ch
Feedback
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

前往频道在 Telegram

Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Зваротная сувязь press@belaruscabinet.org Сайт https://belaruscabinet.org

显示更多
2 876
订阅者
-424 小时
+127
+430
帖子存档
Павел Латушка правёў сустрэчу са спецдакладчыцай ПАРЕ па палітвязнях Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, чал
Павел Латушка правёў сустрэчу са спецдакладчыцай ПАРЕ па палітвязнях Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка правёў сустрэчу са спецдакладчыцай па палітычных зняволеных ПАРЕ, дэпутаткай парламента Швецыі Азадэ Роджан. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі будучы даклад ПАРЕ, у якім будзе адлюстравана сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі і прадстаўлены рэкамендацыі дзяржавам-членам Рады Еўропы. У сустрэчы таксама ўзялі удзел сакратар Камітэта па юрыдычных пытаннях і правах чалавека ПАРЕ Рафал Сокал і чаліня Каардынацыйнай Рады, сакратарка дэлегацыі КР у ПАРЕ Ксенія Луцкіна У ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя спецдакладчыцы пра актуальную сітуацыю з палітычнымі зняволенымі, а таксама перададзена справаздача аб вызваленні палітвязняў і становішчы былых палітычных зняволеных у Беларусі. Асобна была прадстаўлена стратэгія дэмакратычных сіл па гэтым пытанні. Павел Латушка праінфармаваў пра беспрэцэдэнтны для Еўропы маштаб транснацыянальных рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі, якія адпавядаюць паняццю «злачынства супраць чалавечнасці». Таксама ў ходзе сустрэчы Павел Латушка адзначыў, што вельмі важна лабіяваць у краінах-членах Рады Еўропы паскарэнне атрымання дакументаў аб легалізацыі для дэпартаваных палітвязняў. Павел Латушка і Ксенія Луцкіна агучылі актуальныя праблемы, датычныя важнасці дапамогі вызваленым палітвязням: фінансавыя ўнёскі ў Міжнародны гуманітарны фонд, дапамога для LIBERECO і іншых праваабарончых арганізацый, ануляванне пашпартоў былых палітычных зняволеных, якія былі дэпартаваныя. У ходзе сустрэчы была закранута тэма «штучна створанага гуманітарнага крызісу» праз рэжым Лукашэнкі, які звязаны з масавымі дэпартацыямі былых палітзняволеных. Было таксама адзначана, што вызваленыя палітычныя зняволеныя, якія застаюцца ў Беларусі, выціскаюцца з краіны. Спецдакладчыца па палітычных зняволеных ПАРЕ Азадэ Роджан падчас сустрэчы выказала гатоўнасць спрыяць вырашэнню тых праблемных пытанняў, якія адзначаны падчас сутсрэчы. Таксама адзначыла, што падзяляе пазіцыю дэмакратычных сіл Беларусі і што не бачыць прычын гаварыць пра нармалізацыю сітуацыі з палітвязнямі, паколькі спіс пастаянна папаўняецца, а людзі, якія засталіся ўнутры краіны, падвяргаюцца ціску. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся аб працягу супрацоўніцтва, а перададзеныя падчас сустрэчы дакументы будуць улічаны ў справаздачы спецдакладчыцы ПАРЕ па палітычных зняволеных.

