cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Reklama postlari
2 427
Obunachilar
-324 soatlar
-117 kunlar
-8530 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Photo unavailableShow in Telegram
🏅 Крысціна Ціманоўская прадстаўляе зборную Польшчы на Чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы! Гэтым беларуская лёгкаатлетка падзялілася ў сваіх сацсетках: 🗣Першы раз у складзе польскай каманды на чэмпіянаце Еўропы. Трымайце за мяне кулачкі і дзьмуйце мне ў спіну! Чэмпіянат Еўропы праходзіць з 7 па 12 чэрвеня ў Рыме. Крысціна прабяжыць 200 метраў, а таксама возьме ўдзел у эстафеце 4×100 м. ▶️ Старт забегу Крысціны на 200 метраў пройдзе 10 чэверня, у 10:35 па месным часе. Паглядзець анлайн-трансляцыю можна праз афіцыйнага партнёра Чемпіянату Eurovision Spot 👈 Падтрымайце атлетку цёплымі словамі ў каментарах пад публікацыяй і давайце разам пазычым ёй пуспехаў і перамог ❤️
Hammasini ko'rsatish...
6👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
🤔 Дзе сачыць за беларускім спортам? 🤔 Каб заставацца ў курсе ўсіх спартыўных падзей, ведаць аб перамогах і паразах любімых каманд і спартоўцаў сваёй краіны, неабходна мець пад рукой надзейныя крыніцы інфармацыі. Мы вырашылі падзяліцца з вамі падборкай спартыўных рэсурсаў Беларусі, дзе вы можаце хутка атрымліваць якасную інфармацыю пра падзеі сусветнага і айчыннага спорту! 🏀 Па-першае, дагэтуль вядучы спартыўны рэсурс Беларусі — Прэсбол. 🏐 Тэлеграм-канал «Спорт Беларусі» з аператыўнымі навінамі па тэмах. ⚽️ Праект былых журналістаў «Прэсбола» — BY Sport. 🥎 Галоўные спартыўныя падзеі беларускага спорту на канале Sport5. Сачыце за аднаўленнямі, падтрымлівайце любімых спартоўцаў і каманды і заўсёды заставайцеся ў тэме падзей беларускага спорту 🏅 А таксама праверце сваю падпіску на БФСС, каб не згубіць галоўныя навіны Фонду! 📲
Hammasini ko'rsatish...
👍 4😁 1
Photo unavailableShow in Telegram
🤾‍♂️ Развітальны матч легендарнага беларускага гандбаліста, майстра спорту па гандболе Максіма Нясвадзьбы пройдзе ў Гродна 10 чэрвеня 🤾‍♂️ Максім Нясвадзьба аб’явіў пра заканчэнне сваёй гандбольнай кар’еры ў 39 гадоў. Ён пачаў сваю кар’еру ў гродзенскім «Кронане», некаторы час гуляў у Польшчы, пасля вярнуўся ў гродзенскі клуб, дзе доўгі час быў лідарам і капітанам каманды. Шмат разоў Максім Нясвадзьба станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі па гандболе. 🏅 Гандбольны клуб «Кронан» ладзіць для Максіма развітальны таварыскі матч з камандай легіянераў, у якім будзе таксама прымаць удзел знакаміты беларускі гандбаліст Арцём Каралёк. Праграма мерапрыемству наступная: 18:00-18:20 — аўтограф-сэсія з Максімам 18:30-19:00 — таварыскі матч 19:10 — цырымонія ўзнагароджання 19:20 — фотасэсія з удзельнікамі матчу 🎟 Уваход вольны! 🗓10 чэрвеня 📍Гродна, вул. Гагарына, 18/1 ⏰18:00 Запрашаем усіх фанатаў гандболу далучыцца да матчу!
Hammasini ko'rsatish...
👍 6
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці пачаў праверку беларускіх атлетаў, якія атрымалі ліцэнзіі на Алімпіяду-2024, на адпаведнасць крытэрыям нейтральнасці. Працэдура верыфікацыі працягнецца з 4 чэрвеня па 15 жніўня. У працэсе верыфікацыі будзе ўдакладняцца інфармацыя аб прыналежнасці атлетаў да сілавых структур, а таксама праводзіцца аналіз сацыяльных сетак і лічбавых слядоў на наяўнасць выказванняў у падтрымку ваенных дзеянняў ва Украіне і іншых узброеных канфліктаў. Праект Фонда ажыццяўляецца сумесна з Global Athlets (Канада), Athletes for Ukraine (Украіна) и Open Society Foundation (ЗША). 📱Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках! *️⃣Калі вы валодаеце інфармацыяй пра спартоўцаў, якая можа дапамагчы нашай верыфікацыі, вы можаце даслаць яе праз наш тэлеграм-бот: @bssfbot
Hammasini ko'rsatish...
👍 7
Photo unavailableShow in Telegram
⚡Паважаныя сябры, з красавіка па канец траўня гэтага году Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці праводзіў аудытарскую праверку фінансавай дзейнасці за 2023 год. Праверку праводзіла эстонская кампанія Lahendused Pluss KV OÜ, аўдытар з 15-гадовым досведам. Рады інфармаваць вас аб тым, што згодна з аудытарскім заключэннем бухгалтарская і фінансавая дзейнасць нашай арганізацыі поўнасцю адпавядае заканадаўству Эстоніі, усталяваным практыкам, Стандартам фінансавай справаздачнасці Эстоніі, а таксама Міжнародным стандартам фінансавай справаздачнасці (IFRS). ____ 🇬🇧Dear friends, From April to the end of May this year, the Belarusian Sport Solidarity Foundation conducted an audit of its financial activities for the year 2023. The audit was carried out by the Estonian company Lahendused Pluss KV OÜ, auditor with 15 years' experience. We are pleased to inform you that, according to the audit report, the accounting and financial activities of our organization fully comply with Estonian law, prevailing practices, the Estonian Financial Reporting Standard, as well as the International Financial Reporting Standards (IFRS).
Hammasini ko'rsatish...
👍 12 5 1
Photo unavailableShow in Telegram
🏃Муж беларускай лёгкаатлеткі Марыны Арзамасавай штодзённа будзе прабягаць марафон, каб сабраць грошы на рэабілітацыю дачкі. Сям’я чэмпіёнкі свету і трэнеркі па бегу Марыны Арзамасавай збірае грошы, каб дапамагчы сваёй 14-гадовай дачцэ Аляксандры рэабілітавацца пасля наступстваў сіндрому Гіена-Барэ. У Сашы — цяжкая ступень паразы нервовых канчаткаў, дзяўчынка, якая займалася спортам і была заўсёды актыўнай, на працягу 2 сутак стала абезрухомленай. 1 месяц рэабілітацыі дзяўчынкі каштуе 9 850 еўра. Прачытаць падрабязней яе гісторыю можна па спасылцы 👈 Бацька падлетка, Ілля, спадзяецца сабраць неабходныя сродкі праз дабрачынны марафон, які ён плануе прабягаць штодзённа. Стартавый забег пройдзе 1 чэрвеня, у Дзень аховы дзяцей. Да гэтай ініцыятывы ўжо далучылася шматлікая колькасць аматараў бегу і лёгкай атлетыкі. ❗️Калі вы знаходзіцеся ў Менску і жадаеце ўзяць удзел у дапамозе, збор пройдзе на паркоўцы каля лёгкаатлетычнага манежу на вул. Каліноўскага 111 у 6:45. Таксама вы можаце дапамагчы дзяўчынке па наступных рахунках: Атрымальнік усіх рахункаў Арзамасаў Ілля Валер'евіч (тата Сашы) ПЕРАВОД У РУБЛЯХ PБ Дагавор дабрачыннага рахунку Nº BY62AKBB31340000023290070000 ПЕРАВОД У ДАЛАРАХ ЗША Дагавор дабрачыннага рахунку № BY12AKBB31341000011520070000 ПЕРАВОД У ЕЎРА Дагавор дабрачыннага рахунку Nº BY18AKBB31342000009930070000 ПАПОЎНІЦЬ БАЛАНС МТС +375298390842 Карта МІP 9112380120653458 03/29
Hammasini ko'rsatish...
10
Photo unavailableShow in Telegram
Аляксандр Апейкін: «Мы часта рабілі нават больш, чым у нас было магчымасцяў» Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін паразмаўляў з журналістам Аляксандрам Пуцілай наконт недаверу з боку беларускіх спартоўцаў, працы Фонду, а таксама фінансавання арганізацыі і дапамогі атлетам. 🗣Мы ўбачылі, што найбольш адэкватных людзей, якія могуць са здаровым сэнсам ацэньваць рэальнасць, не фантазіраваць, не ўводзіць у зман іншых – адзінкі, працаздольных адзінкі, сістэмных, якія хочуць вучыцца і штодня працаваць аказаліся таксама адзінкі. 🗣Фонд спартыўнай салідарнасці – гэта акурат пра працэсы, пра прафесійную каманду. Гэта не пра яскравыя акцыі, якія былі на хвалі пад’ёму. Калі ўсё супакойваецца, арганізацыі пачынаюць працаваць як звычайныя адміністратыўныя ўстановы. І чаканні, што Фонд будзе і надалей бесперапынна выдаваць нейкі ранейшы вялізны каэфіцыент карыснага дзеяння, пры гэтым не маючы рэсурснай базы – зусім недальнабачныя. 🗣Мы шмат каму дапамагалі напачатку, зборы аплочвалі для дзейсных спартоўцаў, і ў людзей было чаканне, што так будзе на стала. Пры тым, што мы часта рабілі нават больш, чым у нас было магчымасцяў. Але, падкрэслю, ні з кім асабіста аніякія абавязальніцтвы не прагаворваліся. Тым больш няма на гэта аніякіх дакументаў. Чытаце вялікі матэрыял цалкам па спасылцы 👈
Hammasini ko'rsatish...
👍 7 2 1
Photo unavailableShow in Telegram
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці распавёў пра дапамогу грамадскаму аб’яднанню «Пагоня» Нагадаем, гэта было адной з неабгрунтаваных прэтэнзій спартоўцаў у вотуме недаверу». Пра гэта Аляксандра запыталі на «Зеркале»: 🎙Вам указалі на «прыняцце аднаасобнага рашэння аб сувязі спартыўнай арганізацыі з ваенным падраздзяленнем, што прывяло да супрацьпраўнага палітычна матываванага пераследу беларускіх спартоўцаў, якія знаходзяцца ў краіне». Аб якім падраздзяленні ідзе гаворка? 🗣Зноў-такі, у лісце няма фактуры. Так, мы дапамагалі дабрачынным арганізацыям, перадавалі сродкі на патрэбы ЗСУ, бежанцаў. Была падтрымка грамадскага аб'яднання «Пагоня», якое ўзначальвае Віталь Гуркоў (шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу). Але гэта была непублічная ініцыятыва — нідзе мы не заяўлялі аб супрацоўніцтве. Амаль усе зборы мелі гуманітарны характар. І мне невядома ні пра адзін выпадак пераследу спартоўцаў. Хто пацярпеў за ўзаемадзеянне з Фондам — ​​гэта адвакат Аляксандр Данілевіч. Аднак паўтаруся: нідзе не былі задэклараваны сувязі з «ваеннымі падраздзяленнямі». А з іншага боку, ці нехта супраць аказання дапамогі добраахвотнікам і краіне, якая супрацьстаіць агрэсіі? Прачытаць інтэрв’ю цалкам можна па спасылцы 👈
Hammasini ko'rsatish...
5 1👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🏆 Да Алімпійскіх гульняў у Парыжы засталося два месяца! З 26 ліпеня па 11 жніўня пройдзе 33-я летняя Алімпіяда. Парыж прымае Гульні ўжо трэці раз, да гэтага яны праходзілі ў 1900 і 1924 гадах. 🏃 Усяго відаў спорту будзе прадстаўлена 32. У якасьці дадатковых да 28-мі асноўных відаў былі абраны таксама брэйк-данс, спартовае скалалажанне, скейтбордынг і сёрфінг, каб «усталяваць новы стандарт для інклюзіўных, гендэрна збалансаваных і арыентаваных на моладзь гульняў». Яшчэ ў 2022 годзе быў прадстаўлен слоган Алімпіяды-2024 — «Гульні, адкрытыя для ўсіх». Як паведамляецца, лозунг мае на ўвазе парытэт паміж паламі (па 5250 спартоўцаў і спартовак) і адкрытасць для новых відаў спорту. Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што колькасць беларускіх спартоўцаў, якія могуць патрапіць на Алімпіяду, — 28 чалавек, з РФ — 55 чалавек. Пакуль 26 атлетаў з беларускімі пашпартамі атрымалі алімпійскія ліцэнзіі, з боку РФ — 45 атлетаў. Даведацца больш пра беларускіх удзельнікаў можна па спасылцы 👈 🏅 Пры гэтым МАК распрацаваў крытэрыі нейтральнасці, якія павінны выконваць спартоўцы: яны не могуць браць удзел у камандных спаборніцтвах, не павінны былі падтрымліваць вайну ва Украіне і знаходзіцца на кантракце з беларускімі ці расейскімі вайскоўцамі альбо органамі нацбяспекі, а іх выніке не будуць уваходзіць у табліцу медалёў. Плануце сачыць за Алімпіядай? Пішіце вашае меркаванне ў каментарах 👇
Hammasini ko'rsatish...
👍 6
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Збор сродкаў на рэабілітацыю дачкі беларускай лёгкаатлеткі Марыны Арзамасавай Марына Арзамасава, лёгкаатлетка, чэмпіёнка свету і трэнерка па бегу, падзялілася гісторый сваёй 14-гадовай дачкі: 🗣Яна сутыкнулася са складаным выпрабаваннем - барацьба з наступствамі сіндрому Гіена-Барэ. Гэта неўралагічнае захворванне, пры якім імунітэт пачынае атакаваць уласную нервовую сістэму. Чалавек страчвае здольнасць кантраляваць свае мышцы. У Сашы цяжкая ступень паразы нервовых канчаткаў і адзін з найскладаных выпадкаў. Сімптомы хваробы развіліся вельмі хутка, на працягу 2 сутак актыўны спартыўны падлетак стаў абезрухомлены. 🗣У выніку захворвання дачка магла рухаць толькі плячыма і шыяй. Астатняе цела перастала ёй падпарадкоўвацца. Цяпер праз 2 месяцы ў рэабілітацыйным цэнтры «Тры Сястры» ёсць вялікая станоўчая дынаміка! Але каб нашай спартоўцы дапамагчы вярнуцца да паўнацэннага жыцця і стаць здаровай, ёй патрабуюцца штодзённыя комплексныя заняткі з прафесіяналамі, каб аднавіць нервовыя імпульсы ўсяго цела. 🗣На дадзены момант мы з Сашай ужо другі месяц знаходзімся ў цэнтры. Але аднаўленне — гэта вельмі павольны працэс, які можа доўжыцца доўгі час (дакладныя тэрміны невядомыя — усё індывідуальна) 🗣Я ажыццяўляю кругласутачны догляд за дачкой і заўсёды на сувязі з рэабілітолагамі. Цэнтр Тры Сястры — лепшы, але дарагі варыянт аднаўлення дзяўчынкі. Вы можаце дапамагчы дзяўчынке па наступных рахунках: Атрымальнік усіх рахункаў Арзамасаў Ілля Валер'евіч (тата Сашы) ПЕРАВОД У РУБЛЯХ PБ Дагавор дабрачыннага рахунку Nº BY62AKBB31340000023290070000 ПЕРАВОД У ДАЛАРАХ ЗША Дагавор дабрачыннага рахунку № BY12AKBB31341000011520070000 ПЕРАВОД У ЕЎРА Дагавор дабрачыннага рахунку Nº BY18AKBB31342000009930070000 ПАПОЎНІЦЬ БАЛАНС МТС +375298390842 Карта МІP 9112380120653458 03/29 1 месяц рэабілітацыі каштуе 9 850 еўра ШЛЯХ аплаты ў АРІП - Банкаўскія, фінансавыя паслугі - Банкі, НКФО - Беларусбанк - Папаўненне рахунку ВАЖНА! Увесці нумар рахунку 28 сімвалаў БЕЗ ПРАБЕЛАЎ Памятайце, што маленькай дапамогі не бывае! 💛
Hammasini ko'rsatish...
9