cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

"Вясна" назірае

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай назіральніц і назіральнікаў з Валанцёрскай службы ажыццяўляе маніторынг судовых працэсаў па адміністрацыйных справах. 👀У гэтым канале мы будзем дзяліцца цікавымі кейсамі з судоў. Наш бот: @viasna_bot

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
715
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
-27 أيام
-830 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Photo unavailableShow in Telegram
📍БЧБ-фіранкі, "Пагоня" на пашпарце, татуіроўка: за што беларусаў судзілі ў траўні Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У траўні праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 361 факт адміністрацыйнага пераследу па палітычных матывах. Суды прызначылі не менш за 46 адміністрацыйных арыштаў і 45 штрафаў. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў траўні.   Так, у Мінску 17 траўня асудзілі бацьку непаўнагадовага дзіця за пікетаванне вокладкай пашпарту з Пагоняй, якую заўважылі супрацоўнікі суда Мінскага раёна. Паводле мінчука, калі 16 траўня а 9 раніцы ён праходзіў праз турнікет у будынку суда, супрацоўнікі заўважылі ў яго руках пашпарт з Пагоняй. Мужчына на судзе віну не прызнаў. За гэта "правапарушэнне" яго арыштавалі на 13 сутак. Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115494
إظهار الكل...
🤬 1
Photo unavailableShow in Telegram
⚖️Назіральніцу за выбарамі 2020-га году Гражыну Гетка адправілі на "суткі" Гражыну затрымалі ў Бярозаўцы яшчэ 5 чэрвеня. Па інфармацыі праваабаронцаў, жанчыну арыштавалі на 10 сутак. Паводле якога артыкула яе судзілі — невядома. Гэта ўжо другое затрыманне жанчыны за гэты год — напрыканцы зімы ёй прызначылі 25 сутак арышту.
إظهار الكل...
🤬 7
Photo unavailableShow in Telegram
🤡Мінчука арыштавалі за БЧБ-фіранкі па скарзе "неабыякавага грамадзяніна" Згодна з пастановай суда, апублікаванай на сайце pravo.by, у судзе Першамайскага раёна Мінска 26 красавіка разглядзелі справу Вячаслава С. паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Яго абвінавацілі ў пікетаванні бел-чырвона-белымі фіранкамі на акне кватэры. Суд прызначыў яму 3-сутачны арышт. Вячаслаў абскардзіў пастанову суда, адзначыўшы, што доказы яго віны адсутнічаюць. Таксама на судзе даў паказанні сведка, які патлумачыў, што "расфарбоўка фіранак не ўтрымлівае чырвоных і белых колераў". Акрамя гэтага, паводле матэрыялаў справы, праверка "правапарушэння" пачалася пасля скаргі невядомага чалавека ў міліцыю. У выніку скаргу Вячаслава пакінулі без задавальнення, а рашэнне суда — без зменаў.
إظهار الكل...
🤬 11
🟨21 траўня — Дзень палітвязняў Сёлета — трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі. На знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі ў Дзень палітвязняў мы змянілі аватарку на жоўты колер, каб зрабіць іх больш бачнымі ў інфапрасторы. Свабоду палітвязням!
إظهار الكل...
9
Photo unavailableShow in Telegram
😔Перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі на 800 рублёў Калацкую затрымалі напачатку траўня, а дома ў яе прайшоў ператрус. Да суда яна знаходзілася на волі. 17 траўня яе асудзілі паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд прызначыў ёй 20 базавых велічыняў (800 рублёў), піша @radiosvaboda. У 2021-ым годзе Вольгу асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за тое, што падчас адной з акцый пратэсту яна нібыта ўдарыла прапагандыста Азаронка. Вольга пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.
إظهار الكل...
🤬 11👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
