WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
الذهاب إلى القناة على Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
إظهار المزيد751
المشتركون
+224 ساعات
+37 أيام
-630 أيام
أرشيف المشاركات
Адбыліся затрыманьні вернікаў і святароў у Беларусі
Праваабаронцам стала вядома, што 16 сакавіка быў затрыманы ксёндз Анатоль Парахневіч, пробашч парафіі ў Альковічах.
У сярэдзіне сакавіка таксама былі затрыманыя яшчэ шэсьць чалавек: пяць з якіх хрысьціянскія вернікі, двое — прасьвітары евангельскіх цэркваў. Вядома, што двух затрыманых вызвалілі пасля допытаў, чацвёра дагэтуль застаюцца за кратамі.
Таксама былі затрыманыя 5 украінскіх бежанцаў, якім дапамагалі цэрквы.
У той жа час працягваецца перасьлед беларускіх выдаўцоў: арыштаваных перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых
У следчы ізалятар Камітэта дзяржаўнай бяспекі пераведзеныя арыштаваныя кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюднікі.
Сярод іх Зміцер Колас, Алесь Яўдаха і Вацлаў Багдановіч, дачка Багдановіча Вікторыя. Яе вызвалілі, а пасьля зноў затрымалі.
3 сакавіка акупацыйны рэжым прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» выдуманую «кааліцыю друкаваных выдавецтваў "Фонд Kamunikat.оrg", "Lohvinau Publishing House", "Andrei Yanushkevich Publishing"». Адпаведнае рашэньне прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
🇺🇸 Джон Коўл: спадзяёмся, да канца году ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязьняў
Паводле словаў спэцпасланьніка Трампа, учора вызваліць 250 чалавек удалося шляхам «дастаткова жорсткіх перамоваў» з беларускімі ўладамі.
Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл лічыць, што да канца году ўдасца вызваліць усіх палітычных зьняволеных у Беларусі. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію на тэлеканале Newsmax.
«Мы лічым, што зможам вызваліць яшчэ больш людзей і спадзяёмся да канца году выцягнуць усіх», — сказаў Коўл.
Коўл пацьвердзіў, што з 250 чалавек, вызваленых 19 сакавіка, 235 засталіся ў Беларусі. Гэта ўдалося дасягнуць дзякуючы «дастаткова жорсткім перамовам» з беларускімі ўладамі.
Спэцпасланьнік Трампа таксама заявіў, што спрабуе наладзіць адносіны паміж Беларусьсю і Літвой: вырашыць пытаньні з мэтэазондамі і «дробнымі праблемамі, якія ператварыліся ў вялікія».
«Я дасягнуў добрага прагрэсу з Літвой. Сёньня я ўзьняў гэтыя пытаньні перад Лукашэнкам, прэзыдэнтам. Мы робім добрыя крокі да міру паміж гэтымі дзьвюма краінамі», — заявіў Коўл.
Нагадаем, што ў чэрвені мінулага году ў выніку візыту амэрыканскай дэлегацыі ў Менск былі вызваленыя 14 чалавек. Падчас двух папярэдніх візытаў Джона Коўла ў Менск — 11 верасьня і 13 сьнежня — на волю выйшлі 51 і 123 чалавекі. Учора стала вядома пра вызваленьне яшчэ 250 чалавек. Такім чынам колькасьць палітвязьняў у Беларусі апусьцілася ніжэй за 1000 чалавек.
Вызвалены руплівец беларускай Вікіпэдыі Ільля Барыскевіч
Ілля Барыскевіч пачаў пісаць у беларускай Вікіпедыі яшчэ з 2008 года. За гэты час ён стварыў больш за 6700 артыкулаў. Мужчына дадаў у свабодную энцыкладпедыю дзясяткі тысяч гістарычных выяў і дакументаў, у тым ліку вельмі рэдкіх. Ілля пісаў пад псеўданінам Kazimier Lachnovič.
За напісаньне артыкулаў у беларускай Вікіпедыі Іллю абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і асудзілі ў 2025 годзе на 2 гады пазбаўленьня волі.
У спісах вызваленых і ўладальнік беларускай этнакрамы «Цудоўня» Андрэй Несьцяровіч
Памілавана 250 вязьняў: 235 чалавек былі вызваленыя ўнутры краіны, яшчэ 15 адпраўленыя ў Летуву.
