WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
الذهاب إلى القناة على Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
إظهار المزيد749
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+27 أيام
-830 أيام
أرشيف المشاركات
З Беларусі здымуць санкцыі ў міжнародным спорце, аднаасова захоўваючы іх супраць Расеі
МАК парэкамэндаваў зьняць зь Беларусі ўсе санкцыі ў міжнародным спорце. Адпаведнае рашэньне прыняў выканаўчы камітэт арганізацыі.
Пазыцыя МАК азначае, што Беларусь цалкам адновяць у правах у міжнародным спорце, у тым ліку з поўным допускам да ўдзелу ў спаборніцтвах пад нацыянальнай сымболікай.
Адначасова МАК парэкамэндаваў міжнародным фэдэрацыям пакінуць у сіле санкцыі супраць Расеі, якой цяпер дазволена ўдзельнічаць у турнірах пад «нэйтральным» сьцягам.
Чарговы ўдар па беларускай культуры: сайт беларускай анлайн-бібліятэкі Kamunikat.org не працуе пасля хакерскай атакі
Мінулай ноччу невядомыя ўзламалі і вывелі з ладу адзін з найважнейшых незалежных архіваў беларускай культуры. У выніку атакі знішчаны плён больш чым 25-гадовай працы каманды — зараз рэсурс цалкам недаступны, паведаміў у Facebook Яраслаў Іванюк, заснавальнік анлайн-бібліятэкі.
Стваральнікі праекта прама звязваюць інцыдэнт са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі.
"Ва ўмовах узмацненьня рэпрэсій супраць беларускай культуры і мовы, Kamunikat.org быў не толькі бібліятэкай, але і інструментам абароны культурнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, а таксама платформай, якая падтрымлівае свабодны доступ да ведаў і незалежнай творчасьці. Хакерская атака чарговы раз пацвердзіла, што Камунікат гэта важны культурніцкі праект, які як соль у воку для спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі".
Каманда бібліятэкі падкрэслівае, што не здаецца. Праект абавязкова будзе адбудаваны, хоць працэс аднаўленьня архіваў і зойме шмат часу.
Старонку мастака Алеся Пушкіна, якога лукашысты забілі ў турме, прызналі «экстрэмісцкай»
Гаворка пра Facebook-акаўнт мастака — цяпер ён афіцыйна пад забаронай. Разам з ім у спіс дадалі і іншыя старонкі і акаўнты, у тым ліку звязаныя з грамадскімі дзеячамі і беларускімі ініцыятывамі.
Алеся Пушкіна забілі ў турме ў ліпені 2023 года. Яго асудзілі на 5 гадоў калоніі за «зьнявагу сімволікі» і «распальваньне варожасьці».
Аўдыторыя Z-блогераў пачынае масава расчароўвацца
Пра гэта напісалі ў Z-канале «Міг Расеі».
«Ведаем некалькі адмінаў буйных Z-патрыятычных каналаў, у якіх уключаныя камэнтары. Усе яны адзначаюць рэзкую зьмену настрояў сваіх падпісчыкаў. У які бок — тлумачыць ня трэба. Прычым пачалося гэта прыкладна з канца мінулага году. На пытаньне: “а можа, ЦІПСО?”, адказваюць — там людзі, якія пішуць нам гадамі, а наплыў ботаў ці нават жывых укропрапагандыстаў мы б заўважылі», — заявілі там.
Гэтую публікацыю пракамэнтаваў іншы Z-блогер, Аляксандар Картавых. Паводле яго, ягоная аўдыторыя «паступова шалее і злуецца».
«Ужо нават салав’ёўскія страцілі ранейшы ахоўніцкі імпэт і нешта невыразна мармычуць сабе пад нос. У такім рэжыме калектыўнага псыхозу (чытаць голасам Арэстовіча) запас трываласьці ў грамадзтва застаўся на паўтара-два месяцы. Пасьля чаго пачнуцца тэрмінальныя зьмены, і якраз да верасьня ўсё скончыцца, калі рухацца па цяперашнім курсе, не зьвяртаючы», — лічыць ён.
Картавых сьцьвярджае, што правёў апытаньне ў двух чатах з адміністратарамі буйных Z-каналаў «з агульнай аўдыторыяй у трэць Тэлегі».
«Амаль усе адчуваюць набліжэньне нейкай бяды, усе нэрвовыя і ніхто ні ў чым не ўпэўнены. Гэтыя людзі, па ідэі, павінны кіраваць калектыўным бессьвядомым. Але яны самі сядзяць, нічога не разумеюць, што адбываецца».