26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў Сёння ў Беларусі 852 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняв
26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў Сёння ў Беларусі 852 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняволенымі і застаюцца за кратамі. Яны працягваюць сутыкацца з жорсткім абыходжаннем, катаваннямі і пазбаўленнем базавых правоў. Прадстаўляем каментар прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Вольгі Зазулінскай, прымеркаваны да гэтага дня. «26 чэрвеня — Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў. Для Беларусі гэта не фармальная дата. Ужо шосты год катаванні застаюцца часткай дзяржаўнай сістэмы пераследу. Катаванні адбываюцца пасля затрыманняў, у СІЗА, калоніях і турмах. Людзей пазбаўляюць медыцынскай дапамогі, месяцамі трымаюць у ізаляцыі, разрываюць сувязь з роднымі, пакідаюць сем’і без інфармацыі пра тое, што адбываецца з іх блізкімі. Пра гэта сведчаць і справы беларускіх палітвязняў, у тым ліку анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Разановіча і Сяргея Раманава. Пасля іх затрымання з’явіліся сведчанні пра жорсткае абыходжанне і катаванні. Катаванні не заканчваюцца пасля збіцця. Яны працягваюцца праз шматгадовае ўтрыманне ў нечалавечых умовах, ШІЗА, адсутнасць лячэння, пазбаўленне сустрэч, лістоў і сувязі з адвакатамі і роднымі. Ахвярамі гэтай сістэмы становяцца і сем’і палітвязняў. Яны гадамі жывуць у пастаяннай трывозе, чаканні навін, пошуку дапамогі і страху за сваіх блізкіх. Гэта таксама форма псіхалагічнага гвалту. Наступствы катаванняў не заканчваюцца пасля вызвалення. Людзям патрэбныя медыцынская дапамога, псіхалагічная рэабілітацыя, бяспека, аднаўленне дакументаў, працы і сямейных сувязяў. Падтрымка патрэбная і іх родным. Сёння важна гаварыць не толькі пра ўжо здзейсненыя злачынствы, але і пра тое, што катаванні працягваюцца цяпер. Пакуль палітвязні застаюцца без належнай медыцынскай дапамогі, без сувязі з роднымі і без прававой абароны, гэтая практыка не спыняецца. Падтрымка ахвяр катаванняў — гэта не толькі словы салідарнасці. Гэта дакументаванне злачынстваў, дапамога пацярпелым і іх сем’ям, патрабаванне доступу да людзей за кратамі, медыцынскай дапамогі, спынення інкамунікада і вызвалення ўсіх, хто незаконна знаходзіцца ў зняволенні. Катаванні не могуць быць унутранай справай дзяржавы. Ніводзін чалавек не павінен заставацца сам-насам з сістэмай, якая пазбаўляе яго годнасці, здароўя і голасу». (с)

У Кіеве адбылася міжнародная дыскусія, прысвечаная ролі Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і рызыкам далейшага ўцяг
+8
У Кіеве адбылася міжнародная дыскусія, прысвечаная ролі Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і рызыкам далейшага ўцягвання нашай краіны ў вайну У ёй узялі ўдзел прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук і кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна. У сваіх выступленнях яны звярнулі ўвагу на тое, чаму ўступленне Беларусі ў вайну не з'яўляецца непазбежным, што сёння стрымлівае рэжым ад новага этапу эскалацыі і чаму выразная пазіцыя беларускага грамадства застаецца адным з ключавых фактараў бяспекі. Сабралі галоўныя думкі — у картках.

У Гайнаўскім ліцэі ўручылі прэмію лепшаму настаўніку беларускай мовы, заснаваную Паўлам Латушкам Сёння падчас урачыстасці, прысвечанай заканчэнню 2025/2026 навучальнага года ў II Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, была ўручана грашовая прэмія, заснаваная з уласных сродкаў намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегатам Каардынацыйнай Рады Паўлам Латушкам, для лепшага настаўніка беларускай мовы, літаратуры і гісторыі II Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Дадзеная прэмія была ўручана Яну Карчэўскаму — настаўніку беларускай мовы. Спадар Карчэўскі з’яўляецца арганізатарам Конкурсу беларускай гавэнды, ужо шмат гадоў з поспехам рыхтуе вучняў да Агульнапольскай алімпіяды беларускай мовы, а таксама выступае ініцыятарам і арганізатарам шматлікіх мерапрыемстваў і ўрачыстасцяў, накіраваных на падтрымку і развіццё мовы і культуры беларускай нацыянальнай меншасці, з’яўляецца метадыстам по выкладанні беларускай мовы пры Цэнтры адукацыі настаўнікаў у Беластоку. «Ваша адданасць справе, высокі прафесіяналізм і здольнасць заражаць вучняў любоўю да роднага слова выклікаюць шчырае захапленне. Нізкі вам паклон за вашу ахвярную працу і за тое, што вы выхоўваеце сапраўды годнае, свядомае і таленавітае пакаленне беларусаў», — адзначыў у прывітальным лісце Павел Латушка. Павел Латушка ў сваім лісце звярнуўся да вучняў і выпускнікоў гайнаўскага ліцэя: «Віншую ўсіх ліцэістаў з афіцыйным заканчэннем заняткаў, а выпускнікам жадаю поспехаў і паступлення ў найлепшыя вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы ды іншых еўрапейскіх краін. Вы можаце шчыра ганарыцца тым, што навучаліся ў aдным з найлепшых ліцэяў Польшчы, і тым, што не адмовіліся ад сваіх каранёў, разумеючы важнасць захавання спадчыны продкаў для будучых пакаленняў». Павел Латушка пацвердзіў, што ўсталёўвае дадзеную грашовую прэмію на штогадовай аснове, каб і надалей падтрымліваць найлепшых настаўнікаў ліцэя. Павел Латушка адзначыў, што ўжо на працягу 30 гадоў на пасадах консула Беларусі ў Беластоку, пасла Беларусі ў Польшчы, міністра культуры, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА, а сёння як беларускі палітык падтрымлівае і дапамагае ў дзейнасці II Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Таксама па ініцыятыве Паўла Латушкі была заснавана грашовая ўзнагарода для пераможцаў Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня».

