ar
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

الذهاب إلى القناة على Telegram
752
المشتركون
+224 ساعات
+37 أيام
-630 أيام
أرشيف المشاركات
Вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні 22 студзеня Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з гарадзен
Вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні 22 студзеня Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з гарадзенскай турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Агулам за жыццё Павел правёў у лукашэнкаўскай няволі больш за 11 гадоў. Севярынец - аўтар 13 кніг, мноства артыкулаў і вершаў. Апошнія 5,5 гадоў Паўла дома чакалі жонка Вольга і сын Францішак. Цяпер яны разам у Вільні і запрашаюць на сустрэчу. КЛЮЧ ДА БЕЛАРУСІ Нас вывезлі з Беларусі і захлопнулі дзверы. Але ў нас ёсць ключ. Мы ведаем, як адчыніць краіну. Мы ведаем, як узламаць імперыю. Дзеля чаго беларусы сядзяць у турме? Дзеля чаго беларусы апынуліся на эміграцыі? Удар у сэрца Беларускае трыадзінства Беларускае святло Павел падзеліцца сваімі развагамі, адказамі на пытанні і творчымі планамі. 22 студзеня, чацвер, 18:00. Віленскі дом нацыянальных аб’яднанняў, Raugyklos g. 25, заля на 2 паверсе. Уваход вольны. Запрашаем! На сустрэчы будзе магчымасць атрымаць каляндар і паштоўкі Паўла за данат наяўнымі. Удзельнікаў, блогераў і медыя ветліва просім не здымаць гледачоў на фота і відэа, каб у нас была бяспечная атмасфера. Сустрэча арганізаваная Віленскім гарадскім беларускім клубам “Сябрына”

Сёньня Марыі Зайцавай мелася споўніцца 25 год 16 студзеня – дзень Народзінаў Марыі Зайцавай, беларускай дабраахвотніцы, якая
Сёньня Марыі Зайцавай мелася споўніцца 25 год 16 студзеня – дзень Народзінаў Марыі Зайцавай, беларускай дабраахвотніцы, якая загінула ў баі за Украіну. Марыя прымала ўдзел у пратэстах 2020 году і была моцна параненая гранатай. Фота з ёй абляцелі ўвесь сьвет. Пасьля пачатку вайны Марыя далучылася да абаронцаў Украіны. Дзяўчына загінула ў баях пад Бахмутам, дзе ваявала ў складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёну. Марыя Зайцава стала першай жанчынай сярод беларускіх дабраахвотнікаў, якая дадала жыцьцё за волю Украіны. Вечная памяць і слава! 🕯

"Які шлях абярэш, грэнландэц?" — такі допіс апублікаваў Белы дом у сваем акаўнце
"Які шлях абярэш, грэнландэц?" — такі допіс апублікаваў Белы дом у сваем акаўнце

Крывавыя пратэсты ў Іране: загінулі тысячы людзей, Трамп абяцае падтрымку Падчас масавых пратэстаў у Іране загінула прыкладна 2 500–2 600 чалавек, пераважна мірных пратэстоўцаў, уключаючы дзяцей. Улады жорстка падаўляюць выступы, а незалежныя ацэнкі сцьвярджаюць пра яшчэ большыя страты (12 000 чалавек). Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымлівае пратэстоўцаў і пагражае жорсткімі мерамі супраць іранскіх уладаў. Чытаць навіну: https://warta.media/3739

Зробім Беларускі Пункт Нязломнасці ў Кіеве разам! Далучайцеся! Увесь свет ведае, які зараз ва Украіне цяжкі час, і ў прыватнасці ў Кіеве: мароз, абстрэлы, электраэнегрія па пару гадзін на дзень. Людзі застаюцца без цяпла, без святла, кутаюцца ў тры коўдры, каб зусім не змерзнуць у хаце, калі на вуліцы -16, а батарэі — халодныя. Часта няма магчымасці нават нармалёва падзарадзіць тэлефон. Карацей, людзі зараз засталіся без рэчаў, якія ў звычайны дзень нават не заўважаеш. Мы ў «Сустрэчы» хочам зрабіць сваю версію таго, што ва Украіне называюць «цэнтрам незламності». Месца, куды можна прыйсці, каб сагрэцца, падзарадзіць тэлефон і выпіць гарбаты. Як звычайна: ідэя з’явілася — і мы хочам рабіць гэта адразу. З месцам і часам вызначымся, калі ўсё будзе больш-меньш падрыхтавана. Але без вашай дапамогі будзе вельмі складана. Што нам патрэбна для арганізацыі: - цеплавая гармата (вялікі абагравальнік тыпу прамысловага) - палатка/шацёр (арэнда — каля 1000 грывень за дзень, але мабыць у вас такая ёсць?) - генератар - падаўжальнікі, перахаднікі, разетачныя блокі - павэрбанкі, EcoFlow (калі вы можаце штосьці пазычыць ці перадаць — мы будзем радыя) - тэрмапот, каб грэць ваду на гарбату, аднаразовыя стаканчыкі, гарбата, цукар, мабыць — штосьці да гарбаты Калі ў вас ёсць нешта са спісу (нават на час) — напішыце нам. Калі можаце дапамагчы з арэндай/закупам — таксама напішыце, мы скажам, што зараз найбольш патрэбна для рэалізацыі ідэі. Калі вы проста хочаце дапамагчы рукамі — заўсёды радыя. Рахункі для дапамогі: мона-банкапраз PayPalпа спасылцы на EUR картку (Revolut) ці за нумарам карткі 5354563141951556 Нам трэба паказваць, што мы побач з Украінай. Так, мы намагаемся рабіць гэта штодзённа цягам амаль 6 гадоў, але вораг не спыняецца, не павінны спыняцца і мы.