Да абмеркаваньня далучыўся яшчэ адзін праваенны канал «Распрацоўшчык БПЛА»:
«Да сказанага хачу дадаць, што злуецца і IT-супольнасьць, дзе ўжо вельмі хочуць паглядзець, як вас, дарагія заканадаўцы, без нас будуць ціснуць з аднаго боку кітайцы, а з другога — амэрыканцы з Palantir. А найвышэйшай якасьцю расейскага чыноўніка стане здольнасьць дагадзіць кітайцу, каб ён прадаў хоць нешта. А за кітайцамі будзем стаяць мы і ехідна хіхікаць».
Яшчэ адзін аўтобус не прапусьцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі
Гаворка пра аўтобус, які выехаў зь Менску ўчора а 22:00. Пасьля праверкі яго не прапусьцілі ў Літву, паведаміў тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus.
Пасажыры правялі на мяжы каля 3,5 гадзіны. Пазьней за дадатковую плату іх пагадзіўся давезьці да Вільні кіроўца іншага аўтобуса. У аэрапорт яны прыбылі прыкладна а 5-й раніцы.
Нагадаем, што ўчора раніцай, 5 траўня, у пункце пропуску «Меднікі» разьвярнулі рэйсавы аўтобус, які накіроўваўся зь Менску ў Коўна, з адпраўленьнем з аўтавакзалу «Цэнтральны» а 04:00.
— Аўтобус не прапусьцілі праз мяжу літоўскія мытнікі. Нам сказалі, што не паедзем далей праз паліва, больш нічога не тлумачылі. Давялося выклікаць таксі да Вільні з найбліжэйшай запраўкі з боку Літвы. Ці прапусьцілі аўтобус пасьля — ня ведаю: трэба было сьпяшацца на самалёт, — распавёў адзін з пасажыраў.
На пачатку траўня ў Літве ўступілі ў сілу папраўкі да закону «Аб абмежавальных мерах у сувязі з вайсковай агрэсіяй супраць Украіны». Яны працягнулі дзейныя санкцыі супраць Расеі і Беларусі і ўвялі новыя.
Адно з новаўвядзеньняў закранула паліва. Цяпер увозіць з Беларусі ці Расеі паліва ў стандартных баках транспартных сродкаў забаронена, калі яго аб’ём перавышае 200 літраў. Абмежаваньне будзе дзейнічаць да 31 сьнежня 2027 году.
Як паведамляла мытня Літвы, пры выяўленьні перавышэньня нормы ў 200 літраў транспартны сродак не дапусьцяць на тэрыторыю Літвы і Эўразьвязу і разьвярнуць назад у краіну выезду.
У выпадку нязгоды кіроўцы з такім рашэньнем да яго могуць быць ужытыя санкцыі, уключна з магчымым арыштам транспартнага сродку.
У Менску ліквідуюць дзяржаўны Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва
У Мінску закрываюць дзяржаўную інстытуцыю культуры з больш чым дзесяцігадовай гісторыяй. Апошнія месяцы працы засталіся Нацыянальнаму цэнтру сучаснага мастацтва — у Інстраграме інстытуцыі з’явілася паведамленне пра «апошнюю» акцыю Ноч музеяў, якую ладзіць установа, піша Reform.news.
Інфармацыю пра закрыццё НЦСМ пацвердзілі Reform.news дзве незалежныя крыніцы з культурніцкіх колаў. Інстытуцыя будзе працаваць да восені — потым каля 50 супрацоўнікаў установы застануцца без працоўнага месца.Працягваецца перасьлед беларускай культуры.
Павел Усаў: "Расейская прапаганда ўпадае ў ідэалагічную паніку"
Беларускі палітолаг падзяліўся сваемі назіраньнямі за працэсамі ў Расеі:
"Расейская прапаганда ўпадае ў ідэалагічную паніку, пачаўшы ад Шахназарава, скончваючы Царовым і Губаравым.
З апошняга:
- Украіна апярэджвае Расею па прадукцыі дронаў;
- Украіна перайшла ў дронава-ракетную наступальную аперацыю;
- Украіна выбівае нафтавую і вытворчую інфраструктуру;
- Расея нічым не можа адказаць і закрыць неба;
- Украіна атрымоўвае лепшыя перамоўныя пазіцыі;
Матвіенка — мы павінны ўвесьці 12-ы працоўны дзень у гэтыя цяжкія для "радзімы" часы.