Сьпіс дэпартаваных у Летуву:
• Марыя Рабкова
• Дзяніс Жалезка
• Мікіта Залатароў
• Кірыл Казей
• Аляксандар Казьлянка
• Дзьмітры Кубараў
• Мікалай Куляшоў
• Наста Лойка
• Сяргей Маўшук
• Аляксей Мельнікаў
• Эдуард Пальчыс
• Кацярына Андрэева
• Кім Самусенка
• Валянцін Стэфановіч
• Павал Шпетны
Тэлеграм-канал «Розовые Косынки» апублікаваў сьпіс палітвязьняў, якіх павінны былі вызваліць.
У некаторых імёнах на гэты момант могуць быць недакладнасьці, кагосьці ў сьпісе можа ня быць.
Праваабаронцы таксама заявілі, што частка памілаваных палітвязьняў яшчэ ня выйшлі на волю.
+5
Памілавана 250 палітвязьняў, зь іх 15 вывезена ў Вільню.
Сьпіс дэпартаваных у Літву:
• Марыя Рабкова
• Дзяніс Жалезка
• Мікіта Залатароў
• Кірыл Казей
• Аляксандар Казьлянка
• Дзьмітры Кубараў
• Мікалай Куляшоў
• Наста Лойка
• Сяргей Маўшук
• Аляксей Мельнікаў
• Эдуард Пальчыс
• Кацярына Андрэева
• Кім Самусенка
• Валянцін Стэфановіч
• Павал Шпетны
Поўны сьпіс вызваленых апублікаваны ініцыятывай Ружовыя Хусткі.
❗️Пасьля візіту спецпасланніка ЗША ў Мінск з'явілася інфармацыя пра вызваленьне палітвязьняў. Што вядома на гэты момант
Як паведамляе Вясна, частку вызваленых вязняў павязуць у Літву, частцы дазволілі застацца ў Беларусі. Паводле інфармацыі са СМІ, у Літву вывозяць наступных асобаў: Кацярына Бахвалава (Андрэева), Кірыл Казей, Аляксандр Казлянка, Дзмітрый Кубараў, Мікалай Куляшоў, Наста Лойка, Сяргей Маўшук, Эдуард Пальчыс, Мікіта Залатароў, Дзяніс Жалязко, Павел Шпетны, Кім Самусенка, Аляксандр Казлянка.
+1
Фотафакт: камунальныя службы спілоўвалі дрэвы на гістарычных Трышынскіх могілак у Брэсце і пазьнішчалі гістарычныя помнікі
Адбываецца паўсюднае разбурэньне беларускіх гістарычных каштоўнасьцяў.
+9
У Вілейцы зьнішчаюць гістарычны будынак казармы былога Корпусу аховы памежжа (KOP). Фатаграфіі зносу зьявіліся ў краязнаўчай суполцы «Старая Вялейка»
Як паведамляе блог Спадчына, гэты П-падобны будынак разьмяшчаўся на заходняй ускраіне гораду (вул. Гагарына, 6А, тэрыторыя Вілейскага дзяржаўнага каледжу), замыкаючы пэрспэктыву вуліцы Чырвонаармейскай.
Дзякуючы ўнікальным здымкам з прыватнай калекцыі, зьмешчаным на альбомным лісьце і падпісаным 1934 годам, вядома, як ён узводзіўся. Казарму будавалі з характэрнай для рэгіёну жоўтай цэглы ў так званым «цагляным стылі», які па інэрцыі перажыў Першую сусьветную вайну, хоць у польскай архітэктуры ўжо панавалі зусім іншыя авангардныя плыні.
На больш позьніх фотаздымках 1930-х гадоў будынак набыў рысы строгай польскай міжваеннай архітэктуры. Сьцены былі патынкаваныя, цагляны дэкор (сандрыкі) над вокнамі зьнік, а самі вокны страцілі лучковыя абрысы і сталі чыста прамавугольнымі.
Апошнія гады гістарычны будынак пуставаў. У 2022 годзе ўлады беспасьпяхова спрабавалі прадаць гэтыя 2000 квадратаў інвэстарам за 51 тысячу даляраў. Цяпер праблему вырашаюць самым прымітыўным чынам — экскаватарам.