Кошт нафты Urals упаў ніжэй $40 з-за санкцыяў ЗША супраць «Роснефти» ды «Лукойла» Вартасьць асноўнай расейскай экспартнай мар
Кошт нафты Urals упаў ніжэй $40 з-за санкцыяў ЗША супраць «Роснефти» ды «Лукойла» Вартасьць асноўнай расейскай экспартнай маркі нафты Urals у студзені 2026 году апусцілася да адзнакі $39,18 за барэль, што ёсьць пяцігадовым мінімумам. Паводле зьвестак The Moscow Times ды міністэрства эканамічнага разьвіцьця РФ, падзеньне склала 13% у параўнаньні зь сьнежнем ды больш за 40% у параўнаньні з пачаткам мінулага году. Асноўнай прычынай абвалу сталі санкцыі адміністрацыі Дональда Трампа, уведзеныя ў канцы 2025 году супраць найбуйнейшых нафтавых гігантаў — «Роснефти» ды «Лукойла». Гэта прывяло да таго, што зьніжка на Urals у параўнаньні з сусьветным эталёнам Brent у портах Балтыйскага ды Чорнага мораў дасягнула рэкордных $26–28 за барэль. У некаторых здзелках з кітайскімі НПЗ кошт паніжаўся да $31, што супастаўна з узроўнямі пандэміі 2020 году ды пачатку першага прэзыдэнцкага тэрміну Ўладзімера Пуціна.

Дональд Трамп: "Іранскія патрыёты, ПРАЦЯГВАЙЦЕ ПРАТЭСТЫ — БЯРЫЦЕ ПАД КАНТРОЛЬ СВАЕ ЎСТАНОВЫ!" Такое паведамленьне напісаў Тра
Дональд Трамп: "Іранскія патрыёты, ПРАЦЯГВАЙЦЕ ПРАТЭСТЫ — БЯРЫЦЕ ПАД КАНТРОЛЬ СВАЕ ЎСТАНОВЫ!" Такое паведамленьне напісаў Трамп у сваё сацсеткі Truth: "Іранскія патрыёты, ПРАЦЯГВАЙЦЕ ПРАТЭСТЫ — БЯРЫЦЕ ПАД КАНТРОЛЬ СВАЕ ЎСТАНОВЫ!! Захоўвайце імёны забойцаў і крыўдзіцеляў. Яны заплацяць высокую цану. Я скасаваў усе сустрэчы з іранскімі чыноўнікамі да таго часу, пакуль не СПЫНІЦЦА бессэнсоўнае забойства пратэстоўцаў. ДАПАМОГА ЎЖО НА ПАДХОДЗЕ. MIGA!!! ПРЭЗЫДЭНТ ДОНАЛЬД ДЖ. ТРАМП"

85 гадоў з дня нараджэньня Уладзімера Мулявіна https://warta.media/3722

Сёньня Ірыне Міхайлаўне Быкавай — 99! Ірына Міхайлаўна па-ранейшаму знаходзіцца у бальніцы. Удава Васіля Быкава, як паведамля
Сёньня Ірыне Міхайлаўне Быкавай — 99! Ірына Міхайлаўна па-ранейшаму знаходзіцца у бальніцы. Удава Васіля Быкава, як паведамлялася, трапіла ў бальніцу з інфарктам і пераломам сцягна. Зычым моцнага здароўя і хуткага аднаўлення Ірыне Міхайлаўне!

