cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

BELARUSIUM

BELARUSIUM – гэта канал пра гісторыю Беларусі ў старых мапах, здымках, малюнках і допісах. Не пагарджаюць тутай і цікавінкамі з сусьветнае гісторыі, Далучаймася! Тэрмін аўтавыдаленьня рэклямы — тыдзень. NO POLITICS

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
1 382
Obunachilar
-224 soatlar
-87 kunlar
-330 kunlar
Post vaqtlarining boʻlagichi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Nashrni tahlil qilish
PostlarKo'rishlar
Ulashishlar
Ko'rish dinamikasi
01
Іван Луцкевіч быў ахрышчаны паводле рыма-каталіцкага абраду пад імем Ян Герман. Дакладна невядома зь якога часу ён пачаў карыстацца формай імя Іван. Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас) у сваіх перапісках упамінала: «Паміж іншым, не ведаю, хто і калі пачаў старэйшага Луцкевіча называць Іванам, бо ён у лістах падпісываўся Ян, маю пару яго лістоў з такім подпісам». Антон Луцкевіч і іншыя беларускія дзяячы называлі яго Іванам. Пры гэтым выкарыстоўвалася таксама форма з імем па бацьку Іван Іванавіч, што таксама адпавядае праваслаўнай традыцыі, але бацьку звалі Ян Баляслаў. Паводле дасьледчыка Анатоля Сідарэвіча, форма Іван была больш зручнай у беларускім праваслаўным нацыянальным асяродзьдзі. Таксама існуе думка пра тое, што пераход да формы імя Іван можа быць зьвязаны з прыхільнасьцю Луцкевіча да ўніяцтва. На здымку — Іван Луцкевіч (сядзіць) з сёстрамі Станіславай (злева), Вікторыяй і Марыяй Алёйзіяй. Шаўлі, 1887 г.
1732Loading...
02
Іван Луцкевіч і Юліяна Мэнке, 1915—1916 гг. У чэрвені 1915 году Іван Луцкевіч пазнаёміўся ў Вільні з Юліянай Мэнке, якая паходзіла з віленскіх немцаў. Неўзабаве ў іх завязаліся стасункі, якія працягваліся да сьмерці Івана. Пара не пабралася шлюбам і не была заручоная, бо ўва ўмовах вайны і складанага фінансавага становішча Іван Луцкевіч не хацеў ісці ў прымы да сям’і Мэнке. Улетку 1916 году Луцкевіч падарыў Юліяне сямейны заручальны пярсцёнак, які ўжо пасьля Другой сусьветнай вайны Юліяна вярнула сям’і Луцкевічаў, бо лічыла што рэліквія мусіць захоўвацца ў іх.
2265Loading...
03
Удзельнікі зьезду. Пасярэдзіне стаіць Клаўдзі Дуж-Душэўскі, выбраны старшынёй Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны; Павел Аляксюк, адзін з ініцыятараў зьезду; Міхаіл Кахановіч, старшыня Віленскай беларускай рады і дырэктар Беларускай гімназіі ў Вільні. Правядзенне зьезду было выкліканае неабходнасьцю пацьвердзіць ідэю непадзельнасьці і незалежнасьці Беларусі ўва ўмовах польскай акупацыі і агітацыі з боку палёнафілаў за далучэньне беларускіх земляў да Польшчы. Бальшыня ўдзельнікаў зьезду была сябрамі Беларускай партый сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Зьезд пацьвердзіў вернасьць ідэалам незалежнай і непадзельнай Беларусі, выказаў поўны давер ураду БНР, катэгарычна асудзіў унію з Польшчай; прымаючы пад увагу традыцыйныя гістарычныя і эканамічныя сувязі беларускага і летувіскага народаў, прызнаў пажаданым дзяржаўны зьвяз з Летувою. Зьезд абраў Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гарадзеншчыны на чале з эсэрам Душэўскім, прыняў пастанову пра найхутчэйшае скліканьне Рады БНР.
2541Loading...