Ну і самае для йх драматычнае, гэта тое, што Парад на 9 траўня будзе без вайсковай тэхнікі, то бок усе йх эксперты адзначаюць поўную вычэрпанасьць вайсковых рэсурсаў. Адначасова, наўпрост намякаюць пра неэфектыўнасьць ў палітычных і вайсковых дзеяньнях.
То бок, ў мінулым фанатычная прапаганда дае збой, а гэта горш чым катастрофа ў Туапсэ.
Таксама відаць разгубленасьць Крамля ў пошуках выхаду. Так ці інакш, у "Z супольнасьці" назіраецца прыгожынская тэндэнцыя 2023: "дзе дроны", "дзе перамога"!!!"
Крыніца: https://t.me/usovpavel
«Я заліп, заліпайце і вы». Гурневіч пра новы гістарычны праект «Карона Вітаўта»
Журналіст «Свабоды» Дзьмітры Гурневіч падзяліўся сваім захапленьнем ад працы беларускіх гісторыкаў і папулярызатараў, якія, нягледзячы на «эру тык-токаў і ютуба», запусьцілі гістарычны анлайн-часопіс «Карона Вітаўта» (https://www.karonavitauta.org/). «Для Цябе, Беларусь», — такі там пасыл ад аўтараў.
Вось ёсьць жа ў кагосьці імпэт. Група беларускіх гісторыкаў і папулярызатараў нашай мінуўшчыны запусьціла гістарычны анлайн-часопіс «Карона Вітаўта». У эру тык-токаў і ютуба нам прапануюць ізноў чытаць. І гэта цікава. Тым больш што там — сэнсацыя на сэнсацыі. Я пра такое і не чуў. Сайт працуе на беларускай і расейскай мовах. Там ужо каля 20 артыкулаў, і штотыдзень зьявіцца некалькі новых. Там файныя тэмы і сюжэты, многія зь якіх для мяне з абсалютна новымі цікавымі паваротамі.
Напрыклад, «Цень Вітаўта. Гэта яна “падчышчала” за вялікім князем» — пра дыпляматку, візіянэрку, харызматычную асобу Ганну Кейстутавіч, жонку князя Вітаўта. Сучасьнікі Ганны сьцьвярджалі, што яна была адной з найпрыгажэйшых жанчын ва Ўсходняй Эўропе. І надта дзелавой і эфэктыўнай.
Як пачыналі беларускія анархісты. Былі часы, калі Беларусь вяла рэй у анархісцкім руху Ўсходняй Эўропы. Горад Горадня і Беласток, які тады адміністрацыйна ўваходзіў у Гарадзенскую губэрню, — гэтыя два гарады былі наймацнейшымі цэнтрамі анархізму ў Расейскай імпэрыі.
Кіраваць вечна. Сакрэты дыеты Ягайлы, Жыгімонта, Казіміра.
Ці ведаеце, што каралям Кароны і вялікім князям ВКЛ катэгарычна было забаронена спажываць дыні? А рыбны рэцэпт ад нясьвіскіх Радзівілаў стаў папулярнай стравай імпэрскай кухні Аўстра-Вугоршчыны?
Чым беларусы зьдзіўлялі сьвет у ХІХ стагодзьдзі. Пра гісторыю ўдзелу беларусаў у сусьветных выставачных форумах. Ці шмат хто ведае, што ў Лёндане срэбным мэдалём была ўзнагароджаная аўсянка, якая выраблялася ў Ляўках Горацкага павету? Беларускую тытунёвую прадукцыю адзначылі срэбнымі мэдалямі на міжнародных выставах у Амстэрдаме (1883), Новым Арлеане (1885), на сусьветнай выставе 1889 году ў Парыжы і залатым мэдалём на міжнароднай выставе ў Турыне ў 1911 годзе.
Разьдзел «Постаці». І там ізноў неспадзяванка. Францішак Папроцкі — першы галоўны рэдактар першай рэгулярнай газэты ў Вялікім Княстве Літоўскім. Нарадзіўся ў Беларусі 10 чэрвеня 1723 году, імаверна, на Меншчыне.
Шыкоўна, што ва ўсёй гэтай цемры людзям хочацца рабіць. «Для Цябе, Беларусь», — такі там пасыл ад аўтараў. Дзякуй, добрыя людзі! Я заліп — заліпайце і вы.
