uz
Feedback
I have a Green | Марым Беларусь

I have a Green | Марым Беларусь

Kanalga Telegram’da o‘tish

Канал аб тым, якой будзе нашая Беларусь будучыні. Тут абмяркоўваюць экалагічныя трэнды, тэхналагічныя навінкі, сацыяльные інавацыі. А таксама дзеляцца сваімі марамі.

Ko'proq ko'rsatish
217
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
Ma'lumot yo'q7 kun
Ma'lumot yo'q30 kun
Postlar arxiv
#марымБеларусь #зялёнаякультура 🧐У той перыяд часу, калі беларускі ўрад фарміруе адмоўнае ўяўленне пра Польшчу, якасная літа
+3
#марымБеларусь #зялёнаякультура 🧐У той перыяд часу, калі беларускі ўрад фарміруе адмоўнае ўяўленне пра Польшчу, якасная літаратура з суседняй краіны можа аказацца забароненай, аднак заставацца багатай і насычанай як сакавіты яблычак. Прадстаўляем вам топ-3 выдатных польскіх твораў сучасных аўтараў у перакладзе на беларускую мову➡️

#марымБеларусь #зялёнаякультура 🎙 Калі мы ўжо пачалі пра паэзію, то экалагічная тэма прысутнічае і ў творах больш классічных
+3
#марымБеларусь #зялёнаякультура 🎙 Калі мы ўжо пачалі пра паэзію, то экалагічная тэма прысутнічае і ў творах больш классічных аўтараў, напрыклад, – у Анатоля Сыса. Ужо сама назва яго зборніка «Пан Лес» (1989) падкрэслівае сувязь аўтара з прыродай. Паэт вяртаў чытача да свайго спрадвечнага, самабытна-беларускага, найперш да таго, што грунтуецца на духоўнай еднасці чалавека з прыродай (вершы «Воўк», «Неба» і інш.). Сыс задумваўся пра пачаткі і асновы быцця, ён быў заклапочаны тым, што не ў лепшы бок мяняецца навакольная рэчаіснасць: празмерная цярплівасць і незадаволенасць перарастаюць у чэрствасць і абыякавасць, якія праяўляюцца як ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі, так і ў адносінах чалавека да прыроды. А самае галоўнае, ён востра адчуваў праблему захавання нацыянальнай ідэнтычнасці, таму выступаў за экалогію народнай душы і этнічнай самабытнасці беларусаў. У паэтычным мысленні Анатоля Сыса экалагічны імператыў асабліва яскрава выяўляецца ў адносінах да прыроды. Яна, як лічыць паэт, «святыня, якую неабходна ахоўваць, зберагаць для нашчадкаў, наступных пакаленняў». Прырода лякуе душу і падтрымлівае чалавека ў самыя цяжкія жыццёвыя моманты. У вершы «Пан Лес» увасоблена думка пра тое, што лес – гэта храм, дзе можна чэрпаць сілы, адшукаць надзею і ачысціць грахоўную душу. Чытайце верш у картках➡️

#марымБеларусь #зялёнаякультура 💬🌿 Мы вырашылі даведацца, ці пішуць сучасныя беларусы вершы аб праблемах экалогіі? І аказал
#марымБеларусь #зялёнаякультура 💬🌿 Мы вырашылі даведацца, ці пішуць сучасныя беларусы вершы аб праблемах экалогіі? І аказалася, што пішуць! Хаця і не так шмат… Дзелімся з вамі вершам Таццяны Дзям’янавай «Бяда, сябры мае! Бяда!». Як вам? Бяда, сябры мае! Бяда! Хварэе ўсё: зямля і нетры. У нас усё брудней вада І ўсё задушлівей паветра. Вакол дымліва ад машын, Ад прамысловых труб заводаў. Набытку маем на грашы, А на мільярд гняцем прыроду. Дзічэе луг, радзее бор Бяднее глеба паступова. А чалавек, нібыта мор, Свет перайначвае нанова. Ссушае багнішчы балот, Злівае «хімію» ў крыніцы І ўсё шукае, абармот, На чым яшчэ яму нажыцца. Знішчае рэкі і лясы, Жывёл і птушак не шкадуе – Усё цішэй іх галасы І ўсё радзей іх вуха чуе. Як церпіць матухна-зямля? Ці выбачае здзекі дзецям? Сама ж хварэе спакваля: То неўраджай, то ліхалецце. Цунамі, павадкі, дажджы, Вулканы, ліўні, землятрусы… Ратуйце, людзі, стан душы – Каб не стагнаць у горшай скрусе! У ціхім жаху – ці жыццё? АЭС: Чарнобыль, Фукусіма… Але і гэта шчэ не ўсё, Пакуль гвалтуем свет ранімы. Ён нас і топіць, і пячэ. А што наперадзе чакае? Няўжо не чуеце яшчэ: Зямля – крычыць! Яна – жывая! 25.03.2011

