WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
الذهاب إلى القناة على Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
إظهار المزيد751
المشتركون
-124 ساعات
+27 أيام
-330 أيام
أرشيف المشاركات
Як выглядае мэр Херсона пасьля расейскага канцлагеру
Мэр Херсона Ўладзімер Мікалаенка быў выкрадзены акупантамі ў красавіку 2022 году і правёў у расейскім палоне больш за 3 гады.
Украіна сьвяткуе Дзень незалежнасьці
24 жніўня 1991 году была абвешаная незалежнасьць Украіны.
Са сьвятам, браты!
Слава Украіне!
Героям Слава!
У Дзень незалежнасьці Беларусі (25 жніўня) у Менску правядуць "дни Вологодской области России"
Як павядамляюць афіцыйныя каналы, 23-25 жніўня на пляцоўцы каля гарадзкой ратушы (плошча Свабоды) разгарнецца расейскі кірмаш. Валагодскія вытворцы прывязуць свае вырабы і рамёствы.
24 жніўня расейскія госьці пакажуць беларусам сваю "творчасьць". У праграме: выступ ансамбля песьні і танца «Русский Север», дуэта баяністаў, народнага танцавальнага калектыву «Устюжаночка», ансамбля рускай песні «Горница».
Вось такая праграма запланаваная лукашыстамі на Дзень Незалежнасьці Беларусі. 🙈
⚡️Першая беларуская анлайн школа працягвае набор на новы навучальны 2025/26 год👫
Шаноўныя бацькі!
📖Першая беларуская анлайн школа працягвае набор дзяцей у 4-10 класы на наступны навучальны год. Гэта ўжо будзе шосты набор у нашай школе з моманту яе адкрыцьця ў 2020 годзе. Толькі ў нас вучні маюць мажлівасьць атрымліваць паўнавартасную адукацыю з захаваньнем прадметаў беларускага напрамку і атрымоўваць атэстацыю дзяржаўнага ўзору Украіны.
Агулам за 5 гадоў працы нашая школа дапамагла 254 дзецям з Беларусі (часова ці пастаянна) атрымліваць адукацыю на роднай мове. За час працы мы зьдзейсьнілі ўжо пяць выпускаў навучэнцаў, агулам выдалі 54 атэстаты аб базавай адукацыі і 24 аб сярэдняй дзяржаўнага ўзору Украіны.
У нас навучаюцца беларускія дзеці з 12 краін: Беларусі, Расеі, Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі, Грузіі, Нямеччыны, Кіпра, Турэччыны, Партугаліі, ААЭ і Чарнагорыі, ЗША і Японіі.
Падкрэсьліваю, што мы даём паўнавартасную адукацыю — класічныя школьныя заняткі з настаўнікамі.
Лепшыя настаўнікі Беларусі і Украіны чакаюць новых вучняў.
Што мы даем❓
1️⃣ Залічэньне ў 4-10 класы з наступным заканчэньнем 11 класаў уключна (залічыць толькі ў 11 клас не можам з-за патрабаваньняў ўкраінскага заканадаўства).
2️⃣ Онлайн навучанне 5 дзён у тыдзень па 4-5 урокаў у дзень.
3️⃣ Невялікая колькасьць вучняў у кожным класе (ад 3х да 7-8 дзяцей), што можа лічыцца практычна як індывідуальнае рэпетытарства, якое дазваляе дзецям лепш засвойваць матэрыял.
4️⃣ Наяўнасьць хатняга заданьня для замацаваньня пройдзенага матэрыялу.
5️⃣ Урокі праходзяць на базе беларускай вучэбнай праграмы на расейскай і беларускай мовах. Прадмет ўкраінскай мовы і літаратуры выкладаецца на ўкраінскай мове, але ў дзетак няма абсалютна ніякай праблемы з камунікацыяй з настаўнікам.
6️⃣ Адсутнасьць усялякай ідэалогіі або прапаганды - мы вучым дзяцей узаемапавазе, суперажываньню і падтрымцы.
