cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ

Сусветная літаратура і Беларусь CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
701
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-87 kunlar
-1030 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Photo unavailableShow in Telegram
7 ліпеня спаўняецца 142 гады з дня народзінаў Янкі Купалы 🌟 Класік беларускай літаратуры, паэт №1 нашай краіны, пясняр беларускага нацыянальнага адраджэння – усё гэта пра Янку Купалу, які цягам усяго жыцця шукаў рэцэпты абуджэння беларусаў, якія і сёння натхняюць нас змагацца за сваю тоеснасць. Выпуск пра жыццёвы шлях творцы, яго паэтычнае чараўніцтва і геніяльныя "слоганы" глядзіце па спасылцы на канале CHADANOVIČ: ➡️ https://youtu.be/3adDzR-SPoc А відэа пра легендарную п'есу Янкі Купалы "Тутэйшыя" тут: ➡️ https://youtu.be/xriLz4Gzh3Y
Hammasini ko'rsatish...
7
⚡️ Каментар Андрэя Хадановіча па сітуацыі з адмовай ў выданні кніг пра Гары Потэра па-беларуску: «Калі максімальна проста, то рашэньне праваўладальнікаў несправядлівае, бо, па-першае, супрацоўнікі выдавецтва - супраць вайны і дыктатуры, сядзелі ў лукашэнкаўскай турме, а цяпер працуюць у выгнаньні. А па-другое і галоўнае, само выданьне "Гары Потэра" на нашай мове - гэта пра свабоду і вольную Беларусь, і забараняць яго - гэта дапамагаць каланізатарам і акупантам. Вось жа, чытайце і падпісвайце пэтыцыю. А я прыгадаю верш, напісаны калісьці ў падтрымку забароненага Гуманітарнага ліцэю. Дваццаць год мінула і, думаю, сёньняшнія ліцэісты яго не чыталі.) «Гары Потэр, ліцэіст» «Я нарваўся на шалёных троляў на польскай мяжы ды ў Менску крыху не паразумеўся ў бары з вампірам – а так усёнька было гладка…» Дж. К. Роўлінг. «Гары Потэр і Ордэн Фэнікса» Падпісаць петыцыю можна па гэтай спасылцы: 👉 https://www.change.org/p/grant-the-right-to-translate-and-publish-the-harry-potter-books-in-belarusian
Hammasini ko'rsatish...
👍 10
Photo unavailableShow in Telegram
Выдавецтву "Янушкевіч" адмовілі ў дазволе на пераклад і выданне чацвёртай і наступных кніг пра Гары Потэра на беларускай мове. Беларусы стварылі адмысловую петыцыю да агенцыі “Blair partnership”, якая валодае правамі на выданне кніг пра Гары Потэра з заклікам пераглядзець рашэнне, на якое паўплываў статус Беларусі як суагрэсара ў вайне ва Украіне. Нагадаем, што выдавецтва “Янушкевіч" моцна пацярпела ад існага рэжыму ў краіне і было наноў створана ў Польшчы пасля палітычна матываванага пераследу з боку беларускіх уладаў як да выдавецтва, так і да яго заснавальніка і працаўнікоў. Падпісаць петыцыю можна па гэтай спасылцы: 👉 https://www.change.org/p/grant-the-right-to-translate-and-publish-the-harry-potter-books-in-belarusian На дадзены момант сабрана ўжо больш за 500 подпісаў. Надаем, што ў Андрэя Хадановіча ёсць выпуск пра магічны свет Гары Потэра, таму глядзіце, пераглядайце, чытайце і дапамагайце зрабіць так, каб уся спадчына Джоан Роўлінг была перакладзена на беларускую мову: ➡️ https://youtu.be/4llAzT8mhRg
Hammasini ko'rsatish...
17
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️ У часопісе "Taubin" выйшла вялікая падборка вершаў з кнігі "Любов беззахисна як ніж" украінскай паэткі Алесі Мамчыч у перакладзе Андрэя Хадановіча. Чытаць цалкам можна ➡️ па спасылцы. Беларускія пераклады тэкстаў Алесі Мамчыч ёсць і ў зборніку ўкраінскай паэзіі "Пра словы і цішыню між імі", пра які Андрэй Хадановіч расказвае ў новым выпуску: 👉 https://youtu.be/oglbziTmKIc
Hammasini ko'rsatish...
👍 11 2🔥 1🥰 1
Photo unavailableShow in Telegram
141 год таму нарадзіўся пісьменнік Франц Кафка ⭐️ Яго творчасць пранізана абсурдам і страхам перад знешнім светам, а літаратурныя сны аўтара зрабіліся нашым кашмарам тут і цяпер, таму Франц Кафка вельмі актуальны ў Беларусі і перакладзены на беларускую мову амаль цалкам. Найлепшым рашэннем сёння будзе святкаванне дня народзінаў выбітнага пісьменніка і прагляд адмысловага відэа на канале CHADANOVIČ: ➡️ https://youtu.be/9DJKfYwOdx4
Hammasini ko'rsatish...
👍 11
Photo unavailableShow in Telegram
