cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

ZUBR

Онлайн-мониторинг событий в Беларуси. Гражданский контроль органов власти. Бот для связи: @zubr_info_bot Наш чат: @zubr_blr Бот для наблюдателей и ГК: @zubr_in_bot Поддержать проект: https://www.patreon.com/zubr_by Email: [email protected]

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
784
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-57 kunlar
-2230 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

ZUBR.in. СПРАВАЗДАЧЫ І ПАДТРЫМКА У адказ на запыты ў чаце адносна сродкаў на дзейнасць каманды ZUBR.in, у прыватнасці, падчас правядзення кампаніі па грамадзянскім кантролі так званага "рэферэндуму"-2022, мы пацвярждаем наяўнасць у нашай арганізацыі дэталёвых і празрыстых справаздачаў. Аднак з кансультацый з праваабаронцамі і іншымі экспертамі высветлілася: выкладаць гэтыя звесткі ў публічны доступ на сённяшні дзень немэтазгодна з меркаванняў бяспекі чальцоў каманды і ўсіх, хто быў задзейнічаны ў кампаніі. Таму ўсе дэталі для ўсіх цікаўных — пасля перамогі. Агулам жа большую частку перыяду свайго існавання з 2020 году каманда ZUBR.in працуе пераважна на грамадскіх пачатках, у тым ліку дзякуючы вашай падтрымцы на Patreon. Как было зусім зразумела, пытанне аплаты хостынгу сайтаў і офісу апошнім часам плануецца вырашаць асабістымі сродкамі чальцоў нашай каманды, якія мы зарабляем на сваіх звычайных месцах працы. Што да цяперашніх напрамкаў дзейнасці ZUBR.in, то вось чым мы цяпер займаемся. 🔺 Падтрымліваем ў працаздольным стане праекты па збору і сістэматызацыі дадзеных у базы па электаральнай і судовай сістэмах, у тым ліку працягваем тэхнічнае абслугоўванне і забеспячэнне бяспекі сваіх платформ https://zubr.in — назіранне і інфармацыя пра выбарчыя працэсы ў Беларусі (выбарчыя камісіі і іх члены, паведамленні аб парушэннях, справаздачы) https://zubr.cc — грамадзянскі маніторынг судовай сістэмы (база дадзеных судаў, суддзяў і судовых рашэнняў). 🔺 Развіваем далей праект па грамадзянскім маніторынгу сістэмы аховы здароўя сумесна з Фондам медыцынскай салідарнасці. Збор звестак вядзем у @Monitoring_Bymedsol з максімальным захаваннем ананімнасці і бяспекі, працуем толькі праз функцыю “сакрэтны чат”. 🔺 Праз прадстаўніка ZUBR.in бярэм удзел у дзейнасці Каардынацыйнай рады і фракцыі "Грамадзянская салідарнасць", адсочваем працу чальцоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Апошнім часам ідзе шчыльная праца па выбарах у КР-2024 і распрацоўкі пазіцыі адносна так званых “выбараў”-2024 у Беларусі. 🔺 Рыхтуем, публікуем і распаўсюджваем матэрыялы для інфармацыйнай і ідэялагічнай падтрымкі і грамадзянскай адукацыі беларусаў. Будзем шчыра ўдзячныя кожнаму, хто падзяляе нашы погляды і імкненні, давярае нам і гатовы падтрымаць працу ZUBR.in праз Patreon.
Hammasini ko'rsatish...

👍 6 4
БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ “Савецкае мяняецца і знікае, але што прыходзіць на яго месца? На гэтае месца могуць прыходзіць ці змененыя формы таго ж самага савецкага ладу, ці нерэфлексіўныя бяздумныя запазычанні з глабалізаванай культуры. У той жа час, асэнсаванае стаўленне да трансфармацый мае на ўвазе, што працэсы зменаў мусяць адбывацца пад кантролем нашай волі і розуму. Кіраванае, разумнае стаўленне да зменаў патрабуе, каб на месца састарэлых рэгулятываў і стандартаў прыходзілі сучасныя па форме і беларускія па зместу нормы арганізацыі жыцця і дзейнасці”. Такія развагі і высновы былі агучаныя па выніках міжнароднай канферэнцыі “Беларусізацыя. Ці можна завяршыць працэс інстытуцыйнага будаўніцтва незалежнай дзяржавы?”, праведзенай у Менску яшчэ ў 2013 годзе Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі (Беларусь) пры падтрымцы кансорцыума “ЕўраБеларусь” (Беларусь, Літва) і Фонда Генрыха Бёлля (Нямеччына). Сацыёлагі і метадолагі ужо шмат часу працуюць над спосабамі пазбавіць Беларусь ад цвілой саўковай спадчыны, вядомымі пад назвамі "беларусізацыя", "дэсаветызацыя" і "еўрапеізацыя". Пра тое, што гэта за працэсы, да чаго іх прыкладаць і як іх накіроўваць, разважаем у новай серыі артыкулаў. Сёння — пра беларусізацыю.
Hammasini ko'rsatish...

