cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

Вясна: Палітвязні Беларусі

Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
945
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+57 أيام
-2830 أيام
توزيع وقت النشر

جاري تحميل البيانات...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
تحليل النشر
المشاركاتالمشاهدات
الأسهم
ديناميات المشاهدات
01
❗️Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА, а Сяргей Раманаў адбыў паўгода ў ПКТ Па інфармацыі @a_partisans, напачатку траўня Сяргей Раманаў выйшаў з ПКТ, дзе правёў паўгода. Адміністрацыя горацкай калоніі блакуе ліставанне, таму ад палітвязня не даходзяць лісты і малюнкі. Таксама вядома, што напачатку траўня Аліневіча ў чарговы раз змяшчалі ў штрафны ізалятар. Паведамляецца, што амаль няма ніякай інфармацыі пра Дзмітрыя Дубоўскага. Нагадаем, 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.
2503Loading...
02
⚖️Палітвязню Аляксандру Гашнікаву хочуць узмацніць пакаранне Аляксандр — супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне.  Яго затрымалі 18 верасня 2021 года па справе "Рабочага руху". Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Аляксандра вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення. Палітвязень адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1.  Стала вядома, што ў судзе Наваполацка 28 траўня разгледзяць справу аб узмацненні палітвязню рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Віталя Лапко Аляксандра могуць перавесці на турэмны рэжым. 💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Паўлавіч Гашнікаў 💻Напісаць анлайн
2 70214Loading...
03
⁉️ Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі? Ужо амаль чатары гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца штотыднёва. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы. Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы. Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная. Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага. Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду. ✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org. Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека — https://spring96.org/be/news/105475 Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны” — https://spring96.org/be/news/104835
3793Loading...
04
❗️Палітвязня Юрыя Касцюка збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым Юрыя, якога восенню 2022 года таемна вывезлі з Расіі ў Беларусь, асудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пяць месяцаў ён утрымліваўся ў расійскім следчым ізалятары, яшчэ тры месяцы — у беларускім. Касцюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле версіі абвінавачвання, Юрый дапамагаў іншым палітвязням: папрасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы ад BYSOL і By_help, якія пасля накіроўваў сваякам палітвязняў. Грошы на дапамогу атрымліваў ад «арганізацый, якія пазіцыянавалі сабе як праваабарончыя». Сам Юрый на судзе віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні. У Оршы 27 адбудзецца суд па замене палітвязню рэжыма ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Іна Кохава. 💌Падтрымайце Юрыя: ПК № 8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А, Юрый Андрэевіч Касцюк 💻Напісаць анлайн
2 91311Loading...
05
✊Падтрымайце палітзняволеную Людмілу Ліхачэўскую Мінчанку затрымалі 29 сакавіка ў межах крымінальнай справы. Цяпер Людмілу абвінавачваюць паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы) Крымінальнага кодэксу. Да суда палітзняволеную ўтрымліваюць у жодзінскай турме. 💌Падтрымайце Людмілу грашовымі пераводамі і пасылкамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Людміла Аляксандраўна Ліхачэўская 💻Напісаць анлайн
2550Loading...
06
🎥Затрымалі на працоўным месцы: што вядома пра палітзняволенага аператара АНТ Антона Казельскага У Мінскім гарадскім судзе 20 траўня распачаўся суд над 38-гадовым аператарам АНТ. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы), а таксама ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Былы сукамернік палітвязня, з якім яны разам адбывалі адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, распавёў "Вясне" падрабязнасці затрымання Антона: "З таго, што Антон распавядаў: яго ўзялі за каментары з заклікамі выходзіць на вуліцу. Хоць сам ён нікуды не хадзіў, за што з яго асобна смяяліся сілавікі, маўляў, "канапавы герой". Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115319 💌Падтрымайце Антона грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 💻Напісаць анлайн
2 7347Loading...
07
✊Падтрымайце палітзняволеную актывістку Галіну Лагацкую Галіну затрымалі 9 красавіка, калі яна пайшла ў Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе вынялі 2 гады таму пры затрыманні і не аддавалі. Лагацкая пісала скаргі на незаконныя дзеянні міліцыянтаў. Яна абвінавачвала іх у парушэнні заканадаўства і прысабечванні ейнай маёмасці. Нарэшце міліцыянты пагадзіліся вярнуць тэлефон. Галіна напісала даверанасць на свайго знаёмага, каб ён забраў смартфон з міліцыі. Пасля таго, як тэлефон ужо быў у знаёмага, Галіна дамовілася з ім сустрэцца ў горадзе. На сустрэчу прыехалі і працаўнікі міліцыі. У выніку былі затрыманая і Лагацкая, і ейны знаёмы, які хацеў дапамагчы жанчыне. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК. 💌Падтрымайце Галіну грашовымі пераводамі і пасылкамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Галіна Іванаўна Лагацкая 💻Напісаць анлайн
2 83517Loading...
