WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
前往频道在 Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
显示更多750
订阅者
无数据24 小时
+27 天
-930 天
帖子存档
Жыхар Беразіно, які "падрываў аўтарытэт дзяржаўнай улады", аказаў узброены супраціў пры спробе затрыманьня, праніўшы аднаго міліцыянта нажом
Пра гэта паведаміў Следчы камітэт.
Паводле версіі следства, 22 лістапада 47-гадовы мужчына зрабіў надпіс каля будынка РАУС. Пазней, калі да яго прыехаў нарад міліцыі, ён двойчы ўдарыў аднаго з супрацоўнікаў кухонным нажом і ўцёк у лес.
На наступны дзень мужчыну затрымалі пры ўдзеле спецназа. У СК сцвярджаюць, што падчас затрыманьня ён зноў спрабаваў атакаваць сілавікоў нажом, пасля чаго ў яго стралялі. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.
Таксама ў ведамстве заявілі, што мужчына некалькі гадоў «падрываў аўтарытэт дзяржаўнай улады і дыскрэдытаваў супрацоўнікаў праваахоўных органаў», публікуючы на сваёй старонцы ў сацсетках «экстрэмісцкія матэрыялы».
Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»
31‑гадовая Дар'я Калінава ў юнацкія гады была гонарам Светлагорска і штогод збірала дыпломы на рэспубліканскіх школьных алімпіядах. Нядаўна яе асудзілі па палітычнай крыміналцы.
Дзяўчына вучылася ў мясцовай гімназіі і з шостага класа ўдзельнічала ў алімпіядах па працоўным навучаньні. З 2007‑га па 2012 год станавілася пераможцай абласных і заключных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.
Таксама гімназістка брала ўзнагароды на міжнародных фестывалях даследчых прац і ў розных творчых конкурсах. Пасля заканчэньня школы Дар'я вучылася ў Еўропе, піша «НН».
Нядаўна стала вядома, што Дар'ю Калінаву асудзілі ў Гомельскім абласным судзе. Яе абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 КК).
Акалічнасьці справы невядомыя. Дакладны прысуд таксама невядомы, але гэта ці «хімія» з накіраваньнем, ці калонія.
21 траўня — пяць гадоў з дня сьмерці Вітольда Ашурка
21 траўня спаўняецца пяць гадоў з дня трагічнай гібелі палітвязьня Вітольда Ашурка ў шклоўскай калёніі №17. Абставіны ягонай сьмерці дагэтуль застаюцца нявысьветленымі. Для многіх беларусаў Вітольд Ашурак стаў сымбалем мужнасьці, прынцыповасьці і ахвяры, прынесенай дзеля Беларусі і свабоды.
Вітольд Ашурак быў актыўным грамадзкім дзеячам: сябрам Партыі БНФ, абласным каардынатарам руху «За Свабоду». Ён удзельнічаў у выбарчых кампаніях, уздымаў экалягічныя праблемы, арганізоўваў грамадзкія акцыі, разам з паплечнікамі даглядаў і ўшаноўваў месцы памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
Упершыню яго затрымалі пасьля падзеяў Плошчы 2020 году. Але нават перасьлед і турэмнае зьняволеньне не зламалі ягонай веры ў праўду і Беларусь.
Шчыры беларус, патрыёт і змагар за свабоду, Вітольд Ашурак загінуў ва ўзросьце 51 году.
У памяць пра яго і ўсіх палітвязьняў 21 траўня адзначаецца як Дзень салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі.
Беларускі мужчынскі гурт выйшаў у фінал аднаго з самых вядомых польскіх фолк-конкурсаў — «Nowa Tradycja»
Музыкі паспяхова прайшлі адбор журы і сталі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі ў фінальнай частцы форуму.
Канцэрт фіналістаў з удзелам гурта адбудзецца 22 траўня а 17:00 у студыі Польскага радыё — Studio Koncertowe Polskiego Radia імя Вітольда Лютаслаўскага, вул. Modzelewskiego 59, Варшава. Уваход вольны.
