WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
الذهاب إلى القناة على Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
إظهار المزيد751
المشتركون
+124 ساعات
+27 أيام
-130 أيام
أرشيف المشاركات
🤯 Плян ЭЗ прадугледжвае поўную адмову ад расейскага газу і нафты не раней 2027 года
«Паступовая адмова ад расейскага выкапнёвага паліва — гэта тое, чым мы актыўна займаемся ўжо некалькі гадоў з пачатку вайны. У нас ёсьць вельмі выразная „дарожная мапа“, а цяпер нават выразная заканадаўчая прапанова, каб паступова адмовіцца ад астатняга газу, які ўсё яшчэ паступае ў ЭЗ. Такім чынам, гэта тое, што адбываецца ўжо некаторы час — з выразнай „дарожнай мапай“ і выразным тэрмінам», — адзначыла галоўная прадстаўніца Эўрапейскай камісіі Паўла Пінью ў камэнтары Радыё Свабодзе.
ЭЗ распрацаваў плян паступовага, але поўнага выцісканьня расейскіх энэргетычных рэсурсаў з эўрапейскіх рынкаў задоўга да таго, як прэзыдэнт ЗША паставіў гэта ўмовай для ўвядзеньня амэрыканскіх «сур’ёзных» санкцыяў супраць Расеі. Плян ЭЗ прадугледжвае поўную адмову ад расейскага газу і нафты да канца 2027 года.
То бок, амаль праз 6 год пасьля пачатку Расеяй паўнамаштабнай вайны.
У Беларусі памілавалі 25 чалавек — сярод іх палітвязні
Як паведамляе Вясна, Лукашэнка памілаваў 25 чалавек, асуджаных, у тым ліку, за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці». Колькі сярод іх палітвязьняў — невядома.
Вайна ва Ўкраіне скончыцца за 2–3 месяцы, калі Эўропа ўвядзе жорсткія мыты на пакупнікоў расейскай нафты, — міністар фінансаў ЗША.
Бэсэнт заявіў, што спыненьне нафтавых даходаў Крамля можа рэзка скараціць ягоныя магчымасьці весьці вайну.
Паводле ягоных словаў, калі Эўропа ўвядзе істотныя другасныя мыты для краінаў, што набываюць расейскую нафту, то вайна завершыцца ўжо празь 60–90 дзён.
Бэсэнт падкрэсьліў, што адміністрацыя Трампа ня будзе ўзмацняць санкцыі супраць Кітаю і іншых пакупнікоў бяз аналягічных дзеяньняў Эўропы.
Ён таксама раскратаваў эўрапейскія краіны, якія працягваюць набываць нафту наўпрост ці празь перапрацоўку ў Індыі, фактычна фінансуючы вайну.
Repost from WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
+1
16 верасьня 1859 года нарадзіўся Браніслаў Эпімах-Шыпіла – выбітная асоба ў гісторыі і культуры Беларусі.
Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла - адданы апекун беларускай нацыяльнай інтэлігенцыі, выдавец, мовазнаўца і літаратуразнаўца, фалькларыст і навуковец. Шляхціч па паходжаньню.
Яго ўнесак у справу Беларушчыны проста неверагодны, фактычна, гадаваньне і апекунства над беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй было справай усяго яго жыцьця.
Адным з самых вядомых дасягненьняў Браніслава Эпімах-Шыпілы было заснаваньне і мецэнацтва выдавецтва "Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ", таксама Эпімах-Шыпіла зьяўляецца складальнікам рукапіснай "Беларускай хрэстаматыі". І гэта толькі невялікая частка справы збіральніка Беларускай спадчыны.
Вядома, што Браніслаў Эпімах-Шыпіла моцна паўплываў на лёс і творчасьць Янкі Купалы. Ён быў сапраўдным апекуном будучага класіка беларускай літаратуры. Браніслаў Эпімах-Шыпіла дапамагаў Янку Купалу і духоўна, і матэрыяльна. Яны былі аднадумцамі ў адраджэнні беларускай культуры.
Дарэчы, у фільме “Купала”, што выйшаў у Беларусі ў 2020 годзе, выдатна засьведчана роля Браніслава Эпімах-Шыпілы ў станаўленьні “генія” Купалы, паказана сяброўства і стасункі паміж дзьвума выбітнымі беларусамі. Янка Купала быў госьцем Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Сустрэчы будучых беларускіх геніяў на кватэры Эпімаха-Шыпілы ў далеўшым мелі гістарычную значнасьць. Паэт Купала жыў у прафэсара Шыпілы ў Пецярбургу 4 гады
На жаль, як і іншыя прадстаўнікі нашай інтэлігенцыі, Эпімах-Шыпіла быў рэпрэсаваны саветамі.
