cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Аўдыявыдавецтва Дыстрыб’ютар Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг Слухай сваё ⬇️ https://taplink.cc/audiobooks.by Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо [email protected]

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
2 229
Obunachilar
+224 soatlar
+17 kunlar
-1630 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

00:05
Video unavailableShow in Telegram
💥«Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёка Штучнага — хутка на пляцоўках! 🤫 Эксклюзіў ад audiobooks.by: гэты твор (зрэшты, як і інфармацыю пра аўтара) немагчыма знайсці ані ў кніжных крамах і бібліятэках, ані ў сеціве.  😏 Заінтрыгаваныя? Сачыце за нашымі сацсеткамі, каб не прапусціць загадкавую навінку!
Hammasini ko'rsatish...
IMG_5234.MOV2.84 KB
🔥 19👍 2 2
00:27
Video unavailableShow in Telegram
💔 Беларуская турэмная літаратура: летапіс супольнай рэчаіснасці Серыя аўдыякніг пяці беларускіх палітвязняў, чацвёра з якіх і сёння знаходзяцца за кратамі: актывісты Ігар Аліневіч і Мікола Дзядок, праваабаронца Алесь Бяляцкі і палітык Павел Севярынец. Напісаныя ў зняволенні кнігі складаюць важную частку сучаснага беларускага літаратурнага працэсу і, на жаль, з’яўляюцца сапраўдным сімвалам стану беларускай літаратуры цяпер і зараз. Сачыце за навінамі, каб не прапусціць — у хуткім часе серыя з’явіцца на пляцоўках.
Hammasini ko'rsatish...
IMG_5187.MP48.26 MB
25👍 1
🤝 Дабрыдзень, даражэнькія! Па традыцыі распачынаем чэрвень тым, што падводзім вынікі траўня. Што адбывалася ў беларускай аўдыякніжнай прасторы ў мінулым месяцы?: 📗 На Кніжным возе выйшла фэнтэзі-казка Надзеі Ясмінскай «Якуб – срэбраны чуб», а таксама «Франкенштайн» Мэры Шэлі — класіка гатычнай літаратуры. 📖 На канале «Беларускай літаратуры» цяпер можна паслухаць «Тараса на Парнасе» Канстанціна Вераніцына і апавяданне Івана Навуменкі «Жуль Верн». 📕 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явіўся зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка», а таксама два творы Барыса Пятровіча: аповесць «Пуціна» і трыпціх «Стах». 🫂 Землякі баранавіцкага паэта Венанцыя Бутрыма арганізавалі запіс кнігі ягоных вершаў — цяпер яе таксама можна знайсці на нашым сайце. 🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явілася аўдыяверсыя серыі мініэссэ Ўладзіміра Арлова «Імёны Свабоды», сучасныя мемуары калішняй дыктаркі беларускага тэлебачання Зінаіды Бандарэнка «Свой голас», збор выступаў Васіля Быкава «Быкаў на свабодзе», мемуары беларускай паэтэсы і пісьменніцы Дануты Бічэль «Каго помню і люблю». 📚 Для нашай каманды месяц выдаўся надзвычай прадуктыўным: мы выпусцілі «Пасажыраў карабля Тэсея» Сцяпана Стурэйкі — аповесці, якія атрымалі другое месца на Прэміі Гедройця-2023. А яшчэ мы выклалі «Плошчу Перамогі» Альгерда Бахарэвіча — авантурную прыпавесць пра ўладу і нацыю, пра цану слова і славы. Акрамя таго, на пляцоўках цяпер можна паслухаць нашумеўшы раман Аляксандра Чарнухі «Свінні». 🔥 Нашая каманда павялічылася на аднаго чалавека: прадстаўніцай audiobooks.by стала Крысціна Дробыш. ❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць, выпускаць і слухаць сваё!
Hammasini ko'rsatish...
👍 15🔥 8
Photo unavailableShow in Telegram
✨ Слухаем аўдыяверсію серыі вершаў Андрэя Скурко «Стукі-грукі – што за гукі»! 🤝 Падарунак дзеткам ад «Кніжнага Воза» , Gutenberg Publisher і «Бэйбуса»! Чаму зайцам забаранілі праносіць у рэйсавыя аўтобусы адкруткі? Кот схапіўся за дрыль: што ён задумаў? Падсілкаваўшыся кашай, перакусваем жалезны дрот! Гісторыі пра інструменты і іх магчымасці.  🎧 Агучылі Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным возе»!
Hammasini ko'rsatish...
👍 18🔥 2 1
Photo unavailableShow in Telegram
👋 Вітанкі, даражэнькія! Надышоў час адкрыць таямніцу нашай пятай аўдыякнігі-неспадзяванкі. У траўні вы слухалі «Шлях дробнай сволачы» Евы Вежнавец — зборнік апавяданняў 2008 года, у якім аўтарка вывела галерэю нетыповых жаночых вобразаў. Яе моцныя, трывалыя гераіні шукаюць саміх сябе, спрабуюць выжыць у краіне «дробнай сволачы» і гатовыя на выпрабаванні. Дарэчы, зараз з гэтым тэкстам можна азнаёміцца толькі ў аўдыя фармаце — таму калі не паспелі паслухаць, пераходзьце па спасылцы  А тым часам новая аўдыякніга-неспадзяванка ўжо на нашым ютуб-канале! Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу? Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы.  🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў ютубе!