Украіна — першая краіна, у якой прыватная СПА ўваходзіць у агульную сыстэму абароны. Так прыватныя кампаніі абараняюць цывільныя аб’екты — каб не нагружаць франтавыя сыстэмы.
Навучыць чалавека без досьведу могуць крыху больш як за месяц. Як працуе такая СПА — у відэа DW.
Патрэбна фінансавая дапамога для беларускай сьпявачкі і асьветніцы Тацяны Грыневіч-Матафонавай
Тацяна шмат гадоў пакутуе ад анэміі, выкліканай міёмамі.
Замест радыкальнай апэрацыі (з выдаленьнем рэпрадуктыўных органаў) ёй прапанавалі зрабіць у Турцыі лапараскапічную апэрацыю, якая дапаможа ёй аднавіць здароўе і працягваць працу ў беларускай культуры.
Апэрацыя была праведзена пасьпяхова, а зараз неабходна пакрыць выдаткі, закрыць збор на суму 2200 эўра.
Спасылка на збор:
https://bysol.org/be/private/t_grinevich/?fbclid=IwdGRjcARh8W9jbGNrBGHxRWV4dG4DYWVtAjExAHNydGMGYXBwX2lkDDM1MDY4NTUzMTcyOAABHqzHY_5ZwpKLYrYnLK5Fdf5Sdfqv51AAAzUZumTQWilMtI_x3oq5e_3oz1kg_aem_39lOpAk-hk04e8emzHMRxA
+2
Антысацыяльная дзяржава: беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасьцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця маглі забраць у дзіцячы дом
Заместа дапамогі жанчыне ў складанай жыцьцёвай сітуацыі, антынародныя ўлады пагражалі ёй адабраньнем дзіцяці. Дапамаглі простыя беларусы.
Дзякуючы неабыякавым людзям маленькі хлопчык, які нарадзіўся раней за тэрмін, застанецца з маці.
Амаль тыдзень таму беларуска Алена Мартыненка распавяла ў сацсетках пра складаную сытуацыю, у якую трапіла маладая маці Настасься.
Настасьсі 22 гады, яна вырасла ў дзіцячым доме (і не зусім прыстасаваная да жыцьця ў звычайным сьвеце), мае інваліднасьць па зроку.
Дзяўчына зацяжарыла, але бацька дзіцяці зьнік, калі даведаўся пра гэта. Нарадзіла яна раней за належны тэрмін. Хлопчык зьявіўся на сьвет вагой 2,6 кіляграма і ростам 49 сантымэтраў.
Усё адбылося настолькі нечакана, што Настасься апынулася ў 5-м радзільным доме Менску без неабходных рэчаў для сябе і немаўляці. Алена праз сацсеткі знайшла шмат людзей, якія дапамаглі і прывезьлі ўсё неабходнае ў бальніцу.
Сытуацыю ўскладняла тое, што Настасься жыла ў інтэрнаце — у адным пакоі з суседкай. Умовы там былі не найлепшыя, асабліва для дзіцяці. Існавала рызыка, што хлопчыка не дазволяць забраць туды і адправяць у дзіцячы дом.
Да вырашэньня праблемы далучыліся неабыякавыя беларусы. За два дні яны зрабілі амаль немагчымае: дамагліся перасяленьня суседкі, арганізавалі яе пераезд, выклікалі клінінг, выкінулі старую канапу і набылі новую, паставілі дзіцячы ложак і камоду са спавівальным столікам, павесілі новыя шторы, пасьцялілі дыван, прывезьлі коўдры і падушкі. Таксама ўсталявалі мікрахвалёўку, перагладзілі дзіцячае адзеньне і памылі дзіцячы вазок.
Алена называе гэта сапраўдным цудам. Чакаецца, што неўзабаве органы апекі прымуць пакой, і тады лекары змогуць выпісаць маці з сынам дадому.
Цяпер валянтэры думаюць, як дапамагчы Настасьсі адаптавацца да ролі маці, бо важна, каб жанчына, якая сама вырасла ў дзіцячым доме, навучылася браць адказнасьць за сваё жыцьцё.
"Беларус беларусу беларус"
Патрэбна фінансавая дапамога для беларускай сьпявачкі Тацяны Грыневіч-Матафонавай
Спасылка на збор:
https://bysol.org/be/private/t_grinevich/?fbclid=IwdGRjcARh8W9jbGNrBGHxRWV4dG4DYWVtAjExAHNydGMGYXBwX2lkDDM1MDY4NTUzMTcyOAABHqzHY_5ZwpKLYrYnLK5Fdf5Sdfqv51AAAzUZumTQWilMtI_x3oq5e_3oz1kg_aem_39lOpAk-hk04e8emzHMRxA
Repost from Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус
На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць грошы, не вытрымаў сустрэчы з ТМ-62. Экіпаж прайшоў праз гэтую руціну вайны і адновіцца. Бо багі — з жалеза, а шляхта — з тытану!
