cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

РазМова

"РазМова" — цікавы канал пра мову. Мы ўнесеныя ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі. Верым! Можам! Перамовім! 💌 Сувязь праз @RazMova_bot

إظهار المزيد
بيلاروس2 433البيلاروسية102Linguistics4 695
مشاركات الإعلانات
1 177
المشتركون
-124 ساعات
-27 أيام
-530 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Жаўла - гэта: 1. Чарапаха 2. Інструмент для збору зерня 3. Чалавек, які заўсёды ныеAnonymous voting
  • 1. Чарапаха
  • 2. Інструмент для збору зерня
  • 3. Чалавек, які заўсёды ные
0 votes
8👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
ВОХ, Ох - маленькі барадаты чалавечак, які жыве пад зямлёю. Пачуўшы, як нейкі бядак уздыхае «Ох!», ён выходзіць і пытаецца: "Чаго патрабуеш?" Калі чалавек не спалохаецца і выкажа сваё жаданне, Вох яму тое і дасць. Вобраз Воха сустракаецца і ў чарадзейных казках («Аб Оху і залатой табакерцы»). Тыпалагічна Вох суадносіцца з такімі міфалагічнымі персанажамі, як «сам з кокаць, барада з локаць, вочы па яблыку», нямецкімі цвергамі, прускімі барздукамі («барадатымі») і іншымі прадстаўнікамі ніжэйшай міфалогіі народаў Еўропы. Усіх іх аб'ядноўвае маленькі рост, даўгія бароды і апекаванне падземнымі скарбамі. Часта, як і беларускі Вох, гэтыя персанажы выступаюць чароўнымі дапаможнікамі або дарадцамі галоўнага героя. -------------------------------------------------------------------------- Літ.: Federowski M. Lud Białoruski na Rusi Litewskiej. T. I. Kraków, 1897. S. 236; T. II. 1902. S. 78-81. У. Васілевіч, С. Санько Крыніца: дзед Палешук фб #беларуская_міфалогія
إظهار الكل...
🤩 11👍 6 2🥰 2
Repost from РазМова
Сёньня мы шануем забітага ў турме мастака Алеся Пушкіна. Выбітныя людзі не сыходзяць назаўжды. Яны пакідаюць па сабе памяць, сваю творчасьць і сьлед у сэрцах, такі ж зыркі, як і іхняе жыцьцё, а яшчэ напамін, што нельга спыняцца і нельга здраджваць сабе і сваім прынцыпам. У памяць па Алесю сёньня мы публікуем шэраг ягоных карцін. #Алесь_Пушкін
إظهار الكل...
32😢 5👍 1
Цяпер і зараз Шмат хто, вывучыўшы беларускую мову з кніжак, мяркуе, што словы цяпер і зараз — абсалютныя сынонімы. Трактуюць зараз як беларускі адпаведнік расійскаму сейчас у двух яго значэньнях і гавораць: зараз добрае надвор’е або зараз пяць гадзін. З пункту гледжаньня традыцыйнай беларускай мовы такое ўжываньне проста памылковае. Ад зараз на месцы цяпер перасьцерагалі ў ХХ ст. шматлікія айчынныя аўтары. Прычына ўся ў тым, што зараз — слова з прасторы будучага часу. Беларускае зараз — знак, што нешта адбудзецца неўзабаве, хутка, па малым часе, вось-вось: зараз прыйду, зараз зраблю, зараз убачым. Можа быць і зараз іду — калі дзеяслоў цяперашняга часу ўжыты ў значэньні будучага, калі маем на думцы, што празь які малы час пойдзем. Натуральнае ў нашай мове прыслоўе зараз і пры паказаньні, што нешта адбывалася, адбываецца або можа адбыцца адразу пасьля нечага: скажам, зрабіў зараз жа пасьля сьвята, як прачытаў, зараз жа напісаў. Як бачым, слова зараз мае тыповыя ўласныя ролі ў мове. Як, зрэшты, і прыслоўе цяпер. Нам застаецца толькі ўжываць кожнае слова на сваім месцы. Вось напрыклад: цяпер раніца, цяпер сьнедаем і слухаем радыё, а зараз ужо будзем зьбірацца, зараз пойдзем з дому. © Юрась Бушлякоў "Жывая Мова" #правілы
إظهار الكل...
👍 14 6🔥 2
Пастаўце правільна націскі: Anonymous voting
  • А) палІва (для машыны), пАліва (для посуду)
  • Б)пАлІва (для машыны), пАліва (для посуду)
  • В) пАліва (для машыны), палІва (для посуду)
  • Г) палІва (для машыны), палІва (для посуду)
0 votes
9🤩 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
#загадкі
إظهار الكل...
8👍 2
Ружанскі палац — з'яўляецца адным з буйнейшых палацавых комплексаў Беларусі XVII—XVIII стст., уласнасць i рэзідэнцыя князёў Сапегаў. Пабудаваны ў 1784—1786 гг. ў пераходным стылі ад барока да класіцызму архітэктарам Я. С. Бекерам на аснове муроў папярэдняга палацу. Палацавы комплекс згарэў у 1914 годзе, часткова рэстаўраваны ў 1930 г., у 1944 г. разбураны канчаткова. Захаваліся толькі астаткі асноўных будынкаў (галоўнага і ўсходняга карпусоў), аркады, уязная арка і флігелі па яе баках. #вандроўкі
إظهار الكل...
21👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
#лічылкі #дзіцячая_размова
إظهار الكل...
26👍 1🤩 1
Photo unavailableShow in Telegram
Кажуць пра тое, чаго немагчыма пазбегчы. #прымаўкі
إظهار الكل...
👍 10 5
👍 19 9
اختر خطة مختلفة

تسمح خطتك الحالية بتحليلات لما لا يزيد عن 5 قنوات. للحصول على المزيد، يُرجى اختيار خطة مختلفة.