Змаганне рэжыму Лукашэнкі з беларускай культурай набыло беспрэцэдэнтныя маштабы «На працягу дзесяцігоддзяў Лукашэнка змагаўся з беларускай культурай, але зараз гэта набыло беспрэцэдэнтныя маштабы», — заявіў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, член беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Павел Латушка на пасяджэнні Камітэта ПАРЕ па культуры, навуцы, адукацыі і СМІ. У ходзе свайго выступу Павел Латушка адзначыў, што культура сёння з’яўляецца адной з галоўных мішэняў палітычных рэпрэсій у Беларусі. Таксама яна стала асноўнай арэнай гібрыднай вайны Расіі супраць Беларусі, мэтай якой з’яўляецца перафарматаванне беларускай ідэнтычнасці Падчас выступу Павел Латушка адзначыў, што паводле звестак Беларускага ПЭН-цэнтра, на сённяшні дзень палітзняволенымі з’яўляюцца як мінімум 117 прадстаўнікоў культурнай сферы. Пасля 2020 года па палітычных матывах былі звольненыя не менш за 428 дзеячаў культуры, а больш за 260 арганізацый, звязаных з культурным сектарам, былі ліквідаваны. Акрамя таго было адзначана, што праекты, якія папулярызуюць беларускую культуру і гісторыю, падвяргаюцца мэтанакіраванаму пераследу з боку прапагандыстаў. Вядучыя незалежныя беларускія выдавецтвы на тэрыторыі краіны былі цалкам ліквідаваныя. Працы беларускіх гісторыкаў, а таксама шэдэўры класікаў беларускай літаратуры былі ўнесеныя ў спісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Міністэрства інфармацыі рэжыму забараніла распаўсюд 258 кніг. З 2019 па 2024 год колькасць назваў кніг на беларускай мове скарацілася з 1271 да 893, а іх агульны тыраж упаў амаль на 700 000 асобнікаў. Таксама Павел Латушка падкэсліў, што ў 2024–2025 гадах пачалося сістэмнае паляванне на рэдактараў і адміністратараў беларускамоўнай Вікіпедыі. Колькасць новых артыкулаў на беларускай мове ў гэтай анлайн-энцыклапедыі знізілася да гістарычнага мінімуму. У грамадскім транспарце адмяняюцца аўдыяаб’явы на беларускай мове, а школы масава пераводзяцца на рускую мову. Назіраецца актыўны ціск і затрыманні гідаў за выкарыстанне беларускай мовы або за «няправільныя» гістарычныя ацэнкі. Падча выступу адзначана, што беларускамоўныя тэатры праходзяць праз прымусовую русіфікацыю. Больш за 50 гісторыкаў былі звольненыя або вымушаныя з’ехаць з краіны. Ідзе актыўнае перапісванне беларускай гісторыі паводле расійскіх наратываў. Зносяцца помнікі беларускім нацыянальным героям, а на іх месцы ўсталёўваюцца фігуры з расійскай гісторыі. «Доўгі час Захад разглядаў Беларусь пераважна праз прызму крызісу правоў чалавека, але гэта небяспечная памылка. Сёння культура і ідэнтычнасць — гэта лінія фронту». У ходзе выступу Павел Латушка прадставіў прапановы ад Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета, Беларускай рады культуры і НАУ па падтрымцы беларускай культуры і ідэнтычнасці: • Палітычнае прызнанне этнацыду і ўвядзенне санкцый. • Стварэнне Еўрапейскага фонду беларускай культуры. • Стварэнне асобнай падпраграмы для беларусаў на 2–3 гады ў межах праграмы «Крэатыўная Еўропа» (Creative Europe). • Прадстаўленне мэтавых грантаў на лічбавізацыю беларускіх архіваў і кніг. «Еўропа павінна заставацца адкрытай для беларускага грамадства, нават калі сама Беларусь пакуль застаецца закрытай для Еўропы», — рэзюмаваў Павел Латушка. Поўны выступ Паўла Латушкі на пасяджэнні Камітэта ПАРЕ па культуры, навуцы, адукацыі і СМІ. Павел Латушка выражае падзяку Прадстаўніцтву Кабінета па нацыянальным адраджэнні, Беларускай радзе культуры, Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню і Беларускаму ПЭНу за садзейнічанне ў падрыхтоўцы матэрыялаў.