Але цяпер нам ізноў патрэбны надзейны багі, такі самы, як папярэдні. Спадзяёмся, што збор на багі закрыецца хутка, бо ягоны экіпаж хутка зноў стане ў строй выведкі 3 АШБ.
Monobank:
https://send.monobank.ua/jar/A566QTpuJi
4874100026396039
PayPal: belarusiancorps.press@gmail.com
IBAN: UA333220010000026206376553187
BTC (Bitcoin)
bc1qm9d5ukrdqm6jccujyaqqrcef030r4749nwjrdp
Ethereum, USDT, USDC (ERC20)
0x39Ef1491A6D54f939d686986F297536ad9179514
USDT (TRC20)
THyjnNJ7P6PaHEUWUQapA9PhrW5A6URMFi
ДАЛУЧАЙСЯ | ПАДТРЫМАЙ
Instagram | YouTube
Telegram | LinkedIn
Bluesky | Threads
У Наваполацку рэжым схапіў 12 жанчынаў за ўдзел у беларускіх культурніцкіх ініцыятывах
Як піша Віцебская Вясна, 23 красавіка ў горадзе былі затрыманы не менш за 12 жанчын. Ва ўсіх дома праведзены ператрусы, некалькі чалавек адразу адвезлі ў віцебскі СІЗА, астатніх дапытвалі ў Наваполацку. З іх 8 чалавек адпусьцілі тым самым вечарам.
У адной з затрыманых знайшлі падпіскі на “экстрэмісцкія” інфармацыйныя рэсурсы, яе пратрымалі пад вартай трое сутак і ў мінулы панядзелак асудзілі да адміністрацыйнага штрафа. Вядома, што на ўчорашні дзень прынамсі 2 жанчыны заставаліся за кратамі.
З усіх жанчын узялі падпіскі аб нявыездзе і неразгалошваньні. Аднак, паводле некалькіх іншых крыніцаў, затрыманьні былі звязаныя з культурніцкімі праектамі і сталі наступствам таго, што 9 красавіка МУС прызнаў “экстрэмісцкім фармаваньнем” шэраг культурніцкіх ініцыятываў. Пра гэта было абвешчана толькі 24 красавіка, а затрыманьні адбыліся напярэдадні. Прычым не толькі ў Наваполацку: вядома, што 3-х жанчын 23 красавіка за трымалі ў Барысаве, яшчэ некалькі – у Слоніме, Брэсце і Жодзіна.
Трамп параіў канцлеру Нямеччыны Мерцу больш часу надаваць cпыненьню вайны ва Ўкраіне
Аб гэтым ён напісаў у сацсетцы Truth:
"Канцлер Нямеччыны павінен больш часу надаваць спыненьню вайны паміж Расеяй і Ўкраінай (дзе ён быў цалкам неэфэктыўны!), а таксама выпраўленьню праблемаў у сваёй краіне, асабліва ў сфэрах міграцыі і энэргетыкі, і менш — умяшаньню ў справы тых, хто ліквідуе іранскую ядзерную пагрозу, робячы сьвет, у тым ліку і Нямеччыну, больш бясьпечным! Прэзыдэнт DJT"
«Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15». Намесьнік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў «пацяпленьне» адносінаў зь Менскам
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы заявіў, што адносіны зь Беларусьсю крыху палепшыліся, але застаюцца напружанымі. Ён вобразна апісаў гэта як зьмену «з мінус 20 да мінус 15 градусаў».
Паводле яго, асобныя крокі, у тым ліку вызваленьне палітвязьняў, можна разглядаць як сыгналы да дыялёгу. Аднак пра паўнавартаснае паляпшэньне гаворка пакуль не ідзе.
У Варшаве падкрэсьліваюць, што далейшае «пацяпленьне» залежыць ад дзеяньняў беларускіх уладаў, перадусім у пытаньнях правоў чалавека і спыненьня рэпрэсіяў.
Экалагічная катастрофа ў расейскім Туапсэ
Вайна вяртаецца ў Імпэрыю зла.