08
🟨21 траўня — Дзень палітвязняў Сёлета — трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі. На знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі ў Дзень палітвязняў мы змянілі аватарку на жоўты колер, каб зрабіць іх больш бачнымі ў інфапрасторы. Свабоду палітвязням!
2891Loading...
09
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва. Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы. Чытаць матэрыял па спасылцы. ✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org. 💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
2 83710Loading...
10
⚖️Пенсіянера Васіля Дземідовіча 20 траўня ў Крупках будуць судзіць у 8 раз Яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (абраза суддзі). Справу будзе разглядаць суддзя Алег Лагачоў. Гэта ўжо восьмы суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль два гады. У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Адзначым, што за апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах — таму гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўі Васіля. (Не) апошняе слова Васіля Іванавіча на адным з судоў
3 33512Loading...
11
🇺🇦Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенай грамадзянкі Украіны, асуджанай за "шпіянаж" У Гомелі амаль месяц у закрытым пасяджэнні праходзіў суд над грамадзянкай Украіны Наталляй Захаранка і Ларысай Крупа. Захаранку абвінавацілі ў "шпіянажы на карысць Украіны" паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Наталлі 9 гадоў зняволення. Як паведамлялі ўкраінскія медыі, Наталля была валанцёркай, пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕС і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі. Да пачатку расійскай агрэсіі прадпрымальніца Наталля часта ездзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку. Вярхоўны суд 24 траўня разгледзіць апеляцыйную скаргу Наталлі. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча. 💌Падтрымаць Наталлю грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Наталля Мікалаеўна Захаранка 💻Напісаць анлайн
3 1688Loading...
12
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў! 🔺Уладзімір Дудараў 🔺Яўген Мерунко 🔺Аляксандр Паліўка 🔺Руслан Акостка 🔺Іван Супрунчык 🔺Андрэй Чапюк  🔺Дзмітрый Багачэнка 🔺Дзмітрый Палякоў 🔺Яўген Комбуль 🔺Арсеній Майсейчык 🔺Юрый Сельвіч 🔺Ігар Лосік 🔺Аляксей Мельнікаў 🔺Яўген Пекач 🔺Павел Спірын 🔺Уладзімір Астапчык 🔺Наталля Жлоба 🔺Станіслаў Несцярук 🔺Вольга Патрусаева 🔺Аксана Ляўшова 🔺Міхаіл Нямцоў 🔺Сяргей Мацюхевіч 🔺Аляксандр Цярэшка 🔺Міхаіл Юдзін 🔺Сяргей Леанюк 🔺Павел Мажэйка 🔺Дар'я Мандзік 🔺Сяргей Мардзіловіч 💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел. 📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
3 2196Loading...
13
💜На волю выйшлі берасцейцы Дзмітрый Гапанюк і Яўген Білаброўка Дзмітрыя затрымалі 9 студзеня 2023 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 КК, распачатай у Брэсце па падзеях 13 верасня 2020 года, калі падчас акцыі пратэсту людзі вадзілі карагод на праезнай частцы (так званая "карагодная справа"). Яму прызначылі 1,5 года калоніі. Тэрмін Дзмітрый адбываў у шклоўскай калоніі № 17. Яўген быў затрыманы ў чэрвені 2023 года за рэакцыю "клас" ў "Аднакласнікі" пад публікацыяй суполкі "STOP LUKA". Гэтым, паводле версіі абвінавачання, мужчына публічна абразіў Лукашэнку. Яго асудзілі па арт. 368 КК да года пазбаўлення волі. Крыніца: Берасцейская Вясна
3 13414Loading...