Photo unavailableShow in Telegram
🌿«Нам не ўсё адно!» Далучайцеся да анлайн-марафона салідарнасці з палітвязнямі 29 ліпеня У суботу 29 ліпеня незалежныя беларускія медыі аб’яднаюцца ў 12-гадзінным усебеларускім анлайн-марафоне салідарнасці «Нам не ўсё адно!», каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Да эфіру далучацца блогеркі і блогеры, палітыкесы і палітыкі, дзеячкі і дзеячы культуры і спорта, грамадскія актывісткі і актывісты. Трансляцыя, падчас якой будзе магчымасць зрабіць ахвяраванні, будзе весціся адначасова на шматлікіх незалежных YouTube-пляцоўках з 10-й ранку да 10-й вечара па мінскім часе. Усе данаты будуць збірацца на адзіны рахунак, адкуль сабраныя грошы размяркуюцца паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх родным. Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112294 💵Свае данаты палітвязням можна даслаць праз сайт salidarnasc.com альбо праз сэрвіс donate.stripe
Hammasini ko'rsatish...
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ. БЕЛАРУСЬ ПЕРАД УСІМ У лукашэнкаўскі перыяд беларускае грамадства збольшага спрабавала жыць неяк павольна, без курсу, з мінімумам кантактаў з дзяржавай, бо яны часцей за ўсё прыносілі непрыемнасці. Падчас парламенцкіх "выбараў" і інтэграцыйных гульняў Лукашэнкі з Расіяй у 19-м, а потым прышэсця каронавірусу ў 20-м грамадства зусім выразна заўважыла, што дзяржава – самыя ні на ёсць сапраўдныя путы, муры, клетка, хлеўчык, у які беларусаў запіхваюць і патрабуюць, каб не вякалі, а дзячылі за дрэнненькі сілас і парады пра трактар і водку як найлепшыя лекі. У адказ на спробу сказаць дзяржаве “гэй, нам ужо астачарцела” у 20-м годзе беларусы атрымалі і дагэтуль атрымліваюць ад “улады”, што згубіла берагі, вельмі жорсткіх і балючых, і тым болей адчувальных, што несправядлівых і бесчалавечных, кухталёў. Аднак менавіта аб’яднаўшыся вакол гэтага вялізнага болю, мы ўсе ўсвядомілі сябе нацыяй. Менавіта тады загучала: “мы – не быдло, стадо и трусы, мы живой народ, мы – беларусы” і “беларус беларусу беларус”. Як трапна сфармуляваў Павел Данэйка, адбылося пераўтварэнне нацыі “тутэйшых” у нацыю беларусаў. Мы дакладна самавызначыліся. Аднак што ж мы лічым сваёй нацыянальнай ідэяй? Ці ёсць яна ў нас, у чым яна ўвасабляецца, як рэалізуецца? Разважаем пра гэта ў артыкуле.
Hammasini ko'rsatish...

Вы таксама можаце задаць пытанні, якія потым можа быць агучаны на слуханнях АПК. Для гэтага патрэбна запоўніць спецыяльную форму.
Hammasini ko'rsatish...
Апытанне, прымеркаванае да слуханняў АПК у КР

2-3 жніўня пройдуць слуханні Аб'яднанага пераходнага кабінета ў Каардынацыйнай радзе. З гэтай нагоды мы прапануем вам прыняць удзел у апытанні і даць адзнаку працы Аб'яднанага пераходнага кабінета. Падчас слуханняў прадстаўнікі Каардынацыйнай рады заслухаюць справаздачы і ўзгадняць кандыдатуры прадстаўнікоў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета. Апытанне ананімнае, разбітае на 2 часткi, у якіх мы прапануем ацаніць працу АПК i яе прадстаўнікоў у прыватнасці. Самі слуханні будуць трансліравацца анлайн у рэжыме рэальнага часу на каналах Каардынацыйнай рады. Падпісвайцеся! Instagram, Facebook, YouTube, Telegram, сайт.

