cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Абаронім Нацыянальную Сімволіку

Бот для кантактаў - @BCHBLexUPBot Чат для абмеркавання - https://t.me/joinchat/V6vNkAWq6U33DHDL Сайт https://www.lexup.by/

Ko'proq ko'rsatish
Mamlakat belgilanmaganTil belgilanmaganToif belgilanmagan
Reklama postlari
203
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
Ma'lumot yo'q7 kunlar
Ma'lumot yo'q30 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

13 кастрычніка ў дэпартамэньце па архівах і справаводзтву Міністэрства юстыцыі прынята рашэньне пра прызначэньне даты паседжаньня Геральдычнага савета па нашых заявах. Прызначаную дату паведамяць дадаткова. Такія навіны. Чакаем...
Hammasini ko'rsatish...
Добры дзень, сябры! Вельмі коратка пра апошнія навіны. Нарэшце пададзены ў поўным камплекце дакумэнты на рэгістрацыю бела-чырвона-белага сьцяга.Усё праверана і прынята. Сустрэча з Дэпартамэнтам па архівах і справаводзтве прызначана на 7 кастрычніка. На жаль, падзея з забойствам супрацоўніка КДБ трохі пагоршыла агульную атмасфэру і настроі. Спадзяёмся, што ўсё будзе добра.
Hammasini ko'rsatish...
О борьбе с коррупцией.pdf3.86 KB
Жыве Беларусь, дарагія чатлане! Мы хочам напомніць, што змагаемся не толькі за БЧБ сьцяг, але і кантралюем усе іншыя ініцыятывы, якія былі намі прапанаваны. Уяўляеце, як цяжка трымаць руку на пульсе ўсіх падзей і апэратыўна рэагаваць на ўсе змены, каб наша ініцыятыва не памерла недзе ў калідорах улады. Хочам вам напомніць пра пэтыцыю, якую мы падпісвалі, аб унясеньні зьменаў у закон "Аб змаганьні з карупцыяй". Напомнім, тады мы прасілі прыбраць з карупцыйных злачынстваў асобных катэгорый такую кваліфікацыю, як АЗГ (арганізаваная злачынная група). Гэта, насамрэч, значна дапаможа зменшыць тэрмін Бабарыкі, і па аналагічных справах. Наша прапанова была занесена ў канцэпцыю законапраекта, не без дапамогі тых, хто падтрымлівае нашы ініцыятывы. Але зараз канцэпцыя законапраекта паступіла ў Палату прадстаўнікоў для падрыхтоўкі на разгляд. Падрыхтоўвае законапраект да разгляду камісія па нацыянальнай бясьпецы. Але яна чамусьці выступіла супраць прапаноў выключыць кваліфікацыю АЗГ. Але гэта зусім нічога не значыць. Мы заручыліся падтрымкай калегіі адвакатаў, Генэральная пракуратура таксама прызнае праблему ў праваўжывальнай практыцы. Таму мы працягнулі бараніць свае ініцыятывы. Для азнаямленьня прапануем вам адказ Старшыні пастаяннай камісыі і наша пазыцыя перад камісыяй, каб прапанаваныя намі прапановы заставаліся ў канцэпцыі законапраекта. Матэрыял вельмі важны, цікавы і карысны. Але перадусім, хочам напомніць пра тое, што ні пра якую нашу прапанову па зьмене заканадаўства мы не забываем і змагаемся, баронячы іх да канца. У бліжэйшы час азнаёмім вас з палажэньнем пра бела-чырвона-белы сьцяг. Палажэньне аб сымболіцы зьяўляецца абавязковым дакумэнтам для падаваньня на рэгістрацыю ў Геральдычны камітэт.
Hammasini ko'rsatish...
Добрага усім дня! Дарэчы, апошняга каляндарнага дня лета. Што маем. -- 31 жніўня адбудзецца паседжаньне камісіі па заканадаўстве. -- 3 верасня - працоўная група МЗС Рэспублікі Беларусь. --13 верасня паседжаньне камісіі па правах чалавека. Як бачыце, інтэрвалы паміж сустрэчамі невялікія. На кожнае мерапрыемства трэба быць падрыхтаваным. І маральна, і фізычна і, канечне, фінансава. Грошай хаця б на канверты для ліставаньня. Калі маеце магчымасьць, шчыра просім - падтрымайце! Пакуль што ідзе праца над палажэньнем па БЧБ-сьцягу. Яно будзе прадстаўлена ў Мінюст разам з абгрунтаваньнем. Дзякуй, што застаецеся разам з намі! Жыве Беларусь!
Hammasini ko'rsatish...
Добры вечар! Калі хтосьці яшчэ вагаецца, падпісвацца за рэгістрацыю БЧБ-сьцяга ці не, то зараз самы час сказаць сабе: "так!" Мы чакаем ад вас дапамогі рознага кшталту. Ідэі, людзі і капітал. Дзякуй, што застаецеся з намі! Жыве Беларусь! Падтрымаць можна тут: +375336723932 мтс Другие способы: Яндекс.Деньги: 4100115807957855 Международные и республиканские переводы в системе WebMoney В USD: Z176242028000 В Euro: E410584282313 В белорусских рублях: кошелек B621635773948 Путь в ЕРИП-электронные деньги-Webmoney-пополнить кошелек - B621635773948. Перевод на белорусскую карту без комиссии: Оплатить в системе ЕРИП-банковские, финансовые услуги - Банки, НКФО-Приорбанк-пополнение платежной карточки-ввести номер счета: 5050062022996
Hammasini ko'rsatish...
Фінальны этап. Апавяданні "як" і "што". Гэта адзін з самых складаных сацыяльных праектаў, што рэалізуюцца намі. Пачаты ён быў задоўга да таго, як Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь анансавала падрыхтоўку дакументаў для прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім ... https://www.lexup.by/
Hammasini ko'rsatish...

