Крыху тлумачэнняў для гледачоў праграмы "План Б" на Белсат.
Сённяшні выпуск быў запісаны у аўторак, і мой каментар ня быў адказам Андрэю Бодзілеву, ці вядучым праграмы. Гэта мантаж.
Насамрэч усю праграму Франак Вячорка спрабаваў схіліць аўдыторыю да думкі што адзіным выйсцем у выпадку смерці Лукашэнкі быў бы запуск "Пляну Перамога". Да гэтага ён падвёў здалёк, узгадаўшы як беларусы паказалі цуд калі выйшлі на вуліцы ў 2020 годзе (дарэчы сам Франак устрымаўся). Ён таксама падзяліўся думкай што такога крока нібыта чакае Захад. На гэта я і адказала, што ніхто зараз не выйдзе без гарантыяў бяспекі з боку Палка Каліноўскага, бо мы ўжо свой досвед атрымалі за гэтыя гады. Пасля гэтага вядучыя звярнуліся па дапамогу залі, даўшы мікрафон адразу некалькімі актывістам. Усе яны зазначылі што маюць вялікія сумневы ў "Пляне", а таксама выказалі свой недавер да бяспечнасці ягонага бота, ці расчараванне тым, што з моманту ўступлення ў бот з імі больш не было аніякай зваротнай сувязі. Нажаль увесь гэты блок выдалілі пры мантажы дадзенага выпуску, але Андрэй Павук, Мікалай Мамінаў, ды Уладзімір Мілоў, якія сядзелі побач са мной - могуць пацвердзіць мае словы.
https://t.me/belsat/101469Ko'proq ko'rsatish ...
Белсат
Не спяшайцеся з шампанскім. «У Лукашэнкі ёсць сыны, а ў Пуціна свае планы на нашую краіну», – кажуць госці ток-шоу «План:Б»
❓Ці стане смерць Лукашэнкі адзіным шанцам змяніць уладу ў Беларусі? Чаму сілавікі не будуць дамаўляцца з грамадствам і што рабіць людзям у такой сітуацыі? Ці змогуць да ўлады прыйсці сыны Лукашэнкі і якую бомбу заклаў дыктатар у новую Канстытуцыю?
Адказы на гэтыя пытанні глядзіце ў новым выданні.