Photo unavailableShow in Telegram
ZUBR у КР. АСНОЎНЫЯ НАВІНЫ 🔺 Адбываецца падрыхтоўка механізма прамых выбараў у КР у 2024 годзе. Прадстаўнік ад ZUBR.in узначальвае працоўную группу КР па гэтым пытанні. Наладжаны кантакт з платформай “Новая Беларусь”, абмяркоўваецца магчымасць яе выкарыстання для галасавання беларусаў. 🔺 Распрацоўваецца агульная пазіцыя КР наконт абвешчаных рэжымам “выбараў"-2024 ў Беларусі. 🔺 Нарада фракцый КР накіравала ў Аб’яднаны Пераходны Кабінет афіцыйным зварот з прапановай правесці слуханні справаздач прадстаўнікоў Кабінета ў ліпені і выніковай гадавой справаздачы Кабінета у жніўні. Слуханні будуць адкрытымі, каб беларусы маглі сачыць за іх зместам. Дэлегаты КР рыхтуюць пытанні да кожнага прадстаўніка Кабінета. Па выніках слуханняў будзе вызначацца, ці застануцца яны на сваіх пасадах на далейшы тэрмін. 🔺 Адбыўся шэраг адкрытых онлайн-слуханняў па пытанню палітычных вязняў: ▫️ Вязні рэжыму: колькі ў Беларусі палітычных зняволеных і чаму не ўсім даюць статус палітычных? ▫️ Ініцыятывы дапамогі палітвязням: падтрымка людзей у краіне і на адлегласці ▫️ Ці можна прымяніць досвед вызвалення палітвязняў іншых краін да беларускага кантэксту? ▫️ Ці магчыма вызваліць палітвязняў, калі рэпрэсіі працягваюцца? Дыскусія: Усаў, Кавалеўскі, Мацкевіч ▫️ Вызваленне палітвязняў у РБ — хто гэтаму перашкаджае? / Вячорка VS Кабаноў VS Гарбунова VS Лойка Неўзабаве пройдуць офлайн-слуханні. Па выніках працы будзе прынятая рэзалюцыя КР з планам дзеянняў па дапамозе вязням сумлення, іх вызваленні і рэабілітацыі. 🔺Адбыліся дыскусіі (першая, другая) па еўрапейскай перспектыве для Беларусі. 🔺Рыхтуюцца дэбаты на тэму “Актыўны супраціў і негвалтоўны пратэст”. Усе навіны пра дзейнасць КР і абвесткі пра трансляцыі сэсій, дыскусій і іншых мерапрыемстваў — на канале Каардынацыйнай Рады.
Hammasini ko'rsatish...
НАЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА ЦІ ЯДНАННЕ? На думку вядомага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, беларускага вязня сумлення, грамадзянская вайна ў нашай краіне адбываецца як мінімум з часоў Плошчы-2010, калі рэжым вылучыў для сябе дзве часткі грамадства. Тады, пасля падаўлення масавага выступу людзей супраць фальсіфікацый на выбарах 19 снежня, дзяржаўныя ўлады заняліся мэтанакіраваным – хоць і для прыліку прыхаваным у параўнанні з перыядам 2020 году і пасля – вынішчэннем, пераследам, выцісненнем з краіны тых грамадзян, якія ім не пасавалі, і даволі паспяховым ўсыпленнем астатніх “чаркай, шкваркай і іншамаркай”. І хоць пра тое, што ў Беларусі “лепей лішняга не казаць і быць хітрэйшым”, не ведаў толькі гультай, вайна, якую грамадзяне ва ўладзе гадамі вялі супраць грамадзян у апазіцыі, праходзіла неяк непрыкметна для большасці. Пакуль не надыйшлі часы каронавіруса і прэзідэнцкіх выбараў-2020, можна было адсядзецца ў хаце з краю. Ці з’ехаць, што шмат хто і зрабіў – вымушана з-за пераследу ці ў пошуку лепшае долі на чужыне. А масштабы вайны нарасталі, гайкі закручваліся, турэмныя муры шырыліся і ўзмацняліся. Падзеі 2020 году зрабілі раскол у грамадстве на два лагеры настолькі відавочным, што кожнаму давялося прымаць нейкі бок у гэтай вайне. І з таго часу напружанне супрацьстаяння між прыхільнікамі рэжыму і дэмакратычна арыентаванай большасцю толькі павялічваецца. Вайна ва Украіне паказала масштабы агрэсіі, на якую здольныя пайсці ісці дыктатуры з паліцэйскімі дзяржавамі, і неабходнасць мець у арсенале дзейсныя спосабы з ёй змагацца. Ці дойдзе сітуацыя ў Беларусі да крайняй кропкі, калі людзі возьмуць у рукі зброю супраць захапіўшых уладу сілавікоў, і якім можа быць выйсце для раз’яднанай на сёння беларускай нацыі, што стаіць на парозе страты незалежнасці краіны, разважаем у артыкуле.
Hammasini ko'rsatish...