Фінляндыя не прыме зборную Беларусі ў матчы футбольнай Лігі нацыяў
Фінская футбольная асацыяцыя вырашыла перанесьці гульню, заплянаваную на 29 верасьня, на нэўтральную тэрыторыю — новае месца вызначаць пазьней. Там патлумачылі, што міністэрствы адукацыі, культуры і спорту, а таксама замежных спраў не рэкамэндавалі праводзіць матч у Фінляндыі.
У асацыяцыі адзначылі, што гэта не прамая забарона, але рашэньне было прынятае з улікам зьнешнепалітычнай пазыцыі краіны.
Фінскі бок ужо шукае іншую краіну для правядзеньня сустрэчы і заяўляе пра гатоўнасьць апэратыўна рэагаваць, калі сытуацыя зьменіцца.
Міністар абароны Ізраілю Ісраэль Кац заявіў, што ў выніку ізраільскага авіяўдару быў ліквідаваны сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі Ірану Алі Ларыджані.
Алі Ларыджані быў правай рукой вярхоўнага лідара Ірану Алі Хамэнэі, якога забілі на пачатку вайны ЗША і Ізраілю з Іранам, і лічыўся адной з вядучых фігураў рэжыму пасьля сьмерці Хамэнэі, адзначае Times of Israel.
"Пуцін баіцца ЗША, а не Эўропы" — Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў заяву падчас вячэры з чальцамі рады дырэктараў Цэнтру Кэнэдзі:
«Мы — НАТА. Вы можаце спытаць Пуціна. Пуцін баіцца нас, ён зусім не баіцца Эўропы. Ён баіцца Злучаных Штатаў Амэрыкі і зброі, якую я стварыў падчас свайго першага тэрміну на пасадзе прэзыдэнта»
"На Акрэсьціна за беларускую мову білі нагамі"
З гісторыі расейскай акупацыі Беларусі. 2010 год. Акрэсьціна.
З Жодзінскага ізалятара выйшаў Макар, якога затрымалі 19 сьнежня каля Цэнтравыбаркаму ў самым пачатку разгону мітынгу. Аўтобус, у які запхнулі маладога чалавека, неўзабаве аказаўся поўным людзей. Макар згадвае, што шмат людзей было з траўмамі: пабітымі галовамі, зламанымі пальцамі. Ім, як маглі, аказвалі дапамогу іншыя затрыманыя, а рэальную мэдычную дапамогу прапанавалі толькі праз 7 гадзінаў. Самыя цяжкія ўспаміны ў Макара нават не пра плошчу, а пра першыя гадзіны ў ізалятары на Акрэсьціна. Спачатку іх некалькі гадзінаў трымалі стоячы ў халодных калідорах, а каго і на марозе. Пры гэтым абражалі, лаяліся і нават білі. Яшчэ горшае пачалося, калі сталі складаць пратаколы.
«Пачалі дапытваць, біць і пагражаць. Прыкладам, хлопчык адказваў па-беларуску, дык яго міліцыянт з размаху нагой гэтак ударыў у грудзі, што той адляцеў на 2 мэтры, стукнуўся аб сьцены і ложак. Яго пачалі таптаць нагамі, а потым глядзяць, што мы бачым гэта, і тады міліцыянт кажа: выведзіце іх. Нас вывелі ў калідор з камэры, а яго пачалі зноў біць. Назіраць за гэтым было вельмі і вельмі балюча».
У Жодзінскім сьледчым ізалятары, куды Макар трапіў пасьля суду, большасьць затрыманых таксама адразу зьбівалі. Праўда, як згадвае малады чалавек, некаторыя ахоўнікі ставіліся да іх нармальна: нават давалі паслухаць прымач. Яшчэ адно з назіраньняў Макара: у камэры зь ім сядзелі два хлопцы, якіх затрымалі на вакзале: тыя запэўнівалі, што не былі на мітынгу і нават галасавалі за Лукашэнку. Да 19 сьнежня гэтыя хлопцы ніколі б не паверылі, што такое абыходжаньне з затрыманымі магчыма ў Беларусі. «Зараз будзем усім знаёмым пра гэта распавядаць», — казалі гэтыя сукамэрнікі Макара. Паводле маладога чалавека, большасьць затрыманых за кратамі трымаліся мужна і казалі, што будуць зноў пратэставаць.
Крыніца: https://www.svaboda.org/a/2261609.html
Нараджальнасьць у Беларусі зменшылася на 11% у 2025 годзе
У Беларусі працягвае пагаршацца дэмаграфічная сытуацыя. Паводле ўнутранага дакладу Міністэрства аховы здароўя, у першай палове 2025 года нараджальнасць зменшылася на 10,7% у параўнанні з тым жа перыядам папярэдняга года, а смяротнасць вырасла на 1,6%.