101 год таму нарадзілася польская паэтка Віслава Шымборска 🌟 Аўтарка, якая лічыла сметніцу галоўным творчым інструментам літаратара ці літаратаркі, аўтарка, для якой у паэзіі не было дробязяў, аўтарка, верш якой друкаваў «Playboy», аўтарка, у любові да твораў якой прызнаваўся Вудзі Ален – усё гэта пра Нобелеўскую лаўрэатку Віславу Шымборскую. За апошні год былі прэзентаваны адразу два зборнікі паэзіі польскай паэткі, таму чытайце яе вершы ў добрых беларускіх перакладах. Чытайце тэкст Андрэя Хадановіча пра жыццё і творчасць Віславы Шымборскай з нядаўна перакладзенымі тэкстамі па спасылцы: ➡️ https://budzma.org/news/geniyalnaya-paetka-chye-tvory-lyubi-vudzi-alen.html Выпуск на канале CHADANOVIČ пра адну з найславуцейшых паэтак другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стагоддзяў тут: ➡️ https://youtu.be/VQXrOOAm2VE
Hammasini ko'rsatish...
10
✊ Сёння многія беларускія аўтары і аўтаркі паказваюць сваю салідарнасць з Украінай, ствараючы ўласныя ваенныя творы і перакладаючы ўкраінскіх пісьменнікаў і пісьменніц на беларускую мову. Але выразны ўкраінскі голас гучаў і ў падтрымку беларускага народа ў 2020-м. Так, паэт з Адэсы Барыс Херсонскі напісаў цыкл тэкстаў пра злачынствы беларускіх сілавікоў. У новым выпуску Андрэй Хадановіч чытае жорсткі верш украінскага літаратара ва ўласным перакладзе, створаны ў адказ на зверствы амапаўцаў на вуліцах нашых гарадоў 🪃 Глядзім новае відэа, прысвечанае ўкраінскай літаратуры часоў вайны, па спасылцы: ➡️ https://youtu.be/oglbziTmKIc
Hammasini ko'rsatish...
пра амапаўцаў верш.mp434.68 MB
🔥 5 2👍 1
▶️ Траўмы, гвалт і маўчанне: як потым загаварыць? Украінскі слоўнік вайны і салідарнасць Беларусі Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Пагаворым пра сучасную ўкраінскую літаратуру ў беларускіх перакладах. Гэта бліц-агляд трох выбітных украінскіх кніг па-беларуску, якія робяцца ў часы вайны важным актам падтрымкі нашага найбліжэйшага суседа. 📘 Астап Слівінскі "Слоўнік вайны" Аўтар звярнуўся да жанру нон-фікшн. З першых дзён вайны Астап Слівінскі валанцёрыў на львоўскім вакзале. Калі сотні тысяч чалавек хлынулі ад гарачых кропак, шукаючы бяспекі для сябе і сваіх маленькіх дзяцей. Кожны дзень Львоў гудзеў чалавечымі галасамі, якія патрабавалі фіксацыі. Астап стаў гэтыя гісторыі слухаць, і ў адказ на пытанні: "Як вы?", "Як падарожжа?", пачыналіся гісторыі, якія пасля валанцёрскай працы Слівінскі спрабаваў дакладна запісаць, задакументаваць. Паэт з бездакорным паэтычным слыхам знайшоў ключ, які нібыта немастацкія тэксты аб'ядноўваў у правільнае шматгалоссе. 📘 Марыя Маціёс "Салодкая Даруся" Кніга, якая магла б стаяць на паліцах паміж "Знакам бяды" і "Аблавай" Васіля Быкава і раманам "Па што ідзеш, воўча" Евы Вежнавец, кніга, калі казаць пра ўзрост пісьменнікаў, прамежкавае неабходнае звяно паміж Быкавым і Вежнавец. Усе пералічаныя кнігі пра тое, што нашым радзімам ніколі не давалі спакою агрэсіўныя суседзі, але разам з тым ёсць штосьці трывожнае і ў нас саміх: нас знішчаюць акупанты, але мы дапамагаем ім знішчаць адно аднаго. Гэта не Сталін напісаў мільёны даносаў на суседзяў, і доблесныя чэкісты, якія стралялі ў патыліцы нашым продкам, насілі як украінскія, так і беларускія прозвішчы. 📘 Зборнік украінскай паэзіі "Пра словы і цішыню між імі" Украінская ваенная паэзія, якая толькі пачала пісацца пасля 24 лютага 2022 года і перакладацца на беларускую мову, публікавалася на інтэрнэт-старонцы "Taubin". Яе рэдактары стварылі рубрыку "Make poetry no war", дзе салідарныя з Украінай беларускія паэты і паэткі змяшчалі свае перастварэнні. Сёлета вынікам гэтай рубрыкі зрабілася папяровая кніга з назвай "Пра словы і цішыню між імі" – 13 украінскіх паэтаў і паэтак пераствораныя 4 беларускімі перакладчыкамі і перакладчыцамі. 🇺🇦 Падтрымліваем Украіну, ствараем Беларусь нашых мрояў, будуем масты паміж нашымі народамі і глядзім новы выпуск Андрэя Хадановіча. Калі вы ў бяспецы, з вас падабайка, шэр і камент: ➡️ https://youtu.be/oglbziTmKIc
Hammasini ko'rsatish...
Траўмы, гвалт і маўчанне: як потым загаварыць? Украінскі слоўнік вайны і салідарнасць Беларусі