УКРАІНА І БЕЛАРУСЬ._КРОКІ НАСУСТРАЧ Украінцы і беларусы — нацыі, якім трэба ўбачыць адна адну, усведаміць і прыняць за непахісную ісціну, што без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі, гэтаксама як не будзе вольнай Украіны без незалежнай Беларусі. Толькі супольна нашы народы могуць забяспечыць сабе бяспеку ад імперскага расійскага ціску, а нашы краіны — дэмакратызаваць грамадствы, пазбавіўшыся ад наступстваў і перажыткаў савецкага мінулага ў рэчаіснасці і свядомасці людзей. Беларусы і ўкраінцы маюць і цяпер, і наперадзе шмат агульных кропак для ўзаемадзеяння, якія адзін з украінскіх палітолагаў, Яўген Магда, прапануе звесці ў так званы шлях з 1000 крокаў. Безумоўна, вольная Беларусь мае ўсе перадпасылкі і мусіць зрабіцца для Украіны саюзнікам, геапалітычным, гандлёвым, культурным, тэхналагічна і прамыслова моцным партнёрам. Украіна ж, як лідэр у рэгіёне з моцнай пазіцыяй, можа і мусіць ўзяць на сябе ролю эксперта і пляцоўкі для аб’яднання, саюзніка беларусаў (не Лукашэнкі!) на міжнародным узроўні, а таксама крыніцай экспертных ведаў па дэмакратызацыі і дэсаветызацыі. Рэжымы ў Беларусі і Расіі добра разумеюць, якую пагрозу ім нясе адзінства нашых нацый, таму ўжываюць усе чорныя метады прапагандысцкай інфармацыйнай вайны на тое, каб раз'яднаць нас, пасварыць людзей між сабою. Статус Беларусі, якая намаганнямі самапрызначанага "прэзідэнта" зрабілася краінай-суагрэсарам, і адсутнасць шырокага інфармавання ўкраінцаў пра высілкі вольных беларусаў на дапамогу Украіне і вызваленне Беларусі — галоўныя камяні, аб якія мы пакуль спатыкаемся. Часу ў нас няма. Трэба вызначыць перашкоды для супрацы і разам іх ліквідаваць, вылучыць актораў-прадстаўнікоў ад Украіны і Беларусі, залучаць партнёраў з іншых краін, ствараць працоўную панэль і стратэгію стасункаў між вольнымі украінцамі і вольнымі беларусамі. Патрэбная супраца па канкрэтных напрамках — супраціў імперыі, паліталогія, сацыялогія, грамадзянская супольнасць, культура, адукацыя, медыя, развіццё ўзаемадзеяння і праектаў з поглядам на будучыню — стан адносін і пытанне рэпарацый пасля перамогі Украіны, прамысловасць, гандаль, тэхналогіі, палітычныя і дзяржаўныя рэформы. У артыкуле разважаем пра тое, як наладжваць масты і аб'ядноўваць высілкі, і пра тое, што ўжо робіцца па гэтай позве.
Hammasini ko'rsatish...