Калі тэндэнцыя захавалася да канца года, усяго ў 2025-м магло нарадзіцца каля 52,4 тыс. дзяцей — гэта можа стаць новым антырэкордам. Адначасова колькасць памерлых можа дасягнуць каля 117 тыс. чалавек.
У выніку за першае паўгоддзе 2025 года насельніцтва Беларусі скарацілася прыкладна на 30,6 тыс. чалавек.
Прэм’ер Бэльгіі заклікаў ЭЗ заключыць «здзелку» з Пуціным
Прэм’ер-міністар Бэльгіі Bart De Wever заявіў, што Эўрапейскі Зьвяз цяпер ня здольны прымусіць Расею адступіць ні вайсковым, ні эканамічным шляхам, і прапанаваў пачаць прамыя перамовы з Крамлём.
«Паколькі мы ня можам пагражаць Уладзімеру Пуціну, дасылаючы зброю Ўкраіне, і ня можам эканамічна задушыць яго без падтрымкі ЗША, застаецца толькі адзін мэтад: заключыць здзелку», — сказаў ён.
На думку дэ Вэвэра, калі ЭЗ ня атрымае ўласны мандат на перамовы, ЗША могуць навязаць Эўропе пагадненьне, якое будзе для яе нявыгадным.
Палітык раней ужо выступаў супраць жорсткіх мераў адносна Масквы і блякаваў ініцыятывы па выкарыстаньні замарожаных расейскіх актываў для дапамогі Ўкраіне.
Трамп паабяцаў вярнуць санкцыі супраць Расеі пасьля заканчэньня нафтавага крызісу
Паводле словаў прэзыдэнта ЗША, абмежаваньні супраць Масквы могуць зноў увесьці, калі стабілізуецца сытуацыя на рынку нафты.
«Я хачу, каб у сьвеце была нафта. Я хачу, каб была нафта», — заявіў Donald Trump у інтэрвію NBC News.
Вайна ператвараецца ў чат з ШІ: Palantir паказала сыстэму, якая аналізуе выведданыя і прапануе варыянты ўдараў
Кампанія Palantir Technologies прадэманстравала працу сыстэмы Project Maven, якая выкарыстоўвае штучны інтэлект для аналізу выведданых і плянаваньня вайсковых апэрацыяў. Плятформа ўжо ўжываецца рознымі структурамі Міністэрства Вайны ЗША.
Сыстэма зьбірае дадзеныя са спадарожнікаў, радараў, дронаў і іншых сэнсараў, пасьля чаго алгарытмы аўтаматычна выяўляюць патэнцыйныя мэты — напрыклад, адрозьніваюць тэхніку і людзей на выявах.
Аператар можа ўзаемадзейнічаць з ШІ праз чат-інтэрфэйс: задаваць пытаньні пра сытуацыю на полі бою, запытваць аналіз актыўнасьці праціўніка і атрымліваць некалькі варыянтаў дзеяньняў — ад удараў авіяцыяй або артылерыяй да дзеяньняў тактычных падразьдзяленьняў.
ШІ таксама здольны будаваць маршруты для падразьдзяленьняў, вызначаць прыярытэтныя мэты, прызначаць сродкі радыёэлектроннай барацьбы і рыхтаваць зводкі выведданых для камандаваньня. Такія сыстэмы дазваляюць апрацоўваць велізарныя масівы інфармацыі за хвіліны замест гадзінаў або дзён працы аналітыкаў.
❗️Збор на падтрымку шэлтара для былых палітвязьняў у Варшаве
З просьбай аб дапамозе зьвярнуўся Сяржук Доўгушаў на сваёй старонцы ў ФБ.
У сьнежні 2025 году ў Варшаве быў адкрыты шэлтар для беларусаў — найперш для былых палітвязьняў. Дом ужо некалькі месяцаў стабільна працуе: кожны месяц туды засяляюцца новыя людзі, яны маюць цёплае і бясьпечнае месца для жыцьця, усе працэсы наладжаныя.
Аднак цяпер узьнікла фінансавая праблема. Сабраных спонсарскіх сродкаў хопіць толькі да канца сакавіка.