26 чэрвеня 2022 года пад Лісічанскам адбыўся адзін з самых трагічных баёў у гісторыі Палка імя Кастуся Каліноўскага. У тым ба
26 чэрвеня 2022 года пад Лісічанскам адбыўся адзін з самых трагічных баёў у гісторыі Палка імя Кастуся Каліноўскага. У тым баі загінулі чатыры беларускія добраахвотнікі, а яшчэ двое — Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў — трапілі ў расійскі палон. Хоць іх імёны былі ўключаны ва ўкраінскія спісы на абмен яшчэ ў 2022 годзе, расійскі бок дагэтуль адмаўляецца вярнуць беларускіх добраахвотнікаў. Іх лёс застаецца невядомым. У гадавіну паланення беларускіх добраахвотнікаў Тромблі і Клешча намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Анастасія Махамет нагадала пра лёсы беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за свабоду Украіны і Беларусі, а таксама пра цану, якую многія з іх заплацілі за свой выбар. Яе каментар — пра памяць, адказнасць і пра людзей, чые імёны не павінны быць забытыя: «Сёння — чарговая гадавіна дня, калі беларускія добраахвотнікі Тромблі і Клешч трапілі ў расійскі палон. Гэта адзін з самых цяжкіх дзён у гісторыі Палка імя Кастуся Каліноўскага. Дзень, які забраў жыцці нашых пабрацімаў, пакінуў боль, трывогу і пытанні, на якія дагэтуль няма адказаў. Да апошняга заставалася надзея, што хлопцаў удасца знайсці і вярнуць. Калі сувязь абарвалася, пачалося чаканне, у якім надзея змяшалася з бяссіллем. Для нас Тромблі і Клешч — не проста імёны ў ваеннай хроніцы. Гэта нашы людзі, беларускія добраахвотнікі, якія пайшлі выконваць свой абавязак і заплацілі за гэта страшэнную цану. У гэты дзень мы згадваем усіх, хто не вярнуўся, і тых, хто дагэтуль застаецца ў палоне. Іх лёсы не могуць быць забытыя, а іх імёны не павінны знікнуць з публічнай прасторы. Наш абавязак — працягваць гаварыць пра беларускіх добраахвотнікаў у палоне, падтрымліваць іх сем’і і дамагацца ўвагі да іх лёсу. Бо за кожным імем стаіць чалавек, яго жыццё, яго выбар, яго служэнне і цана, якую ён заплаціў за свабоду. Мы чакаем нашых людзей дадому. Жыве Беларусь!» (c)

Пасля звальнення са службы частка замежных добраахвотнікаў ва Украіне губляе доступ да бясплатнай медыцынскай дапамогі і рэаб
+7
Пасля звальнення са службы частка замежных добраахвотнікаў ва Украіне губляе доступ да бясплатнай медыцынскай дапамогі і рэабілітацыі праз свой міграцыйны статус. Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Анастасія Махамет збірае сведчанні людзей, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай, каб дапамагчы вырашыць яе на заканадаўчым узроўні. Калі вы не змаглі атрымаць неабходнае лячэнне або рэабілітацыю праз свой міграцыйны статус, падзяліцеся сваёй гісторыяй. 📌 Шаблон звароту даступны па спасылцы.

❗️Трывожная валізка патрэбная не для таго, каб жыць у чаканні бяды. Яна патрэбная, каб у нечаканай сітуацыі не губляць час на
+3
❗️Трывожная валізка патрэбная не для таго, каб жыць у чаканні бяды. Яна патрэбная, каб у нечаканай сітуацыі не губляць час на зборы У картках — спіс рэчаў, якія варта падрыхтаваць загадзя. Збярыце валізку і пастаўце яе ў даступным месцы. Захоўвайце пост і дасылайце блізкім. Лепш падрыхтавацца і ніколі гэтым не скарыстацца, чым збірацца ў апошні момант.