14
⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенага Аляксандра Зіязэтдзінава Палітзняволенага айцішніка восенню 2022 года ўжо асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да трох гадоў калоніі за перавод крыптавалюты ў BYPOL. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17. Але 29 лютага ў Мінскім гарадскім судзе яго зноўку пачалі судзіць. Айцішніка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Мужчыне пагражала да 15 гадоў калоніі. Справу разглядала суддзя Алена Шылько, але вынік пакуль невядомы. Некалькі месяцаў таму выйшаў прапагандысцкі фільм з ім, дзе ён распавёў пра водкуп і прашэнне аб памілаванні. У Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме 17 траўня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Эдгар Марцірасян.
3 2095Loading...
15
❗️Палітзняволеная Ірына Алябовіч зламала шыйку сцягна ў калоніі Пра гэта паведамляе @dissidentBY. У 2022 годзе, калі жачнына прыехала ў калонію, яна зламала шыйку сцягна і правяла больш за год у санчастцы. Косткі зрасліся няправільна і Ірына доўга чакала якаснай дапамогі і пратэза. Ірыне Алябовіч не выдавалі нават хадункі, негледзячы на тое, што яны былі ў калоніі. Дзякуючы сваякам жанчыны, праблема вырашылася і цяпер жанчына пераведзена ў звычайны атрад і мае хадункі. Нагадаем, Ірына была затрыманая 28 сакавіка 2022 года. Яе абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за каментары. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 27 чэрвеня 2022 года суддзя Дзмітрый Карсюк асудзіў яе да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 200 базавых велічыняў. Цяпер жанчына адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4. 💌Падтрымайце яе паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ірына Вячаславаўна Алябовіч 💻Напісаць анлайн
3 78215Loading...
16
❤️Журналістцы Марыне Золатавай прысудзілі міжнародную прэмію Ёхана-Філіпа Палма На прэмію галоўнага рэдактара Tut.by намінавала праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». Разам з Золатавай яе таксама атрымае афганская рэдакцыя Zan Times. Уручэнне пройдзе ў снежні 2024 года ў нямецкім горадзе Шорндорф, піша Deutsche Welle. "Перад абліччам велізарных перашкод і рэпрэсіўных мер Марына Золатава паказала сябе як чалавек незвычайнай мужнасці і сумленнасці", — лічаць "Рэпарцёры без межаў" і апякунчая рада фонду Palm. Марына — былая галоўная рэдактарка найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY. Яе затрымалі 18 траўня 2021 года. Марыне і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. 💌Павіншуйце яе лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Марына Васільеўна Золатава 💻Напісаць анлайн
3 71010Loading...
17
😔Палітвязня Міхаіла Лабаня хочуць перавесці на турэмны рэжым Міхаіл — гаспадар ювелірнай майстэрні "Самародак", які займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. Яго абвінавацілі ў "паклёпе ў дачыненні да Лакушэнкі" (ч. 1 арт. 367 КК), абразе "Лакушэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Цяпер стала вядома, што ў судзе Івацэвіцкага раёна 13 траўня адбудзецца суд па замене Міхаілу рэжыма ўтрымання на турэмны. Яго справу разгледзіць суддзя Сяргей Кухацкаволец. 💌Падтрымайце Міхаіла: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Міхаіл Аляксандравіч Лабань 💻Напісаць анлайн
3 61411Loading...
18
😔Падтрымайце Алену Яфрэменку, у якой пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем Алена ўжо больш за два годы ўтрымліваецца ў зняволенні. У лістападзе 2022 года ў Гродне над ёй адбыўся суд паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за каментары і ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Справу жанчыны разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, але вынік суда пакуль невядомы. Вядома, што ў жанчыны на волі засталіся дзве непаўнагадовыя дачкі. Як паведамляе @dissidentBY, у Алены ў калоніі пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем. Калі яна прыехала ў калонію, у яе адняліся ногі. Іншым асуджаным было забаронена ей дапамагаць нават у гігіенічных справах, медыкаменты для жанчыны не прымаюць, таксама яе пазбавілі спатканняў, званкоў і блакуюць ліставанне нават са сваякамі. 💌Падтрымайце яе лістамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алена Аляксандраўна Яфрэменка 💻Напісаць анлайн
3 40012Loading...
19
✊Падтрымайце Аляксандра Масевіча, асуджанага да 7 гадоў калоніі Аляксандра затрымалі ў Маладзечне ў сакавіку 2022 года. Тады яго арыштавалі на 12 сутак паводле арт. 24.23 КаАП за несанкцыянаваны пікет надпісамі на адзенні. Пасля гэтага яго перазатрымалі па крымінальнай справе. Аляксандра абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) У снежні 2022 года справу Аляксандра разглядалі ў Мінскім абласным судзе. Суддзя Ірына Майко прызначыла палітвязню 7 гадоў калоніі. Свой тэрмін ён адбывае ў наваполацкай калоніі № 1. 💌Падтрымайце Аляксандра: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Эдуардавіч Масевіч 💻Напісаць анлайн
3 58910Loading...