#марымБеларусь #біяразнастайнасць 🤩 Пятнічная падборка цікавых відэа з Цік-Току!  👻 Хочаце крыху паказытаць нервы? Вось тут гісторыя пра незвычайны магічны шар на балоце Ельня. 🌊 У гэтым відэа невялікая экскурсія на балота «Мох»: літаральна крок у бок – і вы правальваецеся на вялізную глыбіню! 🧐 Чулі пра балота Званец на Берасцейшчыне? Вось зараз даведаецеся 👀

#марымБеларусь 🌐 Блукаючы па прасторах Google Scholar у пошуку цікавых тэм, каб з вамі падзяліцца, я натрапіла на «навуковую
#марымБеларусь 🌐 Блукаючы па прасторах Google Scholar у пошуку цікавых тэм, каб з вамі падзяліцца, я натрапіла на «навуковую публікацыю» пад назвай: «Біяразнастайнасць Шры-Ланкі і Беларусі». Звычайна я скідваю падобныя даследаванні калегам, каб разам здзіўляцца, але зараз падумала, што вось ён – шанец падзяліцца з нашымі чытачамі чымсьці, што адбываецца за кулісамі. Пачынаецца ўсё з інфармацыі аб тым, што:
«Шры-Ланка – астраўная дзяржава, якая лічыцца самай багатай краінай у азіяцкім рэгіёне з пункту гледжання канцэнтрацыі відаў. А Беларусь – не мае выхаду да мора, але мае прыродныя комплексы і экасістэмы, якія займаюць 65,8 % тэрыторыі».
Далей ідзе падрабязнае пералічэнне колькасці відаў матылькоў, рэптылій, раслін і жывёл Шры-Ланкі і Беларусі (што займае ўсю першую станіцу), і робіцца выснова, што: «Шры-Ланка, дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, валодае большай марской і прыбярэжнай біяразнастайнасцю, чым Беларусь». На другім лісце – пералік фактараў, якія ўплываюць на страту біяразнастайнасці ў абедзвюх краінах. Тут аўтарка не паскупілася: змяненне клімату, эксплуатацыя рэсурсаў, сельскагаспадарчая дзейнасць і г. д. У канцы робіцца выснова, што:
«Абедзве краіны маюць вялікую біяразнастайнасць, але маюць мноства адрозненняў, бо знаходзяцца ў розных кліматычных зонах і маюць рознае геаграфічнае становішча. Каштоўнасць захавання біяразнастайнасці для абедзвюх краін бясспрэчная, і трэба прызнаць, што Беларусь на сённяшні дзень абараняе сваю біяразнастайнасць лепш, чым Шры-Ланка».
Праца была апублікаваная ў «Зборніку матэрыялаў ХХII Рэспубліканскай студэнцкай канферэнцыі з міжнародным удзелам» і, мяркуючы па прозвішчы аўтаркі, дзяўчына са Шры-Ланкі, і пісала працу аб сваёй краіне. Проста дзівіць бессэнсоўнасць гэтай працы і відавочная публікацыя проста дзеля птушкі.  🧐 І калі пакінуць за шырмай праблемы адукацыі ў Беларусі, то давайце падумаем, а якую тэму сапраўды было б цікава падняць для падобнай навуковай публікацыі, каб параўнаць Беларусь і Шры-Ланку праз прызму біяразнастайнасці?