Як я магу ўбачыць навучальны працэс❓
Мы запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з нашым адукацыйным працэсам. Мы гатовыя бясплатна арганізаваць для вас і вашых дзяцей пробныя заняткі, каб яны самастойна ўбачылі і ацанілі як праходзяць урокі ў нашай школе.
Як з намі зьвязаццца❓
Запрашаем да нашай школы. Сайт школы https://byschool.com.ua (https://byschool.com.ua/)
А таксама падпісвайцеся на наш тэлеграм канал (https://t.me/byschool2020)👈
🙏Ці можна нам дадаткова дапамагчы⁉️
Так, мы некамэрцыйная арганізацыя і стараемся браць аплату з нашых вучняў толькі дзеля самазабясьпячэньня. Але многія бацькі знаходзяцца у цяжкіх умовах у сувязі з вымушанай іміграцыяй, таму не заўсёды могуць аплаціць увесь кошт навучаньня іх дзяцей. У сувязі з гэтым наша школа мае патрэбу ў падтрымцы і салідарнасьці. Каб працягваць навучаньне нам штомесяц патрабуюцца дадатковыя сродкі.
Просім усіх неабыякавых падтрымаць нашу школу. Любая сума няхай гэта будзе 5-10 еўра або 200-500 эўра дапаможа нам працягнуць навучаньне нашых дзяцей, бо дзеці гэта наша з вамі будучыня. Давайце захаваем "нашу будучыню" разам.
Сталая спасылка для падтрымкі: https://buymeacoffee.com/byschool
Будзем вельмі ўдзячны за дапамогу ў распаўсюджваньні інфармацыі пра нас🤍❤️🤍
Паглынаньне Расеяй Беларусі: Мінфін рыхтуе выхад беларускіх эмітэнтаў на расейскі рынак
Міністэрства фінансаў падрыхтуе дарожную карту па выхадзе беларускіх эмітэнтаў на фондавы рынак Расеі.
Механізм размяшчэньня каштоўных папер беларускага эмітэнта ў межах дадзенага пагадненьня будзе выглядаць наступным чынам. Найперш прадугледжваецца рэгістрацыя выпуску каштоўных папер і праспэкта эмісіі ў нацыянальнага рэгулятара — Міністэрства фінансаў.
Адной з важных умоваў рэалізацыі пагадненьня зьяўляецца абавязковая наяўнасьць справаздачнасьці паводле міжнародных стандартаў і, адпаведна, аўдыторскага заключэньня па гэтай справаздачнасьці. Аўдыторскае заключэньне, складзенае беларускай кампаніяй, будзе прызнавацца і на тэрыторыі Расеі.
Наступным этапам стане перавод зарэгістраваных каштоўных папер у дэпазітарную сыстэму Расеі.
+4
Парад замест жалобы: Паўночная Карэя праслаўляе загінулых у вайне за Расею
Паўночнакарэйскія дзяржаўныя СМІ апублікавалі новыя здымкі, на якіх лідар краіны Кім Чэн Ын прысутнічае на цырымоніі ўшанаваньня салдат, што загінулі ў баях ва Украіне на баку Расеі. На кадрах бачна, як ён становіцца на калені перад партрэтамі загінулых, уручае медалі, кладзе іх побач з выявамі і абдымае перажыўшых канфлікт байцоў. Выглядае ўсё даволі драматычна і пафасна.
Кім пахваліў «выдатных» салдат, «якія вярнуліся дадому з вялікай пашанай» пасьля таго, як вытрымалі «ліўні куль і бомбаў сьмяротнай вайны на чужой зямлі», паведаміла афіцыйнае Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (KCNA). Дыктатар назваў палеглых салдат «героямі», якія ахвяравалі сваёй маладосьцю і жыцьцём дзеля «вышэйшай мэты». Гібель салдат падаецца як «сьвяшчэнная» цана, якая мае ўмацоўваць рэжым і цэментаваць парадак.
Паводле заходніх сьпецслужбаў, у 2024 годзе Паўночная Карэя накіравала ў Расею больш за 10 тысяч вайскоўцаў, галоўным чынам у Курскую вобласьць, разам з артылерыйскімі снарадамі, ракетамі і сыстэмамі далёкага радыусу дзеяньня.