Трэці год працягваецца ганебная вайна пуцінскай Расіі супраць Украіны. Беларускі рэжым супрацоўнічае з Расіяй, а беларусы, безумоўна, падтрымліваюць Украіну. Беларусы сочаць не толькі за палітычнымі навінамі, в таксама і за ўкраінскай культурай. Сёння мы пагаворым пра сучасную украінскую літаратуру ў беларускіх перакладах часоў вайны і зробім бліц-агляд найцікавейшых твораў, якія зусім нядаўны прыйшлі да нас у беларускім перакладзе. Карысныя спасылкі: 🔗 Чытаць «Слоўнік вайны» Астапа Слівінскага:

https://www.33booksforanotherbelarus.ch/by/books/slonik-vainy

🔗 Чытаць украінскую ваенную паэзію ў інтэрнэт-часопісе «Taubin»:

https://taubinpoetry.com/translations-be/make-poetry-not-war/

🔗 «Салодкая Даруся» Марыі Маціёс:

https://bit.ly/4eKWc02

Падпісвайцеся на канал Андрэя Хадановіча і стаўце званочак, каб не прапусціць наступнае відэа:

https://www.youtube.com/channel/UCUJQcp9gg3sc46kBsppBl6Q

Стаўце падабайкі, дзяліцеся спасылкамі! А таксама пішыце, пра якія яшчэ творы вы хацелі б пачуць. Змест: 00:00 – сучасная украінская літаратура ў беларускіх перакладах часоў вайны 03:23 – шматгалоссе трагедыі ў кнізе «Слоўнік вайны» Астапа Слівінскага 13:13 – Марыя Маціёс, раман «Салодкая Даруся» – трагедыя, адэкватная ХХ стагоддзю 24:54 – «Пра словы і цішыню між імі» – зборнік з падборкай ўкраінскай паэзіі 33:35 – падтрымліваем Украіну і будуем Беларусь нашых мрояў Глядзіце таксама: 📗 700 гадоў у цені імперыі, жаночы супраціў, міф і паэзія, Беларусь Купалы і Ірландыя Ейтса:

https://youtu.be/DoxnStxjcwI

📗 Самы балючы твор Васіля Быкава: зверствы сваіх, пратэставаць ці трываць да канца? | Знак бяды:

https://youtu.be/QJeK4_jDnJk

📗 Новы раман Бахарэвіча: Беларусь і бязмежны свет, пуцінская Расія, рэцэпты дапамогі тым, каму цяжка:

https://youtu.be/hyOF6giCsVM

📗 Ці можна супрацьстаяць злу і застацца чалавекам у цынічным свеце? | Сапкоўскі, Час ганьбы:

https://youtu.be/86juf66D-EA

📗 Літоўская літаратура: што трэба ведаць і прачытаць па-беларуску? Шкема, Гавяліс, Кунчынас, Венцлава:

https://youtu.be/CZz9KNhzaHo

#Беларусь #літаратура #Украіна

11👍 3
Агульнае паміж Ірландыяй і Беларуссю не абмяжоўваецца толькі барацьбой супраць магутнай імперыі і змаганнем за сваю незалежнасць і культуру 🇧🇾🤝🇮🇪 ✊ Паўстанне 1916 года, як і беларускае стагоддзем пасля, мела свой выразны жаночы твар. Ірландская патрыётка з экзатычным для тутэйшай мясцовасці прозвішчам Канстанцыя Маркевіч была адной з арганізатарак антыбрытанскага супраціву, за што графіню пасля крывавага здушэння паўстання прысудзілі да расстрэлу, але змянілі вырак на пажыццёвае зняволенне. Магчыма, рашучасць ірландкі напужала брытанцаў, бо на судзе графіня Маркевіч кінула ім годны выклік: "Усё, што я зрабіла, я лічу слушным. Я спадзяюся, у вас хопіць высакароднасці мяне расстраляць". І тут можна параўнаць смеласць учынку Канстанцыі з тым, што зрабіла Марыя Калеснікава на мяжы Беларусі і Украіны ў 2020-м. Для графіні Маркевіч усё склалася як мага лепей – праз год яна выйшла на волю, а праз тры - стала міністаркай працы Ірландыі і ездзіла на працу на ровары. Верым, што і нашыя палітзняволеныя як мага хутчэй апынуцца на свабодзе, бо для нас ёсць добры прыклад, калі супраціў перамагае, таму варта пазнаёміцца з вершам Уільяма Батлера Ейтса "Палітычнай зняволенай", які прысвечаны графіні Канстанцыі Маркевіч і перакладзены на беларускую мову Андрэем Хадановічам:
Пераклаў (а цяпер і прачытаў у выпуску пра Ейтса) гэты верш з думкай пра ўсіх беларускіх зьняволеных. Моцы вам, шаноўныя сябры і сяброўкі, дачакацца волі і заняць годнае месца ў новай Беларусі!
Новы выпуск пра ірландскую літаратуру па спасылцы: ➡️ https://youtu.be/DoxnStxjcwI
Hammasini ko'rsatish...
паліт зьняволенай.mp419.32 MB
👍 14🔥 2🤮 1🥴 1
02:32
Video unavailableShow in Telegram
⚡️ Андрэй Хадановіч і перакладчыца Марына Казлоўская ў вялікай размове ў межах праекту "Санаторый пад клепсідрай" паразважалі пра жыццё і творчасць польскага паэта Збігнева Герберта, яго родны Львоў, абсурд, спробы супраціву і "Пана Когіта", які стаў альтэр-эга аўтара і выйшаў за межы ягонай паэтыкі. Паслухайце праграмны верш Збігнева Герберта "Пасланне пана Когіта" ў выкананні і ўласным перакладзе Андрэя Хадановіча, каб потым уключыць размову пра выбітнага паэта, якому сёлета споўнілася б 100 гадоў, і паслухаць яго тэксты па-беларуску. Глядзім відэа па спасылцы: 👉 https://www.youtube.com/watch?v=146n5-898eQ
Hammasini ko'rsatish...
Герберт 1.mp413.74 MB
👍 15
Boshqa reja tanlang

Joriy rejangiz faqat 5 ta kanal uchun analitika imkoniyatini beradi. Ko'proq olish uchun, iltimos, boshqa reja tanlang.