#марымБеларусь #біяразнастайнасць 🤓🌱 Сёння разбярэмся, як працуе крэдытаванне біяразнастайнасці. Наогул, гэта такі падыход,
+4
#марымБеларусь #біяразнастайнасць 🤓🌱 Сёння разбярэмся, як працуе крэдытаванне біяразнастайнасці. Наогул, гэта такі падыход, пры якім фінансуюць і заахвочваюць праекты і дзейнасць, накіраваныя на захаванне і падтрыманне біяразнастайнасці ў прыродзе. У асноўным гэта робіцца, каб кампенсаваць ці прадухіліць негатыўны ўплыў чалавечай дзейнасці на экасістэмы. У картках расказваем пра некалькі канкрэтных механізмаў🔼

#марымБеларусь #біяразнастайнасць 🦠 Пагаворым аб братах нашых меншых (не тых, што вы падумалі, а яшчэ менш – мікраарганізмах
+4
#марымБеларусь #біяразнастайнасць 🦠 Пагаворым аб братах нашых меншых (не тых, што вы падумалі, а яшчэ менш – мікраарганізмах). Мікраарганізмы ў зямлі, такія як бактэрыі, грыбы і вірусы, граюць фундаментальную ролю ў падтрыманні ўрадлівасці і здароўі глебы. Нягледзячы на іх важнасць для сельскай гаспадаркі і экасістэм, многія аспекты іх біяразнастайнасці і экалогіі застаюцца дрэнна вывучанымі. Гэта звязана з тым, што многія мікраарганізмы цяжка вырошчваць у лабараторных умовах. Аднак з развіццём малекулярных даследчых метадаў – такіх як секвеніраванне ДНК – становіцца магчымым больш глыбокае вывучэнне мікробнага свету глебы. 📌Напрыклад, у беларускіх глебах могуць пераважаць розныя віды азотфіксуючых бактэрый, такіх як, напрыклад, Azotobakter chroococcum, якія садзейнічаюць фіксацыі азоту і ўзбагачэнню глебы гэтым важным элементам. Міцэліяльныя грыбы могуць супрацоўнічаць з раслінамі, паляпшаючы іх здольнасць паглынаць ваду і пажыўныя рэчывы з глебы. Гэтыя арганізмы выконваюць шэраг важных функцый➡️

#марымБеларусь #біяразнастайнасць 🦻🌴 Гукі прыроды могуць нам шмат чаго расказаць. Навукоўцы ў Індыяне з Браянам П’яноўскі н
#марымБеларусь #біяразнастайнасць 🦻🌴 Гукі прыроды могуць нам шмат чаго расказаць. Навукоўцы ў Індыяне з Браянам П’яноўскі на чале ўзяліся за цікавы праект. Яны вырашылі прыслухацца да Зямлі, літаральна даслоўна – слухаць, што там у яе дзеецца. І не проста так, а каб лепш зразумець, як мы ўплываем на нашу планету. Яны ставяць свае датчыкі і мікрафоны паўсюль – як супершпіёны прыроды. Задача – запісаць усе гукі, якія выдаюць нашы лясы, рэкі, горы – агулам уся наша прырода. Ад Партугаліі да Аўстраліі. Гэта не толькі цікава, але і карысна! Дапусцім, яны чуюць, што птушкі перасталі шчабятаць у нейкім лесе. І тут яны пачынаюць капаць глыбей: чаму так здарылася? Можа, недзе чалавек нешта нарабіў? Ці, наадварот, яны запісалі, як гукі прыроды становяцца гучней, а гэта можа казаць аб узнаўленні экасістэмы. П’яноўскі ўпэўнены: па гуках яму ўдасца адсачыць нават змяненне клімату.   Напрыклад, казуркі, якія вельмі залежныя ад тэмпературы навакольнага асяроддзя, будуць з’яўляцца раней сезону, а вось птушкі і сысуны, чый жыццёвы цыкл вызначаецца хутчэй распарадкам дня, да пары да часу не адрэагуюць на кліматычныя скокі. Таму найбольшую цікавасць уяўляюць земнаводныя, якія залежаць ад абодвух фактараў. Пакуль незразумела, як менавіта яны сябе паводзяць. Так што гэтыя хлопцы не проста слухаюць прыроду дзеля забавы, яны ствараюць сапраўдны музычны альбом Зямлі, і кожная нота – гэта крок да захавання нашага прыгожага свету!

#марымБеларусь | #ПриродаОчистилась | #ЗялёнаяБеларусь 🙉 А што для вас сёння маем! Новы выпуск нашага падкасту “Природа очистилась”. Распачынаем новы сезон і абяцаем шмат цікавостак. Сённяшні выпуск прысвечаны зменам клімату. Вы ўжо чулі, што 2023 год стаў самым цёплым за 125 тысяч (!) год? Змена клімату ўплывае на ўвесь наш лад жыцця, на тое, што мы ямо, што п’ем і чым дыхаем. Разам са спецыялісткай па клімаце Вольгай Бойка з Climate Action Network па Усходняй Еўропе, Каўказу і Цэнтральнай Азіі шукаем надзею і разважаем пра тое, як выйсці з гэтага крызісу, чаму белы мядзведзь на ілдзіне - дрэнная ілюстрацыя таго, што адбываецца, і якую каву будуць піць нашыя ўнукі. Слухайце нас таксама тут: 🌱Apple Podcasts 🌱Google Подкасты  🌱Spotify 🌱Яндекс.Музыка 🌱Overcast 🌱Podcastaddict 🌱Mave.digital