20
🌿«Галоўнае, захаваць здароўе». 21 траўня — Дзень палітвязняў Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі. Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў зняволенні. «Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемаў неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітзняволеных. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115157
5742Loading...
21
❤️На волю выйшаў палітвязень Валянцін Музыкін 54-гадовага Валянціна абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 КК "распальванне іншай сацыяльнай варожасці", а таксама па арт. 369 КК "абраза прадстаўніка ўлады". Суд праходзіў у закрытым рэжыме. У жніўні 2022 года суддзя Гомельскага абласнога суда Іван Котаў прызначыў палітвязню 2 гады пазбаўлення волі. Тэрмін Валянцін адбываў у бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", 1 траўня Валянцін выйшаў на волю.
3 60510Loading...
22
💜Берасцейцы Данііл Хабавец і Марк Антонаў — на волі Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Брэсце 10 жніўня 2020 года паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). 8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Даніілу прызначылі 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Марку — 4 гады. Паводле @viasna_brest, палітвязні выйшлі на волю 2 траўня.
3 61412Loading...
23
Як можна падтрымаць палітвязняў? Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці! 🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы: Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны” "Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням "Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць Як рабіць грашовы перавод? "Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням 👨‍👩‍👧‍👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных 📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
3 9383Loading...
24
✊Падтрымайце палітзняволеную велаактывістку Святлану Кароль Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, былая старшыня абласнога грамадскага аб'яднання «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына. Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК). Напрыканцы сакавіка Гомельскі абласны суд прызначыў ёй паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль  💻Напісаць анлайн
3 8764Loading...
25
🔗Працягваецца ціск у зняволенні: агляд навінаў пра палітвязняў з 12 красавіка па 2 траўня Больш за тры з паловай гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. 🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 36 чалавек. 🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 47 палітвязняў. 🔹Тры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі. 🔹Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА. 🔹Актывістку руху "Маці-328" Марыну Кісялевіч перавялі з "хіміі" ў калонію. 🔹Палітвязня Анатоля Латушку перавялі на турэмны рэжым у Гродна. 🔹Палітзняволеныя Вячаслаў Лазараў і Ксенія Луцкіна ў калоніі перахварэлі на пнеўманію. 📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
3 6326Loading...
26
❗️Палітзняволеная Ксенія Луцкіна ў калоніі зноў перахварэла на пнеўманію Пра гэта ў сацыяльных сетках напісала былая палітзняволеная. Паводле яе, надаўна ў Ксеніі, якая хварэе на астму, пачалася моцная алергія на піжаму сукамерніцы з моцным пахам парфумы. Праз гэта яна пачала моцна кашляць, задыхацца і не магла спаць некалькі сутак. Паведамляецца, што палітзняволеная захварэла на пнеўманію і яе на некаторы час змяшчалі ў санчастку. Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Вядома, што яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Дома журналістку чакае непаўнагадовы сын. 💌Падтрымайце Ксенію лістамі і паштоўкамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ксенія Алегаўна Луцкіна 💻Напісаць анлайн
4 23920Loading...
27
❗️Мастака Івана Вярбіцкага зноў будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" Іван — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня прызналі вінаватым адразу па некалькіх крымінальных артыкулах і асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі. Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму №4. У 2022 годзе яго асудзілі па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк. Вынік суда пакуль невядомы. 8 траўня ў Барысаве Івана зноў будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Людміла Зінкевіч. Івану могуць дадаць яшчэ два гады зняволення. 💌Падрымаць Івана: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, Вярбіцкаму Івану Францавічу 💻Напісаць анлайн
3 65811Loading...
28
⚖️Вядомага глыбоцкага бодзібілдара Аляксандра Шарабайку будуць судзіць 13 верасня Аляксандра затрымалі 13 сакавіка 2023 года. За «абразу Лукашэнкі» яму прызначылі 1,5 года калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 22. Цяпер стала вядома, што палітвязня зноў будуць судзіць 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цабульскі, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (арт. 342 КК). У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Суддзя — Яўген Буруноў.
4 50411Loading...