Беларусь ужо ўцягнутая ў вайну: яе тэрыторыя, інфраструктура і рэсурсы выкарыстоўваюцца расійскім рэжымам. Падзеі могуць разг
+2
Беларусь ужо ўцягнутая ў вайну: яе тэрыторыя, інфраструктура і рэсурсы выкарыстоўваюцца расійскім рэжымам. Падзеі могуць разгортвацца самым нечаканым чынам. Быць гатовымі да розных сцэнароў гэта не паніка, а адказнасць за сябе і сваіх блізкіх. Інфармацыя таксама частка падрыхтоўкі. Ведаць, як дзейнічаць, значыць захаваць час і спакой у крытычны момант. Захоўвайце карткі і дасылайце тым, каму яны могуць спатрэбіцца. У неспакойным свеце лепш ведаць і не скарыстацца гэтымі ведамі, чым аднойчы не ведаць, што рабіць.

Беларусь ужо ўцягнутая ў вайну: яе тэрыторыя, інфраструктура і рэсурсы выкарыстоўваюцца расійскім рэжымам. Падзеі могуць разг
+9
Беларусь ужо ўцягнутая ў вайну: яе тэрыторыя, інфраструктура і рэсурсы выкарыстоўваюцца расійскім рэжымам. Падзеі могуць разгортвацца самым нечаканым чынам. Быць гатовымі да розных сцэнароў гэта не паніка, а адказнасць за сябе і сваіх блізкіх. Інфармацыя таксама частка падрыхтоўкі. Ведаць, як дзейнічаць, значыць захаваць час і спакой у крытычны момант. Захоўвайце карткі і дасылайце тым, каму яны могуць спатрэбіцца. У неспакойным свеце лепш ведаць і не скарыстацца гэтымі ведамі, чым аднойчы не ведаць, што рабіць.

Унутраны тэрор — гэта зачыстка тылу для забеспячэння знешняй агрэсіі супраць Украіны «З маштабнай мілітарызацыі Беларусі вынікае геапалітычная аксіёма: без свабоднай і незалежнай Беларусі не можа быць бяспечнай Еўропы», — намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, чалец беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка падчас брыфінгу для сябраў групы «Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу» (ALDE) у межах летняй сесіі ПАРЕ. Падчас выступу Павел Латушка асабліва звярнуў увагу на тое, што з пачатку 2026 года фіксуецца бесперапынная ваенная актыўнасць па трох ключавых кірунках: армія, унутраныя войскі і тэрытарыяльная абарона. Па лініі Узброеных Сіл: у студзені асабіста па даручэнні Лукашэнкі была запушчана маштабная раптоўная праверка баявой гатоўнасці, якая праходзіла таемна. У сакавіку прайшлі комплексныя тактычныя вучэнні войскаў Заходняга аператыўнага камандавання каля межаў ЕС. У траўні на тэрыторыі краіны прайшлі сумесныя вучэнні з Расіяй па прымяненні тактычнай ядзернай зброі. Павел Латушка адзначыў, што быў вылучаны шэраг ключавых прыкмет таго, што рэжым Лукашэнкі вядзе актыўную падрыхтоўку да прамога ўступлення ў ваенны канфлікт. Паралельна па лініі МУС і Унутраных войскаў вядзецца жорсткая падрыхтоўка да падаўлення любога супраціву ва ўмовах вядзення вайны. Па лініі Тэрытарыяльнай абароны з 12 траўня разгорнуты мабілізацыйныя зборы з фарміраваннем мясцовых частак з рэзервістаў. «Акрамя таго, важна адзначыць, што з сакавіка 2025 года не было прынята ніводнага пакета санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. Пры гэтым маштаб рэпрэсій у Беларусі беспрэцэдэнтны. Праз затрыманні прайшлі больш за 60 тысяч чалавек. З палітычна матываваным крымінальным пераследам сутыкнуліся каля 10 тысяч чалавек, амаль 8,5 тысяч былі асуджаныя. Нядаўняе прызнанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Літве "экстрэмісцкай арганізацыяй" выклікала хвалю пераследу студэнтаў і іх сваякоў. На дадзены момант паведамляецца як мінімум пра 60 ператрусаў па ўсёй Беларусі. Гэты жорсткі ўнутраны тэрор наўпрост забяспечвае знешнюю агрэсію. Татальнае падаўленне грамадства, ліквідацыя незалежных медыя і знішчэнне сектара НКА дазволілі Лукашэнку ізаляваць унутраны супраціў і прадаставіць беларускую тэрыторыю, інфраструктуру і паветраную прастору расійскай арміі. Унутраны тэрор — гэта зачыстка тылу для забеспячэння знешняй агрэсіі супраць Украіны», — адзначыў Павел Латушка. Падчас брыфінгу Павел Латушка заклікаў сябраў групы ALDE лабіраваць ва Урадах сваіх краін, каб яны падтрымалі расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда «беларускай сітуацыі». А таксама падтрымліваць інстытуты дэмакратычных сіл, незалежныя медыя і блогераў, арганізацыі грамадзянскай супольнасці.