❗️21 і 24 гады турмы за дапамогу Ўкраіне: жудасны прысуд сям'і з Драгічыншчыны Сямейную пару зь Берасьцейшчыны — Дзьмітрыя і
❗️21 і 24 гады турмы за дапамогу Ўкраіне: жудасны прысуд сям'і з Драгічыншчыны Сямейную пару зь Берасьцейшчыны — Дзьмітрыя і Вольгу Капузаў — суд прыгаварыў да шаленых тэрмінаў: 24 і 21 год калёніі адпаведна. Іх таксама ўнесьлі ў "сьпіс тэрарыстаў". Сужэнцаў абвінавацілі ў "тэрарызьме" і "незаконных дзеяньнях з баепрыпасамі". Яшчэ ў студзені 2024 году іх затрымалі і прымусілі зьняцца ў прапагандысцкім відэароліку. У ім сьцьвярджалася, нібыта жыхары Драгічынскага раёну супрацоўнічалі са Службай бясьпекі Ўкраіны: забіралі выбухоўку і рабілі тайнікі на тэрыторыі Беларусі. У тым самым відэа паказалі, як пры затрыманьні Дзьмітрыю прастрэлілі сьцягно. Пазьней яго ўжо дэманстравалі, калі ён перасоўваўся на мыліцах. А ягонага брата, як паведамілі праваабаронцы, адразу пасьля затрыманьня зьбівалі па галаве супрацоўнікі КДБ.

13 студзеня 1991 года ў Летуве далі адпор савецкім акупантам, якія не хацелі прызнаць незалежнасьць Летувы і свабоду летувіса
+3
13 студзеня 1991 года ў Летуве далі адпор савецкім акупантам, якія не хацелі прызнаць незалежнасьць Летувы і свабоду летувісаў. Крамлёўскіх агрэсараў адразу асудзіў Васіль Быкаў і апазіцыя БНФ ды выступілі ў падтрымку народу Летувы. З часам беларускі Вярхоўны Савет таксама асудзіў прымяненьне сілы. Самым драматычным момантам у Вільні стала абарона телевежы. У выніку сутычак загінула 15 асоб, а сотні былі параненыя. Гісторыя закончылася тым, што савецкі саюз распаўся, Летува аднавіла незалежнасьць, а жыхары Летувы сталі свабоднымі і штогод адзначаюць Дзень памяці абаронцаў свабоды.

85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Мулявін 12 студзеня 1941 году нарадзіўся Ўладзімер Мулявін. Уладзімер Мулявін унёс велізар
85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Мулявін 12 студзеня 1941 году нарадзіўся Ўладзімер Мулявін. Уладзімер Мулявін унёс велізарны ўклад у папулярызацыю беларускай мовы і традыцый. Ён стварыў і праславіў у сьвеце самы вядомы ансамбль Беларусі “Песьняры”, адрадзіў старадаўнія беларускія песьні й надаў ім новае гучаньне, зрабіў знакамітымі вершы нашых паэтаў, сярод якіх Янка Купала. Пад кіраўніцтвам Мулявіна "Песьняры" набылі міжнароднае прызнаньне, гастралявалі па сьвеце і сталі сымбалем беларускай музычнай культуры. Сярод знакавых твораў ансамбля — "Песня пра долю", "Касіў Ясь канюшыну" і рок-опера "Песьня пра долю". З неверагодным пачуцьцем Уладзімер Мулявін выконваў “Пагоню” на верш Максіма Багдановіча. На 25-годзьдзе “Песьняроў” Мулявін выканаў праніклівую “Малітву” на словы вялікага беларускага паэта Янкі Купалы.

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных у ад
Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных у адказ на ўзмоцнены ціск з боку Злучаных Штатаў. Гэта рашэньне прыпадае на той самы час, калі ЗША патрабавалі вызваленьня больш за 60 палітвязьняў. Пасьля заявы Міністэрства ўнутраных спраў Нікарагуа сотні зьняволеных вяртаюцца да сваіх дамоў і сем’яў. Але дакладна невядома, хто менавіта быў вызвалены і на якіх умовах. Пасьля масавых пратэстаў 2018 году ў краіне працягваецца жорсткае падаўленьне апазыцыі: улады арыштоўвалі апанэнтаў, рэлігійных лідараў, журналістаў і крытыкаў, пазбаўлялі грамадзянства і высылаюць многіх з краіны, закрывалі тысячы арганізацый. ЗША крытыкуюць урад прэзыдэнта Даніэля Ортэгі за несправядлівыя затрыманьні і патрабуюць вызваленьня ўсіх палітвязьняў, уключна з пастарамі, рэлігійнымі работнікамі, хворымі і пажылымі людзьмі, якія, паводле Амбасады ЗША, усё яшчэ застаюцца пад арыштам або зьніклымі безь сьледу. Таксама праваабаронцы адзначаюць, што нават вызваленыя будуць патэнцыйна падвяргацца кантролю, перасьледу і назіраньню з боку паліцыі, а іх сем’і могуць заставацца пад ціскам. Камэнтары аб тым, што вызваленьне зьняволеных адбываецца пад ціскам ЗША, з’яўляюцца часткай шырэйшай рэакцыі рэгіянальнай дыпляматыі ў сувязі з падзеямі вакол Венесуэлы і патрабаваньнямі аб вызваленьні палітвязьняў у рэгіёне.