Сеул паведамляе, што ў баях загінулі каля 600 паўночнакарэйцаў, а тысячы атрымалі раненьні.
+8
Чарговае зьнішчэньне беларускай гістарычнай спадчыны: у Бабруйску зьнесьлі адметны прыклад гістарычнай драўлянай забудовы
У Бабруйску зносяць адметны прыклад гарадской драўлянай забудовы па вуліцы Карла Лібкнехта, 57. Добра захаваны, з разьбянымі падзорамі, ліштвамі з тонка выкананымі надаконнікамі, дзвярыма з фігурнымі філёнгамі, з каваным казырком.
Зьнішчаюць усё разам з усім дэкорам.
Крыніца: Спадчына
Толькі 9 з 48 пераможцаў алімпіяд па праграмаваньню дагэтуль застаюцца ў Беларусі, астатнія — з'ехалі
Як падлічыў партал devby, "толькі дзевяць пераможцаў з 48, інфармацыю пра якіх мы знайшлі, дасюль застаюцца ў Беларусі. Па восем пераможцаў міжнародных алімпіяд для праграмістаў з Беларусі жывуць у Польшчы і ў ЗША, шасцёра ў Вялікабрытаніі, трое ў Расіі, па двое — у Швейцарыі і ў Германіі. Яшчэ па адным прызёру алімпіяд IOI ад Беларусі выбралі для жыцця і працы Іспанію, Літву, Канаду, Славакію, Грузію, Францыю, ААЭ, Кіпр, Арменію і Чэхію. Праўда, як мінімум двое працуючых за мяжой алімпіяднікаў жывуць на дзве краіны, рэгулярна вяртаючыся ў Беларусь" (крыніца)
Вынік антынароднай, антыбеларускай палітыкі, якую праводзіць прарасейскі рэжым Лукашэнкі.
Repost from ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
❗️ 24 жніўня, Варшава — СЬВЯТА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
Набліжаецца вялікае нацыянальнае сьвята — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь
З нагоды 34-х угодкаў вялікай падзеі рыхтуецца сьвяточная імпрэза. Адбудуцца памятныя выступы аб гістарычных днях і пэрспэктывах.
У праграме:
📌 Выступоўцы: Зянон Пазьняк, Павел Усаў, Натальля Крывашэй, Галіна Пазьняк, Валеры Байвал.
📌 Дэманстрацыя гістарычных відэазапісаў.
📌 Дэкламацыі вершаў: Вольга Івашына, Алег Лазоўскі, Галіна Пазьняк, Зянон Пазьняк
📌 Выступ сьпевака і музыканта Сяргея Доўгушава
📌 Супольнае сьпяваньне беларускіх песьняў сябрамі "Вольнай Беларусі" разам з заляй
⏰ КАЛІ: 24 жніўня (нядзеля), 14:00
📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna 6, “Беларускі Дом у Варшаве” (мапа)
Арганізатары:
— НВР "Вольная Беларусь"
— Беларускі Дом у Варшаве
Repost from ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
❗️ 24 жніўня, Варшава — СЬВЯТА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ
Набліжаецца вялікае нацыянальнае сьвята — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь
З нагоды 34-х угодкаў вялікай падзеі рыхтуецца сьвяточная імпрэза. Адбудуцца памятныя выступы аб гістарычных днях і пэрспэктывах.
У праграме:
📌 Выступоўцы: Зянон Пазьняк, Павел Усаў, Натальля Крывашэй, Галіна Пазьняк, Валеры Байвал.
📌 Дэманстрацыя гістарычных відэазапісаў.