23 чэрвеня ў Страсбургу адбылося чарговае пасяджэнне Кантактнай групы беларускіх дэмакратычных сіл і Савета Еўропы Пад час су
23 чэрвеня ў Страсбургу адбылося чарговае пасяджэнне Кантактнай групы беларускіх дэмакратычных сіл і Савета Еўропы Пад час сустрэчы прадстаўнікі палітычных істытутаў і грамадзкай супольнасьці Беларусі грунтоўна абмеркавалі мадальнасці далейшай супрацы і асобных праектаў па прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека з супрацоўнікамі усіх галоўных структур Савета Еўропы - Парламенцкай асамблеі, Камітэта Міністраў, Кангрэса рэгіянальных і мясцовых уладаў, Сакратарыята. Асабліва была адзначана эфектыўная праца дэлегацый Каардынацыйнай рады Беларусі ў ПА і Кангрэсе СЕ, а таксама ўпэўненасць, што гэтая супрацоўніцтва працягнецца і з новым складам КР. Ва ўмовах, калі СЕ цалкам спыніў кантакты з нелегітымным рэжымам Лукашэнкі, узаемадзеянне з беларускім народам працягваецца і ўзмацняецца ў мэтай вярнуць нашу краіну ў дэмакратычную сям'ю еўрапейскіх народаў.

Сёння па новым беларускім календары адзначаецца Дзень бацькі Для Паўла Баркоўскага, прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні А
+6
Сёння па новым беларускім календары адзначаецца Дзень бацькі Для Паўла Баркоўскага, прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні АПК, гэта нагода паразважаць пра месца Беларусі ў еўрапейскай сямейнай традыцыі, пра сувязь пакаленняў, клопат і адказнасць. Для Вольгі Зазулінскай, прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК, — пра беларускія сем’і, якіх закранулі рэпрэсіі, вымушаная эміграцыя і вайна. Пра дзяцей, якія сёння не могуць павіншаваць сваіх татаў асабіста. Пра тых, каго чакаюць дома. У адным абодва прадстаўнікі АПК безумоўна згодныя: бацькоўства — гэта пра любоў, клопат і сувязь паміж бацькамі і дзецьмі. І гэтая сувязь заслугоўвае захавання, абароны і павагі. Пра тое, што азначае Дзень бацькі для Беларусі сёння, — у каруселі.

Прадстаўніца АПК па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка ацаніла стан беларускай эканомікі як пачатак стагнацыі Паводле апошн
Прадстаўніца АПК па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка ацаніла стан беларускай эканомікі як пачатак стагнацыі Паводле апошняга прагнозу Сусветнага банка, рост ВУП Беларусі складзе толькі 1,1% у 2026 годзе, 0,8% у 2027-м і 0,7% у 2028-м. Пры гэтым урад заяўляе пра намер павялічыць ВУП на 16% за наступную пяцігодку. Паводле слоў Алісы Рыжычэнкі, адной з галоўных праблем застаецца крытычная залежнасць беларускай эканомікі ад Расіі. Гэта датычыцца не толькі ВПК, але і грамадзянскага экспарту, аб’ёмы якога наўпрост залежаць ад попыту на расійскім рынку. Запаволенне расійскай эканомікі ўжо адбіваецца на Беларусі. Прамысловая вытворчасць дэманструе спад больш чым на 3%. Падчас падрыхтоўкі праекта рэформаў дзяржаўнага сектара каманда Алісы Рыжычэнкі прааналізавала фінансавы стан каля 700 беларускіх прадпрыемстваў. Вынікі аказаліся трывожнымі: амаль 90% з іх з’яўляюцца стратнымі. Асабліва складаная сітуацыя назіраецца ў Віцебскай вобласці, дзе, паводле ацэнкі эксперткі, практычна ўсе дзяржаўныя прадпрыемствы працуюць са стратамі.
«Кожны год гэтыя прадпрыемствы патрабуюць усё больш сродкаў з бюджэту. Замест інвестыцый у навуку, тэхналогіі і сацыяльную падтрымку дзяржава вымушаная накіроўваць грошы на падтрымку стратных вытворчасцяў»,
— адзначае Аліса Рыжычэнка.