ZUBR.in сумесна з Фондам медыцынскай салідарнасці ByMedSol і "Белымі халатамі" абвяшчае запуск новага накiрунку грамадзянскага маніторынгу дзяржаўных органаў у Беларусі. Мы будзем весці збор асобны дадзеных пра працу сістэмы аховы здароўя. Галоўная мэта — фіксаванне і адлюстраванне рэальнага стану рэчаў медыцынскай галіны ў Беларусі. Як зрабілася асабліва відавочна з часы COVID-19, Мінаховы здароўя, як сапраўдны прадстаўнік агульнай ілжывай сістэмы дзяржулады, у большасці выпадкаў не выконвае сваіх функцый, займаючыся адпіскамі, прыпіскамі, замоўчваннем і ціскам. Клопату пра здароўе людзей, калі не лічыць "лечкамісій" для "абраных" і асобных выпадкаў, дзе лекары застаюцца людзьмі у звычайных медустановах, практычна няма. Чэргі ў лякарнях усё большыя, медыцынскія паслугі імкліва губляюць якасць, умовы працы медыкаў так і не паляпшаюцца. Статыстыка і абарона праў медыкаў і пацыентаў часцей за ўсё пусты гук, у адкрытым доступе — ўрыўкавая і часта недакладная інфармацыя. За рэальныя лічбы смяротнасці ці нізкай вакцынацыі лекара чакае звальненне. Сітуацыя ўскладняецца паўсюднымі рэпрэсіямі супраць медыкаў і прыватных медцэнтраў. Асобнай і тэрміновай увагі патрабуе крытычная сітуацыя ў пеніцытарнай сістэме, дзе медперсанал адкрыта працуе на рэжым, не аказваючы вязням жыццёва неабходнай дапамогі і даводзячы людзей да смерці. Мы заклікаем медработнікаў дзяліцца інфармацыяй пра праблемы вашай медустановы — недахоп лекаў і расходнікаў, стан абсталявання, парушэнні вашых працоўных правоў. Мы таксама просім пацыентаў дасылаць фатаграфіі выпісных эпікрызаў са стацыянараў, схаваўшы асабістыя дадзеныя. Збор звестак вядзецца праз @Monitoring_Bymedsol з максімальным захаваннем ананімнасці і бяспекі. Кантактам трэба карыстацца толькі праз функцыю "сакрэтны чат". Пасля адпраўкі дадзеных чат трэба выдаліць са свайго боку. Атрыманыя звесткі будуць абязлічаныя і сістэматызаваныя. На іх падставе будзе праведзены аналіз і зробленая незалежная ацэнка стану сістэмы аховы здароўя Беларусі. Гэта дазволіць выкрыць тых, зто замест клятвы Гіпакрата служыць злачыннай уладзе, даць ім усведаміць, што іх учынкі не застануцца без увагі, і забяспечыць справядлівы суд, калі на тое прыйдзе час. Акрамя таго, своечасовая інфармацыя можа дапамагчы паўплываць на пэўныя сітуацыі і нават уратаваць жыцці. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
Hammasini ko'rsatish...

Photo unavailableShow in Telegram
Міхал Вітушка — беларускі палітычны дзеяч і кіраўнік беларускага антысавецкага руху. У гады Другой сусветнай вайны працаваў у нацыяналістычных арганізацыях Менску. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай Незалежніцкай Партыі, якая стаяла як на антыбальшавіцкіх, так і на антыфашысцкіх прынцыпах. Быў адным з камандзіраў антыбальшавіцкай Беларускай самааховы ў 1941 годзе. Падчас нямецкай акупацыі стварыў службу парадку і ўдзельнічаў ў стварэнні узброеных атрадаў на Магілёўшчыне, Смаленшчыне, Браншчыне для барацьбы з савецкімі партызанамі. За ўдзел у баях з аддзеламі НКУС у 1944 годзе атрымаў званне маёра Беларускай краёвай абароны, а у 1945 годзе — званне генерала, які абвясціў стварэнне Беларускага вызвольнага войска, што мелася аб’яднаць увесь антыбальшавіцкі ўзброены супраціў на Беларусі. Пра тое, хто быў гэты чалавек, які меў пэўную славу “няўлоўнага мсціўцы” і вакол імя і дзейнасці якога хадзіла шмат чутак, распавядаем у артыкуле. Зваротная сувязь: @zubr_info_bot
Hammasini ko'rsatish...