📌 Дэкламацыі вершаў: Вольга Івашына, Алег Лазоўскі, Галіна Пазьняк, Зянон Пазьняк
📌 Выступ сьпевака і музыканта Сяргея Доўгушава
📌 Супольнае сьпяваньне беларускіх песьняў сябрамі "Вольнай Беларусі" разам з заляй
⏰ КАЛІ: 24 жніўня (нядзеля), 14:00
📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna 6, “Беларускі Дом у Варшаве” (мапа)
Арганізатары:
— НВР "Вольная Беларусь"
— Беларускі Дом у Варшаве
Лаўроў: "РФ никогда не ставила своей целью получить Крым, Донбасс или Новороссию. Главной задачей была защита русских людей"
"Без уважения безопасности России и в полной мере прав русских в Украине ни о каких долгосрочных договорённостях речи идти не может, а РФ никогда не ставила своей целью получить Крым, Донбасс или Новороссию. Главной задачей была защита русских людей" — паведаміў Міністр замежных справаў РФ Лаўроў.
Беларусы, калі ня хочам, каб нас таксама прыйшлі "абараняць" маскоўцы, пачынайма размаўляць па-беларуску!
Амаль €1 трыльён атрымала Расея ад экспарту нафты і газу з пачатку поўнамаштабнай вайны, — зьвесткі UaWarInfographics
Даходы ад экспарту ў 2023 годзе зьменшыліся праз падзеньне цэнаў.
Казахстан абагнаў Расею па ВУП на душу насельніцтва
У 2025 годзе Казахстан упершыню абышоў Расею па ўнутраным валавым прадукце (ВУП) на душу насельніцтва сярод краін СНД — паказьнік склаў $14,77 тыс. супраць $14,26 тыс. у Расеі.
Паводле дадзеных Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), ВУП Казахстана на душу насельніцтва дасягнуў $14,77 тыс., у той час як у Расеі — $14,26 тыс., а ў Туркмэністане — $13,34 тыс.
Першую тройку ў рэйтынгу постсавецкіх краін занялі краіны Балтыі. У Эстоніі гэты паказьнік склаў $32,76 тыс., у Латвіі — $30,84 тыс., у Літве — $24,37 тыс. Такім чынам, Расея апусьцілася на пятае месца сярод постсавецкіх рэспублік.
У 2024 годзе ВУП на душу насельніцтва ў Расеі складаў $14,79 тыс., у Казахстане — $14,15 тыс., у Эстоніі — $31,17 тыс., у Латвіі — $23,24 тыс., у Літве — $29,34 тыс.
Зянон Пазьняк пазітыўна ўспрыняў званок Трампа Лукашэнку
"Пасьпяховы прэзыдэнт Трамп меў сёньня тэлефонную размову з Лукашэнкам напярэдадні сустрэчы з Пуціным на Алясцы. Тэма — палітвязьні і інш. (інш.– гэта, спадзяюся, тое, пра што мы, сябры “Вольнай Беларусі”, гаворым пастаянна).
Сутнасьць нашых прапановаў — выцягнуць рэжым з-пад прэсу Масквы, аднавіць кантакты беларусаў з Эўропай і з усім сьветам. Гэта магло б паспрыяць спыненьню рэпрэсій, аднаўленьню і разьвіцьцю беларускай грамадзянскай супольнасьці. (Адзначу, што такое магчымае, толькі ў выніку вельмі кардынальных дзеяньняў і прапановаў, на якія здольныя толькі Злучаныя Штаты Амэрыкі пры моцным лідары.)
Улічваючы становішча вайны і пагрозы незалежнасьці Беларусі, такія дзеяньні наабходныя дзеля інтарэсаў Беларускай нацыі і міру ў Эўропе".
Чытаць цалкам: https://warta.media/2994
У Вільні з музэю прыбралі экспазыцыю, прысьвечаную Якубу Коласу, бо «не адпавядае новай канцэпцыі»
Пасьля рэарганізацыі сыстэмы музэяў у Вільні з музэю ў Маркуцях прыбралі экспазыцыю, прысьвечаную беларускаму клясыку Якубу Коласу. Пра гэта Радыё Свабодзе паведаміў старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Алесь Адамковіч.
Выстава зьмяшчала фатаздымкі, ксэракопіі дакумэнтаў і іншыя артэфакты.