+1
Фотафакт: у Нясьвіжы ўлады павынішчалі старыя дрэвы ля сабору.
+1
❗️ Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самастойна выразаць лязом татуіроўку з Пагоняй — гістарычным гербам беларусаў
Жыхар Асіповічаў Ільля Дубскі быў затрыманы ўвосень 2020 года, пазьней яго асудзілі па арт. 130 КК (распальваньне варожасьці). У выніку Ільля атрымаў 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Як паведамляе @dissidentby, у калоніі ён падвяргаўся псіхалагічнаму і фізічнаму ціску. Асобны выпадак сведчыць пра бесчалавечныя ўмовы, калі адміністрацыя загадала яму прыбраць татуіроўку, інакш пагражалі «зніжэннем статусу» і тым, што ён «ніколі не выйдзе на волю». У выніку Ілья быў вымушаны самастойна выразаць татуіроўку лязом, што пакінула вялікі рубец на руцэ.
Сутнасьць лукашысцкага рэжыму ў Беларусі: беларускага патрыёта фактычна катавалі за выяву беларускага гістарычнага гэрбу.
Амэрыканскія вайскоўцы наведалі вучэньні «Захад-2025» у Беларусі, — Reuters
Беларускае Мінбароны паведаміла, што афіцэры ЗША прыехалі на адзін з палігонаў, дзе праходзяць супольныя вучэньні РФ і Беларусі. Міністар абароны Хрэйнін заявіў, што амэрыканцам «паказалі ўсё, што цікавіла», але яны адмовіліся гаварыць з прэсай.
Нагадаем, вучэньні пачаліся 12 верасьня на фоне напружанасьці з NATO, празь два дні пасьля таго, як Польшча зьбіла расейскія дроны ў сваім паветравым прасторы.
Як адзначае агенцтва, прысутнасьць вайскоўцаў ЗША стала яшчэ адным сыгналам пацяпленьня дачыненьняў паміж Вашынгтонам і Менскам: раней Лукашэнка вызваліў 52 зьняволеных, а ЗША часткова зьнялі санкцыі з авіякампаніі Belavia. Таксама абмяркоўваецца аднаўленьне працы амбасады ЗША і гандлёвых сувязяў.
Арышты, адбіраньне маёмасьці, дэпартацыі, палітычныя забойствы, забарона беларускай мовы, ціск на царкву і веру, рэпрэсіі — гэта не прыдумкі сёньняшняга лукашысцкага рэжыму, гэта практыкі генацыду, якія Расея рэалізуе супраць беларусаў ужо больш за 200 год
https://youtu.be/HEfErxy__Mk?feature=shared
Былы палітвязень Вячаслаў Лазараў расказаў пра палітвязьня Андрэя Паднябеннага, які загінуў у лукашыскай турме
«Ёсць людзі, якія знаёмыя з ім. Казалі, што ў яго псіхалагічны стан дастаткова добры. Адназначна, што ён не пайшоў бы на самагубства. Былі людзі, якія знаходзіліся ў ШІЗА ў гэты час. Казалі, што не было такога, каб яго спрабавалі выратаваць, што гэта замоўчвалася. Доўга гэтую інфармацыю прыхоўвалі. У калектыве былі добрыя стасункі».
Зянон Пазьняк: "На жаль Польшча прайграла барацьбу за Беларусь"
Да такой высновы прыйшоў палітык, лідар Руху Вольная Беларусь у сваёй новай публікацыі.
Зянон Пазьняк прыводзіць наступную аргументацыя сваех высноваў:
"1. На жаль Польшча прайграла барацьбу за Беларусь.
2. Прыкмета: -- закрыцьцё мяжы.
3. Паддалася палітыцы заходняга Эўразьвязу, якая ў адносінах да Беларусі, -- памылковая.
4. Беларусь -- важнейшы стратэгічны інтэрас Польшчы.
5. Прыярытэт у беларускай палітыцы аддалі Расеі"
💪 Моц беларускай салідарнасьці
Менш чым за содні для вызваленых палітвязьняў было собрана 80 850 эўраў з запланаваных 50 тысячаў. Збор дагэтуль працягваецца.
Зрабіць сваё ахвяраваньне можна па СПАСЫЛЦЫ.