Пераможцы атрымаюць грашовыя ўзнагароды, а таксама магчымасць запісаць альбом пры падтрымцы дзяржаўнага радыё.
Фэстываль «Nowa Tradycja» лічыцца адной з галоўных пляцовак для сучаснай этна- і world music сцэны ў Польшчы. Штогод арганізатары выбіраюць фіналістаў з сотняў заявак, ацэньваецца арыгінальнасць і сучаснае пераасэнсаванне народнай музыкі.
Загінуў беларускі добраахвотнік Ціхан Клюкач
Ціхан Клюкач загінуў 9 траўня 2026 году падчас выкананьня баявога заданьня — пра гэта паведамілі некалькі чалавек у Facebook са спасылкай на пабрацімаў добраахвотніка. 25 ліпеня яму мусіла споўніцца 24 гады.
Ціхан Клюкач быў былым палітвязьнем. У студзені 2021 году яго асудзілі на год і шэсьць месяцаў калёніі агульнага рэжыму паводле артыкулу аб «грубым парушэньні грамадзкага парадку» за ўдзел у пратэстах.
Пасьля адбыцьця пакараньня, у сакавіку 2022 году, ён пакінуў Беларусь.
Пасьля вызваленьня зь беларускай калёніі маладзён далучыўся да абароны Ўкраіны як добраахвотнік.
ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ ВАРШАВЫ
Рух Салідарнасьці "Разам" запрашае 23 траўня (субота), а 14-й гадзіне, на Ронда Вольнай Беларусі, дзе адбудзецца ўшанаваньне памяці Героя антыбальшавіцкага збройнага супраціва, легендарнага атамана Юркі Моніча.
Акцыя ў Варшаве будзе прысьвечана ўшанаванню памяці ўсіх змагароў за Беларусь, – Юркі Моніча, Алеся Пушкіна, Ігара Ледніка, Вітольда Ашурка.
https://warta.media/4495
Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму»
Аляксею Сасноўскаму 32 гады, ён спецыялізуецца на радыяцыйнай медыцыне.
З канца 2022 года Сасноўскі працаваў асістэнтам на кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі БДМУ, паспеў стаць аўтарам 20 друкаваных прац і пісаў кандыдацкую дысертацыю пра радон у паветры як фактар радыяцыйнай рызыкі для здароўя.
Паралельна мужчына працаваў рэпетытарам, рыхтаваў школьнікаў да ЦТ і алімпіяд па хіміі і біялогіі. Ягоная старонка на прафесійным сайце — на беларускай мове, а за выкладаньне на беларускай мове нават прапаноўваў вучням спецыяльную зніжку 10%, піша «НН».
Нядаўна мужчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361‑4 КК). Прысуд — верагодна, «хатняя хімія».
+4
Як выглядае Палац Валовічаў у Сьвяцку пасьля рэканструкцыі
Палац з'яўляецца адметным помнікам раньнеклясычнай беларускай архітэктуры 2-й паловы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў.
Каардынацыйная Рада заплаціла яшчэ аднаму расейскаму блогеру, каб ён рэкламаваў "выбары"
Выбарыў Каардынацыйную Раду цяпер рэкламуе і Максім Кац. Узгадваньне пра іх з'явілася ў роліку расійскага апазіцыянера.
Ужо двойчы рэклама выбараў з'явілася ў іншага расійскага блогера Ільлі Варламава. Яго прадстаўнікі пацвердзілі @euroradio, што гэта была камерцыйная інтэграцыя.
Рубіа: Узброеныя сілы Ўкраіны цяпер зьяўляюцца наймацнейшай і наймагутнейшай арміяй Эўропы
Узброеныя сілы Ўкраіны цяпер зьяўляюцца наймацнейшай і наймагутнейшай арміяй Эўропы. Украінцы стварылі новыя тактыкі, тэхніку і тэхналёгіі, сфармаваўшы ўнікальную гібрыдную асымэтрычную вайну, — заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа.