Hammasini ko'rsatish...
🔥 28👍 3 3
Photo unavailableShow in Telegram
🔥  Слухаем «Баранавічы, Капэнгаген, Парыж, Мадрыд і Атава» Івонкі Сурвілы у аўтарскай агучцы! 🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды». Cучасныя мемуары старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні. Кніга ўзнаўляе жыццёвы шлях Івонкі Сурвілы: дзяцінства, выгнанне, вучоба, каханне, грамадска-палітычная дзейнасць і цесна пераплеценыя лёсы беларусаў на чужыне. 📻 З архіваў «Радыё Свабода» 2002-2005гг. 🎧 Чытае аўтарка, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.
Hammasini ko'rsatish...
21
Photo unavailableShow in Telegram
✨Слухаем «Стах» Барыса Пятровіча ад «Камуніката»! Трыпціх «Стах», напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія адбываюцца з галоўным героем. Успаміны вясковага дзяцінства, страта цноты, пошукі праўды ў палітычных спрэчках, з'яўленне «чорнага чалавека», які абвяшчае дату смерці.  Цікава, калі б Вам абвясьцілі дакладны час сыходу, што б Вы рабілі ў апошнія дні жыцця...? Герой Барыса Пятровіча прымае свой рок мужна і... Зрэшты, ня будзем спойлерыць. Паслухайце - не пашкадуеце. 🎧 Агучыў Зьміцер Бартосік, а знайсці і паслухаць бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце. 
Hammasini ko'rsatish...
🔥 13
Працягваем нашую эпапею са штучным інтэлектам! Раней мы выклалі рылз, у якім прапаноўвалі здагадацца, хто начытвае тэкст: актор агучкі ці ШІ. Большасць з вас ставіла на апошні варыянт, аднак пазаўчора мы раскрылі таямніцу: насамрэч тэкст начытала Крысціна Дробыш. Але на гэтым загадкі не скончыліся. Так, як выявілася, штучны інтэлект зусім не дае рады ў справе агучкі беларускіх аўдыякніг. А як наконт напісання мастацкіх тэкстаў? Давайце праверым. Сёння мы падзелімся з вамі некалькімі цытатамі з твора, які начытала Крысціна. Пачынаем! 1 Плакалі ўсе. Румзаў былы менскі рэжысёр, а цяпер варшаўскі разносчык піцы. Ён падышоў і прыкусіў куток гіганцкага олдскульнага дывана, што вісеў на сценцы. Прыкусіў, як пірат, што правярае залатую манету на зуб. 2 У аўтобусе панавала далікатная ціша. Людзі ўтаропіліся ў мабільнікі. Толькі недзе ля кампостара напаўголаса перакідваліся словамі кітайскія студэнты, гэтыя бесстароннія сведкі беларускай драмы. На гумовым борціку шыбы нехта ў гуманітарных мэтах пакінуў наступным пасажырам свой прабіты талончык. 3 Яна прапускае – дакументы, грошы, рэліквіі. Тавары і кантрабанду – не. Ну, хіба адзіны вынятак: туды – глазураваныя сыркі Бярозаўскага малаказавода. 4 На сценах віселі зробленыя на спецзамову шпалеры з назвамі англасаксонскіх і расійскіх гуртоў. Назвы N.R.M. ці Akute на іх не сустракаліся. Штомесяц у міністэрстве інфармацыі выходзілі чорныя спісы з айчыннымі гуртамі, якія запісваліся ў «экстрэмісцкія» і «дэструктыўныя калектывы». Дык хто ведае, хто патрапіць туды заўтра? Дзяліцеся сваімі ўражаннямі і меркаваннямі — і, як заўсёды, сачыце за развіццём падзей у нашых сацсетках: хутка мы распавядзём пра гэтую незвычайную кнігу больш!
Hammasini ko'rsatish...
👍 16
Photo unavailableShow in Telegram
💥 Слухаем апавяданне «Жуль Верн» Івана Навуменкі ад праекта «Беларуская літаратура»! 👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам. Шмат што ў гэтым апавяданні падасца вам фантастычным. Прыкладам, у ім школьнікі крадуць кнігі дзеля таго, каб іх чытаць. Ці вандруюць па свеце, не сыходзячы з месца – і гэта пры адсутнасці сучасных тэхналогій. Але нешта падасца вельмі знаёмым. Як у класе ўсе кпяць з аднаго. Як аднаму ўдаецца пераламіць крыўдную сітуацыю на сваю карысць. Як сябруюць ворагі і як варагуюць сябры… 🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!
Hammasini ko'rsatish...
19
Photo unavailableShow in Telegram
Слухаем навінку ад «Кніжнага Воза»: «Франкенштайн» Мэры Шэлі! ❗ Аўдыторыя рамана — 12+ «Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй» Мэры Шэлі (1797–1851) – адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман, які быў апублікаваны ў 1818 годзе. ✍️ Упершыню беларускі пераклад аповесці, зроблены Марынай Дзергачовай, выйшаў у 2016 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). 🎧 Агучыў Ісай Свістулькін, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным возе»!
Hammasini ko'rsatish...
27