⚖️Актывістку руху «Маці-328» Марыну Уладыку асудзілі да 15 сутак арышту Па інфармацыі @MAYDAYMog, жанчыну затрымалі раніцай 7 траўня, а дома правялі ператрус. У судзе Заводскага раёна Мінска 8 траўня над жанчынай адбыўся суд. Яе абвінавацілі ў "дробным хуліганстве" паводле арт. 19.1 КаАП. Суддзя Алена Някрасава арыштавала Уладыку на 15 сутак. Вядома, што Марына з'яўляецца каардынатаркай па дапамозе сіротам, асуджаным да вялікіх тэрмінаў паводле арт. 328 КК (Незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў). Каля дзясятка асуджаных маглі "атаварвацца" ў турэмнай краме дзякуючы дапамозе актывістаў руху.
إظهار الكل...
🤬 11
Photo unavailableShow in Telegram
🇺🇦Віцебскага лекара арыштавалі за падтрымку Украіны ў чат-рулетцы У судзе Першамайскага раёна Віцебска 15 красавіка разглядзелі справу Аляксандра Рандарэнкі, якога абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП. Падставай для затрымання стаў лозунг грамадска-палітычнага характару, які мужчына нібыта выкрыкнуў у чат-рулетцы, а таксама дэманстрацыя прадмета з выявай сцяга жоўта-сіняга колеру. Гэта міліцыянты расцанілі як "несанкцыянаванае пікетаванне". Вядома, што затрымлівалі лекара супрацоўнікі ГУБАЗіКу. На судзе Аляксандр прызнаў віну і патлумачыў, што падчас стрыму быў п'яны. У выніку суддзя Наталля Карабліна прызначыла яму 15 сутак арышту.
إظهار الكل...
🤬 8
Photo unavailableShow in Telegram
⚖️Адмова праехаць у РУУС, падпіска на "Медыязону", БЧБ-значок: за што беларусаў судзілі ў красавіку У мінулым месяцы "Вясне" стала вядома пра мінімум 530 палітычна матываваных судоў па адміністрацыйных справах, з якіх было прызначана мінімум 31 арышт, 45 штрафаў, а ў адным выпадку — грамадскія працы. Так, у Гродне 25 красавіка на 10 сутак арыштавалі Ягора Глытава паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Паводле пастановы суда, Ягора затрымалі раніцай 25 красавіка за падпіску ў Іnstagram на старонку mediazona.bу. Падпіску супрацоўнікі міліцыі знайшлі ўвечары напярэдадні затрымання. Акрамя гэтага, у матэрыялах справы пазначана, што 24 красавіка мужчыну ўжо аштрафавалі паводле арт. 19.11 КаАП. Чытаць падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115168
إظهار الكل...
🤬 7
Photo unavailableShow in Telegram
Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую на 2000 рублёў (50 базавых велічыняў). Як стала вядома «Белсату», падставай для пераследу стаў значак з выявай нацыянальнага сцяга, які быў на вопратцы Багінскай. За гэта супраць яе склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаваны пікет). Суддзя Аляксадр Супічэнка ў сваёй пастанове напісаў, што «значак белага колеру з выявай белага і чырвонага колеру» падлягае знішчэнню, і пакараў Багінскую штрафам памерам 50 базавых велічыняў (2 000 рублёў).
إظهار الكل...
🤬 15
Photo unavailableShow in Telegram
Пікетаваў з плакатам каля будынка Мёрскага райвыканкама: за што судзілі каталіцкага актывіста Былога палітвязня з Мёраў, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Васільева 10 красавіка асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП за "несанкцыянаваны пікет", заўважылі @christianvision. Паводле пастановы суда, Сяргей 7 красавіка 2024 года стаяў з плакатам каля ўвахода ў будынак Мёрскай адміністрацыі. Зместам надпісу на плакаце невядомы. На судзе 10 красавіка актывіст пацвердзіў, што стаяў з плакатам. У выніку суддзя Ірына Яскевіч арыштавала мужчыну на 15 сутак. Васільеў быў затрыманы ў жніўні 2021 года, а пазней асуджаны да 3 гадоў «хіміі» за «паклёп» у адрас Лукашэнкі.
إظهار الكل...
🤬 11