cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Вольны прафсаюз БДУ

Канал бывшей первичной организации Свободного профсоюза Белорусского @profbelonline для студентов БГУ Есть вопросы? Пиши нашему боту @VolnyBSU_bot Хочешь нам помочь? Пиши нашему боту @VolnyBSU_bot

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
198
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
Ma'lumot yo'q7 kunlar
Ma'lumot yo'q30 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

Photo unavailableShow in Telegram
Студэнту БДУ - 4 гады калоніі за ўдзел ў акцыі пратэсту Іван Дацышын - студэнт 4 курса факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ. Ён быў затрыманы 30 кастрычніка 2020 года за ўдзел ва ў пратэстах у ноч з 11 на 12 жніўня. Разам з сябрамі ён убачыў, як каля скульптуры зубра на пр. Дзяржынскага ў Мінску стаялі людзі, і яны вырашылі далучыцца, але не паспелі гэтага зрабіць, бо пад'ехаў аўтобус, з якога сталі выбягаць супрацоўнікі міліцыі і затрымліваць людзей. Па версіі абвінавачвання, Іван узяў камень і кінуў у бок аўтобуса, але не ўбачыў, трапіў ён ці не. На судзе супрацоўнікі міліцыі, якія і былі пацярпелымі, сказалі што прэтэнзій не маюць. Да затрымання Іван даглядаў бабулю, займаўся танцамі, разам з партнёркай былі чэмпіёнамі Беларусі сярод юніёраў. Івану прысудзілі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Падтрымаць Івана можна па адрасе: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Іван Уладзіміравіч Дацышын #студэнцтва_за_кратамі
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння, 18 чэрвеня, дзень народзінаў адзначае студэнт хімфака БДУ, палітвязень Арцём Баярскі! Мы ўжо распавядалі пра Арцёма у нашым праекце #студэнцтва_за_кратамі. Арцём знаходзіцца не на волі па палітычных матывах больш за два гады. Зараз палітзняволены студэнт утрымліваецца ў ПК-17. Раней было вядома пра праблемы са здароўем у Арцёма.  Пакуль ніякіх навінаў аб яго стане няма. Лепшы шлях падтрымаць і павіншаваць Арцёма - гэта даслаць яму паштоўку ці ліст яму па адрасе: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Арцём Юр'евіч Баярскі. Віншуем Арцёма з 22-годдзем і жадаем здароўя, моцы і хутчэйшага вызвалення!
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
3 гады хіміі за вядомы фотаздымак з акцыі пратэсту Злата Януковіч - студэнтка 3 курса хімічнага факультэта БДУ. Выдатна скончыла гімназію. Была ў фондзе таленавітай беларускай моладзі. Увагу да дзяўчынкі прыцягнуў фатаздымак, зроблены Вольгай Шукайла 10 жніўня 2020 года. Фатаздымак стаў адным з сімвалаў жаночых пратэстаў. Злату затрымалі больш чым праз год, 13 кастрычніка 2021 года. Праз нейкі час пасля затрымання з'явілася "пакаяннае відэа". Са слоў Златы, відэа запісвалася практычна пад дыктоўку супрацоўнікаў міліцыі. Да суда Злата знаходзілася ў СІЗА. 24 снежня 2021 года адбыўся суд.  Дзяўчына прызнала сваю віну. Адвакат на судовым пасяджэнні налічыла мноства нестыковак у справе, і прасіла апраўдаць Злату. Аднак Злата была прызнаная вінаватай, і асуджаная да 3 гадоў "хіміі".
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
На жаль, колькасць палітзняволеных-студэнтаў не змяншаецца, а павялічваецца. Тое, што мы можам зрабіць зараз, - прыцягваць увагу да іх. Для гэтага мы і запусцілі праект #студэнцтва_за_кратамі, дзе знаёмім вас з лёсамі тых, чыё жыццё было пакалечана рэпрэсіямі. Сёння мы распавядзем пра Анастасію Вайтовіч. Анастасія Вайтовіч - студэнтка гістарычнага факультэта БДУ, былая студэнтка МДЛУ, яе адлічылі за "прагулы", а насамрэч у той час у яе быў пералом рэбраў праз удзел у акцыі пратэсту ў МДЛУ і "хваробны ліст". 24 лістапада 2021 года яна была затрымана. У адным з прапагандысцкіх каналах выйшаў ролік, з якога становіцца  зразумела, што яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў "счэпцы" на адной з акцый пратэсту 2020 года. Пасля прад'яўлення абвінавачванняў дзяўчына знаходзілася ў СІЗА. У сярэдзіне сакавіка 2022 года ў судзе Ленінскага раёна адбылося судовае разбіральніцтва, дзе Анастасію прызналі вінаватай. Суд прызначыў ёй 3 гады"хіміі". Наста знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця тэрміна зняволення.
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Фігурант адной з самых масавых палітычных спраў Беларусі - "карагоднай справы" Радзiвон Кандрацюк - навучэнец Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў, асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе пратэстоўцы выйшлі на праезную частку. У той дзень пратэстоўцаў разганялі вадамётамі. Па "карагоднай справе" было прыцягнута 70 чалавек. Гэта адна з самых масавых палітычных справаў у Беларусі. 16 ліпеня 2021 года Радзівона затрымалі, а ўжо ў траўні 2022 года суд прысудзіў яго да двух гадоў «хіміі». Перад тым, як суд вынес рашэнне, Радзівон сказаў апошняе слова: «Калі ў вас ёсць хоць часцінка душы, я думаю, вы зможаце прыняць правільнае рашэнне». Падтрымаць Радзівона вы можаце, даслаўшы яму паштоўку па адрасе: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 48. 213765, г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 38 Радзівон павінен выйсці на волю ўлетку. Тады ж, у ліпені, у яго дзень народзінаў, таму атрымаць ліст ці паштоўку яму будзе асабліва прыемна. #студэнцтва_за_кратамі
