cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Верашчака

Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць. Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму. Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды @gusljar_bot

Ko'proq ko'rsatish
Belorusiya5 633Belarus215Toif belgilanmagan
Reklama postlari
357
Obunachilar
+124 soatlar
+387 kunlar
+8430 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

#КазкіДзецям Хто больш з'есць Шведская народная казка Пераклад Віктара Гардзея
Hammasini ko'rsatish...
9.60 MB
2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
#МіфыЛегендыБеларусі “Часам, людзі якія не бачылі і не вераць у нячысцікаў пытаюць мяне: "Ян, а ці не звар’яцеў ты? Дзе ж яны, нячысцікі? Пакажы!" Я заўжды такім адказваю, што і яны іх таксама бачылі і добра ведаюць. Вось узяць звычайнага камара - гэта той яшчэ нячысцік, і кроў п'е, і чалавеку з жывёлай зло робіць. Паводле старой беларускай легенды, калі Бог стварыў пчол, то Чорт яму пазайздросціў і вырашыў зрабіць сваіх. Плюнуў ён у дупло, а адтуль на яго шэршні ды восы паляцелі. Чорт пачаў іх секчы кіпцюрамі, а тыя на камароў, мошак і іншы гнюс распаліся. Так гэтыя чортавы крывапіўцы і дагэтуль у людзей кроў п'юць…” З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча
Hammasini ko'rsatish...
👍 3
🤪 Хто адгадае, што гэта за кветка! За правільны адказ - цукерка ад адміна.
Hammasini ko'rsatish...
8.18 KB
👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
#СучаснаяБеларусь Самазвал на вадародным паліве стаў самай прадаванай мадэллю БелАЗа Яго грузападымальнасць-130 тон. Па словах намесніка генеральнага дырэктара па арганізацыі вытворчасці кампаніі Юрыя Марозава, у лепшыя часы з канвеера сыходзіла 30 машын такога класа ў месяц. А колькі выпускаюць сёння 60 машын усяго мадэльнага рада ў месяц. Такія магчымасці выпуску тлумачацца тым, што на прадпрыемстве ідзе мадэрнізацыя. А ці ёсць праблемы з аўтакампанентамі Пры стварэнні БелАЗа прымяняюцца імпартныя кампаненты. У апошні час прадпрыемства выкарыстоўвае асноўныя вузлы машыны расійскай вытворчасці, а таксама іншых дружалюбных краін. У прадпрыемства чатыры расійскія партнёры пастаўшчыкі, якія прапануюць кампаненты пад розную камплектацыю. Рухавікі часцей за ўсё ставяцца кітайскай кампаніі Weichai. https://tinyurl.com/rp5vard7
Hammasini ko'rsatish...
👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
У 1920-я мелі месца выпадкі адкрыцця беларускіх школ без дазволу ўлад. Мядзельскі войт даносіў павятоваму начальству:
«На нарадзе солтысаў гаварылася, што ў вёсцы Старынкі працуе нелегальная беларуская школа, настаўнікам якой з'яўляецца Гердзей Кандрат, аб чым паведамлена ў паліцэйскі пастарунак у Мядзеле»
У гмінных цэнтрах і больш буйных вёсках адчыняліся т.зв. «повшэхныя» (пачатковыя) школы, навучанне ў якіх вялося толькі на польскай мове і часта слабападрыхтаванымі настаўнікамі. Напрыклад малапісьменнымі вайскоўцамі ці ўчарашнімі гімназістамі. На адным з фота – данос войта Мядзельскай гміны пра існаванне беларускай школы ў в. Старынкі, 1925 г. Поўнае фота ў каментарах. 💸 Шчыры дзякуй Надзеі за данат! 💰 Падтрымаць канал матэрыяльна ТУТ, хто спрычыніўся, пішыце ў каментары ці ў наш бот
Hammasini ko'rsatish...
👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
У адпаведнасці з Рыжскай мірнай дамовай урад Польшчы павінен быў даць нацыянальным т.зв. "меншасцям" «усе правы, якія забяспечвалі б вольнае развіццё культуры, мовы й выканання рэлігійных абрадаў». Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся. Беларусы былі пазбаўлены многіх палітычных і эканамічных правоў, магчымасці развіваць свае нацыянальна-культурныя патрэбы. Польскія ўлады адразу забаранілі ў Мядзельскім раёне ўсе беларускія школы. У змаганні за школу на роднай мове актыўна ўдзельнічалі сяляне вёсак Васюлькі, Гулі, Княгінін, Міцькавічы, Слабада, Чарэмшыцы і інш. На адным з фотаздымкаў – заява жыхароў вёсак Канчані, Калінаўка, Навасёлкі аб адкрыцці беларускіх школ, 1925 год. Поўнае фота ў каментарах.
Hammasini ko'rsatish...
👍 4
00:08
Video unavailableShow in Telegram
#СучаснаяБеларусь У небе над Мінскам - знішчальнікі і верталёты Ніякай трывогі, гэта ўсяго толькі рэпетыцыя вайсковага парада да Дня Незалежнасці. А 29 чэрвеня і 1 ліпеня рэпеціраваць пачнуць на зямлі, і вось тады ў сталіцы перакрыюць вуліцы і праспекты. Як і 3 ліпеня, калі будзе праходзіць сам парад. Ён пачнецца а 09:00. Крыніца
Hammasini ko'rsatish...
5.45 MB
🥴 3👍 2👌 1
Photo unavailableShow in Telegram
🍲 Беларускі народны полудзень - хаднік і бульба. А ў вас?))
Hammasini ko'rsatish...
🔥 6
27 чэрвеня 2014 года ў гонар святкавання 1040–годдзя горада у Віцебску быў усталяваны манумент Альгерду - вялікаму князю Літоўскаму. Як і многія помнікі ў Віцебску, гэты манумент выкананы з бронзы. Яго маса перавышае тры тоны, што тычыцца вышыні, то адзін толькі пастамент дасягае 2,8 метра, а вось сама кампазіцыя – 3,6 метра. На дадзены момант Альгерд на кані з'яўляецца самай буйной коннай скульптурай у Беларусі. Скульптар Сяргей Бандарэнка патлумачыў, што Сокал на руцэ князя зусім не пазначае тое, што Альгерд выехаў на паляванне, як паспелі падумаць многія. Асабліва ўважлівыя і прыдзірлівыя жыхары краіны ўжо паспелі адзначыць тое, што на князю не надзетыя патрэбныя для гэтай справы пальчаткі, няма і іншай значнай атрыбутыкі. Аднак гэта не недагляд скульптара, а прамы намер. Аўтар распавёў, што такім чынам ён хацеў зрабіць помнік сімвалічным, паказаць, што Альгерд як быццам дае настаўленне з мінулага ў сучаснасць, нагадвае нам пра тое, што мы павінны ганарыцца і шанаваць тое, што маем. @verashchaka_by
Hammasini ko'rsatish...
❤‍🔥 4 3🔥 3🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
Дарэчы, цяпер вы ведаеце, як па-беларуску будзе "форточник". Праўда, у сучасныя шыбы паспрабуй залезь! Туды толькі каты трапляць і гінуць там. Ужо два выпадкі сама бачыла 😢
Hammasini ko'rsatish...
👍 4
Boshqa reja tanlang

Joriy rejangiz faqat 5 ta kanal uchun analitika imkoniyatini beradi. Ko'proq olish uchun, iltimos, boshqa reja tanlang.