Radio Plato
Афіцыйны канал Radio Plato. Чацік тут: https://t.me/radioplatochat Архіў перадач тут: https://t.me/radioplatoshowsarchive
Ko'proq ko'rsatish418
Obunachilar
+124 soatlar
-27 kunlar
-1130 kunlar
- Kanalning o'sishi
- Post qamrovi
- ER - jalb qilish nisbati
Ma'lumot yuklanmoqda...
Obunachilar o'sish tezligi
Ma'lumot yuklanmoqda...
Photo unavailableShow in Telegram
Нечакана, але факт! 🚨
Зацаніце які класны джангл-рэмікс выйшаў на трэк гурта Vapna.
https://soundcloud.com/auldnick/vapna-kafe-kultura-auldnick-remix
⚡ 2🎉 2👀 1👾 1
Photo unavailableShow in Telegram
«Я даўно хацеў запісаць сэт з такімі песнямі і агульным вайбам. Нібыта ты ў старой машыне слухаеш гэта па радыё, якое цягне толькі там.
Тваё сэрца топіцца, а ты з прыемнымі пачуццямі сузіраеш моманты свайго жыцця.
Запрашаю на павольныя танцы, адчуйце прыгажосць вакол сябе!»💘
PSOTA.CLUB сёння a 16:00 UTC+3 на https://radioplato.by/ 🎵
🎉 4❤ 2💘 1🦄 1
Photo unavailableShow in Telegram
Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой📍
У сённяшнім эпізодзе мы гутарым са скандальна вядомым рэп-выканаўцам і прапаведнікам вар’яцтва Суцерам, таксама вядомым як Diva Nenormativa. З 2021 года ён жыве ў Сакартвэла, дзе гартуе свае творчыя здольнасці пад ласкавым паўднёвым сонейкам, а нядаўна пракаціўся з насычаным польска-літоўскім Ja Pierdoler Tour, падчас якога мы і выцягнулі Алега на размову. Чаму рэп-батлы варта праводзіць на сапраўдным баксёрскім рынгу, як музыку ствараць кантэнт, які будзе прыцягваць увагу, і як легальна скарыстацца сэмплам, які гучыць у трэку Канье Вэста – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы!
Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.
А 15:00 UTC+3 на https://radioplato.by💥
👀 3 1
Photo unavailableShow in Telegram
У новым выпуску Guest List сустракаем зарэкамендаванага беларускага дыджэя Kirill Y. Для Radio Plato ён запісаў чароўны мікс-падарожжа ў стылі дып-хаўс😌
Сёння а 20:00 на https://radioplato.by/💥
👀 2👾 1 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння ў гасцях Naviny Z Fluxu нямецкая дыджэйка FridaY, якая прадстаўляе сінтэзатарную кампанію KOMA Elektronik, выбірае мерапрыемствы ў Берліне для Resident Advisor, стварае і грае музыку, чытае кнігі музыкаў, робіць занадта шмат фатаграфій, гуляе па лясах, глядзіць у ваду, а часам у бездань, каб праверыць, ці глядзіць яна на яе ў адказ 😛
Гэты мікс быў запісаны дома на яе старым кантролеры Pioneer XDJ-R1. Ён натуральнай выявай адлюстроўвае стан душы і цела: інтравертная вечарынка, складаныя рытмы і брэйкі на адным баку і цішыня ці "перапынкі ад перапынкаў" на іншым.
Хэштэгі #bass #breaks #dubstep
А 18:00 CET / 19:00 UTC+3 на https://radioplato.by ⚡️
Шоу Naviny z Fluxu раз на два тыдні выпускае mʊdʌki.
👀 2🦄 2❤ 1
Photo unavailableShow in Telegram
🌞 Заўтра ранішні ліквід, які ласкава падрыхтаваў дыджэй Loudrise. І вось што расказаў нам аўтар:
«Гэты мікс змяшчае ў сабе па-сапраўднаму цёплыя соўлфул днб трэкі. У гэтым запісе ёсць свежапрыгатаваны найсмачнейшы саўнд, пласцінкі, якія ўжо паспелі паляжаць некаторы час і напоўнiцца сонечнымі прамянямі і вайбам, а таксама дробка ўжо правераных часам трэкаў. Прыгатуйцеся, бо на час праслухоўвання гэтага мікса сонца будзе свяціць ярчэй, трава стане зеляней, а неба блакітней».
Зелянеем разам у сераду 3.07 а 11:00 UTC+3 на radioplato.by💥
🎉 3⚡ 2🌭 2🦄 1
Вітаем Вас! 🎉
А вось і тэкставая версія апошняга Newsroom, а таксама аўдыё-версія на пляцоўках для праслухоўвання.
🔸SoundCloud
🔸Apple Podcasts
🔸Spotify
Plato Newsroom #18
A bunch of fresh Belarusian releases by Tune Crashers & Deech, Psilovangton, Aum!, Oleg Bychkov & Naidee, Aslamin and Shemit....
❤ 2⚡ 1👀 1
Photo unavailableShow in Telegram
Таксама сёння мы пачуем мікс Need For Travel, ад нашага ўлюбёнага Radio Valera. Ён падзеліцца з намі меладычным і атмасферным дып-хаўсам, які збіраў спецыяльна для гэтага. Адназначна павінна быць смачна, таму не прапускай сёння a 20:00 UTC+3 на https://radioplato.by/ 💥
🌭 5👀 2
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння слухаем “Жжёные перья”, падкаст пра фільмы, якія вы магчыма маглі забыць паглядзець)
🌿Разнастайнасць прыгажосці фільмаў і трэкаў ад нашай Надзеі чакае вас
1. To Live / Жыць (1994)
2. Slacker / Лайдак (1990)
3. Midnight in Paris / Поўнач у Парыжы (2011)
4. Lost in Translation / Цяжкасці перакладу (2003)
5. Inherent Vice / Уласцівая загана (2014)
А 19:00 на хвалях radioplato.by🎈
👀 2🎉 1
Photo unavailableShow in Telegram
Пасля невялікай паўзы Logika Ritma вяртаецца з бамбічным выпускам, дзе традыцыйна айдыэмы ідуць поплеч з тэхна і электра👣
“Цешыць, што нягледзячы на лета і фестывальны сезон, большасць нашых любімчыкаў не перастаюць выпускаць новыя рэлізы, а мы з радасцю іх нясем у падкаст.”
Ну і ў другой палове здарыцца эпічны трыўмвірат, прысвечаны новай і не вельмі творчасці вялікіх музычных бацькоў-заснавальнікаў! 🙂
Сёння a 15:00 UTC+3 на https://radioplato.by/ 🚨
⚡ 2🦄 1👾 1
Boshqa reja tanlang
Joriy rejangiz faqat 5 ta kanal uchun analitika imkoniyatini beradi. Ko'proq olish uchun, iltimos, boshqa reja tanlang.