У красавіку неабходна аплаціць:
• 7100 zł — арэнда дому
• 2500–3000 zł — камунальныя плацяжы
Агульныя штомесячныя выдаткі на ўтрыманьне шэлтара складаюць каля 2500–2800 €.
Каб шэлтар мог працягваць працу, патрэбная стабільная падтрымка — партнэры, мэцэнаты або бізнэс, гатовыя дапамагаць на пастаяннай аснове. Асабліва разьлічваюць на беларускую супольнасьць і бізнэс у Польшчы.
🙏 Любая падтрымка і распаўсюд інфармацыі вельмі важныя.
Падтрымаць шэлтар можна тут:
Stripe:
[https://donate.stripe.com/28o9BaghXeXEeLC9AA](https://donate.stripe.com/28o9BaghXeXEeLC9AA)
Patreon:
[https://www.patreon.com/cw/BelarusianShelter](https://www.patreon.com/cw/BelarusianShelter)
Чаму карткай мы трацім больш, а з Kindle запамінаем менш? Тлумачыць лекар
Лекар Андрэй Белавешкін падзяліўся ў Фэйсбуку сваем аналізам уплыву лічбавых і аналагавых рэчаў на нашыя паводзіны і рашэньні.
Я плачу гатоўкай, зьвяраю час на мэханічным наручным гадзіньніку і карыстаюся пясочным таймэрам на трыццаць хвілінаў замест «памідор-таймэра».
Чаму? Бо наш мозг па-рознаму апрацоўвае і ўспрымае фізычныя і лічбавыя зьявы — і гэта мае сур’ёзныя наступствы.
Прывяду некалькі прыкладаў, якія паказваюць, што аналягавыя рэчы могуць быць больш эфэктыўнымі за лічбавыя.
Гатоўка супраць картак
Людзі трацяць менш, калі плацяць гатоўкай, бо фізычная страта грошай адчуваецца значна мацней, чым пры безнаяўным плацяжы. За той самы тавар людзі гатовыя заплаціць у два разы больш карткай, чым наяўнымі.
Тут важную ролю адыгрывае фізычнасьць гатоўкі. Грошы можна пабачыць, адчуць у руках, ды і сам працэс падліку гатоўкі стварае эмацыйную сувязь, якой не стае ў лічбавых плацяжах.
Калі мы трымаем грошы ў руках, мы не проста плацім — у нас узьнікае адчуваньне, што мы разьвітваемся з часткай сябе.
Папяровыя кнігі супраць электронных
Чытаючы папяровыя кнігі, вы лепш запамінаеце інфармацыю. Тыя, хто чытае з паперы, паказваюць больш высокія вынікі ў разуменьні тэксту, чым карыстальнікі Kindle. Навучэнцы, якія працавалі з папяровымі матэрыяламі, паказвалі лепшыя вынікі на тэстах.
Рукапісныя нататкі супраць друкаваных
Запіс ад рукі паляпшае памяць і засваеньне матэрыялу. Даказана, што студэнты, якія вядуць нататкі ўручную, лепш засвойваюць лекцыйны матэрыял, чым тыя, хто друкуе іх на камп’ютары.
Людзі, якія запісваюць свае мэты ад рукі, дасягаюць іх значна часьцей, чым тыя, хто толькі думае пра іх або заносіць у праграму.
Калі вы запісваеце нешта ў папяровым календары, а не ў лічбавым, вы таксама лепш памятаеце пра задачы. Так вы больш абапіраецеся на ўласную памяць, а не толькі на лічбавыя напаміны.
Папяровыя фатаграфіі і лісты супраць лічбавых
Людзі лепш запамінаюць моманты, калі друкуюць фота замест таго, каб проста захоўваць іх на тэлефоне. Прагляд папяровых фатаграфій выклікае больш эмоцыяў і ўспамінаў, чым пракрутка галерэі на экране.
Атрымліваючы фізычны ліст, людзі перажываюць на 67% больш эмоцыяў, чым пры атрыманьні таго ж ліста ў электронным выглядзе.
Жывыя сустрэчы супраць відэазванкоў
Напэўна, самы відавочны пункт. Асабістыя сустрэчы ўмацоўваюць эмацыйную сувязь і давер. Падчас жывой камунікацыі ўзровень аксытацыну (гормону даверу) павышаецца, тады як падчас відэазванка ён амаль не зьмяняецца.
Крыніца
