Formuła Pieramohi | Ф1 па-беларуску
Kanalga Telegram’da o‘tish
Формула Перамогі — Ф1 па-беларуску. Формула-1 на беларускай мове: навіны F1, вынікі гонак, кваліфікацыі, статыстыка і расклады. Ф1 па беларуску.
Ko'proq ko'rsatish902
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+57 kunlar
+1230 kunlar
Postlar arxiv
Больш за палову цяперашняга пелатона ў кастрычніку ўпершыню прыме ўдзел у гонцы Ф1 на Сепангу 🤯
🇲🇾 Падчас апошняга Гран Пры Малайзіі ў 2017 годзе:
• На стартавай сетцы былі толькі 10 з цяперашніх 22 гоншчыкаў
• Верстапен здабыў сваю другую перамогу ў кар'еры. Ён адзіны з тагачасных гоншчыкаў, хто дагэтуль выступае за тую ж каманду
• Гэмілтан яшчэ быў трохразовым чэмпіёнам свету
• Фетэль выступаў за Ferrari
• Кімі Антанэлі было ўсяго 11 гадоў.
Repost from N/a
Паважаныя падпісчыкі і падпісчыцы! Сёння са мною здарылася вельмі непрыемная фігня — катаючыся на веліку, я вельмі няўдала ўпаў на вялікай хуткасці і зламаў ключыцу. Першую медычную дапамогу атрымаў, але цяпер чакаю аперацыі.
У сувязі з гэтым ужо зара прыношу вам свае прабачэнні за тое, што на бліжэйшыя гоначныя падзеі буду рэагаваць не так аператыўна, як заўсёды. Але во, бачыце, гэты пост напісаў, таму пісаць у прынцыпе магу, чым і буду займацца заўтра. Спадзяюся хутка ачуняць і вярнуцца да спраў ужо паўнавартасна.
Дзякуй за разуменне і калі ласка — КАЛІ ЛАСАЧКА!!! — беражыце вы сябе.
Вось жа якая прыгода здарылася ў Яўгена з Гоначнай псіхапатыі, трасца... Хутчэйшага выздараўлення! ❤️🩹
У Ф1 цяпер выступае 45-гадовы гоншчык: Фернанда Алонса святкуе дзень нараджэння! 🎉
Двухразовы чэмпіён свету ўжо больш за два дзесяцігоддзі выступае ў Ф1. За гэты час ён здабыў 32 перамогі, 22 поўлы і 106 подыумаў!
А сёлета яшчэ і застаецца адзіным гоншчыкам Ф1, які перамог у гонцы на аднолькавай тэхніцы, хай і за стырном LEGO-машынкі 😄
+1
🟢 Заўтра на Хунгарорынгу Aston Martin упершыню выпрабуе новы рухавік Honda
Каманда правядзе 200-кіламетровы здымальны дзень. Паўнавартасны дэбют новай сілавой устаноўкі запланаваны на Зандварт.
Абноўлены AMR26 зрабіў у Вугоршчыне сапраўдны крок наперад. Яшчэ ў Спа Aston Martin была апошняй з вялікім адрывам, а на Хунгарорынгу ўжо змагалася з Alpine ды апярэдзіла Haas, Williams і Cadillac.
Эдрыян Ньюі назваў абнаўленне дужа абнадзейлівым першым крокам і адзначыў добрую карэляцыю паміж дадзенымі сімулятара і паводзінамі баліда на трасе. Чакаецца, што абноўлены рухавік дазволіць адыграць каля 0.5 секунды з круга.
🔴 Гэмілтан набраў ачкі ва ўсіх гонках сёлета і кожную завяршыў у першай шасцёрцы
Таксама Льюіс застаецца адзіным гоншчыкам, які праехаў усе гоначныя кругі ў гэтым сезоне — 673 з 673!
+1
🔵 Red Bull знайшла пераемніка Гельмуту Марка
З 2027 года праграму маладых гоншчыкаў каманды ўзначаліць Гвэн Лагру, які пераходзіць пасля 11 гадоў працы ў Mercedes. Ён кіраваў развіццём маладых пілотаў Mercedes і дапамог Джорджу Расэлу ды Кімі Антанэлі дайсці да Ф1.
Ларан Мекіс:
Гвэн — адзін з найлепшых спецыялістаў па развіцці талентаў у Ф1. Я добра ведаю, з якім досведам, лідарскімі якасцямі і запалам ён працуе з маладымі гоншчыкамі.
📊 Залікі чэмпіянату пасля Будапешта
Антанэлі сыходзіць на перапынак з перавагай у 50 ачкоў над Гэмілтанам і 59 над Расэлам, якога працягваюць пераследаваць праблемы з балідам.
Лоўсан нарэшце абышоў Гаслі, а Racing Bulls паднялася на пятае месца ў Кубку канструктараў!
Халк зарабіў першыя ачкі сёлеты ды дапамог Audi абысці Williams.
11 гонак. 11 розных подыумаў 🤯
Таксама ўражвае, што апошні дубль Mercedes быў ажно ў Шанхаі! Хто б мог падумаць пасля іх дамінантнага старту?
Першыя ачкі сезону для Ніка 🤩
Ды 9-е месца — найлепшы вынік Халка ў Вугоршчыне з 2010-га!
🏁 Гонка: вынікі!
Перамагае сёння з поўлу Норыс! Ён доўга змагаўся з напарнікам, але па тэмпе выглядаў упэўнена. Піастры не даехаў праз праблему з каробкай.
Другім фінішаваў Верстапен, трэцім Антанэлі. Гэмілтан праз 5-секундны штраф апусціўся на пятае месца пасля Леклера, а Расэл пасля правалу на старце стаў толькі сёмым.
Ды неблагі крок наперад для Астанаў - яны сёння вышэй нават за Хаас ды Уільямс!
#HungarianGP
50 хвілін да гонкі!
Норыс стартуе з поўла, а побач з ім будзе Леклер 👀
Перэс з піт-лэйну.
⚡️ Малайзія прыме Гран Пры Бахрэйна 2026 на Міжнародным аўтадроме Сепанг! 🇲🇾
Этап пройдзе 2–4 кастрычніка і размесціцца ў календары паміж Азербайджанам ды Сінгапурам. У выніку гонка атрымае назву Formula 1 Gulf Air Bahrain Grand Prix in Malaysia.
+1
🛞 Папярэдняя стартавая сетка ды рэшта гумы на гонку!
Няўжо зноў пабачым прынамсі 2 піт-стопы?
+3
Візуалізацыя кваліфікацыйных адрываў у Вугоршчыне 🤏
Ланда стаў першым гоншчыкам не з Mercedes, які сёлета заваяваў поўл!
2 Леклер 📈
3 Піастры 📈📈
4 Верстапен 📈📈
5 Гэмілтан 📉📉📉
6 Расэл 📈
7 Антанэлі 📉📉📉
+1
⚫️ Антанэлі атрымаў штраф у тры пазіцыі за недастатковае зніжэнне хуткасці пад жоўтымі сцягамі
Ён апускаецца з 4-га на 7-е месца на стартавай рашотцы. 🔽
Кімі прыбраў газ, калі ўбачыў жоўты сцяг, але каля месца інцыдэнту ехаў на 3 км/г хутчэй, бо слабей націснуў на тармазы. Агульнае зніжэнне хуткасці склала менш за 1%, таму суддзі палічылі яго недастатковым і непрацяглым.