Поўны спіс вывезеных з Беларусі палітвязняў і іншых зняволеных
Гэта Мікола Стакевіч, Уладзімір Мацкевіч, Генадзь Фядыніч, Аляксандр Ярашук, Мікола Дзядок, Дзмітрый Кучук, Зміцер Дашкевіч, Яўген Афнагель, Павел Вінаградаў, Максім Вінярскі, Андрэй Войніч, Сяргей Спарыш, Галіна Дзербыш, Ігар Лосік, Павел Мажэйка, Аляксандр Манцэвіч, Алена Цімашчук, Ірына Слаўнікава, Ларыса Шчыракова, Павел Падабед, Вячаслаў Лазараў, Яўген Меркіс, Мікалай Хіла, Ілля Дубскі, Андрэй Крылоў, Зміцер Казлоў, Павел Нікіценка, Віталь Бандарук, Якаў Шафарэнка, Яўген Сямёнаў, Глеб Гладкоўскі, Святаслаў Шубіч, Андрэй Сцяпанькоў, Андрэй Хвяскаеў, Аляксей Сіленка, Ігар Цяпцееў, Віктар Уласенка, Цімур Набі Аглы Рызапур, Юлія Фенэр, Алене Раманаўскене, Эдуардас Чарняцявас, Дзмітрый Кавальчук, Томас Рымкус, Данута Сакалаўская, Генадзь Рыхтэр, Івас Шумас, Эмілс Асарс, Кшыштаф Заневіч, Томаш Яцэк Язутэк, Карстэн Фос, Вальдэмар Шміт, Мануэль Расандэр.
🔥 Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл паведаміў аб скасаваньні санкцыяў супраць кампаніі “Белавія” і аб намеры аднавіць дзейнасьць амэрыканскай амбасады ў Менску
«Мы хочам вярнуць наша пасольства ў Менск. Мы хочам, каб паміж нашымі краінамі разьвіваліся эканамічныя дачыненьні, разьвіваўся гандаль. Калі нейкія разыходжаньні і рознагалосьсі паміж нашымі краінамі ёсьць, то няхай яны застаюцца недзе ўнізе. Іх ня трэба выцягваць на паверхню. Мы гатовы, і прэзыдэнт Трамп гатовы зрабіць усё для таго, каб нашы ўзаемаадносіны нармалізаваць канчаткова», – працытавала БелТА прадстаўніка амэрыканскага прэзыдэнта.
Сярод вызваленых палітвязьняў — 14 грамадзянаў іншых краін
Сярод іх шэсьць грамадзян Літвы, па двое грамадзян Польшчы, Латвіі і Нямеччыны, а таксама па аднаму грамадзяніну Францыі і Вялікабрытаніі.
⚡️Вызваленыя 52 палітвязні — іх вывезлі ў Літву
11 верасьня адразу 52 палітзняволеныя былі вызваленыя з беларускіх турмаў і прымусова вывезеныя ў Літву. Вядома, што сярод вызваленых шэсьць грамадзянаў Літвы.
"Няма для чалавека нічога даражэй за вольнасьць" — так пісаў у прадмове да Статуту ВКЛ 1588 году яго стваральнік Леў Сапега
Мы, беларусы, маем маем глыбокія традыцыі права і законнасьці. Некалі нашая магутная дзяржава Вялікае Княства Літоўскае была лідарам Эўропы па прагрэсіўнасьці права, а Статуты ВКЛ з'яўляліся ўзорам для іншых краінаў і дзейнічалі амаль 300 гадоў.
https://youtu.be/pDkB-bT9t40?feature=shared
🔥 Байцы ГУР уразілі карабель ЧФ РФ пад Наварасійскам
Пра гэта ў чацьвер, 11 верасьня, паведамілі ў ГУР МОУ.
У Расеі ўсяго чатыры такія караблі.
Карабель праекта MPSV07 Чарнаморскага флоту Расеі, які выконваў радыёэлектронную разьведку ля бухты Наварасійска,
каштаваў каля $60 млн.
Удар баявым бесьпілотнікам прыйшоўся ў раён капітанскага мастка — там знаходзілася абсталяваньне сувязі і навігацыі.
Няма падставаў сьцьвярджаць, што мы знаходзімся ў стане вайны, — Дональд Туск пра атаку расейскіх дронаў.
За ноч было зафіксавана 19 уварваньняў у паветраную прастору Польшчы, значная частка дронаў заляцела з тэрыторыі Беларусі, — прэм’ер-міністар Польшчы Туск.
Тым часам галоўнакамандуючы НАТО, генэрал ВПС ЗША Аляксей Грынкевіч, заявіў, што Альянс «хутка і рашуча адрэагаваў на сытуацыю, прадэманстраваўшы здольнасьць і рашучасьць бараніць тэрыторыю саюзьнікаў».
Ён дадаў, што гэта быў першы выпадак, калі самалёты НАТО ўступілі ў бой з патэнцыйнай пагрозай у паветранай прасторы саюзьнікаў.
Беларусь перадала інфармацыю Польшчы пра "заблукаўшыя дроны" і зьбіла некаторыя БПЛА, — Міністэрства абароны Беларусі
«Дзякуючы гэтаму Польшча здолела апэратыўна адрэагаваць, падняўшы ў паветра свае дзяжурныя сілы», — гаворыцца ў заяве ведамства.