Беларусь — 165-я ў сьвеце па свабодзе прэсы: сытуацыя пагаршаецца
Беларусь у 2026 годзе заняла 165-е месца з 180 у Сусьветным індэксе свабоды прэсы, апынуўшыся побач з Емэнам і М’янмай.
Расея апынулася на 172-м месцы, Іран - на177-м.
Паводле «Рэпарцёраў без межаў», агульная сытуацыя ў сьвеце істотна пагоршылася і цяпер знаходзіцца на самым нізкім узроўні за апошнія 25 гадоў — больш за палову краін маюць цяжкі або вельмі сур’ёзны стан са свабодай СМІ.
Журналістыка ўсё часьцей крыміналізуецца: улады ўзмацняюць ціск на незалежныя мэдыі, выкарыстоўваюць заканадаўства для перасьледу журналістаў. У Беларусі гэта праяўляецца праз масавыя рэпрэсіі, крымінальныя справы і ціск на журналістаў.
Краіна лічыцца адной з самых небясьпечных у Эўропе для журналістаў. На сёньня каля 22 прадстаўнікоў мэдыя застаюцца за кратамі. Праваабаронцы заклікаюць міжнародную супольнасьць узмацніць ціск, каб спыніць перасьлед і абараніць свабоду слова.
Джон Коўл: для вызваленьня патрэбныя два бакі, і Лукашэнка, і мы
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Трампа Джон Коўл 28 красавіка пасьля абмену паводле схемы «5 на 5» заявіў, што Злучаныя Штаты працягнуць працу ў кірунку вызваленьня палітычных зьняволеных.
«Я не кажу, што ён Чэрчыль, але ён рухаецца ў слушным кірунку»Таксама Коўл падзяліўся сваімі наступнымі плянамі. Крыніца: Радыё Свабода
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаў надзею, што вызваленьне Пачобута прывядзе да новага этапу ў польска-беларускіх адносінах
Таксама Сікорскі заявіў, што вызваленьне Анджэя Пачобута стала магчымым дзякуючы рашэньню Дональда Трампа, піша rmf24.pl.
«Радуймася. Мы яго маем. Пасьля 1860 дзён у турме з узмоцненым рэжымам наш гераічны суайчыньнік, мучанік справы свабоды Анджэй Пачобут знаходзіцца ў Польшчы цэлы і здаровы. Гэта выдатны дзень і прыклад выдатнага польска-амэрыканскага саюзу. Без рашэньня Дональда Трампа гэты дзень быў бы немагчымы», — сказаў Сікорскі падчас прэсавай канфэрэнцыі.
Кіраўнік польскай дыпляматыі выказаў надзею, што вызваленьне Пачобута прывядзе да новага этапу ў польска-беларускіх адносінах, але, як ён падкрэсьліў, ініцыятыва знаходзіцца на баку Аляксандра Лукашэнкі.
«Я не хачу даваць абяцаньняў без падставаў, бо такі “фальшывы сьвітанак” ужо бываў раней», — заявіў ён, дадаўшы, што ў мінулым былі пэрыяды «адлігі», калі ў Беларусі не было палітычных зьняволеных.
Сікорскі адзначыў, што Пачобут, якога на мяжы зь Беларусьсю сустракаў прэм’ер Туск, «зараз згаладнелы і зьнясілены», бо правёў пяць гадоў у вельмі жорсткіх умовах. Паводле яго, ён зьяўляецца «сымбалем супраціву ў Беларусі» і быў зьняволены выключна за тое, што казаў праўду.
Ён таксама нагадаў, што Польшча была вымушаная будаваць умацаваньні на мяжы зь Беларусьсю праз апэрацыі па перакідваньні мігрантаў, якія праводзіў рэжым Лукашэнкі.
«Мы заўсёды гатовыя адказваць на пазытыўныя жэсты, але Беларусь павінна спачатку захацець стаць часткай эўрапейскай сям’і народаў», — сказаў Сікорскі.
Спэцыяльны пасланьнік па справах Беларусі Джон Коул дадаў, што праца над вызваленьнем Анджэя Пачобута доўжылася амаль год.
«Мы нястомна працавалі амаль год, каб дамагчыся вызваленьня тых, каго ўтрымлівалі ў Беларусі», — адзначыў ён.
Паводле яго, прэзыдэнт Трамп неаднаразова падкрэсьліваў падчас сустрэчаў, наколькі добрыя адносіны ЗША маюць з Польшчай, і казаў, што гэтую справу неабходна давесьці да канца.