29
💔На волю выйшаў палітвязень Артур Смалякоў Артур — сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якога затрымалі ў ліпені 2022 года. Спачатку яму прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай часткі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка 2022 года вынеслі прысуд сябрам АГП: Артуру і Дзіяне Чарнушынай — па 2 гады калоніі, Андрусю Асмалоўскаму— 3 гады калоніі. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года. 20 студзеня Мінгарсуд пакінуў прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення. Тэрмін Андрусь адбываў у віцебскай ПК-3.
3 65412Loading...
30
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў! 🔺Мікалай Брэдзелеў 🔺Руслан Волкаў 🔺Рыгор Гунько 🔺Юрый Караткевіч 🔺Наталля Ладуцька 🔺Максім Пікун 🔺Павел Піскун 🔺Аляксей Чарвінскі  🔺Яўген Людскіх 🔺Аляксандр Шабалін 🔺Юрый Трапачоў 🔺Арцём Брэль  🔺Аляксандр Мацяюк 🔺Аляксей Субцэльны 🔺Алег Яфрэменка 🔺Максім Грэчкаедаў 🔺Віктар Уласенка 🔺Дзмітрый Юртаеў 🔺Данііл Бандарук 🔺Глеб Гладкоўскі  🔺Юрый Кузняцоў 🔺Андрэй Сачэўка 🔺Юрый Сяргей 🔺Аляксандр Францкевіч 🔺Алег Швайко 💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел. 📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
4 1355Loading...
31
На волю вышлі палітзняволеныя Леў Цяліпка і Раман Гваздзёлка Па падліках @viasna_brest, палітвязні выйшлі напрыканцы красавіка. Іх асудзілі паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) за ўдзел у акцыях пратэсту ў Брэсце ў 2020 годзе. Нагадаем, Рамана затрымалі 20 кастрычніка 2020 года. Яму прызначылі 4 гады калоніі. Тэрмін ён адбываў у магілёўскай калоніі № 15. Леў спачатку знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але 22 сакавіка 2021 гожа яго затрымалі, калі ён пайшоў у Следчы камітэт. Меру стрымання змянілі на ўтрыманне пад вартай. Хлопца асудзілі да 3,5 гадоў калоніі. Ён таксама ўтрымліваўся ў ПК-15.
3 5395Loading...
32
❗️У наваполацкай калоніі палітвязняў катуюць холадам Цяпер у наваполацкай калоніі ўтрымліваюцца мінімум 100 палітзняволеных. Па інфармацыі "Вясны", адміністрацыя ўстановы працягвае ціск на палітвязняў — некаторых на доўгі тэрмін змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць спатканняў, перадач і званкоў, а таксама блакуюць ліставанне. Акрамя гэтага, у калоніі вельмі холадна, у тым ліку праз тое, што адміністрацыя стварае пэўныя ўмовы, каб у памяшканнях былі скразнякі. У штрафных ізалятарах вязняў таксама катуюць холадам. Ім забароненыя цёплыя рэчы, фізічныя практыкаванні выконваць нельга. Праз гэта ў людзей пачынаюцца праблемы са здароўем. У такіх умовах іх могуць утрымліваць па некалькі месяцаў запар. Сведчанні былых вязняў пра ўмовы ўтрымання ў ПК-1: 🔹"Што зламалі ў карцары, зарастае само": былы палітвязень — пра ўмовы ў ПК-1 🔹"Начальнік калоніі асабіста ставіў на расцяжку асуджаных", — былы вязень ПК-1 🔹"Ключыца не так зраслася і костка ўпіраецца ў горла". Новыя сведчанні здзекаў са зняволеных у ПК-1
3 51716Loading...
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА, а Сяргей Раманаў адбыў паўгода ў ПКТ Па інфармацыі @a_partisans, напачатку траўня Сяргей Раманаў выйшаў з ПКТ, дзе правёў паўгода. Адміністрацыя горацкай калоніі блакуе ліставанне, таму ад палітвязня не даходзяць лісты і малюнкі. Таксама вядома, што напачатку траўня Аліневіча ў чарговы раз змяшчалі ў штрафны ізалятар. Паведамляецца, што амаль няма ніякай інфармацыі пра Дзмітрыя Дубоўскага. Нагадаем, 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.
إظهار الكل...