Дарагія сябры! Апошім часам ад нас не было ніякіх навінаў. За гэта выбачаемся, але разам з тым хочам падзяліцца з вамі вынікам працы апошняга, самага напружанага пэрыяду. Кажам шчыра: было вельмі цяжка. Лёс - рэч непрадказальная, але мы спадзяёмся, што ўдача на нашым баку. На баку Праўды і

Добры вечар! Абяцалі крыху навінаў з афіцыйнай сустрэчы, якая адбылася ў пятніцу. Як стала вядома, ЮНЭСКА накіравала ў мінкульт ліст зь пералікам некаторых неабходных рэкамэндацый. Чакаецца, што ўлады павінны да іх прыслухацца і выканаць (натуральна, што мы чакаем менавіта такі крок ад уладаў). Калі ж гэтага не адбудзецца, то будзе прадпрымацца міжнародны акт. А гэта ўжо больш сур'ёзны ўзровень пытаньня і аўтарытэту ўладзе ён не дадасьць. Наступнае. Выкарыстоўваньне сымбаляў рэгулюецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб геральдычных сымбалях, знаках і гд. Закон прадугледжвае адказнасьць за прычыненьне шкоды геральдычным сымбалям, але не бароніць правы людзей, якія за імі стаяць. Мы паднялі гэтае важнае пытаньне і зараз спрабуем давесьці яго да вушэй (і розумаў) прадстаўнікоў улады. Трэба адзначыць, што нас слухаюць і істотных спрэчак не ўзьнікае. Дарэчы, чатыры дэпутаты пазытыўна ставяцца да нашых прапаноў і актыўна прасоўваюць наш закон аб карэнных народах. Ёсьць яшчэ некалькі важных вынікаў размовы, але пакуль не час адкрываць карты. Дзякуй усім, што застаецеся з намі!
Hammasini ko'rsatish...
Сябры! Добрага дня! Як вы ўсе, напэўна, памятаеце, ў пятніцу наш прадстаўнік быў на прыёме ў Качанавай. Ёсьць вынікі. Але пакуль няма часу, каб абрабіць матэрыял. Таму набярыцеся цярпеньня, чакайце справаздачу і памятайце - заўтра панядзелак - вялікая размова з прэзыдэнтам. Штош, пагаворым)
Hammasini ko'rsatish...