04
Першы мескі герб Магілёву разам з поўным Магдэбурскім правам надаў 28 студзеня 1577 году вялікі князь Стэфан Баторы: «вежа мураваная, высока выведзеная». Аднак па сканчэньні вайны Расеі з Рэччу Паспалітай за выяўленую мужнасьць у часе паўстаньня супраць маскоўскіх акупантаў Ян Казімер ураўнаваў у правах Магілёў зь Вільняй і надаў яму новы геральдычны сымбаль з «Пагоняй»: «у блакітным полі тры вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар у панцыры з узьдзетай шабляй у руцэ; на вежы круглы шыльд з выявай дзяржаўнага герба „Пагоня“». У сучаснай Беларусі гістарычны герб Магілёва атрымаў афіцыйны статус 3 студзеня 2005 году. На здымках: Герб Магілёва ў 1577 годзе. Сучасны герб Магілёва. Герб Магілёва ў 1661 годзе. Герб Магілёва ў 1661 годзе. Герб Магілёва ў 1780-ых гг.
3002Loading...
05
Media files
2990Loading...
06
Падзеі 9 чэрвеня: 1661 — Магілёў атрымаў герб «збройны муж у браме» за самавызваленьне ад 7000 маскоўскай залогі 1 лютага 1661 году. 1815 — падпісаны завяршальны акт Венскага кангрэсу, які завершыў эпоху Напалеонаўскіх войнаў. 1832 — папа Рыгор XVI падпісаў энцыкліку Cum primum у якой асудзіў Паўстаньне 1830—1831 гадоў. 1863 — у Вільні на Лукіскім пляцы расейскія карнікі павесілі Баляслава Калышку, аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня. 1919 — утварэньне Цэнтральнае беларускае рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. 1929 — у Горадні распачаўся г.зв. «працэс 75-ці» — суд, учынены польскімі ўладамі над дзеячамі беларускага нацыянальнага руху. 1935 — у СССР прынялі закон, згодна зь якім уцёкі за мяжу караліся расстрэлам. 1970 — у Нью-Ёрку невядомыя забілі Ўладзімера Тамашчыка, архіяпіскапа БАПЦ. Нараджэньні: 1595 — Уладыслаў Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1632—1648). 1838 — Фэлікс Адам Ян Влодэк, пружанскі шляхціч, удзельнік паўстаньня 1863—1864. 1868 — Уладзіслаў Вярыга, беларускі філёзаф, этнограф, фальклярыст. 1881 — Іван Луцкевіч, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху. 1958 — Алесь Камоцкі, беларускі паэт, выканаўца ўласных песень. 1964 — Ігар Грышчук, беларускі баскетбаліст, трэнэр па баскетболе, трэнэр беларускага клюбу «Цмокі Менск». Сьмерці: 1809 — Францішак Ксавэры Хамінскі гербу Ліс, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. 1835 — Ян Рустэм, мастак, стваральнік Віленскай мастацкай школы. 1873 — Венцаслаў Пелікан, беларускі мэдык, грамадзкі і палітычны дзеяч, прафэсар, рэктар (1826—1831) Віленскага ўнівэрсытэту. 2011 — Павал Місько, беларускі пісьменьнік, празаік, паэт, публіцыст.
2970Loading...
07
№ 1 газэты "Незалежная думка".
3485Loading...
08
Менск. Будынак земскага музэю ў часы Расейскай імпэрыі. Зараз на яго месцы стаіць помнік-танк на вуліцы Чырвонаармейскай.
3662Loading...
09
Падзеі 8 чэрвеня: 1920 — у Вільні выйшла газэта «Незалежная думка». 1924 — зьезд былых сябраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Менску канстатаваў самароспуск партыі. 1958 — у Беластоку ўтварылася беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа». 1967 — у Мікалаеўшчыне адкрылася філія літаратурнага музэю Якуба Коласа. Нараджэньні: 1881 — Віктар Зелязей, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. 1895 — Ігнат Дварчанін, грамадзкі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэньня, навуковец, паэт, пісьменьнік, літаратуразнавец. 1951 — Юры Вальмус, беларускі кампазытар. Сьмерці: 1956 — Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец. 1991 — Уладзімер Шахавец, беларускі перакладнік і пісьменьнік. 1998 — Валянцін Лукашоў, беларускі геахімік, чалец-карэспандэнт, доктар геоляга-мінэралягічных навук, прафэсар. 2018 — Міхась Мушынскі, беларускі крытык, літаратуразнаўца, прафэсар. 2022 — Серж Мінскевіч, беларускі паэт і перакладчык.
3590Loading...
10
Барыс Кавэрда на допыце ў паліцэйскім чыгуначным участку пасьля забойства Войкава.
3831Loading...
11
Вуйвічы, вятрак. 1912 год.
3811Loading...
12
Падзеі 7 чэрвеня: 1563 — Жыгімонт Аўгуст выдаў Віленскі прывілей , які ўраўнаваў у правах каталікоў ды праваслаўных. 1927 — у Варшаве супрацоўнік «Беларускага слова» Барыс Кавэрда забіў савецкага амбасадара Пятра Войкава. 1946 — утварэньне Беларускага тэатральнага аб’яднаньня (з 1987 году — Саюз тэатральных дзеячоў Беларусі). 1958 — пачалося будаўніцтва гораду Наваполацку. 1998 — у Бельчыцы (цяпер у межах Полацку) адбылося асьвячэньне памятнага крыжа ахвярам савецкага сталінскага рэжыму. Нараджэньні: 1880 — Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, прафэсар хіміі. Сьмерці: 1492 — Казімір Ягелончык, вялікі князь Літоўскі. 1976 — Міхась Машара, беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык.
3860Loading...
13
Фатаграфічны партрэт Алеся Дайлідовіча, вядомага пад псэўданімам Алесь Дудар, з крымінальнае справы. 1930 год.
4163Loading...
14
Бітва пад Шчакацінамі пэндзля Міхала Стаховіча, 1794 год.
4221Loading...
15
Першы беларускі вечар у Вільні, 19 лютага 1910 году. Трупа артыстаў-аматараў і танцораў. "Наша Ніва" №19 1910 год.
4160Loading...
16
Падзеі 6 чэрвеня: 1664 — войска гетмана Міхала Казімера Паца перамагло маскоўскае войска пад Віцебскам. 1757 — пажар зьнішчыў віцебскі Ніжні замак, які пасьля так і не аднавіўся. 1794 — бітва пад Шчэкацінамі, паміж войскамі Рэчы Паспалітай і аб’яднанымі войскамі Расейскай імпэрыі і Каралеўства Прускага. 1962 — заснавана Беларускае таварыства аховы прыроды. 1996 — створана Беларуская ліга інтэлектуальных каманд. Нараджэньні: 1841 — Эліза Ажэшка, польская і беларуская пісьменьніца, грамадзкі дзеяч. 1950 — Аляксей Дудараў, беларускі драматург. Сьмерці: 1934 — Браніслаў Эпімах-Шыпіла, беларускі выдавец, мовазнавец, культурны і рэлігійны дзеяч. 1964 — Альбіна Асіповіч, амэрыканская спартоўка беларускага паходжаньня. 2011 — Уладзімер Конан, беларускі філёзаф, літаратуразнаўца, крытык. 2022 — Мікола Аляхновіч, беларускі літаратар, лінгвіст, кандыдат філялягічных навук.
4471Loading...
17
Горад Полацак. "Наша Ніва" №21 1910 год.
4783Loading...
18
Юрка Лістапад з жонкай Марыяй, 1920-я гг.
5371Loading...
19
Падзеі 5 траўня: 1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Цырыну местачковы герб. 1863 — бітва пад Ласасінам 1919 — у Вільні выйшаў першы нумар «Беларускага жыцьця» пад рэдакцыяй Францішка Аляхновіча. 1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Вольны Сьцяг». 1938 — Сталінскія рэпрэсіі: у сыбірскім канцлягеры савецкія карнікі расстралялі Юрку Лістапада, аднаго з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня. Нараджэньні: 1854 — Юдаль Пэн, мастак-жывапісец, пэдагог, выбітны дзяяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX стагодзьдзя. 1911 — Адам Дасюкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст, пэдагог. 1942 — Вячаслаў Рагойша, беларускі філёляг, літаратуразнаўца.
5031Loading...
20
"Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча лацінкай.
51314Loading...
21
Вокладка першага выданьня "Беларускай граматыкі для школ" Браніслава Тарашкевіча.
5420Loading...
22
Старажытныя народы у пачатку эры на тэрыторыі Рэчы Паспалітай (мапа 1740 г.; упершыню выдадзеная ў 1655 г.), у тым ліку вэнэды — у межах этнічнай тэрыторыі беларусаў.
5116Loading...
23
Падзеі 4 чэрвеня: 1918 — апублікаваная «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча. Сьмерці: 1872 — Станіслаў Манюшка, польскі і беларускі кампазытар, дырыгент, пэдагог. 1952 — Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч. 1986 — Канстанцыя Буйло, беларуская паэтка.
5280Loading...
24
І зоркі сьпяць, і сьпяць травінкі, Згасае парась ліхтароў. Паснулі хольныя расінкі Ў гулкіх шэптох пяруноў. Шамцяць палі, рака зьбягае, Кузяўкі цешацца ў сьвятле. Размытай плямай поўня зьзяе На водох, у травеньскім цяпле. Маўчыць жыцьцё; а побач сьмешкі І танцы, вогнішча акрай. Няблага тут, пачатак сьцежкі. Дакуль ж струменіцца ручай ? ••• I zorki śpiać, i śpiać travinki, Zhasaje paraś lichtaroŭ. Pasnuli cholnyja rasinki Ŭ hułkich šeptoch piarunoŭ. Šamciać pali, raka źbiahaje, Kuziaŭki ciešacca ŭ śviatle. Razmytaj plamaj poŭnia źziaje Na vodoch, u travieńskim ciaple. Maŭčyć žyćcio; a pobač śmieški I tancy, vohnišča akraj. Niabłaha tut, pačatak ściežki. Dakul ž strumienicca ručaj ? 02.06.2024 @kiera_dy_hardz
5081Loading...
25
Менск, Залатая Горка з боку сучаснага пляцу Перамогі. 1937 год.
4981Loading...
26
Артыкул "Курапаты — дарога сьмерці" у газэце "Літаратура і мастацтва".
5123Loading...
27
Мэмарыяльны комплекс у Мілавідах у гонар палеглых паўстанцаў.
4970Loading...
28
Відзы, Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, вуліца Віленская. 1915 год.
4902Loading...
29
Падзеі 3 чэрвеня: 1611 — пасьля дваццаці месяцаў аблогі Смаленск узялі войскі Вялікага Княства Літоўскага. 1863 — адбылася Мілавідзкая бітва паміж царскім войскам і паўстанцамі Кастуся Каліноўскага, сярод удзельнікаў бітвы — Ф. Багушэвіч і М. Андрыёлі. 1907 — расейскі цар распусьціў Думу і прызначыў новы недэмакратычны парадак выбараў. 1912 — на хутары Акопы на Лагойшчыне Янка Купала паставіў апошнюю кропку ў камэдыі «Паўлінка». 1980 — у выніку памылкі амэрыканскага камп’ютара, што паведаміў аб савецкім ядзерным нападзе, у ЗША аб’яўлена ядзерная трывога. 1988 — у газэце «Літаратура і мастацтва» надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці». Нараджэньні: 1935 — Васіль Зуёнак, беларускі паэт. 1936 — Алесь Дзятлаў, беларускі пісьменьнік, журналіст. Сьмерці: 1960 — Уладзімер Перцаў, беларукі гісторык. 1993 — Юдзіф Арончык, беларуская актрыса. 2017 — Генадзь Шутаў, беларускі мастак-графік.
4860Loading...
30
Смаленск. Плян места, 1627 г.
4962Loading...
31
Хочам параіць вам канал пра беларускую мову. Рэгулярна тут выкладаюцца допісы пра розныя беларускія словы, а таксама апавядаецца пра гісторыю беларускай мовы. Рэдка, але трапна выкладаюцца адмысловыя допісы пра аўтарскія аматарскія даследванні беларускай мовы, напрыклад, шырока ўжытыя расеізмы, пра якіх мала хто мае здагадку. Таксама аўтар канала трымае й суполку беларускай мовы, дзе можна пагутарыць на розныя тэмы ў адпаведных пакоях суполкі, напрыклад, суполка мае пакой мовазнаўства. https://t.me/twitter_2_0 https://t.me/heritage_luxta Пераходзьма!
5221Loading...
32
Гістарычныя вобласьці Беларусі на аснове дзяржаўных утварэньняў і рэгіёнаў, якія існавалі ў IX—XVIII стст.
49210Loading...
33
Падзеі 2 чэрвеня: 1734 — Расейскае войска ўзяло Гданьск. 1771: Перамога расейскага войска на чале з Аляксандрам Суворавым над войскамі канфэдэратаў пры Замосце. 1792 — Браслаў атрымаў герб. 1807 — бітва пад Фрыляндам між Напалеонам і расейска-аўстрыйскім войскам, у складзе якога былі беларускія фармаваньні. 1848 — у Празе адкрыўся Пан-Славянскі кангрэс. 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі расстралялі Міхала Цюндзявіцкага. 1875 — улады Расейскае імпэрыі заснавалі ў Нясьвіжы настаўніцкую сэмінарыю. Нараджэньні: 1896 — Пётар Татарыновіч, каталіцкі сьвятар, папскі прэлат, доктар тэалёгіі, рэлігійны і культурна-асьветны дзеяч, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху, пісьменьнік і публіцыст. 1905 — Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, дзяяч эміграцыі ў Амэрыцы 1926 — Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху.
4770Loading...
34
Рэкляма першай паловы XX ст. у БССР.
5347Loading...
Photo unavailableShow in Telegram
Іван Луцкевіч быў ахрышчаны паводле рыма-каталіцкага абраду пад імем Ян Герман. Дакладна невядома зь якога часу ён пачаў карыстацца формай імя Іван. Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас) у сваіх перапісках упамінала: «Паміж іншым, не ведаю, хто і калі пачаў старэйшага Луцкевіча называць Іванам, бо ён у лістах падпісываўся Ян, маю пару яго лістоў з такім подпісам». Антон Луцкевіч і іншыя беларускія дзяячы называлі яго Іванам. Пры гэтым выкарыстоўвалася таксама форма з імем па бацьку Іван Іванавіч, што таксама адпавядае праваслаўнай традыцыі, але бацьку звалі Ян Баляслаў. Паводле дасьледчыка Анатоля Сідарэвіча, форма Іван была больш зручнай у беларускім праваслаўным нацыянальным асяродзьдзі. Таксама існуе думка пра тое, што пераход да формы імя Іван можа быць зьвязаны з прыхільнасьцю Луцкевіча да ўніяцтва. На здымку — Іван Луцкевіч (сядзіць) з сёстрамі Станіславай (злева), Вікторыяй і Марыяй Алёйзіяй. Шаўлі, 1887 г.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 16👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Іван Луцкевіч і Юліяна Мэнке, 1915—1916 гг. У чэрвені 1915 году Іван Луцкевіч пазнаёміўся ў Вільні з Юліянай Мэнке, якая паходзіла з віленскіх немцаў. Неўзабаве ў іх завязаліся стасункі, якія працягваліся да сьмерці Івана. Пара не пабралася шлюбам і не была заручоная, бо ўва ўмовах вайны і складанага фінансавага становішча Іван Луцкевіч не хацеў ісці ў прымы да сям’і Мэнке. Улетку 1916 году Луцкевіч падарыў Юліяне сямейны заручальны пярсцёнак, які ўжо пасьля Другой сусьветнай вайны Юліяна вярнула сям’і Луцкевічаў, бо лічыла што рэліквія мусіць захоўвацца ў іх.
Hammasini ko'rsatish...
🥰 19👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Удзельнікі зьезду. Пасярэдзіне стаіць Клаўдзі Дуж-Душэўскі, выбраны старшынёй Рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны; Павел Аляксюк, адзін з ініцыятараў зьезду; Міхаіл Кахановіч, старшыня Віленскай беларускай рады і дырэктар Беларускай гімназіі ў Вільні. Правядзенне зьезду было выкліканае неабходнасьцю пацьвердзіць ідэю непадзельнасьці і незалежнасьці Беларусі ўва ўмовах польскай акупацыі і агітацыі з боку палёнафілаў за далучэньне беларускіх земляў да Польшчы. Бальшыня ўдзельнікаў зьезду была сябрамі Беларускай партый сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р). Зьезд пацьвердзіў вернасьць ідэалам незалежнай і непадзельнай Беларусі, выказаў поўны давер ураду БНР, катэгарычна асудзіў унію з Польшчай; прымаючы пад увагу традыцыйныя гістарычныя і эканамічныя сувязі беларускага і летувіскага народаў, прызнаў пажаданым дзяржаўны зьвяз з Летувою. Зьезд абраў Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гарадзеншчыны на чале з эсэрам Душэўскім, прыняў пастанову пра найхутчэйшае скліканьне Рады БНР.
Hammasini ko'rsatish...
🥰 11👍 6 3❤‍🔥 1
Першы мескі герб Магілёву разам з поўным Магдэбурскім правам надаў 28 студзеня 1577 году вялікі князь Стэфан Баторы: «вежа мураваная, высока выведзеная». Аднак па сканчэньні вайны Расеі з Рэччу Паспалітай за выяўленую мужнасьць у часе паўстаньня супраць маскоўскіх акупантаў Ян Казімер ураўнаваў у правах Магілёў зь Вільняй і надаў яму новы геральдычны сымбаль з «Пагоняй»: «у блакітным полі тры вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар у панцыры з узьдзетай шабляй у руцэ; на вежы круглы шыльд з выявай дзяржаўнага герба „Пагоня“». У сучаснай Беларусі гістарычны герб Магілёва атрымаў афіцыйны статус 3 студзеня 2005 году. На здымках: Герб Магілёва ў 1577 годзе. Сучасны герб Магілёва. Герб Магілёва ў 1661 годзе. Герб Магілёва ў 1661 годзе. Герб Магілёва ў 1780-ых гг.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 19👍 3 3
Photo unavailableShow in Telegram
Падзеі 9 чэрвеня: 1661 — Магілёў атрымаў герб «збройны муж у браме» за самавызваленьне ад 7000 маскоўскай залогі 1 лютага 1661 году. 1815 — падпісаны завяршальны акт Венскага кангрэсу, які завершыў эпоху Напалеонаўскіх войнаў. 1832 — папа Рыгор XVI падпісаў энцыкліку Cum primum у якой асудзіў Паўстаньне 1830—1831 гадоў. 1863 — у Вільні на Лукіскім пляцы расейскія карнікі павесілі Баляслава Калышку, аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня. 1919 — утварэньне Цэнтральнае беларускае рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. 1929 — у Горадні распачаўся г.зв. «працэс 75-ці» — суд, учынены польскімі ўладамі над дзеячамі беларускага нацыянальнага руху. 1935 — у СССР прынялі закон, згодна зь якім уцёкі за мяжу караліся расстрэлам. 1970 — у Нью-Ёрку невядомыя забілі Ўладзімера Тамашчыка, архіяпіскапа БАПЦ. Нараджэньні: 1595 — Уладыслаў Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1632—1648). 1838 — Фэлікс Адам Ян Влодэк, пружанскі шляхціч, удзельнік паўстаньня 1863—1864. 1868 — Уладзіслаў Вярыга, беларускі філёзаф, этнограф, фальклярыст. 1881 — Іван Луцкевіч, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху. 1958 — Алесь Камоцкі, беларускі паэт, выканаўца ўласных песень. 1964 — Ігар Грышчук, беларускі баскетбаліст, трэнэр па баскетболе, трэнэр беларускага клюбу «Цмокі Менск». Сьмерці: 1809 — Францішак Ксавэры Хамінскі гербу Ліс, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. 1835 — Ян Рустэм, мастак, стваральнік Віленскай мастацкай школы. 1873 — Венцаслаў Пелікан, беларускі мэдык, грамадзкі і палітычны дзеяч, прафэсар, рэктар (1826—1831) Віленскага ўнівэрсытэту. 2011 — Павал Місько, беларускі пісьменьнік, празаік, паэт, публіцыст.
Hammasini ko'rsatish...
👍 14
№ 1 газэты "Незалежная думка".
Hammasini ko'rsatish...
1920-001.mab.pdf4.03 MB
11
Photo unavailableShow in Telegram
Менск. Будынак земскага музэю ў часы Расейскай імпэрыі. Зараз на яго месцы стаіць помнік-танк на вуліцы Чырвонаармейскай.
Hammasini ko'rsatish...
👍 19😢 2
Photo unavailableShow in Telegram
Падзеі 8 чэрвеня: 1920 — у Вільні выйшла газэта «Незалежная думка». 1924 — зьезд былых сябраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Менску канстатаваў самароспуск партыі. 1958 — у Беластоку ўтварылася беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа». 1967 — у Мікалаеўшчыне адкрылася філія літаратурнага музэю Якуба Коласа. Нараджэньні: 1881 — Віктар Зелязей, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч. 1895 — Ігнат Дварчанін, грамадзкі дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэньня, навуковец, паэт, пісьменьнік, літаратуразнавец. 1951 — Юры Вальмус, беларускі кампазытар. Сьмерці: 1956 — Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец. 1991 — Уладзімер Шахавец, беларускі перакладнік і пісьменьнік. 1998 — Валянцін Лукашоў, беларускі геахімік, чалец-карэспандэнт, доктар геоляга-мінэралягічных навук, прафэсар. 2018 — Міхась Мушынскі, беларускі крытык, літаратуразнаўца, прафэсар. 2022 — Серж Мінскевіч, беларускі паэт і перакладчык.
Hammasini ko'rsatish...
👍 7🤝 2
Photo unavailableShow in Telegram
Барыс Кавэрда на допыце ў паліцэйскім чыгуначным участку пасьля забойства Войкава.
Hammasini ko'rsatish...
14🫡 6🙏 2🔥 1👏 1