+4
Прывітанне, сябры!
Сёння хачу паказаць цудоўныя кнігі, якія набыла ў "Кнігаўцы", — "Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын".
Я ўжо даўно паклала вока на першую і другую часткі. Вельмі хацелася мець іх у сваёй калекцыі.
Кнігі хутчэй дзіцячыя, з неймаверна прыгожымі ілюстрацыямі. Мая любімая — з мядзведзікам. І наогул раздзел пра Уршулю Радзівіл мне вельмі спадабаўся. Першая частка выклікае толькі захапленне.
А вось другая частка мне зайшла не так добра. Асабліва раздзел пра 2020 год. Не ведаю, мне не спадабаўся Лукашэнка на ілюстрацыі. Не спадабалася і тое, што Марыя Калеснікава стала гераіняй асобнага раздзела (калі што, я нармальна да яе стаўлюся, проста яна для мяне неадназначная асоба).
Не ведаю нават, як гэта патлумачыць. Проста ў мяне ўзнікла адчуванне, што не так трэба вучыць дзяцей адрозніваць дабро ад зла (асабліва гэта адчуваецца па ілюстрацыях). Не праз такое спрошчанае дзяленне рэальных людзей на добрых і дрэнных герояў казкі.
Мне здаецца, падзеі 2020 года яшчэ занадта блізкія, каб ператвараць іх у казку з адназначнымі героямі. Яшчэ не настаялася, так сказаць. Ды і кнігі гэтыя пра беларускіх жанчын, а не пра гісторыю 2020 года.
Мне здаецца, увогуле не варта было дадаваць сюды XXI стагоддзе. Лепш бы расказалі пра іншых цікавых жанчын XX стагоддзя. Тую ж Яўгенію Янішчыц, напрыклад.
Таму ад другой часткі засталося невялікае расчараванне. А вось першая наогул вельмі крутая атрымалася.
24 نوفمبر, 04:09