🤬 16
Photo unavailableShow in Telegram
⚖️Палітвязню Аляксандру Гашнікаву хочуць узмацніць пакаранне Аляксандр — супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне.  Яго затрымалі 18 верасня 2021 года па справе "Рабочага руху". Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Аляксандра вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення. Палітвязень адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1.  Стала вядома, што ў судзе Наваполацка 28 траўня разгледзяць справу аб узмацненні палітвязню рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Віталя Лапко Аляксандра могуць перавесці на турэмны рэжым. 💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Аляксандр Паўлавіч Гашнікаў 💻Напісаць анлайн
إظهار الكل...
🤬 5😢 3
⁉️ Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі? Ужо амаль чатары гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца штотыднёва. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы. Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы. Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная. Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага. Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду. ✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org. Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека https://spring96.org/be/news/105475 Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны” — https://spring96.org/be/news/104835
إظهار الكل...
5👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Палітвязня Юрыя Касцюка збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым Юрыя, якога восенню 2022 года таемна вывезлі з Расіі ў Беларусь, асудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пяць месяцаў ён утрымліваўся ў расійскім следчым ізалятары, яшчэ тры месяцы — у беларускім. Касцюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле версіі абвінавачвання, Юрый дапамагаў іншым палітвязням: папрасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы ад BYSOL і By_help, якія пасля накіроўваў сваякам палітвязняў. Грошы на дапамогу атрымліваў ад «арганізацый, якія пазіцыянавалі сабе як праваабарончыя». Сам Юрый на судзе віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні. У Оршы 27 адбудзецца суд па замене палітвязню рэжыма ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Іна Кохава. 💌Падтрымайце Юрыя: ПК № 8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А, Юрый Андрэевіч Касцюк 💻Напісаць анлайн
إظهار الكل...
🤬 9
Photo unavailableShow in Telegram
✊Падтрымайце палітзняволеную Людмілу Ліхачэўскую Мінчанку затрымалі 29 сакавіка ў межах крымінальнай справы. Цяпер Людмілу абвінавачваюць паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы) Крымінальнага кодэксу. Да суда палітзняволеную ўтрымліваюць у жодзінскай турме. 💌Падтрымайце Людмілу грашовымі пераводамі і пасылкамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Людміла Аляксандраўна Ліхачэўская 💻Напісаць анлайн
إظهار الكل...
5😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
🎥Затрымалі на працоўным месцы: што вядома пра палітзняволенага аператара АНТ Антона Казельскага У Мінскім гарадскім судзе 20 траўня распачаўся суд над 38-гадовым аператарам АНТ. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы), а таксама ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Былы сукамернік палітвязня, з якім яны разам адбывалі адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, распавёў "Вясне" падрабязнасці затрымання Антона: "З таго, што Антон распавядаў: яго ўзялі за каментары з заклікамі выходзіць на вуліцу. Хоць сам ён нікуды не хадзіў, за што з яго асобна смяяліся сілавікі, маўляў, "канапавы герой". Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115319 💌Падтрымайце Антона грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 💻Напісаць анлайн
إظهار الكل...
🤬 10
Photo unavailableShow in Telegram
Падтрымайце палітзняволеную актывістку Галіну Лагацкую Галіну затрымалі 9 красавіка, калі яна пайшла ў Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе вынялі 2 гады таму пры затрыманні і не аддавалі. Лагацкая пісала скаргі на незаконныя дзеянні міліцыянтаў. Яна абвінавачвала іх у парушэнні заканадаўства і прысабечванні ейнай маёмасці. Нарэшце міліцыянты пагадзіліся вярнуць тэлефон. Галіна напісала даверанасць на свайго знаёмага, каб ён забраў смартфон з міліцыі. Пасля таго, як тэлефон ужо быў у знаёмага, Галіна дамовілася з ім сустрэцца ў горадзе. На сустрэчу прыехалі і працаўнікі міліцыі. У выніку былі затрыманая і Лагацкая, і ейны знаёмы, які хацеў дапамагчы жанчыне. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК. 💌Падтрымайце Галіну грашовымі пераводамі і пасылкамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Галіна Іванаўна Лагацкая 💻Напісаць анлайн
إظهار الكل...
5💔 5
🟨21 траўня — Дзень палітвязняў Сёлета — трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі. На знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі ў Дзень палітвязняў мы змянілі аватарку на жоўты колер, каб зрабіць іх больш бачнымі ў інфапрасторы. Свабоду палітвязням!
إظهار الكل...
17💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва. Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы. Чытаць матэрыял па спасылцы. ✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org. 💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
إظهار الكل...
8

🤬 13