Hammasini ko'rsatish...
⚡️⚡️⚡️ Стала вядома, што з гістфака БДУ былі звольненыя два выкладчыкі. Рэпрэсіі не спыняюцца. Імёны звольненых каманда ВП БДУ ведае.
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Авторы проекта #студэнцтва_за_кратамі продолжают напоминать о наших героях. Сегодня хотим обратить ваше внимание на судьбу студента Брестского политехнического университета Ильи Мигно. 10 августа 2020 года в Бресте прошла акция протеста против фальсификации выборов, где Илья принял участие. Уже 18 августа он был задержан. Потерпевшими по делу о "массовых беспорядках" проходило 29 человек. Большинство из них - сотрудники ОВД. В суде они называли фальшивые анкетные данные и выступали из соседнего помещения с измененными голосами. Илья свою вину не признал. 10 марта 2021 года в суде Московского района Бреста Илье и еще 8 другим фигурантам  уголовного дела "о массовых беспорядках" вынесли приговоры. Илья получил четыре с половиной года колонии усиленного режима! Парень был признан политзаключенным. Выйти из тюрьмы он должен лишь осенью 2024 года. Давайте вместе поддержим Илью! Адрес для писем и открыток Илье: ИК № 15. 213105, г. Могилёв, п/о Вейно, Славгородское шоссе 183. Мигно Илья Анатольевич.
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Нядаўні выпадак на юрыдычным факультэце, калі супрацоўнікі факультэта прымусілі студэнта 3 курса каяцца на камеру, - дыягназ адукацыйнай сістэме Беларусі. Адміністрацыя факультэта нават не разумее, у чым праблема. Ну паставілі хлопца да сцяны, ну далі тэкст. Мы ж яго на свабодзе пакінулі. Дапамаглі, інакш бы яго ГУБАЗіК забраў, тое ж самае зрабілі лі б. А тут вось на волi. Абсалютная некампетэнтнасць кіраўнікоў студэнцкіх арганізацый на факультэце відавочная: "не ведаў, не разумею, а чаму мяне пытаеце". Мая хата з краю! На жаль, шмат каму здаецца, што выпадак з Уладзіславам - нязначны эпізод на фоне паунамасштабных рэпрэсій. Але тое, як адрэагавала дэмакратычнае грамадства і як спакойна ўспрынялі навіну ў "афіцыйнай" Беларусі паказвае цалкам адрозную сістэму каштоўнасцей. Мы звяртаемся да ўсіх і кожнага. Калі ласка, тлумачце адзін аднаму - чаму такія відэа - гэта злачынства. Абмяркоўвайце гэта, не дазваляйце такім выпадкам стаць паўсядзённай рэальнасцю ў Беларусі. Універсітэт - месца свабоды!
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
22 траўня быў затрыманы выпускнік журфака, былы старшыня студэнцкага саюза, лепшы выпускнік БДУ ў 2019 годзе Канстанцін Баяндзін. Шмат хто ведае гэтага таленавітага хлопца, ходзяць чуткі, што ён працуе ў камандзе Улада Бумагі ў Маскве. Яго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь з Масквы ў раёне Оршы, адкуль хлопец родам. Хутчэй за усё, прычынай затрымання стала знаходжанне падпісак на "экстрэмісцкіе" тэлеграм-каналы. Ягоны статус і месцазнаходжанне пакуль невядома. Калі ёсць інфармацыя аб яго статусе, напішыце, калі ласка, у наш бот: @VolnyBSU_bot Гэта ананімна.
Hammasini ko'rsatish...
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння, 21 траўня, па ініцыятыве праваабарончага цэнтру "Вясна" адзначаецца дзень палітвязня. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах загінуў палітвязень Вітольд Ашурак. Зараз у беларускіх калоніях, СІЗА, "хіміях" знаходзіцца больш за 1500 палітвязняў, сярод іх не менш за 60 студэнтаў. Мы запусцілі праект #студэнцтва_за_кратамі, каб прыцягнуць увагу да праблемы знаходжання вялікай колькасці студэнтаў-палітвязняў за кратамі. Заклікаем падтрымаць палітвязняў паштоўкамі, лістамі. Знайсці адрасы для падтрымкі студэнтаў можна ў нашым тэлеграм-канале па хэштэгу #студэнцтва_за_кратамі. 💌Таксама даслаць ліст палітвязню анлайн магчыма праз  Майстэрню Паштовак Салідарнасці Каманда Вольнага прафсаюза адышле лісты ўсім палітвязням-студэнтам. Беларуская дыяспара сёння арганізуе акцыі па падтрымке палітзняволеных у розных гарадах Еўропы. Гэта таксама спроба прыцягнуць увагу еўрапейскай супольнасці да гэтай вельмі балючай праблемы, якая адбываецца ў Беларусі. Свабоду палітвязням!
Hammasini ko'rsatish...
Boshqa reja tanlang

Joriy rejangiz faqat 5 ta kanal uchun analitika imkoniyatini beradi. Ko'proq olish uchun, iltimos, boshqa reja tanlang.