Таксама ён адзначыў, што расейская армія штомесяц губляе ў пяць разоў больш вайскоўцаў.
У Расеі скончыла жыцьцё самагубствам праваабаронца Ніна Літвінава. Прычынай яна назвала вайну і рэпрэсіі
У Маскве памерла праваабаронца і навукоўца Ніна Літвінава — паводле папярэдніх зьвестак, яна скончыла жыцьцё самагубствам.
У перадсьмяротнай запісцы Літвінава патлумачыла свой крок вайной Расеі супраць Украіны і рэпрэсіямі ўнутры краіны.
«З таго часу як Пуцін напаў на Ўкраіну і забівае нявінных людзей, а ў нас бясконца саджае ў турмы тысячы людзей, якія пакутуюць і гінуць там за тое, што яны супраць вайны і супраць забойстваў. Я нічым не магу ім дапамагчы»,— напісала яна. Пра сьмерць паведаміла яе сястра, журналістка Маша Слонім, якая заявіла, што «яе забіў Пуцін». Ніна Літвінава была вядомым марскім біёлягам, удзельніцай дысыдэнцкага і праваабарончага руху, а апошнія гады дапамагала палітвязьням разам з «Мэмарыялам».
Замежныя дабраахвотнікі ва Ўкраіне атрымалі права на легалізацыю службы
Дзякуючы супольным намаганьням БДК, РДК, профільных групаў, прадстаўнікоў Офісу Прэзыдэнта, народных дэпутатаў і дзяржаўных структураў ва Ўкраіне ўдалося ўрэгуляваць пытаньне легалізацыі замежных дабраахвотнікаў.
10 траўня 2026 году набылі моц Закон Украіны №4730-IX і зьмены ў працэдурах Дзяржаўнай міграцыйнай службы, якія афіцыйна надалі дзеючым замежным вайскоўцам права на атрыманьне пасьведчаньня на часовае пражываньне.
Адгэтуль замежны дабраахвотнік, які праходзіць службу паводле кантракту, можа атрымаць часовае пасьведчаньне:
— на ўвесь тэрмін кантракту;
— і яшчэ на 6 месяцаў пасьля заканчэньня службы.
Для грамадзянаў Беларусі асобна прадугледжаная магчымасьць афармленьня дакумэнтаў нават з пратэрмінаваным пашпартам.
Фактычна новыя нормы даюць:
— законнае знаходжаньне на тэрыторыі Ўкраіны;
— афіцыйны статус праз ДМС;
— магчымасьць легальнага афармленьня дакумэнтаў, пражываньня і іншых адміністрацыйных працэдураў падчас службы
💔Два гады калоніі за 200 сторыс у падтрымку Украіны. Ганне і яе брату патрэбна дапамога
Ганна Курыс — 23-гадовая дзяўчына, якую асудзілі за больш чым 200 сторыс з архіву ў Instagram з крытыкай вайны. Яе паўтара года пратрымалі ў зняволенні, а пасля выправадзілі з краіны.
«Зараз я жыву ў Вільні разам з 19-гадовым братам, якому таксама прыйшлося з’ехаць з Беларусі пасля пагроз з боку сілавікоў. Але ён чакае дакументы і пакуль не можа працаваць. Мы фактычна пачынаем жыццё з нуля. Я скончыла курсы манікюру і спрабую знайсці працу. Пакуль усе выдаткі на нас дваіх ляжаць на мне. Але самастойна мы не справімся, і нам патрэбна дапамога з аплатай жылля і ежы, а мне для працы трэба набыць матэрыялы. Таму я звяртаюся па падтрымку».👉Падтрымаць Ганну на BYSOL 🔹Былая палітзняволеная: «На мяне склалі рапарт за намаляванае крэйдай кацяня»
Каардынацыйная рада, верагодна, выдаткавала $8000 расійскаму блогеру, каб ён прарэкламаваў "выбары"
Аб гэтым піша Эўрарадыё.