#беларусымараць #зялёныгорад 👀💫 Вырашылі паспрабаваць новы фармат і дадалі ў мары нашых герояў і гераінь больш экшэна! Як вам? 😏

#марымБеларусь #зялёныгорад 😱📲 Вось дык незвычайная ініцыятыва з’явілася ў Англіі! Магчыма, такія моманты прымусяць нас зад
+4
#марымБеларусь #зялёныгорад 😱📲 Вось дык незвычайная ініцыятыва з’явілася ў Англіі! Магчыма, такія моманты прымусяць нас задумацца аб нашай сучаснай залежнасці ад смартфонаў. Вось што адбылося ў Манчэстэры, і гэта, безумоўна, цікавая з’ява. 🚨Так званая «Павольная сцяжынка» з’явілася ў Манчэстэры, дзякуючы мабільнаму аператару AO-Mobile. Цяпер вы можаце спакойна шпацыраваць па вуліцах бурлівага горада, не растаючыся са сваімі смартфонамі. Гэта ініцыятыва, якая дазваляе пешаходам, якія «завісаюць» у сваіх гаджэтах, атрымліваць асалоду ад свежага паветра і пры гэтым не рызыкаваць сутыкненнем з іншымі прахожымі➡️

#марымБеларусь #зялёныгорад 👸🌿Сад Прынцэсы (Prinzessinnengarten) у Берліне – гэта адно з тых цудаў, якія нараджаюцца, дзяку
+5
#марымБеларусь #зялёныгорад 👸🌿Сад Прынцэсы (Prinzessinnengarten) у Берліне – гэта адно з тых цудаў, якія нараджаюцца, дзякуючы дзіўнай здольнасці чалавецтва адаптаваць асяроддзе. Пачнем з таго, што ідэя гэтага месца ўзнікла ў розумах актывістаў і звычайных жыхароў горада ў 2009 годзе. Яны ўбачылі патэнцыял у закінутай зямлі ў самым цэнтры Берліна і ператварылі яе ў зялёны ўчастак, дзе сталі вырошчваць кветкі, гародніну і садавіну. Спачатку гэта была часовая ініцыятыва, але яна стала настолькі паспяховай, што прадаўжае існаваць і развівацца.

#марымБеларусь #зялёныгорад 🧐 Што такое біяфілія і ці ёсць у вас яе сімптомы? Існуе такі тэрмін, як «біяфілія». Дакладнае вы
#марымБеларусь #зялёныгорад 🧐 Што такое біяфілія і ці ёсць у вас яе сімптомы? Існуе такі тэрмін, як «біяфілія». Дакладнае вызначэнне: уласцівасць асобы, арыентаваная на любоў да ўсяго жывога і на тварэнне. Гэта ніякае не псіхалагічнае захворванне, а наадварот – нешта, уласцівае нашае прыродзе. Так што мы пажартавалі, хоць гучыць слова жудаснавата, праўда? Біяфілія стала неад’емнай часткай дызайну грамадскіх месцаў, ператворваючы гарады ў аазісы камфорту. Давайце разгледзім прыклад Ландшафтнага парку Gardens by the Bay у сучасным мегаполісе Сінгапуры. Гэты парк – яскравы ўзор таго, як біяфілія ўвасабляецца ў жыццё. Прырода стала тут ключавой часткай архітэктурных форм і элементаў дызайну. Зялёныя аазісы, водныя элементы і ландшафт ствараюць трапічную атмасферу. Інтэграцыя біяфіліі ў дызайн грамадскіх прастор – гэта не толькі творчы акт, але і клопат аб нашым фізічным і эмацыйным дабрабыце. Яна нагадвае нам аб важнасці сувязі з прыродай у свеце, дзе гарады становяцца ўсё больш гусцей населенымі. 👉 Няхай біяфілія працягвае натхняць нас на стварэнне гарадоў, дзе прырода і архітэктура зліваюцца ў адзінае цэлае! А паглядзець на сад можна ў відэа.