да мэдычнай дапамогі. Каб трапіць да доктара, ім неабходна атрымліваць дазвол інспэктара.

❗️Легендзе беларускага року, радыёвядоўцу Алега Хаменку далі 3 гады пазбаўленьня волі і буйны штраф Як стала вядома @bajmedia
❗️Легендзе беларускага року, радыёвядоўцу Алега Хаменку далі 3 гады пазбаўленьня волі і буйны штраф Як стала вядома @bajmedia, 4 сакавіка Мінскі гарадскі суд вынес вырак музыку, лідару гурка "Палац", даследчыку, радыёвядоўцу Алегу Хаменку. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Таксама яму прызначылі буйны штраф — больш за 20 000 рублёў. У віну Алегу Хаменку паставілі сталую супрацу з рэдакцыяй «Беларускае Радыё Рацыя».

ЦРУ разглядае магчымасьць узбраеньня курдзкіх фармаваньняў, каб справакаваць паўстаньне ў Іране Як паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы, прадстаўнікі адміністрацыі ЗША вялі перамовы з іранскімі апазыцыйнымі групамі і курдзкімі лідарамі ў Іраку наконт магчымай вайсковай падтрымкі. Курдзкія ўзброеныя фармаваньні колькасьцю ў тысячы байцоў дзейнічаюць уздоўж ірана-ірацкай мяжы, пераважна на тэрыторыі Ірацкага Курдыстану. Раней Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі паведаміў пра ўдары па антыіранскіх групоўках у Ірацкім Курдыстане. У Тэгеране заявілі, што гэтыя сілы рыхтавалі пранікненьне на тэрыторыю краіны. Курды — найбуйнейшы народ без уласнай дзяржавы (каля 30–40 млн чалавек). Найбольшая іх частка жыве ў Турэччыне — прыкладна 15–20 млн. Іхныя адносіны з турэцкімі ўладамі дзесяцігодзьдзямі застаюцца напружанымі. У краіне працягваецца канфлікт дзяржавы з курдзкімі палітычнымі і ўзброенымі рухамі. Вялікія курдзкія супольнасьці таксама жывуць у Іране, Іраку і Сырыі.

"Пасьля падаўленьня пратэстаў 2020 году Лукашэнка апынуўся цалкам залежным ад Крамля — гэта адкрыла Пуціну магчымасьць выкары
"Пасьля падаўленьня пратэстаў 2020 году Лукашэнка апынуўся цалкам залежным ад Крамля — гэта адкрыла Пуціну магчымасьць выкарыстоўваць тэрыторыю РБ як пляцдарм для ўварваньня" — The Guardian Як піша выданьне, заходнія выведкі дагэтуль ня ведаюць дакладнага моманту, калі расейскі дыктатар канчаткова вырашыў пачаць вайну. Аднак шэраг аналітыкаў лічыць, што гэта адбылося ў першай палове 2020 году — на фоне пандэміі COVID, ізаляцыі Пуціна і прыняцьця канстытуцыйных паправак, якія дазволілі яму застацца пры ўладзе пасьля 2024 году. Паведамляецца, што ЦРУ і MI6 загадзя правільна прадказалі сам сцэнар уварваньня, але памыліліся ў ацэнцы яго выніку, чакаючы хуткага краху Ўкраіны. Эўрапейскія выведкі доўгі час не верылі, што ў XXI стагодзьдзі ў Эўропе магчымай можа быць поўнамаштабная вайна. У лістападзе 2021 году дырэктар ЦРУ Ўільям Бёрнс папярэджваў Пуціна пра катастрафічныя наступствы ўварваньня, але той праігнараваў гэтыя сыгналы. Ужо праз тры з паловай месяцы РФ пачала вайну. Выданьне таксама адзначае, што ўкраінскае палітычнае кіраўніцтва да апошняга скептычна ставілася да папярэджаньняў ЗША і Вялікабрытаніі, баючыся панікі ў грамадзтве. Толькі вясной—восеньню 2021 году, на фоне маштабнага сьцягваньня войскаў, пагроза стала відавочнай. Дадатковым фактарам, паводле вэрсіі The Guardian, стала падаўленьне пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, пасьля чаго Лукашэнка апынуўся цалкам залежным ад Крамля — гэта адкрыла Пуціну магчымасьць выкарыстоўваць тэрыторыю РБ як пляцдарм для ўварваньня. Галоўная выснова, да якой прыходзіць выданьне: адкідаць нерацыянальныя сцэнары небясьпечна, бо менавіта яны могуць апынуцца рэальнасьцю.

Працягваецца зьнішчэньне беларускай грамадзянскай супольнасьці. З 2020 году ліквідаваныя ня меньш за 2012 арганізацый З 2020-
Працягваецца зьнішчэньне беларускай грамадзянскай супольнасьці. З 2020 году ліквідаваныя ня меньш за 2012 арганізацый З 2020-га году як мінімум 2012 беларускіх грамадскіх аб'яднаньняў, установаў, асацыяцый ці фондаў ліквідаваныя ці знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі, паведамляе Вясна. За месяц гэта лічба павялічылася на 17 некамерцыйных арганізацый. Паводле інфармацыі Lawtrend, на канец лютага як мінімум 1235 арганізацыі знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі, 777 прынялі рашэньне аб самастойнай ліквідацыі.