Да Дня памяці ахвяр Другой сусветнай вайны прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні АПК Павел Баркоўскі звярнуўся да тэмы гіста
Да Дня памяці ахвяр Другой сусветнай вайны прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні АПК Павел Баркоўскі звярнуўся да тэмы гістарычнай памяці, ролі Беларусі ў падзеях вайны і значэння простага, але важнага пасылу, які аб’ядноўвае мільёны беларусаў: «Ніколі зноў». Публікуем яго разважанні пра цану міру і пра тое, чаму памяць пра мінулае застаецца асабліва важнай сёння 👇 Другая сусветная вайна пачалася насамрэч не 22 чэрвеня, а 1 верасня 1939 года, пра гэта часта схільныя забывацца ў Беларусі. Мы дасюль знаходзімся ў палоне савецкага міфу пра «вераломны напад нацысцкай Германіі» 22 чэрвеня, хаця гэтаму папярэднічала доўгая гісторыя разгортвання канфлікту: 🤩ад першаснага маштабнага ваеннага супрацоўніцтва СССР з нацысцкай Германіяй, 🤩потым саюзнага нападу на Польшчу, 🤩сумеснага параду фашыстаў і чырвонай арміі ў Берасці 🤩да паступовага разрыву стасункаў і, нарэшце, вайны. Беларусы сталіся закладнікамі гэтых гістарычных падзей і бязвіннымі ахвярамі вайны. Гэта ўсё сумныя старонкі нашай гісторыі, пра якія мы мусім помніць. Гэтыя падзеі надзвычай моцна адгукаюцца ў нашых думках і сэрцах сёння, калі Беларусь зноў рызыкуе стаць арэнай вайны. Інструменталізуючы гістарычную памяць і зводзячы перамогу ў Другой сусветнай вайне да позвігу выключна савецкага народа, аўтарытарныя рэжымы Расіі і Беларусі дайшлі да сітуацыі, калі цяпер самі апынуліся ў ролі захопнікаў-акупантаў і іх хаўруснікаў. Ад рашэнняў цяперашніх беларускіх уладаў можа залежыць і тое, ці будзе ў вайну ўцягнутая тэрыторыя Беларусі і яе грамадзяне наўпрост. У гадавіну сумных падзей чэрвеня 1941 года хочацца нагадаць пра цану міру і пра тое, што для мільёнаў беларусаў на доўгія гады застаецца адзін нязменны нацыянальны кансэнсус: «Ніколі зноў!», «Нам не трэба вайны». Кепская палітыка вядзе да кепскіх рашэнняў і войнаў, амбіцыі палітыкаў маюць вялікую цану для простых людзей. Усім разам нам трэба клапаціцца пра ўласную зямлю і народ, не дапускаючы паўтарэння памылак мінулага.

Беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы на гуманітарных падставах, могуць запрашаць сваякоў праз консула на падставе натарыяльна
Беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы на гуманітарных падставах, могуць запрашаць сваякоў праз консула на падставе натарыяльнага запрашэння «Калі казаць пра сітуацыю грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе гуманітарных віз, дазволаў на часовы побыт, атрыманых па гуманітарных прычынах, або дадатковай абароны, варта выразна падкрэсліць, што бліжэйшыя члены сем’яў гэтых асоб (бацькі, дзеці, дзядулі, бабулі, унукі) маюць магчымасць звяртацца па візы на падставе натарыяльна завераных запрашэнняў», — заяўляецца ў адказе Міністэрства замежных спраў Польшчы на адпаведны зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегата Каардынацыйнай Рады Беларусі Паўла Латушкі. Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы на падставе дазволу на побыт па гуманітарных прычынах, звярнуліся да Паўла Латушкі з просьбай дапамагчы вырашыць праблему з запрашэннем сваякоў у Польшчу. Праблема была ў тым, што пасля звароту ў консульства Польшчы ў Мінску з просьбай разгледзець магчымасць выдачы віз для бацькоў, быў атрыманы адказ, што асобы, якія маюць часовы від на жыхарства, могуць запрасіць сваіх бацькоў у Польшчу пры ўмове афармлення для іх запрашэння, зробленага ў Ваяводскім упраўленні. У сваю чаргу ў Ваяводскім упраўленні адказалі, што запрашэнне можа аформіць замежнік, які непасрэдна перад выдачай запрашэння легальна і бесперапынна пражываў не менш за 5 гадоў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, альбо мае дазвол на пастаянны побыт, альбо дазвол на побыт доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС. Адказваючы на зварот Паўла Латушкі з гэтай нагоды, МЗС Польшчы таксама адзначыў, што «ў перапісцы з консулам з мэтай прызначэння даты падачы візавай заявы гэтыя асобы павінны падаць поўную інфармацыю пра падставу атрымання права на жыхарства ў Польшчы. Консул, атрымаўшы толькі скан карты побыту з адзнакай "доступ да рынку працы", не можа вызначыць, ці была карта атрымана на падставе дазволу на часовы побыт і працу, ці па гуманітарных прычынах, якія таксама даюць права на працаўладкаванне, хоць сама падстава для падачы заявы на права на жыхарства зусім іншая. Каб консул мог прыняць правільнае рашэнне наконт прымянення прэферэнцыйнага шляху да канкрэтнай асобы, ён павінен валодаць поўнай інфармацыяй пра таго, хто запрашае. Магчымыя непаразуменні могуць быць вынікам адсутнасці поўнага бачання справы». «Аб’яднаны Пераходны Кабінет выказвае ўдзячнасць МЗС Польшчы за спрыянне ў атрыманні візаў для сваякоў грамадзян Беларусі, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў Польшчы на падставе міжнароднай абароны, гуманітарных віз, дазволаў на часовы побыт, атрыманых па гуманітарных прычынах. Мы высока цэнім супрацоўніцтва з консульскім дэпартаментам МЗС Польшчы і консульскімі ўстановамі Польшчы за мяжой», — адзначыў Павел Латушка.

Беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы на гуманітарных падставах, могуць запрашаць сваякоў напрамую праз консульства «Калі каза
Беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы на гуманітарных падставах, могуць запрашаць сваякоў напрамую праз консульства «Калі казаць пра сітуацыю грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе гуманітарных віз, дазволаў на часовы побыт, атрыманых па гуманітарных прычынах, або дадатковай абароны, варта выразна падкрэсліць, што бліжэйшыя члены сем’яў гэтых асоб (бацькі, дзеці, дзядулі, бабулі, унукі) маюць магчымасць звяртацца па візы на падставе натарыяльна завераных запрашэнняў», — заяўляецца ў адказе Міністэрства замежных спраў Польшчы на адпаведны зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегата Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі. Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы на падставе дазволу на побыт па гуманітарных прычынах, звярнуліся да Паўла Латушкі з просьбай дапамагчы вырашыць праблему з запрашэннем сваякоў у Польшчу. Праблема была ў тым, што пасля звароту ў консульства Польшчы ў Мінску з просьбай разгледзець магчымасць выдачы віз для бацькоў, быў атрыманы адказ, што асобы, якія маюць часовы від на жыхарства, могуць запрасіць сваіх бацькоў у Польшчу пры ўмове афармлення для іх запрашэння, зробленага ў Ваяводскім упраўленні. У сваю чаргу ў Ваяводскім упраўленні адказалі, што запрашэнне можа аформіць замежнік, які непасрэдна перад выдачай запрашэння легальна і бесперапынна пражываў не менш за 5 гадоў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, альбо мае дазвол на пастаянны побыт, альбо дазвол на побыт доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС. Адказваючы на зварот Паўла Латушкі з гэтай нагоды, МЗС Польшчы таксама адзначыў, што «ў перапісцы з консулам з мэтай прызначэння даты падачы візавай заявы гэтыя асобы павінны падаць поўную інфармацыю пра падставу атрымання права на жыхарства ў Польшчы. Консул, атрымаўшы толькі скан карты побыту з адзнакай "доступ да рынку працы", не можа вызначыць, ці была карта атрымана на падставе дазволу на часовы побыт і працу, ці па гуманітарных прычынах, якія таксама даюць права на працаўладкаванне, хоць сама падстава для падачы заявы на права на жыхарства зусім іншая. Каб консул мог прыняць правільнае рашэнне наконт прымянення прэферэнцыйнага шляху да канкрэтнай асобы, ён павінен валодаць поўнай інфармацыяй пра таго, хто запрашае. Магчымыя непаразуменні могуць быць вынікам адсутнасці поўнага бачання справы». «Аб’яднаны Пераходны Кабінет выказвае ўдзячнасць МЗС Польшчы за спрыянне ў атрыманні візаў для сваякоў грамадзян Беларусі, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў Польшчы на падставе міжнароднай абароны, гуманітарных віз, дазволаў на часовы побыт, атрыманых па гуманітарных прычынах. Мы высока цэнім супрацоўніцтва з консульскім дэпартаментам МЗС Польшчы і консульскімі ўстановамі Польшчы за мяжой», — адзначыў Павел Латушка.