Расійскі блогер Ільля Варламаў ужо двойчы прарэкламаваў у сваіх відэа выбары ў Каардынацыйную раду.
Свежы ролік пра галасаваньне на выбарах у КР выйшаў у Варламава ўчора. Ён не адрозніваецца ад папярэдняга, таму ў нас узнікла думка, што блогер рэкламуе наш протапарламент хаця і ад чыстага сэрца — але і не проста так.
Мы запыталіся пра кошт рэкламы ў прадстаўніка Ільлі Варламава. І атрымалі вось такі адказ:
"Інтэграцыя — гэта рэкламны ролік даўжынёй 60-120 секунд, які мы цалкам ствараем паводле вашага брыфу. Кошт інтэграцыі на 37-й хвіліне (трэці слот): $4000"
+1
Сядзібу, дзе ў маладосьці працаваў Янка Купала, ператварылі ў сьметнік
Як паведамляе канал "Orsha.eu", у Сяньненскім раёне даўно і безвынікова спрабуюць прадаць паўразбураную сядзібу «Беліца» — гісторыка-культурную каштоўнасьць 2-й катэгорыі. Цяпер зрабіць гэта стала яшчэ больш праблематычна: падчас праверкі стану гістарычных мясьцін пракуратура Сяньненскага раёну зафіксавала на тэрыторыі былой сядзібы сьметнік бытавога сьмецьця і драўняных адкідаў.
Сядзіба, якая знаходзіцца ў аграгарадку Полымя, была пабудаваная ў стылі позьняга клясыцызму на пачатку ХІХ стагодзьдзя. Яе апошнімі ўладальнікамі былі шляхцічы Сьвяцкія. Усе будынкі зьяўляюцца гісторыка-культурнымі помнікамі XVIII–XIX стагодзьдзяў. У 1903–1904 гадох у сядзібе «Беліца» працаваў паэт Янка Купала. Аднак гістарычная каштоўнасьць аб’екту не стала перашкодай для тых, хто ўладкаваў там беспарадак.
Зрэшты, статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці аб’ектаў Сяньненшчыны ігнаруюць і мясцовыя ўлады: раённая пракуратура ўстанавіла, што на васьмі помніках археалёгіі, якія маюць статус каштоўнасьцяў 3-й катэгорыі, адсутнічаюць ахоўныя шыльды.
Прарасейскі рэжым Лукашэнкі рэалізуе сістэмнае зьнішчэньне беларускай гістарычнай спадчыны.
Справай пра атаку на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat могуць заняцца пракуратура і ABW Польшчы
Беластоцкае ўпраўленьне Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасьцю паліцыі Польшчы пацвердзіла прыём заявы кіраўніка беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat Яраслава Іванюка пра магчымае злачынства ў сувязі з нядаўняй хакерскай атакай на рэсурс.
“Супрацоўнікі, якія прымалі заяву, паставіліся да справы вельмі сур’ёзна. Як мяне запэўнілі, яшчэ на гэтым тыдні справа будзе перададзена ў пракуратуру, а, магчыма, таксама ў Агенцтва ўнутранай бяспекі”, — напісаў кіраўнік праекта на сваёй старонцы ў “Інстаграме”.Сайт бібліятэкі пацярпеў ад хакерскай атакі 7 траўня. Тады Іванюк паведаміў, што “атака знішчыла больш чым 25-гадовую працу многіх людзей”. Пазней стала вядома, што архіў бібліятэкі ўдалося аднавіць. Сайт пакуль не працуе. Крыніца: Позірк
Repost from Мая Краіна Беларусь
Маляваныч просіць падтрымкі
Самы вядомы дзіцячы вядучы ў сваім пасце на фэйсбуку звярнуўся да беларусаў з просьбай падтрымаць ютуб-праект. Які разлічаны на дзіцячую аўдыторыю і іх бацькоў.