❗️Трамп правёў з Лукашэнкам тэлефонную размову і абмеркаваў мажлівасьць вызваленьня ўсіх палітвязьняў
«У мяне адбылася цудоўная размова з паважаным прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Мэтай званка было падзякаваць яму за вызваленьне 16 зьняволеных. Мы таксама абмяркоўваем пытаньне аб вызваленьні яшчэ 1300 зьняволеных. Наша размова была вельмі добрай. Мы абмеркавалі шмат тэмаў, у тым ліку візыт прэзыдэнта Пуціна на Аляску. З нецярплівасьцю чакаю сустрэчы з прэзыдэнтам Лукашэнкам у будучыні. Дзякуй за ўвагу да гэтага пытаньня!», — напісаў прэзыдэнт ЗША.
15 жніўня 1972 года ў Менску пры нявысьветленых абставінах быў забіты мастак, лідар нацыянальна-адраджэнскага руху – Лявон Баразна.
Непасрэдна перад забойствам ён рыхтаваў акцыю пратэсту супраць разбурэньня гістарычнага цэнтра Менска.
15 жніўня 1972 года ў Старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна зьнікла, а Лявон атрымаў сьмяротны ўдар. Сьледчыя ворганы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасьці даюць падставы падазраваць у здзяйсненьні злачынства савецкімі спецслужбамі. Забойцы атрымалі малы тэрміны, пазьней неўзабаве скасаваны амністыяй.
У гадавіну гэтай трагічнай даты, прапануем паглядзець відэа з успамінамі Зянона Пазьняка, які прыходзіўся несправядліва забітаму добрым сябрам і паплечнікам у справе ратаваньня і адраджэньня беларускай культуры і спадчыны.
https://www.youtube.com/watch?v=XLHqMf3YHnQ
(Нэа)таталітарызм – новая палітычная рэальнасць Беларусі
Павел Усаў, канфэрэнцыя “Беларусь: выжываньне і адраджэньне”:
“Палітычная сістэма ў Рэспубліцы Беларусь пасля прыходу да ўлады А. Лукашэнкі зьведала цэлы шэраг якасных зьменаў, у выніку якіх яна на цягу амаль 30 гадоў гадоў эвалюцыянавала ад рэжыму гібрыднага, да неататалітарнага. Гэтая трансфармацыя выяўлялася ў глыбокіх сацыяльна-палітычных зрухах у грамадстве і дзяржаве, што прыводзіла да фарміраваньня новых аўтарытарных інстытутаў, практык і метадаў кіраваньня з аднаго боку. З іншага, у абмежаваньні або поўным зьнішчэнні фармальных элементаў демакратычнага ўдзелу ў палітычных працэсах і палітычнай аўтаноміі грамадства.
Да 2022 года сіла, кантроль і самавольства аўтарытарнай дзяржавы дасягнуў свайго абсалюту, рэжым увайшоў у такую стадыю свайго функцыянаваньня, якая дазваляе характарызаваць яго як нэататалітарны.”
Чытаць цалкам: https://warta.media/2983
+9
Пяць гадоў масавых рэпрэсіяў у Беларусі: больш за 100 000 зафіксаваных фактаў перасьледу
"Вясна" сабрала статыстыку рэпрэсій з 2020 году.
Катаваньні, зьбіваньні, нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня, ціск на сваякоў, прымусовая высылка палітвязьняў з краіны — цяжкая рэчаіснасьць, у якой вымушаныя жыць беларусы штодня.
За пяць гадоў праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі больш за 100 000 фактаў рэпрэсіяў — амаль столькі ж, колькі насельніцтва Ліды. Сёньня за кратамі — 1187 палітвязьняў, яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек утрымліваюць у ІЧУ па ўсёй краіне паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў.
Падрабязнасьці па спасылцы: https://spring96.org/be/news/118452
Сёньня пятая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага
10 жніўня 2020 году ад стрэла сілавіка падчас разгону пратэстаў на ст.м. Пушкінская загінуў Аляксандар Тарайкоўскі.
У яго стрэлілі, калі ён проста ішоў, падняўшы раскінутыя рукі, у бок сілавікоў.
34-гадовы Аляксандар Тарайкоўскі лічыцца афіцыйна першым забітым ўдзельнікам пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