Упершыню за 40 год кітайскі экспарт у ЗША апынуўся ніжэйшым за тайваньскі Упершыню за больш як 40 гадоў Тайвань экспартаваў у
Упершыню за 40 год кітайскі экспарт у ЗША апынуўся ніжэйшым за тайваньскі Упершыню за больш як 40 гадоў Тайвань экспартаваў у ЗША больш тавараў, чым Кітай. У сьнежні амэрыканскі імпарт з Тайваню склаў амаль 24,7 млрд даляраў (супраць 20,3 млрд у лістападзе), тады як з Кітаю — 21,1 млрд. Паводле вынікаў 2025 году Кітай застаўся найбуйнейшым азіяцкім экспартэрам у ЗША (больш за 308 млрд даляраў), аднак пастаўкі з Тайваню вырасьлі да больш як 201 млрд даляраў (каля 116 млрд годам раней). Гандлёвы дэфіцыт ЗША з Кітаем зьменшыўся на 93,4 млрд даляраў — да амаль 202 млрд, у той час як дэфіцыт з Тайванем прыкладна падвоіўся — да каля 147 млрд. Мяркуючы па ўсім, тарыфная палітыка Дональда Трампа прынесла плён.

ЗША заблякавалі замежныя праграмы разнастайнасьці, роўнасьці і інклюзіі на 30 млрд даляраў Паводле зьвестак Reuters, Дзярждэп
ЗША заблякавалі замежныя праграмы разнастайнасьці, роўнасьці і інклюзіі на 30 млрд даляраў Паводле зьвестак Reuters, Дзярждэпартамэнт распарадзіўся, каб амэрыканскія дыпляматычныя прадстаўніцтвы па ўсім сьвеце перагледзелі праграмы дапамогі на прадмет адпаведнасьці новым правілам. Яны забараняюць фінансаваньне групаў, якія займаюцца пытаньнямі разнастайнасьці, роўнасьці і інклюзіі (diversity, equity, inclusion, DEI), плянаваньня сям’і і «гендэрнай ідэалёгіі». Новыя правілы ўступілі ў сілу 26 лютага. Гаворка ідзе пра фінансаваньне на прыкладна 30 млрд даляраў. Яно распаўсюджваецца таксама на арганізацыі, якія базуюцца ў ЗША. Замежным НДА забаронена выкарыстоўваць сродкі нават ад неамэрыканскіх донараў для мэтаў, якія адміністрацыя ЗША лічыць «радыкальнай ідэалёгіяй».

Пасьля Ірану — Куба? Трамп разглядае яе як магчымы наступны кірунак ціску пасьля Ірану, піша The Atlantic Паводле дадзеных выданьня, ён лічыць, што зьмена ўлады ў Гаване магла б замацаваць яго гістарычнае лідэрства ў пытаньнях зьнешняй палітыкі. Тым часам сэнатар Ліндзі Грэм заявіў, што «дні Кубы палічаныя»: «Я вялікі прыхільнік Рональда Рэйгана, але мушу сказаць: на мой погляд, Дональд Трамп — гэта залаты стандарт для рэспубліканцаў, а магчыма, і для любога прэзыдэнта, калі гаворка ідзе пра зьнешнюю палітыку… Наступная — Куба. Камуністычная дыктатура на Кубе ўпадзе. Яе дні палічаныя». Жывых саюзьнікаў Расеі засталося на 3 дні...

Старонку ў ЦікТок з цытатамі Зянона Пазьняка прызналі "экстрэмісцкай" Гаворка ідзе пра старонку, zianon_pazniak_cytaty_ , яка
Старонку ў ЦікТок з цытатамі Зянона Пазьняка прызналі "экстрэмісцкай" Гаворка ідзе пра старонку, zianon_pazniak_cytaty_ , якая змяшчае вытрымкі з выступаў Зянона Пазьняка ў розныя гады.

Іранскія дзяржаўныя СМІ пацьвердзілі сьмерць Алі Хамэнэі пасьля ўдару Ізраілю і ЗША.

Іранцы сабраліся каля дома 15-гадовага падлетка, забітага падчас падаўленьня пратэстаў 7 студзеня Людзі сьвяткуюць магчымае забойства Хаменэі

Танцы і сьвяткаваньне на вуліцах іранскіх гарадоў. На відэа гучаць віншаваньні са свабодай.

Іран. Людзі паляць партрэты Хаменэі і сьвяткуюць яго верагодную смерць

"Гэта здрада дыпляматыі" — так назваў аперацыю супраць Ірану прадстаўнік РФ у ААН Небензя.

Тэгеран. Народ сьвяткуе забойства дыктатара Хаменэі

Ізраіль сьвяткуе ліквідацыю Хаменэі