Аляксандр Ждановіч просіць актыўна падпісвацца на канал, а па магчымасці і падтрымаць яго на Патрэоне.
🤍❤️🤍Падпісваймася на: https://www.youtube.com/@baybusby
Былая палітзьняволеная і праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова, выступіла з першай публічнай відэазаявай з заклікам не спыняць гуманітарны трэк і спрыяць вызваленьню больш як сотні жанчын, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў беларускіх турмах з палітычных матываў.
«І я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы ім вярнуцца ў свае сем’і, у свае дамы, у свае жыцьці. Просты дыялёг прадстаўнікоў ЗША зь беларускай дзяржавай даў нам гэты шанец і ўсё яшчэ дазваляе трымаць дзьверы ў нармальнасьць прыадчыненымі. За апошні год дзякуючы амэрыканскаму перамоўнаму трэку свабоду атрымалі сотні чалавек. Сотні сем’яў уздыхнулі з палёгкай. Сотні сем’яў атрымалі магчымасьць працягнуць сябе ў дзецях. Сотні сем’яў могуць ізноў узбагачаць сабой грамадзтва і сьвет у цэлым.
Я спадзяюся, што гуманітарны трэк будзе працягнуты і да яго далучыцца ўсё больш людзей добрай волі, якія таксама ўбачаць каштоўнасьць у найхутчэйшым вызваленьні людзей і нармалізацыі сытуацыі ў Беларусі. Бо няма нічога важнейшага за маленькае жыцьцё маленькага чалавека. На дварэ травень 2026 году. Я жывая і вольная. Я — маленькі чалавек, чыё маленькае жыцьцё было ўратаванае».
Марфу Рабкову асудзілі на 14 гадоў і 9 месяцаў калёніі. Яна правяла за кратамі каля пяці з паловай гадоў — з верасьня 2020-га да сакавіка 2026-га. На волю выйшла 19 сакавіка 2026 году дзякуючы перамовам паміж прадстаўнікамі ЗША і беларускімі ўладамі аб вызваленьні палітвязьняў.
З Беларусі здымуць санкцыі ў міжнародным спорце, аднаасова захоўваючы іх супраць Расеі
МАК парэкамэндаваў зьняць зь Беларусі ўсе санкцыі ў міжнародным спорце. Адпаведнае рашэньне прыняў выканаўчы камітэт арганізацыі.
Пазыцыя МАК азначае, што Беларусь цалкам адновяць у правах у міжнародным спорце, у тым ліку з поўным допускам да ўдзелу ў спаборніцтвах пад нацыянальнай сымболікай.
Адначасова МАК парэкамэндаваў міжнародным фэдэрацыям пакінуць у сіле санкцыі супраць Расеі, якой цяпер дазволена ўдзельнічаць у турнірах пад «нэйтральным» сьцягам.
Чарговы ўдар па беларускай культуры: сайт беларускай анлайн-бібліятэкі Kamunikat.org не працуе пасля хакерскай атакі
Мінулай ноччу невядомыя ўзламалі і вывелі з ладу адзін з найважнейшых незалежных архіваў беларускай культуры. У выніку атакі знішчаны плён больш чым 25-гадовай працы каманды — зараз рэсурс цалкам недаступны, паведаміў у Facebook Яраслаў Іванюк, заснавальнік анлайн-бібліятэкі.
Стваральнікі праекта прама звязваюць інцыдэнт са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі.
"Ва ўмовах узмацненьня рэпрэсій супраць беларускай культуры і мовы, Kamunikat.org быў не толькі бібліятэкай, але і інструментам абароны культурнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, а таксама платформай, якая падтрымлівае свабодны доступ да ведаў і незалежнай творчасьці. Хакерская атака чарговы раз пацвердзіла, што Камунікат гэта важны культурніцкі праект, які як соль у воку для спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі".
Каманда бібліятэкі падкрэслівае, што не здаецца. Праект абавязкова будзе адбудаваны, хоць працэс аднаўленьня архіваў і зойме шмат часу.