Камандучыя Іранскай арміі паведамілі, што гатовыя вывесьці войска супраць пратэстуючых The Wall Street Journal паведамляе, шт
Камандучыя Іранскай арміі паведамілі, што гатовыя вывесьці войска супраць пратэстуючых The Wall Street Journal паведамляе, што пасобнікі рэжыму аятолл, паабяцалі “цьвёрда абараняць “нацыянальныя інтарэсы”, стратэгічную інфраструктуру і дзяржаўную ўласнасьць, адначасова абвінаваціўшы ў пратэстах, Ізраіль, а так сама невядомыя “тэрарыстычныя групоўкі”. Да гэтага часу разгонамі пратэстаў займаліся паліцыя і ваенызаваныя фармаваньні.

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі "ценявы флот"? У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва
Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі "ценявы флот"? У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў затрыманы танкер CAMINERO, які ходзіць пад панамскім сьцягам. Пра гэта паведамляе Памежная паліцыя МУС Грузіі. У дачыненьні да капітана судна, грамадзяніна Турэччыны, супрацоўнікі апэратыўна-сьледчага галоўнага ўпраўленьня Памежнай паліцыі распачалі справу паводле факту парушэньня правілаў суднаходзтва паводле адпаведнага артыкула Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях Грузіі. Капітану прызначылі штраф на карысьць бюджэту ў памеры ₾15 000 (каля $5566). Пасьля яго выплаты судну дазволілі працягнуць вольнае плаваньне. Раней танкер CAMINERO (IMO 9718923) хадзіў пад расейскім сьцягам.

Колькі дзён трывае пратэст у Іране. Пасобнікі рэжыму, якія трымаюць вялікія пасады ў кіраўніцтве: пракурор Тэгерана ды кіраўнік судовай камісіі заявілі, што тым, хто аказвае супраціў дзейным уладам пагражае сьмяротнае пакараньне. https://warta.media/3692

«Рускі мір» для дзяцей у Кіеве: у сталіцы амаль год дзейнічала нелегальная прарасейская школа Украінскія незалежныя журналісты «Слідства.Інфо» даведалася, што ўжо амаль год у сталіцы Украіны працуе нелегальная школа, у якой дзяцей вучаць асновам «рускага міру » — па савецкіх падручніках і на расейскай мове. Школа працуе пад пратэкцыяй храму «Голосіївська пустинь», без афіцыйнай ліцэнзіі і пазіцыянуе сябе як «сямейны клуб». Чытаць цалкам: https://warta.media/3683

7 студзеня ў Варшаве ў кнігарні “Вырай” Зянон Пазьняк прадставіў кнігу “Стаць у праломе мура” (фота-рэпартаж) Чытаць: https://warta.media/3657

❄️ Другі «Хаўер»: цыклён «Уллі» засыпае Беларусь сьнегам Беларусь сутыкнулася з наступствамі магутнага цыклёну «Уллі», які ўж
+5
❄️ Другі «Хаўер»: цыклён «Уллі» засыпае Беларусь сьнегам Беларусь сутыкнулася з наступствамі магутнага цыклёну «Уллі», які ўжо назвалі другім «Хаўерам». Краіну засыпала сьнегам: за 12 гадзінаў выпала амаль месячная норма ападкаў, што прывяло да транспартнага каляпсу і пераводу экстранных службаў на ўзмоцнены рэжым. Паводле разьлікаў Белгідрамэту, 9 студзеня чакаецца асабліва інтэнсіўны сьнегапад, вышыня сьнежнага покрыва там можа дасягнуць 50 см. Для параўнаньня: пасьля цыклёну «Хаўер» у Менску ўзровень сьнегу вырас усяго на 11 см, а максымальная агульная таўшчыня сьнежнага покрыва ў найбольш пацярпелых месцах складала 57 см. Сытуацыю ўскладняе моцны вецер: Белгідрамэт папярэджвае, што парывы могуць дасягаць 88 км/г, што стварае ўмовы для сапраўднага сьнежнага шторму і высокіх сумётаў.

Ад 2020 году ў Беларусі ліквідавана ня менш за 1990 некамэрцыйных арганізацый На канец сьнежня 2025 году ў працэсе прымусовай
Ад 2020 году ў Беларусі ліквідавана ня менш за 1990 некамэрцыйных арганізацый На канец сьнежня 2025 году ў працэсе прымусовай ліквідацыі знаходзілася прынамсі 1220 некамэрцыйных арганізацыяў. Было закрыта найменей 99 НКА. Пастанову пра самастойную ліквідацыю прынялі ня менш за 770 НКА. Гэта вынікае з новага агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend.