cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

STRYZHAK

Персональный блог Андрея Стрижака. Компетентно о важном и не без юмора :) Предложить новость или связаться со мной можно тут @Andrej_Stryzhak

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
1 376
Obunachilar
-324 soatlar
-247 kunlar
-3730 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

ДА ЛЕТА ЗАСТАЎСЯ РОЎНА МЕСЯЦ! А гэта значыць што ў нас з вамі яшчэ 31 дзень каб падарыць летні настрой сем'ям палітвязняў і іх дзецям. На сёння, дзякуючы вашым данатам, мы ўжо закрылі 56 дзіцячых заявак! Працягваем прымаць усё новыя заяўкі і вашыя данаты 🙂 Дзякуй усім, хто прымае ўдзел і дапамагае дзецям палітвязняў. Далучайся па спасылцы (карта/paypal) УВАГА! Данат з BY/RU карт небяспечны! Працуем далей! Баронім сваіх.
Hammasini ko'rsatish...
❤‍🔥 6 2💊 1
📣 Акция солидарности с  Сергеем Тихановским 29 мая 2024 года исполнится 1461 день или 4 года с момента задержания Сергея Тихановского. 447 дней инкоммуникадо. Больше года к Сергею не пускают адвоката, он не получает передач, прервалась переписка с родными. На сегодня нам известно только местонахождение Сергея Тихановского, поэтому мы обращаемся ко всем беларусам зарубежья с призывом писать ему письма солидарности, а перед отправкой письма - выслать его фото в Банк Писем. Подробнее про банк писем по ссылке: 👉🏻 https://dissidentby.com/letter/bank Отвечаем на самые очевидные вопросы: 1️⃣ Зачем писать, если письма не доходят? Письма доходят по местонахождению политзаключенных, а значит, есть вероятность, что их точно прочтут цензоры. Давайте покажем, что политзаключенные не забыты, и что режиму не под силу сломать нашу содидарность! Адрес: Следственная тюрьма №8, 222163, г. Жодино, ул. Советская 22А Сергей Леонидович Тихановский 2️⃣ Зачем отправлять в банк писем? Есть несколько причин: 1. После выхода на свободу, Сергей обязательно прочтет письма и увидит нашу поддержку. 2. Это нужно не только политаключенным, но и нам. Мы увидим, что нас по-прежнему много. 3️⃣ Писать письма безопасно? Мы призываем писать письма тех, для кого это безопасно. То есть - беларусов зарубежья и всех людей доброй воли, где бы они ни жили. Написать письмо - не занимает много времени, для этого не нужно жить на какой-то определенной территории, это может сделать каждый и совершенно неважно, на каком языке будет написано ваше письмо! Сегодня 1 мая, у нас есть 29 дней, значит, нужно писать в среднем 50 писем в день. Давайте сделаем это! Собирайтесь с друзьями, встречайтесь семьями, организовывайте дни написания писем Сергею Тихановскому и выкладывайте в соцсетях с хештегом #1461письмосергею И пусть стены рухнут!
Hammasini ko'rsatish...

10👍 1
Навіны з Нарвегіі сёння радуюць. Спадзяемся што ініцыятыва Офіса Святланы Ціханоўскай і нарвежскага ўрада па стварэнні адмысловага фонда падтрымкі мабілізуе і іншыя краіны-удзельніцы. Справа дапамогі беларускім палітвязням - агульная справа ўсяго цывілізаванага міжнароднага грамадства і рэсурсаў на гэтыя мэты патрэбна шмат. Нашая Служба гуманітарнай дапамогі, што аб'ядноўвае высілкі асноўных арганізацый дапамогі палітвязням (BYSOL, BY_help, СДЖ, Dissidentby), далучыцца да міжнароднай праграмы дапамогі.
Hammasini ko'rsatish...
20
Падорым дзецям палітвязняў крыху радасці ўжо гэтым летам Вы ведаеце, што сем’і палітвязняў сутыкаюцца з вялізарнай колькасцю цяжкасцей і часам не хапае грошай нават на самыя базавыя рэчы. А ў шмат якіх палітвязняў ёсць дзеці, якія таксама, як і ўсе іншыя, хочуць паехаць летам на летнік, новыя красоўкі ці запісацца на баскетбол. Таму фонд BYSOL разам з 5-ю беларускімі арганізацыямі распачаў спецыяльны збор, каб падорыць дзецям палітвязняў хоць крыху радасці ўжо гэтым летам. Сабраныя сродкі пойдуць на тое, каб дзеці палітвязняў маглі наведаць дзіцячыя летнікі, экскурсіі, запісацца на курсы па сваіх інтарэсах ці пайсці ў спартовую секцыю. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра. На дадзены момант сабрана ўжо €3 060 з €20 000. Падтрымаць збор можна тут З Беларусі на сайт BYSOL варта заходзіць толькі праз VPN. ❗️У сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда BYSOL заклікае карыстацца толькі карткамі еўрапейскіх банкаў, альбо данаціць праз PayPal (але не праз прывязаныя карткі).
Hammasini ko'rsatish...
13
Мы ўвесь час клянем тав.Лукашэнку, вядома па справе. Але ж я усё-ткі хачу спытаць - хто ж напісаў 40.000 даносаў праз сайт КДБ?
Hammasini ko'rsatish...
🤩 4👍 2🤔 2🤨 2
ЧАС ДЛЯ ДОБРЫХ СПРАЎ - СУБОТНЯЯ РАНІЦА :) Шалёны прыток энэргіі і добрага настрою - кожны паспяхова сабраны збор, бо ты адчуваеш і моц нашай салідарнасці і радасць за тое, што атрымалася дапамагчы чалавеку. Большы эфект дае, хіба, толькі эвакуацыя, калі яшчэ аднаго чалавека, ці сям'ю ўдалася выцягнуць з кіпцюроў. Сёння выдатная суботняя раніца і я заклікаю зрабіць яе яшчэ лепшай! Маем два збора, якім засталася сабраць зусім трошкі. Далучайцеся да хвалі салідарнасці і дапамагаем разам! 1) EUR126 для эвакуіраванай актывісткі Крысціны Мірсалімавай 2) EUR207 для эвакуіраванай сям'т актывістаў Аўчыннікавых Спадзяюся што разам мы збярэм гэтыя два зборы хутка :) УВАГА! Не карыстайцеся BY/RU картамі для даната праз BYSOL Працуем далей! Баронім сваіх.
Hammasini ko'rsatish...
Repost from N/a
Прывітанне, сябры! Запрашаем вас прыняць удзел у сустрэчы з вядомым беларускім праваабаронцам, заснавальнікам фундацыі BYSOL - Андрэем Стрыжаком. 🗓️ 29 красавіка, панядзелак ⏰ 19.30 📍 MAUI Beach Coworking https://maps.app.goo.gl/JeVWy4vVYqdf6gvP7?g_st=atm 💰 Уваход вольны
Hammasini ko'rsatish...
11
АЛЯКСАНДР ВАСЮКОВІЧ ЭВАКУІРУВАНЫ У бяспецы і на волі. Працуе служба эвакуацыі фонда BYSOL. Дапамагай эвакуацыі тут (карта/paypal): https://bysol.org/be/bs/relocate/ Працуем далей! Баронім сваіх.
Hammasini ko'rsatish...
👍 11 8
- Добры дзень, гэта Андрэй Стрыжак. Вы ведаеце хто я такі і чаму вам пішу. Вельмі прыемна пазнаёміцца. - Добры дзень, мне таксама вельмі прыемна. Шчыра скажу - спадзяваўся што нам не прыйдзецца камунікаваць. У такія моманты думаеш пра пытанне выбару прафесіі 🙂 Кім стаць калі вырасту? Плюсы? Мінусы? Варыянты?
Hammasini ko'rsatish...
😁 16 5
ПАРУ СЛОВАЎ ПРА САНКЦЫІ І ПАЛІТВЯЗНЯЎ У часткі грамадства склалася меркаванне што адмена санкцый - наўпроставы шлях да разрадкі ў беларускім грамадстве, вызвалення палітвязняў і нармалізацыі стасункаў паміж уладай і людзьмі. Паспрабую ў чарговы раз распавесці чаму лічу гэтую думку ня толькі бескарыснай, а яшчэ і шкоднай. САНКЦЫІ ТРЭБА АДМЯНЯЦЬ І НЯ ЗЛІЦЬ ДЗЕДА, ТАДЫ ЗАЖЫВЕМ Тут ёсць два важных моманта: - санкцыі ўводзілі не мы, не з-за нас і тыя хто іх уводзіў дзейнічаюць у сваіх інтарэсах; - дзед пачаў бесаёбіць яшчэ калі на санкцыі не было ніякага намёка. З першага моманта выцякае як мінімум тое, што для адмены санкцый трэба каб змянілася нешта для тых, хто іх уводзіў. Напрыклад, Лука павінны спыніць падтрымку Расеі ў вайне, альбо, павінны спыніць спробы абыхода санкцый у інтарэсах Расеі. Як мы бачым, а ні першае, а ні другое ў бліжэйшай перспектыве проста немагчыма. Другі момант нагадвае мне сітуацыю хатняга гвалту. Калі тыран лупцуе хатніх, яны настолькі траўмуюцца псіхалагічна, што пачынаюць спрабаваць падладжвацца пад тырана, каб залагодзіць, знізіць пераслед, унікнуць дадатковых рэпрэсій. Вось такі ж падыход прапануецца пад словамі "ня зліце дзеда". Ды ён сам сябе выдатна зліць і раскручвае. Абсалютная ўлада патрабуе дадатковага допінга ў выглядзе крыві і слёз тваіх апанентаў. А значыць і палітвязняў. САНКЦЫІ НЕ ПРАЦУЮЦЬ, ТАМУ ТРЭБА ІХ АДМЯНЯЦЬ А што працуе, дарагія калегі? Што за 30 год спрацавала супраць гвалту, крадзяжу народных грошай і галасоў выбарцаў? Чаму ж вы думаеце што адмена санкцый зможа станоўча паўплываць на нешта з таго, што важна для нас - палітвязні, падтрымка вайны, тэрор супраць уласнага народа? Санкцыі - гэта мінімальны неабходны ўзровень узаемадзеяння з тыраніямі. Такі базавы базіс - ідзеш на дзень народзінаў, не забудзься пра падарунак. Бачыш што дыктатура творыць дзіч - уводзь санкцыі. Санкцыі робяць ланцужкі закупак забароненых тавараў даўжэй і даражэй. Прымушаюць тыраніі займацца грашовай эквілібрыстыкай і ўвесь час рызыкаваць згубіць сваю маёмасць і грошы. АДМЕНА САНКЦЫЙ ПРАДЭМАНСТРУЕ ЛУКАШЭНКУ АЛЬТЭРНАТЫВУ КІРУНКУ НА ЎСХОД Вось тут самае цікавае. Тыя, хто ўсур'ёз думаюць што Лукашэнка яшчэ нечым кіруе ў знешнім напрамку і мае ўласны трэк гульні з Захадам, жорстка памыляюцца. Знешняя палітыка Лукі=лакалізацыя знешняй палітыкі Расеі. А тая стала на ваенныя рэйкі і коціцца па іх у бок Армагеддону, цягнучы наш сінявокі вагончык за сабой. Санкцыі - гэта спроба зменьшыць колькасць заходніх вайсковых тэхналогій, якія ўсімі праўдамі і няпраўдамі трапляюць у расейскі ваенпрам. Ну і апошняе - санкцыі з'яўляюцца часткай імуннага адказу арганізма Захаду на небяспеку. Гэта адзін з механізмаў якім заходняя цывілізацыя бароніць сябе ад чарговай чужынскай навалы. Становячыся на пазіцыі адмены санкцыі, мы трапляем у зону, дзе робімся рызыкай для імуннай сістэмы заходніх дэмакратый. Каб пазбегнуць знішчэння лейкацытамі, трэба не карыстацца логікай вірусаў, якія хочуць вайной знішчыць здабыткі заходняй цывілізацыі.
Hammasini ko'rsatish...
👍 14 7💯 3👏 1